Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
2.	Прывітаньне ад Прэзыдэнта Рональда Рэйгана ўдзельнікам сакавіковых сьвяткаваньняў // Беларус. №334. Красавік 1987. С. 1.
1988
1.	Праклямацыя мэра гор. Нью Ёрку // Беларус. №346. Красавік 1988. С. 3.
Эдвард Коч абвесьціў 25 сакавіка 1988 г. Днём ушанаваньня Беларускай Незалежнасьці.
2.	Прамова Старшыні Рады БНР на сьвяткаваньні 70-х угодкаў абвешчаныія Незалежнасьці Беларусі // Беларус. №346. Красавік 1988. С. 1.
3.	Прывітаньне ад Прэзыдэнта Рэйгана ў сувязі зь 70-мі ўгодкамі Беларускай Незалежнасьці // Беларус. №346. Красавік 1988. С. 1.
4.	Прэзыдэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Маніфэст Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да 70-х угодкаў абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 году // Беларус. №345. Сакавік 1988. С. 1.
5.	Прэзыдыюм Рады БНР. Віншаваньне др. Вінцэнта ЖукаГрышкевіча з 85-годзьдзем жыцьця // Беларус. №344. Люты 1988. С. 3.
6.	Сэсія Рады БНР (Нью Ёрк) // Беларус. №348. Чырвень 1988. С. 2. На старшыню Рады БНР перавыбраны Язэп Сажыч.
7.	У сэктары Рады БНР // Беларус. №345. Сакавік 1988. С. 7.
1989
1.	Пікарда Г. „Почему не состоялась БССР?“ (Прамова на сьвяткаваньні ўгодкаў незалежнасьці БНРу Лёндане) // Беларус. №358. Красавік 1989. С. 2.
2.	Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітае з угодкамі Незалежнасьці Беларусі // Беларус. №358. Красавік 1989. С. 1.
1990
1.	Жук-Грышкевіч Р. Памяці Вінцэнта Жук-Грыіпкевіча //
Беларус. №367. Люты 1990. С. 6.
2.	Запруднік Я. БНР — гэта ідэя (Камэнтар да матар’ялаў савецкага друку, прысьвечаных БНР) // Беларус. №369. Красавік 1990. С. 2.
3.	Запруднік Я. Устаўныя Граматы Рады БНР і сучасныя падзеі на Беларусі // Беларус. №368. Сакавік 1990. С. 2.
4.	Дзінкінс Дэвід Н., мэр. Праклямацыя Дня Незалежнасьці ў Нью Ёрку // Беларус. №369. Красавік 1990. С. 1.
5.	Сымболіка і аўтары марак БНР. (Паводле матар’ялаў брытанскага дасьледніка Гая Пікарда) // Беларус. №368. Сакавік 1990. С. 7.
6.	Філятэлістам нра войска БНР // Беларус. №376. Сьнежань 1990. С. 6.
Апісаньне й рэпрадукцыя марак і паштовак БНР (The Postage Stamps of Russia, 1917—1923. Vol. 3. The Arvies and Post Offices, Parts 16—18. Russian Post Offices in the Levant and White Armies. Dr. R. I. Ceresa. January—March 1990. №273. C. 67—82,173,177).
1991
1.	Рада Беларускае Народнае Рэспублікі. Сакратарыят фінансаў. Дар Сакавіка // Беларус. №378. Люты 1991. С. 3.
1992
1.	Паседжаньне Рады БНР // Беларус. №396. Сьнежань 1992. С. 2.
2.	Сажыч Я., др., Старшыня Рады БНР. Рада Беларускае Народнае Рэспублікі. Прэзыдыюм. Сакавік 1992 г. // Беларус. №388. Сакавік 1992. С. 1.
Віншаваньне з нацыянальным сьвятам.
1993
1.	БНР і мандаты // Беларус. №400. Красавік 1993С. 2.
Пётра Крэчэўскі, Аляксандар Цьвікевіч.
2.	Зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да Беларускага Народу з нагоды 75-ых угодкаў абвешчаньня 25 сакавіка 1918 году незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі // Беларус. №399. Сакавік 1993. С. 1.
3.	Кажан В., Сакратарыят Фінансаў Рады БНР. „Дар Сакавіка“. [Заклік падтрымаць фінансава нацыянальна-вызволыіыя й нацыянальна-адраджэнскія працэсы] // Беларус. №399. Сакавік 1993С. 2.
4.	Праклямацыя мэрам гораду Нью Ёрку Дэйвідам Дынкінсам Дня Беларускае Незалежнасьці // Беларус. №400. Красавік 1993. С. 1.
5-	Рэзалюцыя ўрачыстага сходу ў Нью-Брансьвіку 28 сакавіка 1993 году, прысьвечанага 75-м угодкам абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі // Беларус. №400. Красавік 1993. С. 2.
6.	Старшыня Рады БНР у Менску // Беларус. №400. Красавік 1993. С. 2.
Язэп Сажыч.
1994
1.	Віншаваньне зь 76-мі ўгодкамі Незалежнасьці БНР // Беларус. №411. Сакавік 1994С. 1.
2.	Пётра Крэчэўскі як публіцыст і паэт. 3 архіваў БНР // Беларус. №417. Кастрычнік 1994. С. 4.
Публікацыя Сяргея Шупы.
3.	Рагуля Б. 25-ае Сакавіка // Беларус. №412. Красавік 1994. С. 2.
4.	Рагуля Б. Трымайце сьцяг БНР // Беларус. №410. Люты 1994. С.і.
5.	Рэзалюцыя сьвяткавальнага сходу на адзначэньне 76-х угодкаў абвешчаньня незалежнасьці БНР, праведзенага ў Нью-Брансьвіку, Н.-Дж., у нядзелю 27 сакавіка 1994 году // Беларус. №412. Красавік 1994. С. 3.
1995
1.	Перадача Менску архіваў БНР // Беларус. №422. Сакавік 1995С. 5.
Пётра Краўчанка, А. Міхальчук.
2.	Праклямацыя мэра гор. Ныо Ёрку Рудольфа Джульяні (Rudolph W. Giuliani). Абвешчаньне дня 25 сакавіка 1995 г. Днём Беларускай Незалежнасьці // Беларус. №423. Красавік 1995. С. 1.
3.	Прывітаньне ад Прэзыдэнта Клінтана // Беларус. №423. Красавік 1995. С. 1.
У сувязі з 77-й гадавінай БНР.
4.	Рэзалюцыя [беларусаў-канадыйцаў, удзельнікаў урачыстага сходу адзначэньня 77-х угодкаў абвяшчэньня БНР] // Беларус. №423. Красавік 1995. С. 4.
5.	Рэзалюцыя сьвяткавальнага сходу ў Ныо-Брансьвіку, Н.-Дж., 25 сакавіка 1995 на 77-хугодках абвешчаньня незалежііасьці БНР // Беларус. №423. Красавік 1995. С. 4.
6.	Шукелойць А., Старшыня БАЗА. Прывітаньне суродзічам на Бацькаўшчыне ад Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня на 77-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Р.эспублікі // Беларус. №422. Сакавік 1995. С. 1.
Падрыхтоўка да друку Алены Юрэвіч
Архіваліі: успаміны
Аляксандар Пашкевіч
Менск
АДЗІН „ЭТАП“ ЮР’Я САБАЛЕЎСКАГА
У апошнія два дзясяткі гадоў беларуская гістарычная навука зрабіла відавочны крок наперад у вывучэньні працэсу разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху ў першай палове XX ст. Дастаткова рэгулярна друкаваліся датычныя гэтай тэмы манаграфіі й артыкулы, уведзеныя ў навуковы ўжытак шмат раней невядомых дакумэнтаў як зь беларускіх, так і з замежных архіваў. Аднак жа й сёньня многія падзеі айчыннай гісторыі застаюцца ддя нас спрэчнымі, дыскусійнымі, а часам і абсалютна незразумелымі.
He апошнюю ролю ў захаваньні такой сытуацыі адыгрывае недахоп ці ўвогуле адсутнасьць адпаведных крыніцаў. Калі вонкавыя праявы дзейнасьці партыяў, арганізацыяў ці нават асобных людзей звычайна знаходзілі сваё адаюстраваньне на старонках пэрыядычнага друку ці ў архіўных дакумэнтах рознага паходжаньня, то многія закулісныя моманты, на першы погляд і ня вельмі значныя, алеўтой жа час надзвычай важныя для разуменьня ўнутранай лёгікі падзеяў, заставаліся за кадрам. Гэтыя моманты рэдка фіксаваліся на паперы, і ўспамін пра іх заставаўся найчасьцей адно толькі ў памяці тых людзей, якім воляй лёсу было суджана ўзяць у падзеях большы ці меншы непасрэдны ўдзел. Дзеля таго пакінутыя такімі людзьмі пасьля сябе мэмуары даюць нам унікальныя магчымасьці для больш глыбокага разуменьня сутнасьці тых ці іншых зьяваў і падзеяў у гісторыі Беларусі XX ст.
Аднак жа агульнавядома, што мэмуары — крыніца наколькі каштоўная, настолькі й спэцыфічная. Далёка не заўсёды іх аўтар праз шмат гадоў пасьля падзеяў здольны не паддацца спакусе апісаць Lx у сьвятле, больш выгодным для самога сябе, чым гэта было насамрэч. He заўсёды такое робіцца наўмысна й з кепскімі намерамі — проста чалавеку ўвогуле чыста фізычнаўласьціва з гадамі на нешта забывацца, а нешта блытаць. Менавіта дзеля таго крытычнае стаўленьне да ўспамінаў —
неабходная ўмова пры выкарыстаньні іх у навуковых дасьледаваньнях. Правільнае ж успрыманьне любых мэмуараў немагчымае бяз добрага знаёмства як з гістарычным кантэкстам той эпохі, якая знаходзіць у іх адлюстраваньне, так і з асаблівасьцямі біяграфіі іхнага аўтара.
У сувязі з гэтым паўстае пытаньне: ці можна сёньня лічыць добра дасьледаваным жыцьцёвы шлях Юр’я Сабалеўскага, аўтара апублікаваных ніжэй успамінаў? Ён адыграў можа й ня самую перадавую, але тым ня менш даволі прыкметную ролю ў беларускім нацыянальным руху ў 1920—1950-х гг., найбольшае ж значэньне і ўплывы здабыў падчасДругой сусьветнай вайны й пасьля яеўякасьці дзеяча беларускай эміграцыі... Даводзіцца прызнаць, што калі ваенны й пасьляваенны этап біяграфіі гэтага дзеяча вядомы хоць бы ў агульных рысах, то жыцьцё перад вайной, нават у той час, калі ён на працягу двух гадоў (1926—1927) выконваў абавязкі дэпутата (пасла) польскага Сойму й такім чынам зьяўляўся публічным палітыкам, да гэтай пары тоіць нямала загадак.
Найболып цьмяная на сёньняшні дзень тая частка біяграфіі Юр’я Сабалеўскага, якая датычыць ягонага жыцьця й дзейнасьці да 1922 г., перад тым, як ён прыняў удзел у парлямэнцкіх выбарах у Польшчы. Праўда, мы маем некалькі больш або менш падрабязных, прысвечаных асобе Юр’я Сабалеўскага, артыкулаў у розных сучасных беларускіх і польскіх біяграфічных даведніках, а таксама ў пэрыядычным друку1, і прынамсі ў некаторых зь Lx ёсьць спробы асьвятленьня самага раньняга
1 Byelorussian Statehood: Reader and Bibliography / Ed. by V. Kipel and Z. Kipel. New York, 1988. P. 349; Kto byl kim w Drugiej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1994. S. 430—431; Brzoza Cz. Sobolewski Jerzy // Polski Slownik Biograficzny. T. 39. Z. 163. S. 573—574; Ёрш C. Застаўся верны незалежніцкім ідэалам // Наша слова. 1995. №41.14 кастрычніка. С. 4; Ёрш С. Юры Сабалеўскі // Антысавецкія рухі ў Беларусі (1944—1956): Даведнік. Менск, 1999. С. 81; Беларускі нацыяпалізм: Даведнік / Укл. П. Казак. [Б. м., б. г.]. С. 32—33; Саўчанка Н. Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 184; Чарнякевіч А. Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродне 1909—1939 гг. (біяграфічны даведнік). Мінск, 2003. С. 205—206; Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991: Энцыклапедычны даведнік: У 3 т. Т. 3. Кн. 2. Лабадаеў—Яцына. Мінск, 2005. С. 257.
этапу біяграфіі гэтага дзеяча. Аднак жа далёка ня ўсе факты, якія прыводзяцца іх аўтарамі, знаходзяць сваё пацьверджаньне ў крыніцах. Дзеля гэтага, як падаецца, зусім ня лішнім будзе ў меру нашых магчымасьцяў прасачыць першы этап жыцьцёвага шляху Юр’я Сабалеўскага ў гэтай прадмове да ягоных успамінаў. Праўда, абмежаванасьць крыніцаў не дазваляе нам сьцьвярджаць пра некаторыя рэчы з поўнай упэўненасьцю й пакідае шмат пытаньняў для магчымага пазьнейшага высьвятленьня іншымі дасьледнікамі, але нават нешматлікія выяўленыя факты, прааналізаваныя з улікам канкрэтнага гістарычнага кантэксту, дазваляюць нам зрабіць некаторыя агульныя высновы.
Такім чынам, дакладна вядома, што Юры Сабалеўскі нарадзіўся 24 (паводле старога стылю — н) красавіка 1889 г. у мястэчку Стоўпцы ў сям’і дарожнага рабочага Аляксандра Сабалеўскага. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў Стоўпцах ён паступіў на земляробчыя курсы ў Коўне, якія пасьпяхова скончыў у 1910 г. Там жа, на Ковеншчыне, Сабалеўскі й працаваў землямерам у земстве да 1915 г., аж пакуль падчас ГІершай сусьветнай вайны ня быў прызваны ў расейскае войска. Вітаўт і Зора Кіпелі, а сьледам за імі таксама польскі дасьледнік Чэслаў Бжоза й беларускія гісторыкі Сяргей Ёрш і Андрэй Чарнякевіч падаюць весткі, што да ковенскага пэрыяду жыцьця Сабалеўскага адносіцца й ягонае далучэньне да беларускага нацыянальнага руху: ён нібыта быў супрацоўнікам знакамітай „Нашай Нівы“. Аднак жа нам, нягледзячы на прагляд практычна поўных гадавікоў гэтай газэты за 1906—1915 гг., пацьверджаньня гэтай інфармацыі знайсьці не ўдалося. У сьвятле ж некаторых фактаў біяграфіі Сабалеўскага, якія будуць прыведзеныя ніжэй, яна ўвогуле выглядае малаверагоднай.