8 Рада Беларускай Народнай Рэспублікі: 3 успамінаў М. Краўцова // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2. Мінск, 2002. С. 375. успамінах і Антон Луцкевіч9. Урэшце, як вядома, на згаданым паседжанні прыхільнікам незалежнасьці ўдалося атрымаць перамоіу над прадстаўнікамі „земстваў і гарадоў“ і незалежнасьць Беларусі ўсё ж была абвешчаная, аднак жа адбылося гэта коштам выхаду „земцаў“ са складу Рады БНР, што значна гэтую самую Раду аслабіла. Якую ж пазыцыю ў гэтым канфлікце паміж беларусамі-незалежнікамі й прарасейскімі менскімі „земцамі" займаў супрацоўнік земства Юры Сабалеўскі? Скажам адразу, што для таго, каб сьцьвярджаць пра ягоную адназначную падтрымку ўпытаньні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі сваіх калегаў-„земцаў“, мы ніякіх канкрэтных фактаў ня маем. Несумненна, аднак, што й да асяродку тагачасных беларускіх нацыянальных дзеячаў-незалежнікаў залічваць яго таксама няма асаблівых падставаў, і гэта ўскосна пацьвярджаецца тым, што ў ніжэй друкаваных успамінах Сабалеўскага практычна цалкам адсутнічаюць нейкія падрабязнасьці як пра само абвешчаньне БНР, так і пра першыя месяцы яе разьвіцьця. Пра незаангажаванасьць Юр’я Сабалеўскага ў той час у беларускі нацыянальны рух і неўспрыманьне яго ў якасьці беларускага дзеяча ўдзельнікамі гэтага руху можа сьведчыць таксама й тое, што ў грунтоўным і вельмі аб’ёмным зборніку дакумэнтаў „Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі“ ягонае прозьвішча ня згадваецца аніводнага разу. У той жа час, як вынікае з тых жа самых успамінаў, Сабалеўскі апынуўся ў ліку людзей, забраных балынавікамі пры адступленьні пад націскам польскіх войскаў летам 1919 г. з сабой у Смаленск у якасьці закладнікаў. Беларускія дзеячы, якім пашчасьціла такой долі ўнікнуць, хваляваліся за лёс сваіх аднадумцаў (нават дастаткова малазначных і мал авядомых) і клапаціліся пра іх вызваленьне, пра што сьведчыць іхнае ўзаемнае ліставаньне. Так, Аркадзь Смоліч у сваім лісьце зь Вільні да беларускіх дзеячаў у Бэрлін 8 жніўня 1919 г. пісаў: „У Смаленску ёсьць такія нашыя закладнікі: Іваноўскі Вацлаў, Трэпка Антон, кс. Анд. Цікота, кс. Кміт і нейкі Банін (?).Добра было б, каб і Вы там аб іх долі паклапаціліся; бо мы тут стараемся"'1’. 2 верасьня 1919 г. намесьнік старшыні Рады Народных Міністраў БНР Васіль Захарка пісаў з Бэрліну да 9 Луцкевіч А. 25 марца 1918 году. (3 маіх успамінаў) // Луцкевіч А. Да гісторыі беларускага руху. Выбраныя творы / Укл., прадм., кам., анат. індэкс імёнаў А. Сідарэвіча. Мінск, 2003. С. 103. 10 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1. Вільня—Менск—НыоЁрк—Прага, 1998. С. 398. свайго шэфа Антона Луцкевіча, які ў той час знаходзіўся ў Варшаве: „Зь Менску вывезены, як закладнікі, у Смаленск Іваноўскі, Трэпка, кс. Цыкота і некі беларус Банін. Добра было бы, кабяк-нібуць аслабаніць іх. Можа можна гэто зрабіць чэрэз палякаў на замену ўзятых імі бальшавікоў“". Пасьля, калі ў самым пачатку 1920 г. паведамлялася ўжо пра вяртаньне вывезеных беларускіх дзеячаў у Менск; называліся імёны тых жа Іваноўскага й Трэпкі, а таксама менш вядомых Журвіда, Яльцовай, прафэсара Масоніюса12. Пытаньне пра лёс Сабалеўскага беларускімі дзеячамі, як бачым, не падымалася аніводнага разу13. Дадаткова можна яшчэ дадаць, што і ў аб’ёмным „Сьпісе ўдзельнікаў беларускага нацыяналістычнага руху (1917-1924 гг.), складзеным паводле падабраных матэрыялах з архіву БНР“, створаным савецкімі спэцслужбамі ў 1920-х гг., такі дзеяч, як Юры Сабалеўскі, не фігуруе4. Няма пакуль ніякіх падставаў сьцьвярджаць нават пра тое, што ў менскі пэрыяд сваёй біяграфіі Юры Сабалеўскі ўвогуле меў беларускую нацыянальную самасьвядомасьць. Зусім ня выключана й нават вельмі верагодна, што гэтая самасьвядомасьць была тады выразна расейскай ці ў лепшым выпадку„западнорусской". Болып таго, падобна, што прынамсі рэшткі такіх поглядаў захоўваліся ў Сабалеўскага аж да парлямэнцкіх выбараў 1922 г. і нават нейкі час пасьля іх. Пра гэта ўскосна сьведчыць тое, што лідэры беларускага нацыянальнага руху ў Вільні хоць зь нейкіх прычынаў і пагадзіліся на выстаўленьне ягонай кандыдатуры на сваіх выбарчых сьпісах15, ня мелі да яго вялікага даверу. Так, 11 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 1... С. 425. 12 Тамсама. С. 587, 590. 13 Дзеля справядлівасьці трэба тут усё ж адзначыць, што ўвогуле не падымалася беларускімі нацыяналыіымі дзеячамі й пытаныіе пра лёс таксама вывезенага ў закладніцкім цягніку вядомага беларускага актора й рэжысэраЎсевалада Фальскага, якіў пачатку 1919 г. зьяўляўся міністрам замежных справаў у першым урадзе БССР. Але магчыма, што гэта адбылося з-за актыўнага супрацоўніцтва перад гэтым апошняга з бальшавікамі, дзеля чаго беларусы, якія падтрымлівалі БНР, проста перасталі лічыць яго сваім чалавекам. 14 НАРБ. Ф. 4. Воп. 21. Спр. 31. Арк. 3-60. 15 Адну з магчымых прычынаў выстаўленьня на беларускіх сьпісах, хоць і не на першых пазыцыях, шэрагу мала каму вядомых асобаў выказаў вядомы беларускі камуністычны дзеяч, лідэр т. зв. „сэцэсіі” ў КІІЗБ, а пасьля нефармальны супрацоўнік польскіх спэцслужбаў Міхал Гурын у 1927 г., даючы => старшыня Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту Антон Луцкевіч палічыў патрэбным адразу ж пасьля заканчэньня парлямэнцкіх выбараў, 13 лістапада 1922 г., узяць ад Юр’я Сабалеўскага пісьмовае абавязальніцтва, у якім той засьведчыў, „што я поўнасьцю згаджаюся з праграмай Беларускага Цэнтральнага Выбарнага Камітэту й бяру на сябе абавязак у Соймавай працы падпарадкоўвацца ўсім вымаганьням Беларускага Соймавага Клюбу“'в. Такія расьпіскі кіраўніцтва тагачаснага беларускага асяродку ў Вільні брала ў тых дзеячаў, адносна далейшых паводзінаў якіх пасьля атрыманьня мандату ўзьнікалі сумневы17. => паказаньні перад судовым працэсам над лідэрамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады: „Масква ў сваёй акйыі супраць Польшчы намагалася ўзяць у сваерукі беларускі і ўкраінскі нацыянальны рух, і з гэтай мэтай старалася выкарыстаць кожную магчымасьць як на мясцовым, так і на міжнародным узроўні. Наколькі мне вядома, ужо падчас выбараў у Сойм Масква, пасьлядоўна дзейнічаючы паводле згаданага пляну, афіцыйна субсыдуючы сьпіс№$ (сьпіс Саюзу пралетарыяту гарадоў і вёсак, фактычна камуністычны. — А. П.) і добра разумеючы, што пяцёрка не здабудзе папулярнасьці, неафіцыйна, не праз камуністпычныя элемэнты, а праз ворганы сваёй адміністрацыйнай улады і вельмі давераных асобаў у пэўнай меры субсыдыявала некаторых уплывовых сяброў 16-кі. Гэта дало магчымасьць завязаньня кантакту як зь некаторымі беларусамі, так таксама і з украінцамі, якія пасьля былі выкарыстаныя ў сваіх мэтах“ (НАРБ. Ф. 242-п. Воп. 1. Спр. 40. Арк. 198). Трэба адзначыць, што Гурын быў чалавекам даволі добра абазнаным у гэтых рэчах, бо ў 1922 г., жывучы ў Менску й зьяўляючыся галоўным рэдактарам газэты „Савецкая Беларусь“, ён адпачасова браў удзел у выпуску друкаваных выданьняў, прызначаных для нелегальнай перапраўкі ў Полыпчу. 16 Беларускідзяржаўныархіў-музейлітаратурыімастацтва(БДАМЛіМ).Ф. 3. Воп. 1. Спр. 210. Арк. 363. 17 Тут варта згадаць пра падобнае абавязальніцтва, якое ў тыя самыя дні (7 лістапада) у сваім лісьце да Антона Луцкевіча даў выбраны ў сэнатары ў Наваградзкім ваяводзтве Аляксей ІІазарэўскі, які, хоць і лічыўся аж да канца паўнамоцтваў польскага парлямэнту I скліканыія сябрам Беларускага пасольскага клюбу, на беларускі нацыянальны грунт фактычна так ніколі й ня стаў (праўда, актыўна беларускасьці й не супрацьстаяў): „Нахожу нужным подчйняться, разьяснять й заіцшцать все постановленйя Центрального Белорусского К-та, охраняюгуего йнтересы нашего => Урэшце, дадатковы сумнеў што да скрышталізаванай беларускай нацыянальнай сьвядомасьці ў Юр’я Сабалеўскага нават у пачатку 1920-х гг. дадае сьведчаньне, якое ўтрымліваецца ў рапарце ад 16 красавіка 1923 г. канфідэнта польскага II аддзелу Генэральнага штабу Яна Мусевіча'8. Сабалеўскі ў гэты час, пасьля таго як канчаткова стала вядома, што ў Сойм ён пакуль што не праходзіць, працягваў жыць у Стоўпцах, узначаліўшы мясцовы сакратарыят Беларускага пасольскага клюбу. Мусевіч, тэрыторыяй канфідэнцкай адказнасьці якога сярод іншага былі недалёкія ад Стоўпцаў Баранавічы, паведамляў: „У Баранавічах узмацняецца ўплыў расейскай інтэлігенцыі, добра настроенай у дачыненьні да Савецкай Расеі, якая цяпер бароніць нацыянальныя інтарэсы Расеі, на чале з папом Міцкевічам, а таксама ў Стоўпцах на чале з п. Сабалеўскім (геамэтрам), кандыдатам у паслы са сьпісу №16“">. Апошняму сьведчаньню, улічваючы спэцыфічнасьць крыніцы яго паходжаньня, можна было б і не надаваць асаблівай увагі, бо ў гэтым => народа, счйтаться с постановленчямй й резолюцйямй членов сеймового клуба белоруссов, u в случае последнйй прйзнает мою деятельность для белоруссов вредной шш не отвечаюіцей йхзаданйям, mo прй вынесенйй мне недоверйя сложу с себя данное мне белорусскйм народом званйе сенатора" (БДАМЛіМ. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 210. Арк. 368). Падобнуіо інфармацыю пацьвярджаўу сваёй справаздачы ад 29 лістапада 1922 г. і адзін з паліцэйскіх агентаў: „Назарэўскі (пасол у Сэнат) у Вілыіі на сходзе паслоўбеларусаў, выбраныхса сьпісу №16, даў пісьмовае абавязальніцтва, што ў выпадку, калі будзе заўважана, што п. Назарэўскі ня будзе ўлічеаць палітыку паслоў „Беларускага клюбу“, то Назарэўскі абавязуецца добраахвотна заявіць аб адмове ад свайго мандату на карысьйь свайго наступніка. Гэтае абавязальніцтва было публічна зачытана на сходзе ў Вільні" (Centralne Archiwum Wojskowe (CAW) w Rembertowie. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2664). У той жа самы час пакуль ня выяўлена аніводнага сьведчаньня, што падобныя пісьмовыя абавязальніцтвы браліся Антонам Луцкевічам і з тых паслоў, у беларускасьці якіх ні ў кога сумневаў не ўзьнікала. 18 Пад гэтым псэўданімам пісаў свае рапарты хтосьці зь беларускіх нацыянальных дзеячаў палянафільскай арыентацыі, якія знаходзіліся ў II аддзеле на платнай канфідэнцкай службе. Хутчэй за ўсё, гэта быў старшыня т. зв. Арганізацыі беларускіх беспартыйных актывістаў Яўген Міткевіч. 19 CAW. Oddzial II Sztabu Generainego. Sygn. I.303.4.2683. Podteczka 5. выпадку ёсьць даволі вялікая верагоднасьць сьвядомага ці несьвядомага дэзынфармаваньня агентам сваіх гаспадароў (такое ў тагачасным II аддзеле польскага войска было зьявай нярэдкай). Аднак жа цалкам гэтае сьведчаньне ігнараваць ня варта хоць бы з той прычыны, што такая пазыцыя Юр’я Сабалеўскага, нягледзячы на пэўную яе парадаксальнасьць, не была для тагачасных удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы чымсьці выключным. Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што біяграфія Сабалеўскага вельмі падобная да біяграфіі яшчэ аднаго вядомага беларускага дзеяча — земляка Сабалеўскага, ягонага калегі па працы ў польскім Сойме й нават асабістага сябра Васіля Рагулі.