Сьмела і рашуча вёў справу ўсамадзельненьня беларускага пытаньня на Случчыне Радаслаў Астроўскі на пасту камісара Слуцкае Акругі і ўдаводніў на першым прыкладзе свой погляд: на восень 1917 г. заіснавала першая беларуская гімназія ў Слуцку. Наплыў жадаючых вучыцца па-беларуску быў па-над стан зьмешчаньня. Чын гэты заімпанаваў насельніцтву і паслужыў цэмэнтаваньнем у рэалізаваньні беларускага пытаньня. У гэтую справу ўвязаўся сьведамы беларускі актыў і з занятай пазыцыі не сыходзіў. Слуцак быў першым штандаровым у праводжаньні беларускага пытаньня ў рэальнае жыцьцё. Слуцак быў першым лёдаламачам замерзшае ў нашым жыцьці чужацкае наляцеласьці, і ў прароблены праход упэўнена і сьмела пайшлі чарговыя параплавы. Лёд паддаўся націску, і рэальнасьць вызнаваньня ўсамадзельненьня беларускасьці была ўдаводнена. Доўга зламаная наляцеласьць трымалася насіджаных берагоў, але нястомны Астроўскі на чале дабранага і саарганізаванага беларускага актыву пасьпяваў яго даломліваць. Менск не хацеў насьледаваць і ўпорыста трымаўся засады пазаставацца верным саюзьнікам удзелу ў расейскім парэвалюцыйным будаўніцтве. У бок Слуцка кідаліся нэрвовыя позіркі і западала падозраньне ў сэпаратным выламліваньні і падрыхтоўцы да ўсамадзельненьня Слуцкае Рэспублікі, якая пераходзіць на нечуваную ды дзівачную беларускасьць, якая зданем бальшыні тагачасных палітыкаў даўно адмерла і 62 Чарнасоценцы — у Расеі ў 1905—1917 гг. сябры скрайне правых арганізацыяў, якія выступалі пад лёзунгамі манархізму, вялікадзяржаўнага шавінізму й антысэмітызму. 63 Відаць, маецца на ўвазе манастыр Сьвятой Тройцы (Трайчанскі) у Слуцку. пазбаўлена быту, і ўступіла мейсца больш удасканаленай форме — саюзу з Расеяю і стасаваньня расейскае мовы і расейскае культуры. Чын Слуцку расцэніваўся як рэгрэс і сумазброднае дзівацтва ў абсалютна нежыцьцёвым і нерэальным зьмесьце. Аднак, як мы бачым на сяньня, гэта была далёкабачная рэальнасьць. Слуцак адчыніў новую карту ў гісторыі адраджэньня Беларусі і на жывым прыкладзе ўдаводніў і сародзічам, і прыяцелям, і ворагам, што ў беларускім жывым арганізьме ёсьць дастаткова творчых сілаў на барацьбу супроць цэлага раду захопніцкіх варожых нам тэндэнцый і адначасова зь імі змагаючыся, было стаць на паказнае будаўніцтва аздобнага памятніка ўласнае культуры і дзяржаўнага патэнцыялу. Слуцак дыктаваў і вучыў, і да голасу яго ўважліва прыслухоўваліся, і калі на Слуцак насядала непераможная сіла, Слуцак падняў збройнае паўстаньне не спосабам партызанкі, a рэгулярнаю вайною з выяўленым стратэгічным фронтам. Гэты дзень Слуцкага паўстаньня сяньня сьвяткуе Беларускі Народ магчымым для яго спосабам, як дзень паўчэньня ў змаганьні — лепш пагінуць, як у пасіўнай пакоры паддавацца пад уладу ворага. Слуцак са сваёю знаменнаю датаю 1920 г. лістапада 20 дня64 ўвайшоўу нашую гісторыю як найбольшая аздоба пасьля расейскае рэвалюцыі 1917 г. і паўчэньне падрастаючаму пакаленьню. Пачэсную карту гэтага гераічнага змаганьня напісаў Наш Беларускі Народ і ў гэтым змаганьні разам са случакамі былі і неслучакі, але яны ўсе залічываюць сябе да гонару заяўляць аб належнасьці да „Случакоў“. Першае мейсца ў апрацоўцы выяўленьня сілы слуцкага змаганьня безумоўна належыць Астроўскаму. Прароблена была ім на Случчыне на працягу дзясяткаў гадоў вялізарная ўсьведаміцельная праца, і то ў чыста нацыянальным зьмесьце без арыентацый на суседа ці то Варшавы, ці то Масквы на тую паруўзьмесьці нечуванага піянэрства. Астроўскі — першы кальпарцёр65 „Нашае Нівы“ на Случчыну і будаўнічы базаў на распаўсюджваньне нашаніўскіх палітычных поглядаў. Калі нарастаць пачалі рэвалюцыйныя погляды Астроўскі да іх далучаецца, але зь вялікаю агаворкаю пад адрасам тварцоў і кіраўнікоў рэвалюцыйнага расейскага руху. Астроўскі стаіць за рэвалюцыю супроць няўдалага царскага правапарадку, але як беларус з сваімі засьця- 64 Хутчэй за ўсё, Сабалеўскі мае тут на ўвазе дату 14 лістапада 1920 г., калі распачаў працу Слуцкі павятовы зьезд, які пацьвердзіў вернасьць Акту 25 сакавіка. 3 гэтага моманту фактычна пачалося знакамітае Слуцкае паўстаньне. 65 Кальпарцёр (ад польск. koiporter} — распаўсюднік. рогамі, як сябра з 1906 г. Беларускае Сацыялістычнае Грамады, саюзьніку рэвалюцыі, але не падпарадкаваны. Як бачым, уклад Астроўскага ў тую пару ў справу нашага беларускага адраджэньня велізарны, і гэтага даробку ад Астроўскага ніхто не адбярэ і не падолее адабраць. Гэта ёсьць гістарычным фактам, і выкінуць яго не пад сілу ягоным і ворагам, і палітычным праціўнікам. Астроўскі — перадусім беларус безь ніякіх дафарбовак, і гэтае пытаньне не выклікае ні ў кога засьцярог. Астроўскі добры арганізатар. У школьным пытаньні прыкладны пэдагог, што сьцьверджаюць цяпер ягоныя і прыхільнікі, і ворагі. Разглядаючы на адлегласьці часу праробленую на Случчыне Астроўскім работу, трэба сьцьвердзіць, што хіба адзін слуцкі цэнтар стаў на дарогу ўсамадзельненьня беларускага пытаньня ў дзяржаўным зьмесьце, і вось тут галоўная заслуга ўдзелу ў гэтых працах Астроўскага. Збройнае паўстаньне ў лістападзе 1920 г. было папярэджаньнем для бальшавікоў, і калі дайшлі яны да ўлады, то толькі падслуцкія лясы ведаюць, якімі ахвярамі аплачаны случакамі іх беларускія імкненьні. Прайшло дваццаць гадоў, і калі камень зь беларускіх грудзей трохі ссунуўся і асьвяціла сонца прыляжалае бальшавізмам мейсца, па Случчыне пайшоў буйны парост нацыянальнай і беларускай культурнае сьведамасьці. Случчына пазнала свайго сына Радаслава Астроўскага на новым этапе барацьбы і змаганьня, горача яго вітала. Падрасла падмена змагароў. Чарствы і сухі капітан Шнэк66 цяжкаю вайсковаю рукою даламліваў рагі павалянаму на калені балыпавізму, і Случчына з-пад выграблянага бальшавізму зноў станавілася на дарогу вызвольнае барацьбы. Зь вінтоўкаю ў руках суровы Шнэк з тысячамі сародзічаўуважліва сочыць за рухамі ворага бальшавіка і меткім стрэлам заганяе яго ў сваё логава. Малады Хіхлуша67, народжаны ў няволі, 66 Сьцяпан Шнэк (1900—1952), беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, падчас Другой сусьветнай вайны — начальнік Слуцкай службы парадку, кіраўнік БКА на Слуцкую акругу й прадстаўнік на яе прэзыдэнта БЦР. 3 1944 г. — на эміграцыі, ад 1950 г. жыў у Аўстраліі. Скончыў жыцьцё самагубствам. 67 Іван Хіхлуша, настаўнік, які быў рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Падчас Другой сусьветнай вайны ўзначальваў Слуцкую акругу Беларускай народнай самапомачы, у 1944 быў прызначаны намесьнікам Беларускай Цэнтральнай Рады ў Слуцкай акрузе. Удзельнік II Усебеларускага кангрэсу. Пасьля вайны жыў на эміграцыі, выкладаў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. Пасьля зьяўляўся сакратаром Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. ідзе сьледам за пазастаўшымі ў жывых пастарэлых не па часу змагарах і ўносіць сваю пасільную працу ў вызваленьне патоптанай ворагам бацькаўшчыны. Астроўскі заклікае ў падарожжа свайго сародзіча Кандыбовіча68, які так маляўніча прыпамінаў Астроўскаму Сару на нейкіх ІІалетках у маленькай хатцы, якая прадавала ім малым пры школе абаранкі. Кандыбовіч не паехаў. Астаткі не зусім зжытага сумленьня не маглі даць яму на гэта права: калі Случчына сьцякала крывёю ў няраўным змаганьні, палучыўся ён з ворагам і дапамагаў яму дабіваць вызвольную барацьбу сваіх братоў... Шнэк меў права спаткаць яго на роднай зямлі так, як спатыкаўтысячы яго аднадумцаў. Учарашні нарком, удзельнік шматлічных чыстак „врагов народа“, на гэты раз з выманянаю ад Астроўскага паперкаю, што нібыта быў пакінуты ў Менску з спэцыяльнымі даручаньнямі, за болып адпаведнае лічыць сядзець у дапаручанай яму „цёплай“ кануры, падлічываць свае дывідэнды і не глядзець у вочы сваёй Случчыне. Адчуваў, што павінен спаткаць там ддя сябе заслужаную пагарду. Разьдзел чацьверты Ад нашага часу і да поўнага выяўленьня першае расейскае рэвалюцыі 1917 г. уплыло ўжо трыццаць гадоў, і трудна сяньня апісаць настроі людзей таго часу, каб іх магло зразумець маладое пакаленьне, атрымаўшае ўзгадаваньне ў сяньняшніх абставінах. Я стараўся прадставіць зьмест палітыкі таго часу, але мне здаецца, што гэта задача поўнасьцю мне не ўдалася, бо перажыты намі час да 1917 г. і самая рэвалюцыя 1917—1919 гг. ня мае ў нашым сучасным жыцьці ніводнага абразка, які б можна прадставіць чытачу параўнальна. Усе засады арганізацыі грамадзянства новыя і да перажытага непадобныя. Зьмяніліся засады этыкі, культуры. Даўней, як мы зазначалі, былі дзьве засаднічыя грамадзкія праслойкі — вярхі і нізы, рэвалюцыя паміж імі гэтыя розьніцы 68 Сымон Кандыбовіч (1891—1972), беларускі палітык і гісторык, ураджэнец вёскі Старыца на Случчыне (цяпер Капыльскі р-н). 31926 г. — сябра ЦК КП(б)Б, у 1931—19ЗЗ гг. — кіраўнік справаў СІІК БССР, у 1935 г. — началыіік Наркамхарчпраму СССР пры СНК БССР. Падчас Другой сусьветнай вайны — сябра Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы, Беларускай Цэнтральнай Рады. 3 1944 г. — на эміграцыі, працаваў на радыё „Свабода“ і ў мюнхэнскім Інстытуце вывучэньня СССР. У 1947 г. падтрымаў аднаўленьне Рады БНР. зьнівэлявала, як бы выраўняла ардынаты, але, я бы сказаў больш, мэханічна, дакладней акрэсьліваючы — тэхнічна, і вельмі далёка да псыхічнага выраўніваньня. Савецкія публіцыстыя цьвердзяць, што засады нівэляцыі ўжо абжытыя ў Саветах псыхічна, гэта недакладна: савецкая рэчаіснасьць абаперлася ад пачатку на інстынкты,прыняла ад іх вонкавасьць у прапагандовых мэтах і праявы зьместу нізоў зафіксаваліся, увайшлі ў зьмест савецкае паўсядзённасьці і туга паддаюцца выпраўленьню. У гэтым пытаньні ў Саветах праробліваецца вялізарная работа, і ёсьць ужо вынікі, бо назіраныя. Трудна сабе прадставіць стан парэвалюцыйнага хаасу, ягонае дно, астатні момант раскладу, зь якога пачалося выкрысталізаваньне савецка-бальшавіцкага зьместу. У стане поўнае бяскарнасьці адзічалы людзкі адсеў насядаў, і яго за найбольшы па абрыдлівасьці вычын тады хвалілі і падбівалі на яшчэ большы. 3 другога боку, чалавек у абставінах залежнасьці ад найдзікшага азьвярэлага падоньня сіліўся захаваць жыцьцё і пачаў прыстасоўвацца да абставін, спушчацца да гэтага дна раскладу і там у сваёй напускное ролі выглядаў падлей праўдзівага людзкага падоньня. Была ў зьмесьце пачатковае рэвалюцыі павышаючая крывая нарастаньня вышэйшых праяваў бунту, і потым яна пачала гвалтоўна спадаць.