87 Сарты — ранейшая назва аселага сярэднеазіяцкага насельніцтва, цяперашніх узбэкаў. заў нярускіх народаў у межах Расеі і ў рэакцыі паўставалі засады незалежнасьці. У маладых нашых крытыкаў гэтыя моманты прапушчаюцца, і ў мэтах усебаковага высьвятленьня змушаны па некалькі разоў да іх падыходзіць па зразумелых ілюстрацыях. Незалежнасьць павінна была прасякнуць у самую сярэдзіну людзкага разуменьня і выклікаць выяўленьне сілаў на яе рэалізацыю коштам найбольшага багацьця ў кожнага чалавека — жыцьцём, і гэты працэс унядрэньня вымагае часу і дакладнае апрацоўкі сыстэматычным нарастаньнем гэтае сьведамасьці аж да стану, каб выходзіць без прымусу на поле змаганьня. Перамога бальшавікоў у кастрычніку 1917 г. у Маскве88 яшчэ не была канчатковым доказам народам Расеі, што балыпавізм узяў астатнюю цытадэль свайго супраціву, гэта быўтолькі зьвеньнявы этап у перамогах, і беларус яшчэ не адчуваў зьместу бальшавікоў, але прадбачыў. Па суседству адбывалася заўзятая барацьба за здабываньне незалежнасьці ў Прыбалтыцы. Сытуацыя ў Прыбалтыцы была больш выгаднейшаю, як на Беларусі: галоўным чынам розьніцаю мовы. Іх інтэлігенцыя, дзякуючы адменнай мове, звычаям і рэлігіі, не была так зьмешана з расейскім жыцьцём. У дадатку і тэрэн Прыбалтыкі пасьля адыходу немцаў быў вольны ад засьмечваньня наплывовым элемэнтам, і прыбалты мелі больш вольны прастор у сваёй прапагандзе і канцэнтраваньні сваіх сілаў. Нявыкарыстаным дэмакратычным чыньнікам на Беларусі было земства-самаўрад. Паўстаў ён у палавіне лета 1917 г. дарогаю дэмакратычных выбараў па слыннаму на тую пару закону Какошкіна89. Чэрпала земства для сябе сілы з засад слыннага земства Цьверы і Масквы, якое захавалася па традыцыі і незьліквідаванае спадчыне былога славянскага „Веча“. На Беларусі земства наткнулася на цэлы рад перашкодаў і галоўным чынам з боку чарнасоценнага наплывовага элемэнту, сьвятарства, усіх палякаў, якія прадбачылі празь земства барацьбу з польскім засільлем. Земства было па свайму складу абсаджана найбольш сацыялістымі, рэвалюцыянэрамі-антымарксістамі. Яны арыентаваліся на расейскі агульнарэвалюцыйны pyx. He вялі супроць беларускага вызваленчага руху ніякае барацьбы, але яго не ўспамагалі. Па 88 Так у арыгінале. Відаць, маецца на ўвазе перамога бальшавіцкага перавароту 25 кастрычніка 1917 г. у тагачаснай сталіцы Расеі — Петраградзе. 89 Фёдар Какошкін (1871—1918), расейскі юрыст і публіцыст, адзін зь лідэраў партыі кадэтаў. У 1917 г. — кантралёр Часовага ўраду. Быў адным з аўтараў закону аб выбарах ва Устаноўчы сход. Забіты анархістамі. свайму інтэлектуальнаму складу земства канцэнтравала найлепшыя беларускія сілы, але, на вялікі жаль, не змаглі яны адарвацца ад Расеі і пасіўна назіралі высілкі вызваленчае беларускае барацьбы ў напрамку стварэньня Беларускае Рэспублікі. У той самай плашчыне знаходзіўся жыдоўскі радыкальны рух у партыі ,,Бунд“9° прарасейскае арыентацыі. Земства вяло паўсядзённую працу, было ў народзе вельмі аўтарытэтным. Земства чакала разьвязкі антыбалынавіцкага змаганьня ў Расеі і гэтаю дарогаю спадзявалася на аўтаматычнае вырашэньне і беларускага пытаньня ў межах дэмакратычнае Расеі на засадах аўтаномнае фэдэрацыі. 3 друтога боку, на перашкодзе земству стала польская абшарніцкая арыстакрацыя ў напрамках арыентацыі на царскую Расею, і яна, фактычна, трымала ў сваіх руках справу абмежаванага самаўраду. Расейская рэакцыя ішла адною дарогаю з палякамі арыстакратамі-абшарнікамі і ў сваю чаргу спадзявалася на рэстаўраваньне расейскае манархіі, і самаўрад земства ў дагэтульчасовым зьмесьце служыў базаю для польскіх арганізацый разам з касьцёлам. Польскія гісторыкі гэтыя прарасейскія праявы польскасьці прамінаюць моўчкі. Земства павінна было затрачваць значны высілак на ліквідацыю гэтых настрояў на тэрыторыі земства, а з гэтым і людзей. Работа і заданьне не было зь лёгкіх і вымагала ўмельства і вытрымкі. На нашую пару пытаньне гэта вельмі спрошчана, і зьмена наступае ў падобных выпадках мэханічна. Тады гэта выключалася, і ліквідацыя вымагала складанага прыгатаваўчага падыходу. Земства сьлепа верыла ў расейскую дэмакратычную перамогу і над спадчынаю пасьля царату і пад бальшавікамі, калі па сутнасьці на гэта ніякіх дадзеных і не было. У гэтым галоўная памылка кіраўніцтва земства. Земства павінна было адарвацца ад спраў паўсядзённасьці, пакінуць, як поўнасьцю неактуальныя, мроі аб недэмакратычнасьці і ліквідацыі бальшавізму і ўзяцца за будаваньне падстаў да незалежнасьці, і можна быць упэўненым, што ўдзел земства вырашыў бы справу незалежнасьці з патрэбным аўтарытэтам і рэальна. Пасіўнае назіраньне земства пераказалася і народу, і гэта не дазволіла на прыток творчых сілаў на рэалізацыю незалежнасьці. На вялікі жаль, так ня сталася, як гэта было патрэбна на той час, і пралік земства ў тую пару дорага аплачваецца Беларускім Народам сяньня, і земства нехаця прычынілася да ўстабілізаваньня бальшавізму, які ў першую чар- 90 Бунд (Усеагульны габрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы й Расеі) — найбуйнейшая габрэйская сацыялістычная партыя, заснаваная ў 1897 г. гу, як толькі дайшоў да ўлады, пастараўся да падвалін вынішчыць земства. Вось гэта стан нашага беларускага поля, у якое было пасаджана семя для праросту нашае незалежнасьці. Цьвярдая і неўзараная гэта была пад пасадку паласа, няўзгноеная. Разложыста разгарнуліся навокал бур’яны і пустазельле. He зьвярнулі ўвагу ў свой час на гэтую пасадку рукою сьвятога імкненьня, каб вырасьціць зь яго гонкі парост для штандару вызваленьня. Палівалі пасадкі сьлёзы закаванага ў кайданы Народу, угнойвала праліваемая Народам на сваё вызваленьне гарачая кроў, прыходзілі маліцца на гэту баразёнку душы матак і малілі Провад Адвечны даць сілы Народу зьнесьці пакуту і зьдзек і скончыць народ да цярпеньня — „хай з пасадкі вырасьце надзея і вера быць вольным народам і ня чуць над галовамі дзяцей акрыкі і бічы ці то із Варшавы, ці то із Масквы“. Бальшавікі сілаю ўсяго зброду пераважна з Масквы кангрэс разагналі, і на гэты раз без праліцьця крыві. Супраціў быў пасіўны. He было каму яго бараніць сілаю супроць сілы. Рэзалюцыі аб імкненьнях да незалежнасьці былі кінуты покуль што ў прастрань. Балынавікі свае дабычы з кастрычнікавае перамогі падцягалі пад Менск. Лёзунгам у бальшавікоў было „раздавіць галаву контррэвалюцыі". Стораны рыхтаваліся да больш рашучае сутычкі. Наплывалі сілы і да адных, і да другіх. Вера ў магчымасьць рэстаўраваньня дэмакратычнае Расейскае Фэдэрацыйнае Рэспублікі не пакідала ўмыслу і обак пачала пашырацца ідэя незалежнасьці народаў. Галоўнай мэтай змаганьня былі бальшавікі. Памылковым будзе цьверджаньне, як гэта цьвердзяць некаторыя нашыя назіральнікі, што нарастаньне антыбальшавіцкіх сілаў было на Беларусі вылучна на тую пару ў напрамку змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Гэта быў па зьместу тэрытарыяльны антыбальшавіцкі супраціў, і ў склад варожых бальшавікам сілаў уваходзілі прадстаўнікі шматлікіх народаў. Каб гэта былі сілы Кангрэсу і стаялі на плашчыні незалежнасьці Беларусі, то кучка бальшавікоў не пасьмела бы разганяць кангрэс. Наступалі бальшавікі. Ішлі з выразным на сяньня заклікам да будаваньня дзяржавы дыктатуры пралетарыяту. Антыбальшавіцкае змаганьне йшло без акрэсьленага лёзунгу. Выкідвалася гасла91 барацьбы, але ў імя чаго і для чаго, у імя якое пэрспэктывы — гэта было ў неакрэсьленасьці. Так справа была пастаўлена па ўсяму фронту антыбальшавіцкага змаганьня. Вывешваўся беларускі чырво- 91 Гасла (ад польск. haslo) — лёзунг. ны штандар92, але вылучна як пратэст, як контарход у актыўнай форме супроць бальшавіцкае тыраніі, супроць іх чырвонага штандару, як выражальніка акрэсьленае ідэалёгіі. Гэтае дакладнасьці ў сваіх закліках беларускае грамадзянства зрабіць не магло. На рэалізаваньне дзяржаўнае незалежнасьці сіл дастатковых не было. Край шчыльна ўстаўлены наплывовым элемэнтам са зброяю ў руках, якому ўжо не было чаго траціць, а дадому ехаць не хацелася, бо там панавала яшчэ большая жудасьць. Прыцягальнага за беларускім поклічам прадставіць нічога нельга было. Беларускаму руху трэба было з канечнасьці ўлівацца ў агульнае русла змаганьня, як слабейшы партнэр, і з гэтае прычыны прыстасоўвацца да вядучых настрояў. Выставіўшы да рэалізацыі свае лёзунгі аб незалежнасьці ў сёньняшнім нашым уймаваньні, гэта на стан настрояў у апісваемую пару паслужыла б прычынай адсеву сіл супроцьбальшавіцкага змаганьня і выклікала б сэпаратызм. Той, хто на тую пару ішоў са зброяю ў руках супроць бальшавізму, не прыдаваў значэньня, пад якім сьцягам ён змагаецца супроць бальшавікоў. Гэта самае слабае мейсца ў агульным антыбальшавіцкім змаганьні на працягу ўсяго часу. Удзельнікі змаганьня былі па ідэалягічнаму стану разнаякаснага складу, і з гэтай прычыны былі недавераньні і падозранасьці пад адрасам сваіх партнёраў, і ўдзел быў на добраахвотніцкіх падставах зь вельмі слабенькаю загадвальнаю дысцыплінаю. Гэты стан расслаеньня бальшавікам вельмі лёгка можна заатакоўваць і расчляняць варожыя сабе высілкі, а ў балыпавікоў заўсёды выяўляецца сухая сканцэнтраваная ідэалягічнасьць, нязломная воля і жалезная дысцыпліна, даходзячая да фізычнага і псыхічнага тэрору. Вось у гэтым і перавага бальшавікоў і ў наступе, і ў адступленьнях. Праводная дамінуючая думка ў антыбальшавіцкім зборным змаганьні — былі на ўвеце Расея без выкрышталізаваньня яе зьместу па ліквідаваньні бальшавізму, і кіраўнікі ня ўлічвалі, што бальшавізм паміма розных нацяжак па заложаньні мае пакравенства з засадамі рэлігіі, і колькі б мы веруючаму і практыкуючаму не ўдаводнівалі бязьместнасьць ягоных засадаў вераваньня, гэта нічога ня дасьць, і тут больш патрэбна контрыдэалёгія як зброя. Адною зброяю балынавізм ня будзе ніколі пакананы, і гэта ўжо пара зразумець кожнаму, хто задаецца думкаю змаганьня. Калі ў апісваемую пару і канцэнтраваліся ў Менску антыбальшавіцкія сілы, то іх імкненьнем было ўвязацца ў наступальныя антыбальшавіцкія акцыі, якія адбываліся на поўдні Расеі, і адтуль нашыя сілы 92 Гаворка відавочна ідзе пра бел-чырвона-белы беларускі штандар. чакалі наказаў і загадаў, але толькі ніколі ад Беларускага Ўраду, які ня быў знаны нават у падменскім блізкім паселішчы, і каб сяло і знала, то ў той час пытаньне аб незалежнасьці не зрабіла б ніякага ўражаньня, a можа і выклікала б іронію. Адвечны закон: улада імпанаваць можа вылучна выяўленьнем аўтарытарнае сілы ўва ўсіх яе праявах. Гэтага за намі на тую пару не было. Гэта не дакор каму-небудзь, гэта ня ёсьць умаленьнем прэстыжу акту і волі да нашае незалежнасьці, гэта ёсьць аналіз прычын нашага няпосьпеху, якія ня страцілі значаньня на сваёй актуальнасьці, як матэрыял павучаючы. Гэта ёсьць прагляд зьместу нашае на тую пару падрыхтоўкі да зьдзяйсьненьня факту незалежнасьці і прычын яе незрэалізаваньня, і гэтая віна прыпадае і на мяне, як актыўнага на тую пару ўдзельніка апісваемых падзей.