Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Апошні, як сёньня вядома, у 1917 г. адкрыта выступаў на зьезьдзе настаўнікаў Менскай іубэрні супраць увядзеньня ў школы на тэрыторыі Беларусі беларускай мовы іўвоіуле адзначаўся катэгарычным непрыманьнем усяго беларускага ў яго нацыянальным разуменьні. Празь некалькі гадоў ён, праўда, сваю пазыцыю крыху падкарэктаваў, але ўсё роўна ўжо нават пасьля выбраньня ў паслы польскага Сойму ў публічных выступах і ў прыватным жыцьці аддаваў перавагу расейскай мове й, паводле сьведчаньня пляменьніка Барыса Рагулі, да самай сваёй сьмерці ў 1955 г. „размаўляў толькі па-руску “’°. Цікава пры гэтым, што Васіль Рагуля, ужо стаўшы беларускім дзеячам, імкнуўся, як і Юры Сабалеўскі, ня згадваць пра факт самой сваёй прысутнасьці ў Менску ў 1917 г., якраз тады, калі „засьвяціўся" ў антыбеларускіх дзеяньнях. Так, у біяграфічнай зацемцы ў тым жа „Беларускім календары за 1923 г.“ расповед пра жыцьцёвы шлях Рагулі перарываўся на згадцы пра ягоную актыўную дзейнасьць падчас расейскай рэвалюцыі 1905-1907 гг.21. У1926 г., пасьля заснаваньня разам з Фабіянам Ярэмічам палітычнай партыі пад назвай „Беларускі сялянскі саюз“, у больш шырокай сваёй біяграфіі, надрукаванай на старонках партыйнай газэты, Васіль Рагуля напісаў, што вярнуўся з фронту ў Менск толькі ў 1918 г.22. Урэшце, у сваіх надрукаваных ужо на эміграцыі ўспамінах пры характарыстыцы тагачасных уласных палітычных поглядаў ён абмежаваўся адно толькі адзначэньнем, што „да выбару ў Сойм быў русафілам, фэдэралістам
20 Адзінец А. Паваенная эміграцыя. Скрыжаваньнілёсаў: Зборнікуспамінаў.
Мінск, 2007. С. 503.
21 Беларускі календар на 1923 год... С. 32—33.
22 Васіль Рагуля, Пасол на Сойм Рэчыпаспалітай Польскай // Сялянская ніва.
1926. з студня. №1. С. 2.
з Расеяю, але не камуністычнай“23. У свой час дасьледнік Станіслаў Рудовіч на прыкладзе Васіля Рагулі зрабіў выснову, што „заходнярускі“ сьветапогляд аб’ектыўна захоўваў здольнасьць да трансфармацыі ў беларускую нацыянальную самасьвядомасьць^. Калі ж нашыя выкладзеныя вышэй разважаньні, датычныя палітычнай і нацыянальнай арыентацыі Юр’я Сабалеўскага на мяжы 1910—1920-х гг., выявяцца слушнымі хоць бы ў агульных рысах, то гэтая выснова аўтарытэтнага гісторыка атрымае дадатковае пацьверджаньне.
* * *
Улічваючы ўсё сказанае, мэмуары Юр’я Сабалеўскага належыць успрымаць хутчэй не як успаміны актыўнага ўдзельніка беларускага нацыянальнага руху, але як выкладаньне аўтарам уласнага бачаньня ходу важных для Беларусі падзеяў, пераасэнсаваных ім з нацыянальнага пункту гледжаньня толькі празь нейкі, даволі значны час пасьля непасрэднага перажыцьця і ўспрыняцьця. Натуральна, гэты фактар павінен абавязкова ўлічвацца дасьледнікамі пры навуковым выкарыстаньні мэмуараў.
Трэба таксама адзначыць, што гэтая ўспаміны — не адзіная спадчына мэмуарнага жанру, пакінутая Юр’ем Сабалеўскім. Раней у беларускім эмігранцкім друку ўжо зьяўляліся ягоныя мэмуары, прысьвечаныя дзейнасьці ў міжваеннай Заходняй Беларусі Беларускай сялянскаработніцкай грамады, а таксама ўспаміны пра вядомага беларускага дзеяча, каталіцкага ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага25. Сабалеўскі ўвогу-
23 Рагуля В. Успаміны. Менск, 1993. С. 24.
24 Рудовіч С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе. Мінск, 2001. С. 129.
25 Сабалеўскі Ю. Maeўспаміны аб сьв. памяці кс. В. Гадлеўскім // Незалежная Беларусь. 1953. Студзень. №1 (7); Сабалеўскі ІО. Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада// Аб’еднаньне. №4 (62). 1956. С. 11—14; №5 (63). 1956. С. 11—14; №6 (64). 1956. С. 12—15; N°7 (65). 1956. С. 8—14; №8 (66). 1956. С. 16—22; №1 (67). 1957. C.14—16; №2 (68). 1957. С. 16—19; №3 (69). 1957. С. 8—11; №4 (70). 1957. С. 11—14; №5 (71). 1957. С. 6—іо; №6 (72). 1957. С. 10-15; №3 (75). 1958. С. 14-18; №4 (76). 1958. С. 5-8; №5 (77). 1958. С. 7—11; №6 (78). 1958. С. 4—7; №2 (8о). 1959. С.7—9; №3 (81). 1959. С. 13— 17. (У кнігах Лявона Юрэвіча „Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі" (Нью Ёрк, 1999) і „Мэмуары на эміграцыі“ (Мепск, 2005) спасылка на публікацыю ўспамінаў Ю. Сабалеўскага ў часопісе „Аб’еднаньне" недакладная).
ле, як выглядае, вызначаўся схільнасьцю да крытычнага асэнсаваньня тых гістарычных падзеяў, сьведкам і ўдзельнікам якіх яму воляй лёсу давялося стаць, і вынікі гэтага асэнсаваньня імкнуўся запісваць. Так, вядомаму беларускаму дзеячу Язэпу Малецкаму, які добра пазнаў Сабалеўскага падчас службы апошняга бурмістрам у Баранавічах у гады Другой сусьветнай, ён запомніўся тым, што„вывучаў кожнага значнага Беларуса, стараўся справядліва яго схарактарызаваць, ацаніць, прыслухоўваўся да ягоных выказваньняў і поглядаў. Пісаў навет на кожнага аграмадную біяграфію. Урыўкі з гэтых нарысаў любіў чытаць іншым. Ягоныя характарыстыкі не заўсёды супадалі з запраўднасьцяй. Хутчэй, выражалі яны ягоную суб’ектыўную ацэнку й погляды"26.
Няма сумневу, што друкаваныя ніжэй успаміны пад дадзенай самім Сабалеўскім назвай „На этапах“ таксама зьяўляюцца перадусім суб’ектыўнай ацэнкай і поглядамі аўтара на перажытую ім эпоху і ўвогуле на гістарычнае разьвіцьцё Беларусі. Гэтая суб’ектыўнасьць яшчэ больш павялічваецца, калі ўлічыць, што напісаньне Юр’ем Сабалеўскім мэмуараў у 1948 г. у нямецкім Міхэльсфорфе было ў значнай ступені выкліканае, як зазначае сам аўтар ва ўступе, жаданьнем даць належны адказ сваім палітычным апанэнтам і крытыкам. Нягледзячы на гэта, успаміны Сабалеўскага несумненна пашыраюць нашыя веды пра ўмовы бальшавіцкай акупацыі Менску ў 1918—1919 гг., даюць падрабязнасьці пра вываз бальшавікамі перад польскім наступам закладнікаў зь Менску ў Смаленск, пра жыцьцё заходняй часткі Беларусі пад польскай уладай у 1919 г. і інш., а таму маюць права на ўвядзеньне ў навуковы ўжытак.
Мэмуары Юр’я Сабалеўскага друкуюцца паводде машынапіснага асобніка з уласнаручнымі рукапіснымі праўкамі аўтара, які быў выяўлены ў архіве царквы сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры (.41ТТ А) Алегам Гардзіенкам. Тэкст успамінаў друкуецца цалкам, без аніякіх купюраў. Лексычныя асаблівасьці аўтарскай мовы захоўваліся поўнасьцю, а правапісныя — часткова. Аўтар публікацыі шчыра дзякуе сп. Алегу Гардзіенку (Менск) за дапамогу пры падрыхтоўцы публікацыі.
Малецкі Я. Пад знакам Пагоні: Успаміны. Таронта, 1976. С. 95.
Архіваліі: успаміны
Юры Сабалеўскі
НА ЭТАПАХ
Ад аўгара
Я не пісьменьнік, я не публіцыст, я не гісторык, я нават і не газэтны работнік. Я ніколі ня думаў выступаць на прагляд агулу са сваім пісьмом. На гэта трэба мець і здольнасьць, і прыгатаваньне, гэтых дадзеных я за сабою ня маю. Я пастаўлены ў стан канечнае самаабароны. Знайшліся людзі, якія асудзілі і мяне, і час, у якім я жыў, працаваў і працую. Яны прымусам пераацанілі тыя вартасьці, якімі я і маё серадовішча жылі, частку іх сабе прысабечылі, частку апрафанавалі, частку разбурылі і выкінулі як бязвартасьць. 3 гэтым я пагадзіцца не магу. Я складаю апэляцыю на імя Народу, на прысяжных я заклікаю ўвесь культурны сьвет. Я не прызнаю за судзіўшымі мяне і час права называцца судзьдзямі. Я гэтым пісьмом-пратэстам іх адвожу. Я назьіваю іх узурпатарамі ўлады і самазванцамі, акупантамі. Я пішу вось гэтую апэляцыйную скаргу. Я буду расказваць, як было, як разумела маё серадовішча адбыўшыя і адбываючыя палітычныя і грамадзкія выпадкі. Я іх сьведка і ня болей, і дзеля таго мае сьведчаньні могуць бяз злое волі адбягаць ад прынятых акрэсьленьняў, не пагаджацца з існуючымі дакумэнтамі, з храналёгіяю. Я раскажу так, як гэта захавалася ў мяне ў памяці, бо пад рукою ня маю ніякіх дакумэнтаў, адна толькі надвярэджаная памяць. Я страшэнна многа перажыў цяжкага і жудаснага, і з гэтае прычыны памяць можа разам з псыхічным настаўленьнем даваць некаторыя адыходы ад фактаўі насьвятляць пад кугом гледжаньня, але я сілюся расказаць толькі праўду. Я станаўлюся перад трыбуналам Суда і складаю выясьненьні так, як я Lx разумею, маючы на ўвазе праўду і дабро майго Народу, без імкненьня рабіць тым адначасова шкодудругому. Кожны мае права па прачытаньні задаць мне запытаньне, і я павінен даць выясьненьне. Колькі тут вартаснага для Суда будзе матэрыялу, што справа адкінута — справа Суда і Народу. Я буду расказваць аб бачаным, спасылацца на крыніцы і з гэтае прычыны прашу не шукаць
там публіцыстыкі і гісторыі. 3 гледзішча сьведкі павінна быць прабачэньне за стыль, за спосаб уніманьня пытаньня. Гэта гаворыць толькі сьведка, а не літэрат і не гісторык.
Вас, Паважаны Суд і Народ, цікавіць, і ведаць Вам патрэбна, хто мая пэрсаналія, каб разумець падыход маіх сьведчаньняў. Дык вось, я сын селяніна з-над Нёмана — Стоўпцаў. Знаю ўсю сялянскую бяду і ягоную ўбогасьць і сыстэму зьдзеку над ім. Усё я ведаю і бачыў, як гэтая ўбогасьць трымала моцна селяніна ў габдзюрах. Я бачыў хлеб зь мякінаю на стале, як ком кастры, якога можа есьці толькі жвачная жывёла. Я чуў, што жанчына на полі радзіла і прыносіла дахаты ў прыполе дзіця. Многа я бачыў гора селяніна і безьліч яго крыўдзіцеляў. Я потым жыў ідэаламі селяніна, так мастацкі апісаным маім добрым старым знаёмым Якубам Коласам. Ня ўжыў слова „прыяцель“, бо мы зь ім цяпер у палітычнай нязгодзе. Наш ідэал селяніну, каб мець хутар, каапэрацыю, самаўрад і разумны ўрад: у гэтым пытаньні ўдзелу мы ня бралі. Мы давяралі тварыць урад, але самі не маглі гэтымі справамі займацца. Мы падыходзілі да вырашэньняў блізлежачых пытаньняўу памеры правінцыянальным, і да гэтага было нам стаць, а далей на гэта павінны быць пакліканы больш прыгатаваныя. Мы пачалі разумець прыгатаваных. Пяцьдзесят гадоў жыву і працую разам зь сялянствам і з гэтае прычыны маю права і абавязак быць сьведкаю і забіраць голас. Скажу ўсё, што мне ведама, і аб маіх судзьдзях: хто яны і чаму я іх адклікаю.
Разьдзел першы
Яшчэ пяцьдзесят гадоў таму назад, калі Беларусь была ў межах Расеі, у тагачасных школьных падручніках, пераважна ў геаграфіі, у разьдзеле „Народы Росснн“, былі зьмешчаны малюнкі прадстаўнікоў розных народаў тагачаснай Расеі. Беларус прадстаўлены быў у гэтых падручніках у белай доўгай саматканай кашулі, у такіх жа портках, на нагах меўлыкавыя лапці, на галаве — саламяны самаробны капялюш, з-пад якога зьвісалі пасмамі доўгія стрыжаныя „пад скопку" валасы. ГІобач беларуса былі зьмешчаны малюнкі нашых суседзяў: палякаў, рускіх і іншых па геаграфічнаму суседзтву. Паляк быў намаляваны ў доўгім сурдуце, фанабэрыста апрануты, погляд меў задзірысты і пагардлівы. Рускія — „велнкороссьГ, прадстаўлены былі сям ею. Веяла ад іх магутнасьцю і сілай.