30 Відкун Кўісьлінг (Quisling) (1887—1945), нарвэскі палітык, арганізатар (1933) і лідэр фашысцкае партыі ў Нарвэгіі. У 1942—1945 гг. быў прэм’ерміністрам калябаранцкаі'а нарвэскага ўраду. Ягонае імя стала сымбалічным для ўсяго сьвету для вызначэньня супрацоўніцтва з гітлераўцамі падчас вайны. Тэрмін „квісьлінгі" ўжываўся ў прабээнэраўскай прэсе, перадусім газэце „Бацькаўшчына", у дачыненьні да палітычных прыхільнікаў Астроўскага, г. зн. да тых, хто працаваў у беларускай адміністрацыі падчас нямецкай акупацыі (першы раз ужыты ў артыкуле: Антыбальшавізм і антыфашызм. Бацькаўшчына. 8 лютага 1948 г.). Праўда, гэты тэрмін „Бацькаўшчына" не ўжывала ў дачыненьні да тых, хто таксама працаваў у беларускіх структурах падчас вайны, але пасьля належаў да Рады БНР і шчыльна супрацоўнічаў са згаданай газэтай: Антона Адамовіча, Аўгена Калубовіча, Станіслава Станкевіча. 31 Маецца на ўвазе прэсавае выдавецтва Генэральнага камісарыяту ў Менску, асноўнай сфэрай дзейнасьці якога быў выпуск пэрыядычных выданьняў і плякатаў, а таксама арганізацыя радыётрансьляцыі. Кіраваў гэтым выдавецтвам Ёзаф Сівіца. 32 Відаць, Сабалеўскі намякае на супрацоўніцтва Калубовіча з СД (службай бясьпекі). У СД беларускія дзеячы пісалі палітычныя даносы на сваіх палітычных апанэнтаў з мэтай прыбраць іх з палітычнай сцэны. 33 Альфрэд Розэнбэрг (Rosenberg) (1893—1946), нямецкі палітык, адзін з ідэолягаў нямецкага нацыянал-сацыялізму, з 1941 г. быў міністрам акупаваных вайсковых тэрыторыяў. 34 Маецца на ўвазе генэральны камісарыят Беларусь, які ўваходзіў у склад Остлянду. Разьдзел трэці Незадавальненьне дзяржаўнымі парадкамі ў Расеі фактычна ніколі не заціхала. У пасьляваенную паруўактыўнай форме пасьля паваротуз Захаду расейскае арміі ў 1814 г. адначасова з рэакцыйным абшарніцкім дваранствам нарастала тады высока сьведамая і культурная інтэлігенцыя з радавітых дваран-абшарнікаў. Асабісты эгаістычны дабрабыттакіх не цікавіў. Непакоіў іх больш агульнаграмадзкі і палітычны стан Расеі. Гэта былі высокае клясы патрыёты, і Lx імкненьнем было перабудаваць дзяржаўны лад і ўзяць многае за прыклад з ладу на Захадзе. Спачатку гэта была тэарэтычнасьць, але пасьля паходу ў Парыж 1813 г.35 многае было вельмі лёгка спраўджана на факце. Перадавая інтэлігенцыя варочалася з настроямі жадаць ад цара Аляксандра Першага рэформаў у зьмесьце Захаду. Ёсьць гістарычныя дадзеныя, што Цар гатоў быў рэфармаваць дзяржаўны лад, але ўплывовыя чыньнікі гэтаму супрацьпаставіліся. Рэакцыя падняла галаву, і пасыпаліся рэпрэсіі на герояў вайны 1812 г., і іх паадсажывалі ад відных становішч і пазаганялі ў глухую правінцыю, на завяртаньне Цар-Містык36 ня быў здольны на барацьбу за рэалізацыю сваіх поглядаў і ўступіў коштам уласнай асобы. Хадзілі чуткі, што Цар у часе падарожжа пакінуў сваю рэзыдэнцыю і пайшоў у брадзяжніцтва пад прыбраным прозьвішчам „Старца Фёдара"37. Аб гэтым вельмі выразна гаворыць сьветавае славы Леў Талсты38 і шмат іншых. 35 „Паход у Парыж 1813 г.“. Маецца на ўвазе замежны паход расейскай арміі 1813—1814 гг., пасьля выгнаньня войскаў Напалеона з тэрыторыі Расеі. У Парыж расейскія войскі ўступілі, аднак, не ў 1813-м, а ў сакавіку 1814 г. 36 Цар-містык — акрэсьленьне імпэратара Аляксандра I, якое сёньня ўжываецца нават у некаторых навуковых гістарычных творах. Аляксандар I атрымаў яго з-за свайго захапленьня, асабліва напрыканцы жыцьця, рознымі містычнымі ідэямі, у прыватнасьці, масонствам. 37 Ідзецца пра старца Фёдара Кузьміча, які ў 1836 г. аб’явіўся ў Пермскай губэрні, быў сасланы ў Томскую губэрню і памёр там у 1864 г. Ён меў вонкавае падабенства з былым імпэратарам, быў добра адукаваны, выхаваны й хаваў сваё паходжаньне. Тоеснасьць ягонай асобы з асобай імпэратара Аляксандра I не даказаная. Падставы для чутак пратое, што цар не памёр, а пайшоў у народ, давала ягоная нечаканая сьмерць далёка ад сталіцы, у Таганрогу, і пазьнейшае пахаваньне ў зачыненай труне. 38 Маецца на ўвазе ягоная няскончаная праца „Пасьмяротныя запіскі старца Фёдара Кузьміча, памерлага 20 студзеня 1864 году ў Сібіры, каля Томску на заімцы купца Хромава». Ha прастол прыходзіць Мікалай Першы, чалавек да жудасьці рэакцыйны, дзікі і помсьлівы, і выкарчоўвае крывава замеры зьмен устрою. У адказ на гэта ў 1825 г. падымаецца паўстаньне. Рэвалюцыя была задушана, але рэвалюцыйныя настроі ўзмагаліся. Пачала вытварацца акрэсьленая палітычная ідэалягічнасьць. Рэакцыя кідаецца на выяўленьне людзкога пратэсту і вывязваецца вельмі жорсткая барацьба. Царскі Ўрад паступова адступае, і шлях адступу ўсьцілае бязь ліку ахвярамі. Цар Аляксандар Другі ідзе на ўступства. Змаладу знаходзіўся пад уплывам заходніх гуманістаў і пры дапамозе асьвечанага ЛорысМелікава39 ўступае на шлях рэформаў, і ў гэтых пытаньнях адначасова прыходзіцца вясьці яму барацьбу са сваімі прыдворнымі, якія на дамаганьне рэформаў параджвалі застасаваць толькі рэпрэсіі. Цар пачаў заламывацца і пераходзіць на дарогу рэакцыі. Пачынаецца ўзможаны супраціў. Перадавая інтэлігенцыя ў спаміне аб 1814—1825 гг. арганізоўваецца ў партыі і саюзы супроць прыдворнае рэакцыі. Натую факт. Пытаньне аб дзяржаўнай незалежнасьці аддзельных народаў Расеі на тую пару нікому не было ведама. Гэта быў агульны погляд усяго перадавога жыхарства народаў Расеі, і ў палітычныя рэвалюцыйныя партыі ўваходзілі прадстаўнікі многіх народаў, і ўсе тады называліся і лічыліся рускімі. Рэакцыя царскае ўлады ўзмагалася, і было пастаноўлена замардаваць Цара, і гэты рэвалюцыйны чын апрацоўвалі калектыўна, а самы чын прыпаў да выкананьня нашаму беларусу Грынявецкаму40. На зьмену Аляксандру Другому [1856—1881] прыходзіць цар Аляксандар Трэці [1881—1894], чалавек, падобны да Мікалая Першага па сваёй дзікасьці і яшчэ больш рэакцыйны. Падобны быў дабор і супрацоўнікаў. Асабліва пад гэтым паглядам аславіўся Пабеданосцаў41, 39 Міхаіл Ларыс-Мелікаў (1825—1888), расейскі дзяржаўны дзеяч, паводле паходжаньня армянін. У1880 г. быўстаршынём Вярхоўнай распарадчай камісіі, у 1880—1881 гг. — міністар унутраных справаў і шэф жандараў Расеі. У сваёй палітыцы спалучаў рэпрэсіі супраць рэвалюцыянэраў з саступкамі лібэралам. 40 МаеццанаўвазеІгнатГрынявіцкі (каля 1856—1881), рэвалюцыянэр-парадаволец беларускага паходжаньня, які забіў імпэратара Аляксандра II 1 сакавіка 1881 г. 41 Канстанцін Пабеданосцаў (1827—1907), расейскі дзяржаўны дзеяч, у 1880—1905 гг. обэр-пракурор Сьвяцейшага Сыноду. Быў адной з сымбалічных фігураў у лягеры расейскіх кансэрватараў-дзяржаўнікаў. які на пасадзе Обэрпракурора Сыноду42 ўцягнуў падуладнае яму сьвятарства ў палітычную барацьбу і функцыю сьвятарства спалучыў з агульнаю адміністрацыяю. У гэты пэрыяд прыпадаюць найболыпыя агранічаньні ў беларускіх пытаньнях. Палітычны рух за часоў Аляксандра Трэцяга значна разросься ў падпольлі і набіраць пачаў акрэсьленасьці. Плянуюцца замахі на цара, але бяз посьпеху. Рэакцыя ўзмагаецца, як адначасова і акцыя рэвалюцыйных настрояў. Беларусь складае свае ахвяры на аўтар змаганьня, і наш ведамы і на гэты раз забыты Кавалік43 адсіджвае многагадовае паняволеньне ў Шлісэльбургу44. Рэвалюцыйны рух пры Аляксандру Трэцім становіцца моцна на сваю базу змаганьня і набірае канчатковае стабілізацыі пры цару Мікалаю Другім [1894—1917]45. Тут трэба заўважыць аб случаку Казіміру Петрусэвічу46, які афармляе Сацыал-Дэмакратычную партыю47. Кар’еру распачынае ён у Пецярбургу студэнтам як беларус, але значна пазьней у Польшчы рэгіструецца ўжо як паляк і адыходзіць ад палітычнага актыўнага жыцьця і пераходзіць у адвакатуру і польскі Суд. Да беларусаў і беларускага адраджэнскага руху адносіўся зь вялікаю ўважлівасьцю48 і пры Польшчы за гэта быў прасьлядаваны сваімі новымі сародзічамі. 42 Сьвяцейшы Сынод зьяўляўся ад часу Пятра I вышэйшым дзяржаўным органам царкоўна-адміністрацыйнай улады Расейскай імпэрыі, які замяняў сабой патрыярха ў галіне агульнацаркоўных функцыяў і вонкавых дачыненьняў. Обэр-пракурор Сыноду быўсьвецкім чыноўнікам, які прызначаўся імпэратарам і зьяўляўся ягопым прадстаўніком у Сынодзе. 43 Сяргей Кавалік (1846—1926), расейскі рэвалюцыянэр беларускага паходжаньня, удзельнік „хаджэньня ў народ“, рэвалюцыйных гурткоў. Доўгі час правёў на катарзе. 44 Маецца на ўвазе Шлісэльбурская крэпасьць на востраве пасярод Нявы недалёка ад Санкт-Пецярбургу, якая ў XVIII — пачатку XX ст. была галоўнай палітычнай вязьніцай Расейскай імпэрыі. 45 Мікалай II (1868—1918), расейскі імпэратар у 1894—1917 гг. 46 Казімер Петрусевіч (1872—1949), польска-расейскі адвакат, пэдагог, грамадзка-палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў засьценку Душава Слуцкага павету (цяпер Капыльскі раён). Адзіп зь дзевяці ўдзельнікаў I зьезду РСДРП у Менску ў 1898 г. Абараняў беларускіх дзеячаў у многіх судовых працэсах. 47 Маецца на ўвазе Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), створаная ў 1898 г. на зьезьдзе ў Менску. 48 У міжваенны час Казімер Петрусевіч часта выступаў у якасьці адваката розных беларускіх дзеячаў падчас судовых працэсаў над імі. Найбольш => Пасьля польскага паўстаньня 1863 г., як намі было папярэдне апісана, жыцьцё на Беларусі набрала яркае рэакцыйнае выразнасьці, якая пратрывала да 1905 г., і з гэтага часу пачынаецца пераломавы пэрыяд зь невялікімі хістаньнямі. Арэол аўтарытэтнасьці ўлады падаў, і актывізаваліся сілы дэмакрацыі. Народы Расеі пачалі голасна гаварыць аб сваіх нацыянальных асаблівасьцях і на бачынах прэсы, тады пісанай у перавазі па-расейску, пачалі зьяўляцца крытычныя разважаньні адносна абагульненьня ўсіх рускімі, куды залічваліся ўсе славянскія народы, улучна да палякаў, і неславянскія — званыя туземцамі. Ува ўсіх праявах грамадзкага жыцьця адчувалася, што распачаўся працэс перабудовы сіламі націску масаў, а рэакцыя, адыходзячы, чапляецца за кожную нагоду пратрываць, але націску ня робіць на ўжываньне рашучых сродкаў барацьбы, як гэта бачым сяньня ў Саветах. Калі і былі палітычныя зьняволеныя, то параўнальна з абставінамі сяньня ў Саветах гэта была санаторыя і палітычная рэвалюцыйная акадэмія. На сяньня гучыць непраўдападабенствам, што выбраны палітычнымі вязьнямі Стараста быўу жыцьці палітычнае турмы большым аўтарытэтам, як камэндант або пракуратар. Астрожная адміністрацыя зь ім лічылася і сілілася залагоджваць ягоныя жаданьні. Палітычныя астрогі пасьля 1905 г. мелі няпісаны ўстаў аб правох палітычных, і ад стражніка і да губэрнатара яго сьцісла трымаліся. Аб гэтым расказваю параўнальна да становішча палітвязьня ў Саветах.