выклікалі чулага адгалосу. Працуючыя над адраджэньнем самі вучыліся гэтае працы і змушаны былі вучыць адначасова друтіх, людзей старэйшых і з багатым даробкам і дасьведчаньнем. Трэба было зь імі і канкураваць, і змагацца, і супрацьставіць ім новую ідэалёгію. Сілы ў гэтай барацьбе былі няроўныя, але вера ў праўдзівасьць паўзятага напрамку надавала адвагу, і нашыя піянэры адраджэньня не пакідалі занятых пазыцый і паступова на іх замацоўваліся. Гэта быў слаўны пэрыяд „Нашае Нівы“, увайшоўшы ў нашую гісторыю як вуглавы камень у пабудову нашага адраджэньня. Піянэрамі і закладчыкамі былі Аляксандар Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, ксёндз Адам Станкевіч, Аркадзь Смоліч, Іван Ластоўскі21, Радаслаў Астроўскі22, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Адварды Будзька, Язэп Лёсік, Антон Лявіцкі і паэтка „Цётка“-Бурбіс23, Мікола Шыла24 ды шмат іншых. Многа іх адышло ў вечнасьць, многа каго ўтраціла памяць, але жыве і разрастаецца пасеянае імі зерне нашага ад- 21 Іван Ласгоўскі. Маецца на ўвазе грамадзка-палітычны дзеяч й культурна-асьветніцкі дзеяч Вацлаў Ластоўскі (1883—1938). 22 Радаслаў Астроўскі (1887—1976) быў ідэйным паплечнікам Юр’я Сабалеўскага, яшчэ ад сярэдзіны 1920-х, ад працы ў БСРГ. У студзені 1944 г. Астроўскі запрасіў Сабалеўскага на пасаду віцэ-прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады. На эміграцыі Сабалеўскі захаваў прыналежнасьць да БЦР, узначальваў некаторы час Выканаўчы орган. Да канца жыцьця (нечакана памёр у сьнежні 1957 г.) падтрымліваў сяброўскія дачыненьні з Астроўскім, часта зь ім лістуючыся. Адно з апошніх пісьмаў было напісана менавіта сям’і Астроўскіх. 23 Цётка-Бурбіс. Маецца на ўвазе паэтка-рэвалюцыянерка, актыўная ўдзельніца беларускага нацыянальнага руху Алаіза Пашкевіч (1876— 1916). Сабалеўскі пераблытаў ейнае прозьвішча па мужу Кайрыс. 24 Мікола Шыла (1888—1948), грамадзка-палітычны дзеяч. У беларускім руху з нашаніўскай пары. У1917 г. быў адным зь лідэраў Беларускай цэнтральнай вайсковай рады. Падчас польска-савецкай вайны 1920 г. удзельнічаў у антыпольскім падпольным руху. 3 1921 г. — у Вільні, уваходзіў у склад Віленскага БНК, рэдактар шэрагу віленскіх беларускіх газэтаў левага кірунку. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. 3 канца 1944 г. жыў у Заходняй Нямеччыне. Разам з Васілём Рагулем, Юр’ем Сабалеўскім і д-рам Мікалаем Сьцяпанавымусгудзені 1948 г. быў ініцыятарам зваротудаАстроўскага з просьбай аднавіць БЦР. Аднаўленьня ў сьнежні 1947 г. Рады БНР пад кіраўніцтвам Міколы Абрамчыка не прызнаў. раджэньня, і на фоне нашае сумнае сучаснасьці былі гэта людзі надзвычайнае аддадзенасьці грамадзкай справе, панавала ў працы рэдка спатыканая салідарнасьць, павага і высокая этычнасьць. Начамі сядзелі яны за маленькімі карасынавымі лямпачкамі, разглядалі старажытнасьць і сучаснасьць, укладалі школьныя падручнікі, вялі спрэчкі, дзяліліся поглядамі, і ніхто ня ведае, колькі выцерпелі нашыя піянэры голаду, холаду, нястачы, прасьледу і ад чужых, і ад сваіх. Часамі пад цяжарам згібаліся, але не заламліваліся на духу і супольным высілкам працы вялі нашае адраджэньне наперад. Народ набываў пераконаньне, што пераказваецца яму праўда, і пачаў далучацца да гэтых высілкаў і складаць на аўтар нашага адраджэньня сваю пасільную ахвяру. Падваліны пад беларускае адраджэньне былі заложаны, і для кожнага, ці то нашага ворага, ці прыяцеля, было ясным, што рух гэты паўстаў зь сьведамага вызнаваньня народам свайго становішча пасярод народаў сьвету і нішто яго ня здолее назад уціснуць у надтрэснутую шкарлупу аджываючага правапарадку. Рэакцыя лютым зьверам кінулася на нашае адраджэньне. Стасаваныя мерапрыемствы не давалі для яе дадатных вынікаў і на дадатак да паліцэйшчыны насылалі на Беларусь рэлігійных ізувераў. Зьбіралі яны натоўпы, фанатызавалі яго, адбывалі праўрадавыя маніфэстацыі з крастамі, перазвонамі і харугвамі, але вынік з гэтага быў адваротны: поступ адраджэньня нарастаў, а да палітыкуючага чарнасоценнага сьвятарства ў народзе і пасярод вернікаў нарастала пагарда ды нянавісьць. У маладога чытача, неабазнанага з апісваемым часам, можа стварыцца ўражаньне, чытаючы гэтыя два разьдзелы, што раблю нападкі на праваслаўе і каталіцтва ды не выяўляю да іх пашаны. Да спраў веры і выплываючай з засад вераваньня маралі адношуся зь вялікаю пашанаю, але да палітычнае практыкі сьвятарства ў пэрыяд найбольшага прыгнечаньня нашага народу адношуся з пагардаю. Сьвятарствам, як праваслаўным, так і каталіцкім, было роблена ўсё, каб дух прабуджываньня да волі і сьведамасьці здушыць і зьнішчыць, і на гэты цэль перабудовывалі зьмест рэлігійнае філязофіі і вызнавальнай этыкі. На ўзасадненьне гэтага погляду мог бы прытачыць зьмястоўныя ды паіменныя ілюстрацыі, але яны да таго абрыдлівы і дзікі, што гэтага ўнікаю. Пасеянае зло міралюбным нашым народам забываецца і ў новых абставінах ад свайго сьвятарства чакае праўдзівага душпастырства, і нашае вышэйшае сьвятарства павінна да гэтага поклічу душы свайго верніка аднесьціся з найбольшаю пашанаю і ўважлівасьцю і не дапуш- чаць папярэдніх памылак. На вялікі жаль, пытаньні службы Народу пасярод нашага сьвятарства коцяцца трафарэтам, зь нязначнаю толькі шліфоўкаю пакінутых спадчынаю шарупаватасьцяў. На пасаду сьвятарства і сяньня ў бальшыні выпадкаў пападаюцца людзі прыпадковыя, і нямала выпадкаў, калі пасада сьвятарства мераецца вылучна меркаваньнямі зарабковага характару ад эксплюатаваньня пачуцьця і патрэбы свайго верніка. Настаўленьне, каб узяць на нарашчаньне свайго матэрыяльнага дабрабыту, а што ўзамен дае або што можа даць і на што здольны — гэта, на вялікі жаль, кіруючымі царкоўнымі чыньнікамі не заўсёды бярэцца пад увагу, а аднак гэтае пытаньне веры і вызнаваньня належыць да вельмі важных у жыцьці грамадзянства, і пушчаць яго самапасам па лініі найменшага супраціву не прыходзіцца: трэба ўглядвацца ў пэрспэктыўнасьць і расцэньваць і вынікі, і наступствы. На мой погляд, на небасхіле гэтага пытаньня ў нашым серадовішчы павінна занесьціся на буру, і нельга дапусьціць да народнага гневу і пратэсту: бура зьнясе шкадлівае і непатрэбнае ды заадно пад грузамі пахавае вялікія вартасьці, створаныя супольным высілкам усяго нашага народу. Нашаніўская пара праіснавала каля дзесяці гадоў і пасьпела за гэты час замацаваць сьведамасьць у беларускім жыцьцю, сваім надзвычайным высілкам удаводніць Народу аб ягоным праве на сваю самабытную культуру. За гэты час расьцьвіла мастацкая і паэтыцкая літаратура. Высілак нашага мастака быў залежны тады толькі ад уласнага пачуцьця, і ён тварыўтое, што падказвала яму сумленьне. У нашаніўскую пару Янка Купала і Якуб Колас узапраўды былі пяўцамі Народу і ў сваіх творах адбілі ягоную душу. На тую пару ніхто не пасьмеў бы даць ім замоўленьне на славаслоўе таго, каго, быць можа, у душы ненавідзяць. Смоліч, Ігнатоўскі апрацоўваюць падручнікі геаграфіі і гісторыі25. Надлюдзкімі высілкамі ўсяго нашаніўскага калектыву пад кіраўніцтвам Івана Луцкевіча расьце наш Беларускі Музэй, вядуцца на вельмі скромныя матэрыяльныя сродкі археалягічныя раскопкі, спраўджваюцца па іх гістарычныя выснавы. Калекцыя манэт сьведчыць аб узаемаадносінах нашых продкаў з блізкімі і далёкімі народамі ды аб зьмесьце гэтых адносін. Пачэснае мейсца займаюць старажытныя дакумэнты. Тут два арыгіналы Літоўскага Статуту, пісаныя па-беларуску, падстава нашага пісанага права, аперадзіўшага нашых суседзяў. На жаль, бальшавіцкая 25 Кнігі Аркадзя Смоліча „Геаграфія БеларусГ і Ўсевалада Ігнатоўскага „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі“ ўпершыню выйшлі ў Вільні ў 1919 г. рабаўнічая рука забрала гэтую нашу пісаную рэліквію ў Менск, замясьціла ў Бібліятэку і вось, у часе нямецкай акупацыі, калі гэтая скарбніца Беларускага Народу патрапіла пад загад Гаспадара Калубовіча26, найбольшае вартасьці кніговых унікатаў і разам і Літоўскі Статут пераказваюцца Калубовічам у падарунак нямецкаму ўрадоўцу, зьверхніку Калубовіча Сівіцы27, і прыкра было бачыць звалы найцаньнейшых гістарычных нашых сьвятасьцяў на паліцах памяшканьня паўнемцапаўпаляка Сівіцы28. У сваім выслугоўваньні перад немцамі Калубовіч забыўся, што ён хаця і ўрадавец Сівіцы, залежны ад яго ў галіне сваёй працы, але перадусім беларус, і на яго абавязку было перахаваць або забраць рэдкасныя рэчы з сабою, каб іх зноў вярнуць Народу. 3-пад пяра Калубовіча сяньня празь ягоны партыйны ворган29 льюцца словы абвінавачваньня многа каму і іншым у запрадажніцтве немцам. А гэтая прыточаная ілюстрацыя аб чым сьведчыць? Хай Гаспадар Калубовіч прыпомніць гэтае памяшканьне Сівіцы, якое так часта наведваў у Менску па Ленінградзкай вуліцы №5, дзе прадстаўляў на апрабату Сівіцы свае палітычныя праекты. Думаю, што Гаспадар Калубовіч пагодзіцца з маім сьцьверджаньнем, што яны былі далёка не дэмакратычныя, гэта 26 Маецца на ўвазе Аўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі, 1912— 1987), грамадзкі дзеяч, гісторык. Падчас Другой сусьветнай вайны быў сябрам Беларускай Рады Даверу, Беларускай Цэнтральнай Рады, узначальваў Беларускае культурнае згуртаваньне. Рэзкая крытыка Сабалеўскага выкліканая ў тым ліку тым, што Калубовіч у канцы 1940-х быў адным з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР (узначаліў Урад БНР), г. зн. ідэйным праціўнікам БЦР, да якой належаў Сабалеўскі. У 1954 г. у выніку канфлікту з Абрамчыкам пакінуў шэрагі Рады БНР. 27 Ёзаф Сывіца (Siwitza), сылескі немец, які ў кастрычніку 1941 г. быў прызначаны кіраўніком Школьнага інспэктарату Генэральнага камісарыяту Беларусь. Добра ведаў польскую мову, а зь цягам часу нядрэнна вывучыў і беларускую. Акрамя працы ў Школьным інспэктараце, кіраваў таксама выданьнем школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі. 28 Насамрэч гісторыя зь Літоўскім статутам іпшая. Радаслаў Астроўскі, ратуючы яго, перадаў экзэмпляр на захаваньне Paice Галяк, а тая, у сваю чаргу, мужу Леаніду Галяку. Леанід Галяк урэшце перадаў Статут у Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лёндане. 29 Маецца на ўвазе газэта „Бацькаўшчына“, што выдавалася ў Заходняй Нямеччыне ў 1947—1966 гг. і сапраўды была неафіцыйным органам Рады БНР. былі палітычныя праекты ў плашчыне вызнаваньня Сівіцы. Клеймячы сяньня другіх „Квісьлінгамі“30, хай Калубовіч напіша свае мэмуары з часоў нямецкае акупацыі і выведзе сваю ролю ў адносінах да Сівіцы, да ГІрэсавага нямецкага аддзела31, да яшчэ аднае ўстановы, якую вельмі часта наведваў32 і там супрацоўнічаў па-за службоваю канечнасьцю, і параўнае сябе і свае ролі з тымі, каго так злосна кляйміць прозьвішчам „Квісьлінгі“. Хай выдасьць друкам свае выступы ў прэсе, у радыё, у дакладах, якія парушаў тэмы ў Розэнбэргаўскім33 філіяле Менскай інстытуцыі34. Словам, увесь зьмест самога сябе пры немцах, і тады Народ як на эміграцыі, так і дома вынесе свой прыгавор, а на гэты раз належала б Калубовічу ў акрэсьленьнях быць вельмі асьцярожным і ўважлівым.