Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Разьдзел пяты
Беларускі фронт 1917 г. з сваімі тылавымі арганізацыямі шчыльна залёг па ўсёй Беларусі і пасьля рэвалюцыі пакрыўся бязь ліку рознымі камітэтамі. Ахапіў шал арганізацыйнасьці, і адна асоба належала да дзясятка розных арганізацый і саюзаў, і кожны такі саюз меў сваіх вядучых, і ўсе галоўным чынам у „ўсерасейскім значаньні“. Беларускае жыцьцё было затрачаным у моры вайсковых арганізацый, і каб і хацела выявіцца, або ўсамадзельніцца, на гэта не было ніякае фізычнае магчымасьці. Камітэты прысабечылі сабе значаньне гарнізоннае ўлады і дыктавалі свакУволю насельніцтву. Час ад часу зьбіраліся беларускія зьезды і канфэрэнцыі, каб як-небудзь адцягнуцца ад бальшавізму і выпрацаваць спасярод сябе сродкі бальшавіцкаму супраціву. Настроі ў грамадзтве беларускім, як гэта было апісана ў папярэднім разьдзеле, былі разьбіты на некалькі арыентацый, і ўсе яны былі вельмі плыткімі
i слабенькімі ды не выяўляўся аўтарытэтны цэнтар, які б узяўу свае рукі вырашэньне лёсу народу.
Пад канец 1917 г., калі берасьцейская канфэрэнцыя дабягала да канца71 і беларуская інтэлігенцыя ўбачыла, што лёсам Беларусі пачынаюць гандляваць камуністычныя палітыкі расейцы, палякі і жыды, пачалі зьбірацца пратэстуючыя беларускія канфэрэнцыі і на іх падымацца пытаньне выхаду з-пад апекі новых акупантаў. Зразумела, бальшавікі шкодзілі гэтым зьездам, але былі на той час заслабымі, каб поўнасьцю не дапушчаць. Справа зактывізавалася перад агалошаньнем вынікаў берасьцейскае канфэрэнцыі, і ў Менску адбыўся Ўсебеларускі кангрэс, які зь перарывамі і перашкодамі пратрываў да канца грудзеня721917 г. і ўсё ж быў разагнаны балыпавікамі сілаю, але канфэрэнцыя папаўнялася прыбылымі явачным парадкам і пераносілася зь мейсца на мейсца ды пісала свае пастановы ў напрамку незалежнасьці. Трудна гаварыць аб зьмесьце канфэрэнцыі ў сяньняшнім значэньні з захаваньнем фармальнага цэрэманіялу і кантраляванага зьместу, і на тагачасных канфэрэнцыях не вядома было, хто і якім мандатам карыстаецца. Гутарка ішла ў 95% па-расейску, найбольш было вайскоўцаў. Удумлівага ўслухоўваньня ў зьмест рэзалюцый не было. 3 такою самаю ўпэўненасьцю можна было гаварыць, што прынята, як і не прынята. Адна можа быць пэўнасьць, што рэзалюцыя была напісана пэўнаю групаю і на сходзе адчытана гэтаю групаю, і на гэтым быў і пачатак, і канец. Ніякае працэдуральнасьці не вымагалася, ды і каб хто і хацеў застасаваць, на гэта не было ніякае магчымасьці, пры адсутнасьці парадку і дысцыпліны, і кожную хвіліну трэба было быць напагатове, што ўварвецца банда ўзброеных хуліганаў і пачнуць разганяць прысутных. Фармальнасьць пачалі надаваць у значна пазьнейшыя часы, калі грамадзка-палітычная думка пачала апірацца на падставы рэалізацыі аб беларускае незалежнасьці, і вось гэтым актам стала канечным надаваць паважнейшы зьмест і Lx апраўляцьурамкі павагі і аўтарытэту. Безумоўна, пастановы і рэзалюцыі выносіліся і „прымаліся", але ў сэнсе выключна фармальным. За зьмест грызьліся групы па-за пленумамі, даходзілі да кампрамісаў і прадстаўлялі прысутным. 3 бальшавікамі на
71 Берасьцейская мірная канфэрэнцыя афіцыйна пачалася толькі 9 (22) сьнежня 1917 г. і да канца сьнежня 1917 г. скончыўся толькі яе першы этап, да заканчэньня ж перамоваў было яшчэ далёка (мірная дамова была заключаная з сакавіка 1918 г.).
72 Грудзень (ад польск. grudzien) — сьнежань.
тую пару можна было агрызацца, і бальшавікі ў кожным сваім выяве ў сваім складзе былі самастойнаю хадзячаю рэпрэзэнтацыяю на мейсцы, і яны, у сваю чаргу, маглі дазваляць, забараняць, разганяць, расстраляць, і ў кожным выпадку справа вырашалася ў лякальным зьмесьце, і ўсё залежала ад складу камуністычнае баёўкі ў маршу: калі матросы і расейцы, то яшчэ можна было таргавацца, калі палякі — справа горай, а калі жыды і латышы — прапашчая справа, тут трэба было капітуляваць і пагаджацца з загадамі, а калі ўводзіліся кітайцы, то тыя на знак камандзіра зараз пушчалі агонь, і тут ужо была безнадзейнасьць уступаць у перакананьні.
Аб прабегу кангрэсаў навочныя і назіральнікі, і ўдзельнікі пішуць цяпер вельмі мала. Лічыцца за неадпаведнае гэтую тагачасную нашую справу ў аб’ектыўным асьвятленьні парушаць. Бярэцца ў аснову сам акт 25 сакавіка 1918 г., як акт агалошваньня Беларускае дзяржаўнае незалежнасьці, і з гэтага моманту датуецца дакумэнтацыя народнага сувэрэнітэту. Прычыны, чаму гэты акт ня быў рэалізаваны, чаму не было спробы рэалізаваць, зусім не парушаюцца, хаця ёсьць пасярод нас некалькі чалавек і ўдзельнікаў, і назіральнікаў. Цьвердзіцца, што быў выдзелены Беларускі Ўрад. Гэта так, але трэба дадаць, што было два дэмакратычных урады і адзін пракамуністычны. Кожны ўрад меў свае „гарнізоньГ, і яны даслоўна былі пераменнага складу, бо на другі дзень склад мяняўся то на плюс, то на мінус. Паставы жаўнер хацеў стаяў, не хацеў — сходзіў пад’есьць у роце, і нікому са складу каманды не было ніякага дзела, з кім і на якія заданьні зьвязваецца, улучна да рабункаў і пагромаў. Калі ўдзельнік Кангрэсу Мамонька73 захапіў сэйф казначэйства і пераказаў яго Кангрэсу, то для пэўнасьці і сахраннасьці скарбнікам быў вызначаны паляк, старшыня гораду Хржанстоўскі74, па меркаваньнях практычнага зьместу ў расцэнцы этыкі таго часу.
Я не хацеў бы, каб пазасталося ў чытача ўражаньне, што я не вызнаю ў апісваемым зьмесьце волі Народа на агалошваньне сваёй незалежнасьці. Наадварот, было вядомае жаданьне стацца незалежным народам у сваёй незалежнай дзяржаве, але на сьмелае і актыўнае вы-
73 Язэп Мамонька (1889—1937), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, адзін зь лідэраў партыі эсэраў.
74 Станіслаў Хржанстоўскі (Chrzqstowski), у 1909—1917 г. мепскі гарадзкі галава, з сакавіка 1917 г. — гарадзкі камісар, у сакавіку—ліпені 1917 г. старшыня Камітэту грамадзкай бясьпекі ў Менску. Вызначаўся прадпрымальнасьцю, спрытам і актыўнасьцю.
знаваньне і на рэалізацыю не было тады ніякіх сілаў, і Народ да гэтага акту ішоў на кволых хістаючых нагах, але з поўнаю сьведамасьцю імкненьняў да сваёй незалежнасьці, і на змацненьне гэтае ідэі патрабаваўся час, а ў ім сродкі ператварэньня ідэі ў рэальны чын і зьмест. He выклікае сумневу, каб Беларусь была ня так абцяжана войскам і фронтам, выяўленьне волі да незалежнасьці было б куды актыўней. Трэба прадставіць той час, калі ў кожным сяле, у кожным мястэчку было дзясяткі вайсковых арганізацый, і яны накідвалі свае погляды і кантралявалі жыцьцё, а найгорш прадстаўлялі па дэмагагічнасьці арганізацыі на нізкім узроўні інтэлектуальнага разьвіцьця.
Прадстаўце сабе такі саюз у ўсерасейскім маштабе, як, напрыклад, саюз ротных фэльчараў, які ўкладаў праграмы перабудовы дзяржавы, з выэлімінаваньнем „гаспод“, і яны адчытывалі пастановы, улучна як павінна шыцца вопратка, якою рэпрэсійнаю дарогаю павінны быць выкасаваны цьвярдыя крахмаляныя каўняры. Гэта на сяньня гучыць дзіўна, але гэта факт нашае мінуўшчыны, і на падобныя тэмы ішлі мітынгі тыднямі пры наяўнасьці дэлегатаў з усяго Заходняга фронту, і даволі было каму сказаць слова, што зьбіраецца паседжаньне аб ухвале ў памяшканьні мець мягкую пасьцель і перад кожным чалавекам за сталом ставіць мытае начыньне, зараз жа зьбірацца магла дэлегацыя з пратэстам. На чало выстаўляўся „аратар“, які ўрываўся ў Вашае памяшканьне, валіў на „буржуазію і капіталістаў" цэлымі гадзінамі самую бясьсьвязную неразьбярыху, пры гэтым ён для большае аўтарытэтнасьці быў ачэплены чырвонымі стужкамі ад ног і да галавы, улучна да абкручваньня кумачом гузікаў, узброены ў рэвальвэры і каўкаскія кінжалы, а ў ролі пачэснага канвою пар са дзьве касавокіх кітайцаў з кулямётнымі лентамі праз плячо і дзясяткам гранатаў. На такіх магла наткнуцца іншая „всерасійская" партыя, або накінуцца на Вас абедзьве разам, або самі перасварацца за ,,контррэвалюцыённасьць“. Вось у падобнай сытуацыі адбываўся і Ўсебеларускі зьезд і кангрэс. Перашкод на волевыяўленьне было шмат, спрыяючых абставін ніякіх.
На фоне гэтае шэрасьці, маральнай і фізычнай забруджанасьці доўгі час пазаставалася, як пратэст супроць дзікасьці, арганізацыя чыгуначнікаў ,,ВІКЖЭЛ Ь“ — Всероссййскйй Нсполнйтельный Комйтет Железнодорожнйков“75. Чыгуначнікі не паддаваліся натоўпу і былі непахіс-
75 Вікжэль (Усерасейскі выканкам саюзу чыгуначнікаў) — цэнтральны прафсаюзны орган супрацоўнікаў чыгункі, які існаваў са жніўня 1917 г. да студзеня 1918 г. Найбольш вядомы тым, што 29 кастрычніка 1917 г. =>
нымі ў абароне правоў дэмакратычнага ладу, выяўлялі высокую дысцыплінаванасьць і пры найменшым націску заўсёды гатовы былі ўнерухоміць транспарт. Зь імі вуліца лічылася, і чыгуначнікі доўгі час вытрымлівалі на сабе націск і стойка баранілі сваю экстэрытарыяльнасьць.
Калі вуліца пачала насядаць на беларускія сходы, астаткі сходу знайшлі гасьцінны прыпынак у дэпо чыгуначнікаў у Менску і там надаль пад злоснае лязганьне зброяў вуліцы выносілі свае пастановы, што Беларусь пратэстуе супроць маскоўскае акупацыі і жадае быць на сваёй тэрыторыі вольным і незалежным народам у Беларускай дэмакратычнай рэспубліцы. Зь беларускіх асяродкаў перашкодаў і разыходжаньняў з гэтымі пастановамі не было. Шкодзілі і пратэставалі ўсялякага роду салдацкія камітэты і іх прыбудоўкі. На адлегласьці часу вельмі трудна прадставіць чытачу ўсе дэталі ў зьмесьце дня парэвалюцыйнага жыцьця, хаця ў гэтых выпадках прыходзілася браць беспасярэдні ўдзел. Да чаго было ўсё пераблытана, прыпамінаю выпадкі ў Менску, калі франтавыя камуністы ладзілі зьезд і ішлі паходам па гораду і зьбіралі на „рэвалюцыю" ахвяры, у Lx радах у ролі зборшчыкаў былі дэлегаты з другога дэмакратычнага зьезду, і па выхадзе на вуліцу палучыліся нясьведама з камуністамі і бралі ўдзел у дэманстрацыі супроць сваіх арганізацый. Калі ў Менск прыехалі прадстаўнікі Думы і Часовага Расейскага Ураду, то іх вітаў адзін прадстаўнік ад імя „бальшавікоў", заклікаў да перамогі на фронце і барацьбы супроць камуністаў, бо там заселі жыды і палякі, якія заўсёды былі ворагамі Расеі. На сяньня гэта выглядае непраўдападобным, але калі чытач возьме ўмысловы стан расейскага грамадзяніна ў расцэнку па дадзеным з майго апісу перад 1914 г. і прадставіць сабе мамэнт рэвалюцыі, калі для самага адсталага прадставілася нагода выказаць сваё зданьне, тады для чытача прабег рэвалюцыі прадставіцца больш-менш у празрачыстым зьмесьце.