Наступальныя сілы рэвалюцыйных партый у пэрыяд пасьля 1905 г. ня мелі свайго стратэгічнага пляну, і народныя масы не былі ўцягнутыя ў гэты рух. Працавалі толькі партыйныя штабы і вялі прапаганду на праявах недахопаўу адміністраваньні. Запачаткаваны быў парлямэнтарны ўстрой і паклікана Дума — расейскі парлямэнт, але гэта з боку ўраду рабілася няшчыра, болын у зьмесьце формы, а гэта яшчэ больш распальвала настроі і вывязвалася палітычная барацьба, у якую паступова ўцягваліся масы, пачаўся пэрыяд нэрвовых напружаньняў у нарастаючай форме, але было вельмі яшчэ далёка да рашучае сутычкі. На => вядомая ягоная абарона падсудных падчас т. зв. „працэсу 5б-ці“ над лідэрамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў Вільні ў 1928 г. Юр’ю Сабалеўскаму быў добра вядомы гэты кірунак дзейнасьці Петрусевіча, бо менавіта ён ад кіраўніцтва Грамады займаўся арганізацыяй абароны розных асуджаных беларускіх дзеячаў і вёў адпаведныя перамовы з адвакатамі. Пасьля, у 1929 г., Казімер Петрусевіч быў адвакатам падчас суду над самім Сабалеўскім. палітычную відоўню выходзіць з боку ўраду Сталыпін49, які зручным ходам зямельнае рэформы адцягвае сялянства ад рэвалюцыйнае апекі палітычных партый і робіць усю Сялянскую масу ляяльнымі да ўраду ды выклікае паступова прыхільнасьць. Без удзелу сялянства рэвалюцыя ў Расеі была б немагчымаю. Гарадзкі і фабрычны пралетарыят праз свае штабы актывізуецца, і стан іх нэрвовасьці з кожным годам нарастаў. Беларусь паддалася гэтым настроям, але ўсё часьцей і часьцей раздаваліся галасы, што Беларусь мае свае адменныя погляды на рэвалюцыю ад жыхарства Расеі. Дзейнічала тады ў Расеі некалькі палітычных партый у ўсерасейскім значаньні. Палітычнымі цэнтрамі былі перадусім Пецярбург, Масква і Адэса. Адтуль ішлі ўплывы і дырэктывы на правінцыяльныя гарады. Палітычна і грамадзка працуючая беларуская інтэлігенцыя была расьсеяна па ўсёй Расеі, прымала яна ўдзел у рэвалюцыйным руху ў межах расейскае палітыкі. Усе без вынятку расейскія палітычныя партыі стаялі на грунце непадзельнасьці Расеі. У адносінах да нярускіх тэрыторый трымаліся тады погляду наданьня аўтаноміі, а да больш разьвітых — абавязкавай агранічанай фэдэрацыі ў агульных межах Расеі. Погляды гэтыя папулярызаваліся асабліва на вышэйшых навучальнях праз правінцыянальныя арганізацыі „зямлячаства“, статутова прызнаныя пры ўнівэрсытэтах. Прыблізна каля 1906 г. беларускае жыцьцё пачынае не пагаджацца з гэтаю формаю накінутасьці палітычнага ладу і сіліцца выйсьці з-пад апекі расейскага палітычнага руху ды пачынае канцэнтравацца каля Беларускай Сацыялістычнай Грамады, заложанай у 1903 г. у Вільні Бурбісам50, Ігнатоўскім, Умястоўскім51 і 49 Пётар Сталыпін (1862—1911), расейскі дзяржаўны дзеяч, у 1906—1911 гг. прэм’ер-міністар і міністар унутраных справаў Расеі. Праводзіў шэраг сацыяльна-эканамічных рэформаў, у тым ліку й самую вядомую зь іх — аграрную. 30 Алесь Бурбіс (1885—1922), беларускі нацыянальны дзеяч, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і лідэраў БСГ. У 1906—1909 гг. асуджаны за арганізацыю сялянскіх бунтаў і рабочых страйкаў. У1917 г. узначальваў Маскоўскую арганізацыю БСГ, у 1918 г. — консул БНР у Маскве. Вітаў утварэньне БССР. У1921 г. уступіў у камуністычную партыю. 51 Францішак Умястоўскі (1882—1940), беларускі культурны й грамадзка-палітычны дзеяч. Браў удзел у выданьні „Нашай долі“ й „Нашай нівы“. У 1919—1920 гг. удзельнічаў у працы Беларускай вайсковай камісіі, зь верасьня 1920 г. зьяўляўся яе старшынём. У 1920-х гг. — прадстаўнік => бр. Луцкевічамі. Аддзелам у Менску кіруе настаўнік Бязьмен52. Партыя гэтая ў аснаўным заложаньні была блізкаю да расейскіх Сацыял-Рэвалюцыяністаў53. У дзяржаўным пытаньні стаяла на грунце шырокае аўтаноміі, улучна да незалежнасьці. Гісторыя гэтага руху затрацілася і не ўспамінаецца нашаю палітычнаю літаратураю, а па сутнасьці гэта была першая падваліна імкненьняў Беларускага Народу да сваёй незалежнасьці ды выхаду з расейскае залежнасьці, дарогаю пратэсту і рэвалюцыйнасьці. Радаслаў Астроўскі быў сябрам Беларускае Сацыялістычнае Грамады ад 1906 г. Рэвалюцыйныя настроі на Беларусі пасьля 1905 г. базаваліся галоўным чынам на зямельным пытаньні. Панавала страшэннае малазямельле, забіваючая прагрэс чараспалосіца і адсутнасьць агранамічнай апекі. Зямля па дварах належала палякам, і праз гэта выяўлялася і нянавісьць да палякаў і да ўсіх выяўленьняў польскасьці. Настроі і пачуцьці выяўляліся хутчэй стыхійна, як кантралявана праз партыйныя палітычныя чыньнікі. Расейскі ўрад супрацьпаставіўся рэвалюцыйнаму руху сродкамі неаўтарытэтнымі, галоўным чынам судова-рэпрэсійнага зьместу, і амаль нічога не рабіўу напрамку засаднічага рэфармаваньня асноваў палітычнага ладу. На палітычнае змаганьне ўрад выступіў празь сябе саарганізаваныя партыі: „Саюз Рускага Народу“54, з вызнаваньнем спадчыннага манархізму і праз асабліва рэакцыйную — => палянафільскага кірунку беларускага руху. У1927—1928 — старшыня Беларускай радыкальна-народнай партыі, рэдактар-выдавец газэты „Беларускі дзень“. У1928 г. адышоў ад грамадзкай і культурна-асьветніцкай працы. Як афіцэр запасу, мабілізаваны ў верасыіі 1939 г. у польскае войска. Загінуўу Катыні. 52 Магчыма, маецца на ўвазе настаўнік Якаў Бязьмен, які быў у 1908 г. асуджаны разам зь Якубам Коласам за нелегальнае правядзеньне настаўніцкага зьезду на з гады крэпасьці. 53 Эсэры — сябры Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, якая ўзьнікла ў Расеі ў канцы 1901 — пачатку 1902 гг. Ставілі за мэту экспрапрыяцыю капіталістычнай уласнасьці, рэарганізацыю вытворчасьці і ўсяго грамадзкага ладу на сацыялістычных прынцыпах. Лічылі галоўнай сілай рэвалюцыі сялянства, выступалі за сацыялізацыю зямлі. 54 „Саюз рускага народу“ („Союз Русского Народа“) — масавая радыкальная нацыяналістычная й манархічная палітычная арганізацыя ў Расеі ў 1905—1917 гг. „Саюз Міхаіла Архангела"55, які ўзнаваў адкрыты тэрор і пагромы. Зразумела, што ў склад гэтых партый уваходзілі галоўным чынам службоўцы, а ў масах гэтыя партыі спатканы былі пагардліва і выклікалі прасьлед да адкрытага байкатаваньня ў прыватных спатканьнях. Фактычна з боку ўрадавых чыньнікаў пытаньні культуры былі пушчаны на самапас, і кожны праяў жаданьняў аб дзяржаўнай разбудове апекі над гэтым пытаньнем і дапушчэньня да ўдзелу грамадзкага чыньніка ўрадавыя чыньнікі спатыкалі вельмі варожа, як праяў бунту і антыдзяржаўнасьць. У такім стане падзей Расея набліжалася да вайны 1914—1918 гг. Грамадзкі чыньнік дарогаю актыўнае эвалюцыі з кожным годам разрастаўся, заваёўваў аўтарытэтнасьць, з трыбуны парлямэнту пратэставаў і прымаў на сябе бой з рэакцыяю. Прадстаўнікі царскага двара абсалютна не выяўлялі ніякіх высілкаўу апрацоўваньні праграмаўдзяржаўнага ладу і стараліся нічога ня бачыць і ні ў чым ня браць удзелу. Гэта была поўнасьцю чужая для Расеі каста. Пасьля зямельнае сталыпінскае рэформы пачаў падымацца дабрабыт сялянства і разбудоўвацца сельскагаспадарчая культура. 3 гледзішча сялянскага дабрабыту і пэрспэктывы рэформы Сталыпіна трэба залічыць да найбольш удалых у Расеі за астатнія сто гадоў. Сталыпінская рэформа слаба гаспадараваныя абшарніцкія двары паставіла ў стан ліквідацыі на карысьць сялянству, і ўсё гаварыла за тое, што Расея зышла на шлях будовы сялянскае дзяржавы з дадаткам споўчыньніка56 каапэрацыі. Пралетарская рэвалюцыя пачынала захворваць на анэмію. Дзякуючы Сталыпінскай рэформе пралетарская рэвалюцыя ў вачах сялянства прадстаўлялася як бунтатарства дзеля бунтатарства, і засады закліканьня да рэвалюцыйнасьці не былі для селяніна пацягваючымі. Па меры стабілізаваньня сялянскага пытаньня паміж гарадзкім пралетарыятам і сялянствам зарысаваліся перш разыходжаньні, а потым пачалі нарастаць варожасьці. Сялянская псыхалёгія не прызнавала надзяленьня зямлі дарогаю бясплатнага прыдзелу. Сялянства прызнавала „купчую" паперу з арлом з рук натарыюса або праз банк на выплату, і за Сталыпіна гэтыя пытаньні для селяніна вырашаны калі і 55 „Саюз Міхаіла Архангела“ („Русскнй народный союз нменн Мпханла Архангела“) — расейская манархічная арганізацыя, якая дзейнічала з 1908-га да 1917 гг. Яе лідэрам быў Уладзімер Пурышкевіч. 56 Споўчыньнік (ад. польск. wspolczynnik') — чыньнік, фактар. ня поўнасьцю, то ў значнай меры ў зямельных пытаньнях, і недахопы сялянства спадзявалася мець рэіуляванымі дарогаю эвалюцыі праз самаўрад і прадставіцельства ў Парлямэнце — Думе. Сялянства з засады ня любіць рэвалюцыйных момантаў. У іншых галінах грамадзкага і палітычнага жыцьця таксама заносілася на паправу. Без крывавае рэвалюцыі перадавая інтэлігенцыя паступова ўваходзіла ў зьмест дзяржаўнае адміністрацыі і ўплывала аздараўляюча. Урадавая рэакцыя значна памякчэла і пачала выяўляць сама ініцыятыву ў перабудове дзяржаўнага ладу, і сумаю гэтых чыньнікаў пралетарская рэвалюцыя траціла падложа для свайго стасаваньня. У гэтым самым зьмесьце ішло і разьвіцьцё агульнабеларускага пытаньня. Беларускае пытаньне атрымала права грамадзянства, і расейскія газэты, нават у залажэньнях палітычных варожыя беларускаму адраджэньню, усё часьцей і часьцей пісалі аб беларускіх пытаньнях і зьмяшчалі на відных мяйсцох у сваіх часопісах газэтныя матэрыялы, пісаныя па-беларуску. Запанавала надзея і потым упэўненасьць, што Расея перабудуецца ў напрамку патрэб Народаў. Газэты пачалі пісаць аб палітычных клопатах, і час ад часу затрымліваліся роспускі адслужыўшых салдатаў. Прычыны не высьвятляліся. Ясным было, што заносілася на буру. Расейскі парлямэнт быў малады і бясьсільны забіраць у гэтым пытаньні голас і інфармаваць грамадзянства, і аднаго пагоднага ранку ў палавіне лета 1914 г. абвешчана была вайна з Аўстрыяю, потым зь Нямеччынаю і агульная мабілізацыя. Быўвыяўлены калясальны патрыятычныўздым. Прыбалты фарміравалі палкі добраахвотнікаў. Палякі надзеяліся задаволіць свае пытаньні ў межах расейскае палітыкі. Толькі нязначная частка польскага грамадзянства была супроць сувязі з Расеяй, і то тыя, якія ня мелі ніякага ўплыву на ход разьвіцьця грамадзкае думкі. Расея зь яе плюсамі і мінусамі, дзівацтвамі, жорсткасьцю, Расея непанятная, але нейкімі падсьвядомасьцямі адчуваемая, стала ў гэтую гадзіну ўсім вельмі мілаю і блізкаю, дарагою, якую было варта за што бараніць. Адчувалася ў пачуцьцях народу, што топчацца нейкая краса ў хвілі росквіту. У тую пару я быў на Літве і назіраў гэтыя абразкі і ня мог зразумець зьместу. Быў на тэрэне Латвіі, там гэты ўздым патрыятызму гранічыўся з масава-грамадзкаю гістэрычнасьцю. Палякі льнулі да рускіх і Расеі, адчувалі ўсе велізарную небясьпеку апынуцца пад уладаю немцаў. Адчувалі перад немцамі падсьвядомы страх і ў расейскай арміі палякі, асабліва ахвіцэры, выяўлялі надзвычайную адвагу і вернасьць вайсковаму абовязку. Стаўшыся самастойнымі, у сваіх дзяржавах пры-