1.10.07.47. Przyjazd do Londynu z Paryza. 2. 16.07.47. Godzina 13—15 — Obiad w Oginsku Polskim. Obecni: Prezydent M. Abramczyk, Rektor Misji Katolickej Ks. Sipowicz, Prezes Zjednoczenia Bialoruskiego w W. Brytanii Prof. Hryszkiewicz; Minister A. Tarnowski, Min. T. Gwiazdowski, Dr. T. Jankowski, Dyr. S. J. Paprocki. 3. 17.07.47. Godzina 11.30. wizyta Prezydenta M. Abramczyka u Ministra Spraw Zagranicznych A. Tarnowskiego. Godzina 16—17 wizyta Prezydenta M. Abramczyka u Pana Prezydenta R.P. 4. 21.07.47. Godzina 12. wizyta Prezydenta M. Abramczyka u Pana Prezesa Rady Ministrow Gen. Bor-Komorowskiego. Godzina 19.30 rozmowa Prezydenta M. Abramczyka a panami J. Kuncewiczem i B. Domanskim w sprawie miedzunarodowogo porozumienia stronnictw ludowych w stanach Zjednoczonych. 5. 23.07.47. Godzina 10. wizyta Prezydenta M. Abramczyka u Min WR i OPp. Prof. Folkierskiego w obecnosci Dyr. IV. Piotrowicza. Godzina 13. sniadanie Prezydenta M. Abramczyka z Gen. W. Andersem, Gen. Kopanskim i Gen. K. Wisnowskim. 6. 24.07.47. Godzina 15. konferencja w sprawach uchodzczych w MSZ. Obecni: Prezydent M. Abramczyk, prof. Hryszkiewicz, " Min. M. Sokolowski, Dyr. T. Katelbach, Dyr. St. J. Paprocki. 7. 26.07.47. Godzina 13. sniadanie w Ognisku. Obecni: Prezydent M. Abramczyk, Min. Tarnowski i Dyr. St. Paprocki. Godzina 13. Sniadanie w Ognisku. Obecni: Prezydent Abramczyk, Prof. Hryszkiewicz, pp. ministrowie A. Tarnowski, Z. Berezowski ІА. Pragier, Dyr. St. Paprocki. Godzina 16. herbatka w Ognisku zorganizowana przez Zarzady Zwiazku Pisarzy Polskich i Zwiazku Dziennikarzy Polskich. Obecni: Prezydent M. Abramczyk, Ks. Rektor Sipowicz, Prof. Hryszkiewicz, Prof. Stronski,plk. Boguslawski,p. Naglerowa,p. Sikorski, p. Wierzbianski i Dyr. St. Paprocki, Prof. Zyltowski i inni. Godzina 18. herbatka w Klubie Deredalnym. Obechni: Pan Premier Gen. Bor-Komorowski, Min. Folkierski, Ambasador Lukasiewicz, Gen. Prchala, Dr. Pridavok, pp. Zaleski, Zagorski, Red. Zielinski i inni, oraz Prezydent M. Abramczyk, Ks. Rector Sipowicz i Prof. Hryszkiewicz. 8. 30.07.47. Godzina 11.30—13.30. Wizyta u Min. Z. Berezowskiego Prezydenta M. Abramczyka i Prof. Hryszkiewicz w obecnosci Dyr. St. Paprockiego. Godzina 13. Sniadanie. Obecni: Prezydent Abramczyk, generalowie Anders, Kopanski i Wisnowski. Godzina 16. herbatka u Min. Starzewskiego. Obecni: Prezydent M. Abramczyk, Prof. Hryszkiewicz, Posel estonski Turma, Posel lotewski Zarinsz, Gen. Prchala, Prof. Szensi, Min. jugoslowianski Gawrylowicz, Dyr. Pawlovic, Min. Pallis, Amb. J. Lukasiewicz, Amb. T. Filipowicz, Dyr. St. Paprocki. 9. 06.08.47. Godzina 12. Wizyta Prezydenta M. Abramczyka u Min. Spraw Zagranicznych A. Tarnowskiego — wymiana listyw. 10. 08.08.47. Godzina 13. Obiad. Pozegnanie. Obecni: Prezydent M. Abramczyk, Min. Tarnowski, Prof. Hryszkiewicz, Dyr. Paprocki. Wymiana adresow organizacyj i instytucyj dla kontaktow“. Асаблівую каштоўнасьць маюць захаваныя ў архіве пратаколы сэсіяў Рады БНР: VI (1951), VII (1954), XI (1971), XV (1978) і XIX (1988). Шэраг юрыдычных дакумэнтаў даюць багата інфармацыі да гісторыі дзейнасьці Рады БНР на эміграцыі: „Аднаўленьне Рады БНР 28 сьнежня 19472. у Нямеччыне прайшло ў не зусім спрыяльных абставінах. Асноўная маса беларускае эміграцыі перабывала ў лягерох. Вісеў над ёй яшчэ сьцень страху рэпатрыяцыі пад прымусам, была няпэўненасьць будучыні, нявыразнасьць агульнапалітычнай сытуацыі. Трэба было сьпяшацца з арганізацыяй аўтарытэтнага прадстаўніцтва. Увосень 1946 г. было ўзгоднена з старэйшымі беларускімі палітычнымі дзеячамі, што пры аднаўленьні Рады БНР трэба ахапіць як мага шырэй актыў палітычных і грамадзкіх дзеячоў. Паколькі ў нас не было палітычных партыяў і, апрача Францыі й Ангельшчыны, не існавалі яшчэ грамадзкія арганізацыі, якія б маглі паслаць у Раду сваіх прадстаўнікоў, было пастаноўлена ўлучыць у склад Рады БНР кожнага грамадзка-палітычнага дзеяча, які сваёй мінулай дзейнасьцяй стварыў сабе аўтарытэт у беларускім грамадзтве ды меў адпаведныя кваліфікацыі. Актывам старэйшых і быў складзены сьпіс гэткіх людзей у ліку 72 асобаў, у якім на першым месцы стаялі паслы Польскага Сойму з Заходняй Беларусі, удзельнікі Ўсебеларускага Кангрэсу 1917году, вайскавікі таго часу й старэйшыя заслужаныя грамадзкія дзеячы. 28 сьнежня 19472. адбылася інаўгурацыйная сэсія, на якой гэтыя 72 кандыдаты склалі ўрачыста прысягу вернасьці БНР на рукі Прэзыдэпта БНР. Тут жа быў сфармаваны і Ўрад БНР. Дальней папаў- неньне праходзіла павальней — паводле таго ж прынцыпу. Пад канец 1954 Рада мела 142 радных"6. На падставе падобных архіўных дакумэнтаў па меры магчымасьці робіцца спроба аднаўленьня асобных мамэнтаў гісторыі й дзейнасьці Рады БНР на эміграцыі, у першую чаргу ўдзел у такіх грамадзка-значных праектах, як, напрыклад, Парыскі блёк і мюнхэнскі Інстытут вывучэньня СССР. Згодна з дакумэнтамі архіву, 17 верасьня 1951 г. ад прадстаўніка „Союза Освобождення Народов Росснн“ (СОНР) Аляксандра Керанскага Міколу Абрамчыку паступіла прапанова, сутнасьць якой палягала ў наступным: СОНР мусіць стацца цэнтрам і каардынатарам змаганьня народаў СССР супраць бальшавізму. Да ўдзелу ў СОНР не дапускаліся арганізацыі, зацікаўленыя ў адраджэньні дарэвалюцыйнага ўкладу ці пабудове якой-небудзь іншай таталітарнай сыстэмы, а таксама тыя, хто прапагандаваў нацыяналізм ці адмаўляў народам СССР у іхным нацыянальным волевыяўленьні. Палітычная праграма СОНР фармулявалася гэтак: барацьба з камуністычнаю дыктатураю да яе поўнага ліквідаваньня; прызнаньне раўнапраўя ўсіх народаў, вызнаньня іх права на вызначэньне ўласнага лёсу на падставе ўсенароднага галасаваньня; перагляд тэрытарыяльных захопаў, ажыцьцяўлёных камуністамі; аднаўленьне дзяржаўнага сувэрэнітэту краінаў, гвалтам далучаных да СССР. Савет СОНР меў складацца з 6о сяброў: 20 расейцаў, 20 прадстаўнікоў нацыянальнасьцяў (беларусы, украінцы, грузіны) і 20 вядомых палітычных і кулыурных дзеячаў, незалежна ад нацыянальнасьці (вылучаюцца першымі 40 сябрамі на ўзаемнае пагадненьне). Па двухгадзінных перамовах з Керанскім Мікола Абрамчык, выказаўшы свае думкі што да асобных фармулёвак (у прйватнасьці, пра ўсенароднае галасаваньне заўважыў, што свой выбар беларускі народ зрабіў яшчэ ў 1918 г.), згадзіўся абмеркаваць супрацоўніцтва з СОНР зь сябрамі Рады БНР і з гэтым прыехаў у Нью-Ёрк. 28 кастрычніка 1951 г. адбылося першае паседжаньне VI сэсіі Рады, дзе ў прысутнасьці 42 радных абмяркоўваўся шэраг пытаньняў, зь якіх галоўным было супрацоўніцтва з СОНР. У справаздачным дакладзе Мікола Абрамчык сказаў, што прыняты прынцып „прысутнасьці" (удзел у працы як мага болыпай колькасьці міжнародных арганізацыяў) спрацаваў: Радаю БНР зацікавіліся ЗША, якія лічаць яе рэпрэзэнтацыйным органам беларускага народу; Ватыкан, які запэўніў, што па аднаўленьні дзяржаўнасьці ў Беларусі Праект рэарганізацыі Рады БНР. 14 лютага 1968 г. — 7 с. будуць існаваць дыяцэзіі зь беларускімі эпіскапамі, і вось СОНР, які прапаноўвае супрацоўніцтва. Працяглае абмеркаваньне асаблівых вынікаў не прынесла: вырашылі пацягнуць час ды апрацаваць тэкст контрапрапановы. Таму паведамленьне ў газэтах пра падпісаньне 7 лістапада 1951 г. у Вісбадэне (Нямеччына) прадстаўнікамі п арганізацыяўдэклярацыі аб узгадненьні сумесных дзеяньняў у барацьбе з бальшавізмам выклікала ў сяброў Рады хвалю абурэньня: акрамя пяці расейскіх арганізацыяў дэклярацыю падпісалі Грузінскі нацыянальны савет, Азэрбайджанскі камітэт нацыянальнага адзінства, Паўночна-Каўкаскі антыкамуністычны народны саюз, Армянскі саюз змагароў за свабоду, Туркестанскі нацыянальны камітэт. Зь беларускага боку падпісаў прадстаўнік„Беларускага дэмакратычнага рэспубліканскага савету" М. Браіулія (Парыж). Такі псэўданім абраў сабе сябра Рады БНР Барыс Рагуля. Наступныя эмацыйныя паседжаньні VI сэсіі Рады (п лістапада, 25 лістапада 1951 г., 3 лютага, 16 сакавіка 1952 г.) і ўся VII сэсія былі прысьвечаныя пераважна Вісбадэнскаму пагадненьню. Сябры Рады высьвятлялі паўнамоцтвы Барыса Рагулі, абмяркоўвалі палажэньні й фармулёўкі пагадненьня, заклікалі да суду над Рагулем і пагражалі выхадам з Рады. Няпроста далося Міколу Абрамчыку адстаяць Барыса Рагулю, які фактычна дзейнічаў паводле ягонага загаду, ды пераканаць радных у патрэбе далучэньня да новапаўсталай арганізацыі, у дзейнасьці якой вельмі зацікаўленыя амэрыканцы. Але ўжо ў 1954 г. у „Беларусе“ ў артыкуле „Акадэмія Парыскага Блёку“ пісалася:„Вялікая ўдача сьвяткаваньня першыхугодкаў заснаваньня Парыскага Блёку была, аднак, асаблівай пацехай для нас, беларусаў, бо, як ведама, беларусы адыгралі адну з важнейшыхроляў як у паўстаньні самога Парыскага Блёку, гэтак і ў арганізацыі сьвяткаваньня першых ягоных угодкаў"7. 7 Беларус. №24 (48). 18 красавіка 1954. Таксама гл.: Камунікат Лігі Вызваленьня Народаў СССР (Парыскі Блёк) // Бацькаўшчына. №33 (315). 12 жнівеня 1956; Абрамчык М., Старшыня Лігі. Ліга Вызваленыія Народаў СССР (Парыскі Блёк). Яе склад, мэты, заданьне // Бацькаўшчына. №7—8 (443—444). 22 лютага 1959. Дэклярацыя Лігі Вызваленьня Народаў СССР — Парыскага Блёку // Бацькаўшчына. №31 (467). 9 жнівеня 1959; Абрамчык М. Мэмарандум, высланы ад імя Лігі Вызваленьня Народаў СССР (Парыскага Блёку) на імя Прэзыдэнта ЗША Айзэнгаўэра, Прэзыдэнта Францыі дэ Голя, Прэм’ера Вялікабрытаніі Макміляна й Віцэ-прэзыдэнта ЗША Ніксана // Бацькаўшчына. №21 (505). 22 травеня i960. Інстытут вывучэньня СССР быў заснаваны ў Мюнхэне 8 ліпеня 1950 г. расейскімі эмігрантамі як вольная карпарацыя навуковых супрацоўнікаў з мэтаю ўсебаковага дасьледаваньня СССР і азнаямленьня сьвету з вынікамі такой працы. 3 другой паловы сакавіка 1951 г. Інстытут пачаў атрымоўваць датацыі ад амэрыканскага Камітэту вызваленьня народаў Расеі (пазьней — Камітэт вызваленьня ад бальшавізму). Гэты ж Камітэт у 1954 г. ініцыяваў рэарганізацыю Інстытугу, у выніку якой да дасьледнай дзейнасьці далучыліся навукоўцы іншых нацыянальнасьцяў, у тым ліку й беларусы. Арганізацыйную працу ўзялі на сябе сябры Рады БНР, у першую чаргу Антон Адамовіч і Станіслаў Станкевіч. Задачаю Інстытуту зьяўлялася дасьледаваньне тэорыі й практыкі дзяржаўнага й сацыяльнага ладу СССР, а таксама вывучэньне разнастайных гістарычных, кулыурных, нацыянальных, палітычных праблемаў народаў Савецкага Саюзу. Асноўнымі формамі дзейнасьці былі навуковыя канфэрэнцыі, выдавецкая праца, чытаньне дакладаў, наладжваньне навуковых сувязяў Інстытуту. Ад пачатку ўстанова праектавалася як цэнтар для аб’яднаньня навукоўцаў-эмігрантаў і дапамогі ў іх досьледах, што рабіла ўстанову ўнікальнай8.