Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Пры гэтай нагодзе нельга пры разглядзе абставін і прабегу рэвалюцыі і ўхвал Усебеларускага Кангрэсу прайсьці міма ролі палякаў. Большасьць польскай беларускай інтэлігенцыі жыла значна адменнымі катэгорыямі ад варшаўскіх і тым болей ад галіцыйскіх палякаў. У глыбіні псыхалягічнага заложаньня яны былі біялягічным акліматызаваным творам Беларусі, сувязь з Варшаваю была штучна прышчэп-
=> запатрабаваў стварэньня замест Савету Народных Камісараў (СНК), які складалі адныя прадстаўнікі партыі бальшавікоў, „аднароднага сацыялістычнага ўраду“ з прадстаўнікоў усіх „сацыялістычных партыяў". Гэта стала прычынай першага крызісу СНК.
лена, і пасярод беларускіх палякаў быў рэгіяналізм і раздваеньне. Імкненьнем было ў палякаў, каб захаваць свой стан на беларускай тэрыторыі і не канечна ў сувязі з Варшаваю, сымпатыі да Расеі былі даволі выразныя, але зь меркаваньняў тактычных і палітычных гэта не выкладалася на прагляд. Калі заносіцца пачало на бальшавізм, то палякі па прычынах і псыхалягічных, і матэрыяльных гатовы былі ўліцца ў вызвольны беларускі антыбальшавіцкі рух і яго ўспамагаць, а калі надарыцца нагода палучэньня з Варшавай, то, зразумела, пайсьці гэтаму праяву на спатканьне. Вось з гэтых меркаваньняў і пайшлі палякі на супрацоўніцтва зь беларускімі незалежніцкімі арыентацыямі, і ў бальшыні выпадкаў, для абыходу перашкод, як беларусы, і нельга ім было гэтага права на ўдзел адабраць, бо валодалі лепш за многіх беларусаў беларускаю моваю і дзякуючы свайму інтэлектуальнаму стану вельмі лёгка адбівалі на сябе слоўныя атакі. У дадатку да гэтага, беларускі стан быў вельмі бедны на кандыдатаў пры абсадзе адказных становішчаў, і воляй-няволяй прыходзілася запазычаць гэтыя сілы ад палякоў.
У сваьх палітычных заложаньнях палякі прыйшлі на Ўсебеларускі Кангрэс з акрэсьленаю палітычнаю праграмаю. У польскіх палітычных плянах было, каб кангрэс сваім удзелам узмоцніць і правесьці сваю дакумэнтацыю некаторым мо’ гістарычным момантам. Удзел бралі вельмі відныя прадстаўнікі польскае і арыстакрацыі, і дэмакрацыі, і то ў вельмі актыўнай форме, прымаючы на сябе вельмі адказнае становішча. Ці можна сказаць, што было на мэце зь іх боку вылучна захопніцтва ўлады, каб потым злучыцца безагаворна з Варшаваю? Станоўча скажу, што на тую пару было далёка ня так. Варшава тады адстрашала беларускую польскую арыстакрацыю і дэмакрацыю больш праз засядаўшых там Марачэўскага76 і Пілсудзкага, як у Менску камуністыя Фрунзэ і Мясьнікоў. У Варшаве былі свае радавітыя палякі, і яны зьбіраліся выразна прадыктаваць і накінуць сваю волю, якая была супярэчна з інтарэсамі арыстакратыі, а ў Менску камунізм, завезены з Масквы, мог быць супольным высілкам высунуты, і пазастаўся б беларускі абарыген, зь якім палякі аблічывалі дайсьці да раўнавагі ўзаемаадносін. Варшава ў тагачасных польскіх на Беларусь аблічэньнях была рэзэрв-
76 Марачэўскі (Moraczewski) Енджэй (1870—1944), польскі палітык, адзін зь лідэраў Польскай сацыялістычнай партыі (ППС). У лістападзе 1918 — студзені 1919 г. быў прэм'ер-міністрам народна-сацыялістычнага ўраду Польшчьі.
ным апорышчам у сваёй палітыцы. Галоўная ўвага беларускімі палякамі была зьвернута на Менск і Вільню.
Палякі на кангрэсе хацелі ўвесьці карэкту ў расцэнку беларусамі факту Люблінскае вуніі (1569 г.), як акту і факту нішчэньня беларускай незалежнасьці і ў наступстве польска-каталіцкі тэрор. Здаецца, што гэта Трэцяя Ўстаўная Грамата мела ўтэксьце такі сказ (цытую з памяці) пасьля першага падзелу Полыйчы 1774 г. Беларусь страціла сваю незалежнасыі,ь...“77 Выходзіла па думцы палякоў, што Беларусь пасьля Ягайлы ў межах Польшчы пад фактычным панаваньнем езуітаў карысталася абставінамі адпаведнага развою, і тады ўсе зьдзекі і паняверкі трэба прыпісаць нейкім пазапольска-езуіцкім чыньнікам. Навонкі здавалася, што кангрэс праходзіць мала заўважаны, але даволі было гэтаму сказу паказацца ў прэсе, як зараз жа пасыпаліся нараканьні і пратэсты, і дакумэнт гэты быў выпраўлены адпаведна настроям і гістарычнаму зьместу.
У гісторыі нашага адраджэньня пэрыяд гэты мае вельмі важнае значаньне і да гэтага часу абсьледаваны павярхоўна. Маем пасярод сябе беспасярэдніх удзельнікаў: Астроўскі (былы міністар асьветы ў кабінэце Скірмунта78, другі пасьля Варонкі)79, Буцька80, Рагуля81, Ро-
77 Насамрэч ані такога самага, ані падобнага сказу ў тэкстах як Трэцяй, так і дзьвюх папярэдніх граматаў не было.
78 Раман Скірмунт (1868—1939), польска-беларускі дзеяч, пінскі памешчык. Дэпутат Дзяржаўнай думы 1-га скліканьня. 3 сакавіка па ліпень 1917 г. — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэту. 3 красавіка 1918 г. — сябра Рады БНР. Утраўні 1918 г. пачаўфармаваннеўраду БНР, які быў сфармаваны ў ліпені 1918 г. і папрацаваў толькі тыдзепь.
79 Язэп Варонка (1891—1952), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, з 21 лютага па 14 ліпеня 1918 г. быў першым старшынём Народнага Сакратарыяту Беларусі, народным сакратаром замежных справаў. У1923 г. выехаў у ЗША, арганізоўваў там беларускую нацыянальную працу.
80 Буцька. Відаць, маецца на ўвазе Эдвард Будзька.
81 Васіль Рагуля (1879—1955), палітык і грамадзкі дзеяч, пэдагог. Да рэвалюцыі працаваў настаўнікам, зьяўляўся перакананым праціўнікам беларускага руху. У 1922 г. быў выбраны паслом у польскі сойм як беларускі кандыдат. Пасольскія абавязкі выконваўу 1922—1927 гг., у 1928—1930 гг. — сэнатар. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. Адзін зь лідэраў Беларускага сялянскага саюзу. Падчас Другой сусьветнай вайны быў бурмістрам Дзятлава, пасьля вайны — на эміграцыі.
жанцаў82, Бэкіш83, а можа хто і іншы. 3 палякаў у памяці захаваліся фаміліі: Скірмунт, Бонч-Асмалоўекі84, Бонч-Бруевіч, ГІрыстор85, які ў пэрыяд 1930—1933 гг. выявіўся найбольшым пагромшчыкам беларускага грамадзкага жыцьця на становішчы маршалка Сойму і міністра нутраных спраў Польшчы.
Палітычныя настроі вырашаліся тады на вуліцах, у парках. Ішлі неперапынныя мітынгі пад адкрытым небам, і толькі непагода і ноч заганяла людзей па хатах. Кожны мог выступаць і прапанаваць сваю рэзалюцыю, і яму або апрабавалі погляд, або асьвіствалі, выступаў другі з супрацьлеглым поглядам, і яму рукапляскалі, і ў сваю чаргу прымалі пастанову. Даходзіла да слоўных вострых сутычак, часамі да сьмеху ад прастацкага выступу плыткага дэмагога, які заклікаў да скасаваньня ў вокнах фіранак, як выяўленьня „буржуазійных поглядаў". У памяці ў мяне асабістая сутычка ў Менску з адным пехацінскім прапаршчыкам у палавіне лета 1917 г., які ў гарадзкім садзе на бочцы расьпінаўся за бальшавікоў і супроць Часовага ўраду. Гэта быў пераламовы пэрыяд на карысьць бальшавікоў, і на тую пару было дзіўна бачыць ахвіцэра ў ролі прапагандыстага на старане бальшавізму. Сутычка
82 Рожанцаў. Маецца на ўвазе Аляксандар Ружанцоў (1893—1966), беларускі нацыянальны дзеяч. У1919—1920 гг. камандаваў беларускім батальёнам у літоўскім войску, у 1921—1924 гг. консул ураду БІІР у Коўне. У час Другой сусьветнай вайны быў у Вільні, уваходзіў у мясцовы Беларускі нацыянальны камітэт. Пасьля вайны — на эміграцыі ў ЗША.
83 Магчыма, маецца на ўвазе Янка Бэкіш, у 1919 г. сябра Беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны, сябра Рады БНР. У 1948 г. — удзельнік аднаўленчага Пленуму БЦР у 1948 г. Жыўу Аўстраліі.
84 Анатоль Бонч-Асмалоўскі (1857—1930), польска-беларускі грамадзкапалітычны й рэвалюцыйны дзеяч, у маладосьці прыхільнік народніцкай арганізацыі „Зямля й воля“, затым быў у партыі эсэраў. У сьнежні 1917 г. быў дэлегатам Усебеларускага зьезду. У 1918 г. жыў у Менску й займаўся каапэрацыяй.
85 Аляксандар Прыстар (Prystor) (1874—1941), польскі палітык, сябра ППС, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Юзафа Пілсудзкага. У1917 г. працаваўу Галоўным камітэце Польскага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, у якасьці паўнамоцнага прадстаўніка гэтага камітэту высланы ў Менск. Пасьля прыходу ў Менск немцаў працаваў у гарадзкой управе ў якасьці сакратара асьветнай камісіі. У 1920-х гг. неаднаразова займаў міністэрскія пасады, у 1931—1933 гг. — прэм’ер-міністар Полыпчы.
была вельмі вострая. Я быў салдат і выступаў супроць і ахвіцэра, і супроць бальшавікоў, і мне і ахвіцэру сьвісталі і рукапляскалі... Праз 25 гадоўмы спаткаліся ізноў у Менску. Прыпомніліся мне старыя абразкі і гэты прапаршчык, але ён быўу сане протаярэя мітрапалітарнага сабора, толькі барада з рыжае стала сівая. Гэта быў сьвятар Балай86.
Вядучымі ў палітыцы таго часу былі партыйныя штабы. У наступе былі бальшавікі, і кожны свой крок дакладна ўвязвалі ў фактычны стан і свае погляды праводзілі з матэматычнай дакладнасьцю, як гэта бачым і сяньня, але на той час яны свой зьмест дакладна маскавалі ад неўтаямнічаных. Бальшавікі карысталіся кожнаю нагодаю, каб свайго праціўніка паставіць у кампрамітуючае і аслабляючае становішча, а ці гэтая чыннасьць будзе айлачана грашмі, мукамі, крывёй і жыцьцём, не станавіла і не становіць для бальшавікоў перашкодаў. Важна асягненьне намечанага цэлю.
У тыя часы бальшавікі вельмі рэдка калі выступалі з прапагандаю сваіх поглядаўу адкрытым зьмесьце і больш у форме наводзячых параўнальных гутарак, і выснавы на карысьць іх поглядаў прыходзілі толькі дарогаю супроцьпастаўленьня. Плыткія і нястойкія погляды бальшавікоў зручна разьбівалі і выклікалі сумліўнасьць у поглядах. Гэтым перадусім аслаблівалі супраць сябе супраціў і болып фанатызавалі сваіх споўвызнавальнікаў і падбівалі іх на актывізацыю наступу са стасаваньнем тых сродкаў, якімі мог карыстацца. Былі цэлыя роты кітайцаў, карэйцаў, сартаў87, туркмэнаў, якім на плашчыне нібыта камуністычнага вызнаваньня было дазволена вынішчаць „буржуазію" і перабірацца ў вопратку пастрэляных. Гэта была жудасьць да назіраньня і паводзіла паралізуючую волю жахлівасьць. Па меры паглыбленьня палітычных настрояў погляды на зьмест дня канкрэтызаваліся. Станавілася з палавіны лета 1917 г. ясным, што да ўлады прыходзяць бальшавікі, і дзеля таго пачалі раптоўна растайваць погляды аўтаномій, фэдэрацый саю-
86 Язэп (Іосіф) Балай, беларускі царкоўны дзеяч. У гады Другой сусьветнай вайны быў протаярэем, настаяцелем Кацярынаўскай царквы ў Менску. Браў удзел у працы Ўсебеларускага Праваслаўнага Сабору ў жніўні—верасьні 1942 г., на якім аформілася Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, выступіўз рэфэратам „Кананічныя асновы аўтакефаліі". Быў супраць абвешчэньня аўтакефаліі, выказваючыся за захаваньне повязі з Маскоўскай патрыярхіяй. Удзелыгік II Усебеларускага кангрэсу.