Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Польскае паўстаньне 1863 г. належыць да актаў вялікага значаньня ў жыцьці Беларускага Народу і да гэтага часу недастаткова яшчэ ацэнена. Удзел і драма Кастуся Каліноўскага вымагае дакладнае апрацоўкі, і трудна дашуквацца ў польскім паўстаньні праз удзел Каліноўскага беларускай зацікаўленасьці. Паўстаньне было наскрозь польскім, і ўдзел Каліноўскага быў толькі дадаткам да яго, і трудна зразумець, якім бы парадкам маглі б зрэалізавацца беларускія пляны і зь імі надзеі ў выпадку зрэалізаваньня паўстаньня. Можна згары прадбачыць, што Каліноўскі апынуўся б на польскіх задворках зь беларускім пытаньнем, або яго выракся б сам Каліноўскі. На сьледстве Каліноўскі рэгістраваўся як паляк і нічым ня выявіў сваёй асаблівасьці ад польскіх паўстанцаў.
Што тычыцца Каліноўскага ў канчатковым падсумаваньні, то трудна правесьці дэмаркацыйную лінію, дзе ў яго беларуская, а дзе польская душа. Безумоўна, пэўная доля беларускіх заложаньняў у яго душы былі, але толькі як пратэст у нейкай неакрэсьленасьці. Імкненьне ў яго зьліцца зь беларускім народам было, але тут пытаньне, якім тады трафам пападае Каліноўскі ў рады польскага наскрозь нацыянальнага паўстаньня? Калі партнэр, то зьмест паўстаньня павінен быў яго і палякаў ад яго адсунуць. „Мужыцкая праўда“ выходзіць пачала як рэвалюцыйны орган, зразумела, з апрабаты8 польскіх паўстанчых кіруючых чыньнікаў, і можна дапушчаць, што сацыяльны момантуводзіцца як пацягваючыя лёзунгі. Але дзе былі дадзеныя на рэалізацыю, калі вырашэньне сацыяльных заклікаў павінна было б адбыцца коштам польскіх капіталаў? Супярэчнасьць на кожным кроку. Роль Парафія-
8 Апрабата (ад польск. aprobata) — згода.
новіча9 ў выдачы Каліноўскага расейскім уладам гаворыць многім, што палякі ўсё ж цягаціліся ў сваіх радох Каліноўскім і хацелі яго пазбыцца рукамі расейскага жандарма. Я асабіста гатоў думаць, што драма Каліноўскага ня столькі ў пытаньні расейскім, колькі ў польскім і чакае свайго абсьледчыка.
Тэарэтычна шмат можна спаткаць палякаў — прыхільнікаўда спраў беларускага адраджэньня, але ў практыцы да гэтага часу не спаткаўся ніводзін паляк, які б прызнаў за Беларусам права на самастойнае дзяржаўнае выяўленьне. У кожнага паляка ёсьць толькі „земя Міньска“‘° і „крэсы“, і калі камуніст Домбаль11 рваўся да ўлады ў Саветах, то першым чынам узнавіў палянізацыйную палітыку на Беларусі і арганізаваў на Беларусі цэлыя польскія раёны12. У памяці праваслаўнага беларуса польскае паўстаньне пакінула вельмі сумнае ўражаньне, і Беларускі Народ бачыў у ім польскае захопніцтва і імкненьне да панаваньня над беларусам польскага пана. Паўстаньне было прайграна, і зразумела, што пацягнула за сабой рэпрэсіі. Касьцёл, як палітычная трыбуна паўстаньня, быў пастаўлены ў стан абвінавачваньня, практыка Касьцёла пасьля паўстаньня была значна агранічана, і гэта выклікала стан маральнага прыгнечаньня сярод каталікоў і нараканьне на расейскі ўрад. Аб тым, што польскае паўстаньне асудзіўтагачасны Папа Рымскі13 і зьмест касьцельных агранічань на прастрані дзейнасьці польскага паўстанчага
9 Вітаўт Парафіяновіч, адзін з паплечнікаў Кастуся Каліноўскага, які, арыштаваны расейскімі жандарамі, 28 студзеня 1864 г. выдаў на допыце месцазнаходжаньне апошняга.
10 „Земя Міньска“ (польск. Ziemia Minska~) — Менская зямля.
" Томаш Домбаль (Dqbal) (1890—1938), польскі й беларускі рэвалюцыйны дзеяч. 3 1919 г. пасол Сойму Польшчы, 3 1923-га — у СССР, у 1923— 1928 гг. быў намесьнікам генэральнага сакратара Выканкаму Сялянскага Інтэрнацыяналу. Быўсябрам ЦК КП(б)Б. У1932—1935 гг. — віцэ-прэзыдэнт АН БССР.
12 Тут маецца на ўвазе стварэньне ў 1932 г. на базе Койданаўскага раёну Польскага нацыянальнага раёну ў БССР з адначасовым перайменаваньнем Койданава ў Дзяржынск. Раён праіснаваў толькі да 1937 г., але гістарычная назва ягонаму былому цэнтру пя вернутая да гэтай пары.
13 Падчас паўстаньня 1863—1864 гг. у Польшчы, Беларусі й Літве Папам Рымскім быўПій IX (1792—1878), які насамрэч запратэставаў супраць дзеяньняў расейскіх войскаў, скіраваных на задушэньне паўстаньня, і заклікаў Каталіцкі касьцёл ва ўсім сьвеце маліцца за Польшчу.
войска быў узгоднены расейскім урадам з Ватыканам, старальна ўкрывалася ад каталіцкага верніка. Беларуская сялянская маса не ўкрывала свайго задаволеньня ад здушэньня паўстаньня, і гэта абурала кожнага — і каталіка, і паляка, і асабліва рэнэгатаў-беларусаў, і актывізаваўся паміж каталікамі і праваслаўнымі вельмі востры антаганізм з праявамі варожасьці і ўзаемавыключэньня аж да ўніканьня прыватнага спатканьня ды споўжыцьця. Ксяндзы-палякі антаганізм гэты распальвалі і ўзмацнялі фанатызм пасяродсваіх вернікаў і варожасьць да праваслаўных. Мяшанае сужэнства выкліналі. Кожны з гэтага лягеру жыў сваім адасобленым жыцьцём і ў кантакт паміж сабою ўваходзілі толькі зь неадзоўнае канечнасьці. Нацыянальнае, кулыуральнае, нават і рэлігійнае выхаваньне на Беларусі было практычна ў поўным заняпадзе. Аўтарытэтам для каталіка быў ягоны і наагул кожны ксёндз і польскі двор зь дзівацтвамі і эксцэнтрычнасьцямі, і кожны, залічваючы сябе да палякаў-каталікоў, траціўся з астатняга гроша, каб толькі ўвайсьці ў беспасрэдні кантакт з дваром і абавязкава, каб гэта бачылі іншыя, і гэты момант быў верхам асягненьня да поўаглупелага чалавека. Здабытая з рук пана бязьдзеліца расцэньвалася такім як сьвятасьць, як рэальны доказ пакравенства з можнымі панамі. Нярэдка можна было спаткаць у вясковага „тэж поляка“14 падабраныя ім на панскім сьметніку чарапкі з пабітага начыньня, абгрызеныя папяросьніцы, і пры гэтым ішлі расказы аб запанібрацкіх адносінах з дворскімі панамі, і кожны з гэтых „тэж полякаў" ставаўся насьледаваць панскім дзівацтвам і тым стаць з панамі на адным узроўні. Глупоту гэтага выяўленьня „польскасьці'1 нельга дакладна прадставіць у пабежным аглядзе, агранічваюся агульнаю характарыстыкаю. Па гэтых арыентацыйных вехах вялася паўсядзённасьць каталіцка-польскага выхаваньня на Беларусі. Каталіцкія ксяндзы былі для беларускага каталіка абсалютным аўтарытэтам да стану божаскага наказу, і перад ягоным загадам скланялася ў каталіцкага верніка вельмі нізка галава. На заклік парафіяльнага ксяндза каталіцкі вернік ад атэістычнага пана і да сфанатызаванае прыслужніцы-дэвоткі15 складалі на патрэбу Касьцёла астатняе і ніколі не цікавіліся справаздачнасьцю выдаткаваньня. Найгоршы чын ксяндза ніколі не паддаваўся асуду праз каталіцкага верніка.
Праваслаўныя сьвятары ў пытаньнях аўтарытэту пасярод сваіх вернікаў уступалі ксяндзам, і іх аўтарытэтнасьць была верніку поўнасьцю
14 „Тэж поляк" (ад польск. tez Polak) — таксама паляк.
15 Дэвотка (ад польск. dewotka) — вельмі пабожная жанчына, часьцей за ўсё сталага веку.
накінутай і ўтрымлівалася адміністрацыйнымі паліцыйнымі сродкамі. А калі дзе аўтарытэтнасьць і выяўлялася, што здаралася ў вельмі рэдкіх выпадках, то гэта расцэньвалася агульнаю і царкоўнаю адміністрацыяю вельмі непрыхільна, і такому сьмеламу сьвятару наказвалася трымацца выстаўляных для яго рамак. Інтэлектуальны стан праваслаўнага сьвятарства жадаў многа лепшага. У звычаі быў матэрыяльны вызыск свайго верніка, і гэта рабілася ў спосаб вельмі шарупаваты ды няўмельскі, чаго нельга было спасьцерагчы за ксяндзом, і з гэтае прычыны праваслаўны сьвятар выстаўляўся ў вельмі нямілым насьвятленьні. Аўтарытэтнасьць праваслаўнага сьвятара пасярод сваіх вернікаў ня цешылася пашанаю, і сьвятар быў канечнасьцю не з вызнаваньня, а з традыцыйнасьці.
Беларуская самабытнасьць не паддавалася апрацоўцы ўглыбінных сваіх заложаньнях і пазаставалася некранутай. Ігнаравала высілкі і Масквы, і Варшавы, і жыла сваім уласным жыцьцём, і праз засьмечваньне свайго ўласнага панадворку наляцеласьцямі16 ўсё ж утрымлівалася цыркуляцыя аджыўляючых сокаў.
Варочаліся нашыя людзі з царквы, пакідалі салдаты казармы, выносілі на кароткі час на сябе наляцеласьць, што яны рускія, і даволі было зрабіць адзін крок па роднаму палетку, як гэтая наляцеласьць зараз жа ўступала мейсца прыроднаму стану. На запытаньне — „Хто ты будзеш?“ — было заўсёды ў нашага селяніна адказам: „Тутэйшы, паночку" — а гэта азначала, што не паляк і ня рускі, не прыбыш, а прыродны жыхар гэтага краю. Гэтым акрэсьлівалася паходжаньне чалавека. У штодзённым укладзе жылі нашыя людзі сваім жыцьцём і па-за вучэньнем сьвятара на плыценькіх прапаведзях па кніжачцы і загадаў ураду, мелі нашыя людзі скамплікаваны звычаёвы трэбнік наказаў, звычаяў, розных павераў і забабонаў, мацнейшых за навуку рэлігіі і навучаньняўу пачатковай школе. Кнігі пачалі па вёсках чытаць вельмі позна — пасьля 1905 г., а газэты яшчэ пазьней. Былі пісьменныя, але найбольш для афіцыйнага ўжытку, каб умець расьпісацца ў воласьці, на судзе, у сьвятара пры выконваньні ў яго рэлігійных абавязкаў, пры залічэньні другога на дробнага ўрадоўца.
Агульнарасейскі рух „хожденйя в народ“'? адбіўся і ў беларускіх масах. Пачала паяўляцца слабенькая літаратура, пераважна лёгкага
16 Наляцеласьць (ад польск. nalecialosc) — налёт.
17 „Хожденйе s народ“ — масавы рух маладых расейскіх нарадавольцаў у вёску, які рабіўся ў 1873—1874 гг. з мэтай прапаганды сацыялістычных ідэяў і арганізацыі сялянскіх паўстаньняў.
бытавога зьместу. Курсавала пераважна ў рукапісах, і народ яе захоўваў як рэліквію. Па перапісах уводзіліся зьмены, фантазіявалася і трапляла да чытача ў некалькіх варыянтах. Аснавапаложнікам беларускай літаратуры зьяўляецца Багушэвіч. Выступіў друкам і з акрэсьленымі заклікамі. Ён першы пастараўся адарвацца ад акрэсьліваньняў неафармлянае рэгіянальнасьці і абаперся выразна на Народ і яго імкненьне поўнасьцю самастойным пытаньнем. Багушэвіч ня бачыў ні палякаў, ні расейцаў, а толькі Беларусь, Беларускі Народ і беларускія імкненьні’8.
Пад поглядам пісьменнасьці каталікі былі ў больш выгаднейшым становішчы. Касьцельная практыка карысталася чытаньнем празь верніка службы па кніжцы, і гэты звычай так моцна закараніўся, што вельмі часта можна было назіраць чытаньне службы ў цэрквах па польскіх каталіцкіх кніжках праз праваслаўных, асабліва кабетамі. Касьцельная літаратура праз звычай і ўмельства чытаньня вербавала да сябе чытача і паступова ўцягвала ў больш шырокае кола чытаньня, і на спатканьне чытаючаму каталіку ішоў і ксёндз са сваёй літаратураю, і інтэлігент, і дворскі пан праз цэлы рад касьцельных ардэноў і арганізацый. Для паліцыйнага вока расейскага губэрнатара гэта ўсё прадстаўлялася як арганізацыі касьцельна-рэлігійныя, а па-сутнасьці гэта былі арганізацыі палітычныя, настаўленыя на ўзгадаваньне аўтарытэтнасьці Ватыкану і польскіх традыцый, дзе ксёндз быў зьвязуючым зьвяном паміж Ватыканам і палітыкай нацыяналістычнае ваяўнічае Варшавы, якая заўсёды ў саюзе з Ватыканам, з каталіцкім крыжам і вострым мячом імкнулася на Беларускі Ўсход, каб выкараняць „схізму“ і заадно агульным высілкам далучыць да „кароны польскай" землі польскія па Смаленск і Адэсу. Беларус-каталік, зьвязаны аднымі ўняцьцямі мэтафізычнасьці з палякамі, павінен быў ісьці зь імі адным шляхам і супроць самага сябе, як беларуса, супроць інтарэсаў Беларускага Народу.