Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Мэтай гэтай публікацыі ёсьць разгляд асноўных архіўных крыніцаў згаданай праблематыкі, якія знаходзяцца ў Польшчы й Вялікабрытаніі. Шмат матэрыялаў, неабходных для падрыхтоўкі бадай любога грунтоўнага дасьледаваньня, прысьвечанага супольным польска-беларускім
бачынам гісторыі XX ст., знаходзяцца ў Архівах новых актаў у Варшаве (Archiwum Akt Nowych'). Тут захоўваюцца фонды. дзе можна знайсці досыць багата інфармацыі пра падзеі часу нямецкай акупацыі.
У першую чаргу заслугоўваюць на ўвагу дакумэнты польскага падпольля, якія ствараюць два асобныя фонды — Дэлегатуры ўраду Рэспублікі Польшча на край1 і Галоўнага камандаваньня Арміі Краёвай2. Першы зь іх цікавы перадусім тым, што ўтрымлівае пласт дакумэнтаў, якія паходзяць з Усходняга бюро Дэлегатуры ўраду на край. Гэтая арганізацыя займалася зборам інфармацыі наўсходніхтэрыторыяхдаваеннай польскай дзяржавы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі. Галоўным чынам у фондзе ўтрымліваюцца тыднёвыя й месячныя рапарты пра грамадзка-палітычную, вайсковую, сацыяльную й гаспадарчую сытуацыю на беларускай тэрыторыі. Сярод аспэктаў, на якіх найбольш засяроджвалі ўвагу аўтары рапартаў, была актыўнасйць беларускага руху пад савецкай і нямецкай акугіацыяй, а таксама стаўленьне беларусаў да польскага пытаньня й польскага насельніцтва. Варта падкрэсьліць, што гэтаму аспэкту ў рапартах звычайна надавалася значна больш увагі, чым нават дзейнасьці савецкай партызанкі ці перамяшчэньням нямецкіх вайсковых адзінкаў. Зьвесткі пра беларуска-польскія стасункі можна знайсьці найперш у рапартах з Наваградчыны й Віленшчыны, радзей з Палесься.
Некаторыя матэрыялы да гісторыі беларуска-польскіх дачыненьняў утрымліваюцца таксама ў рапартах г. зв. „Pro Метогіа аб сытуацыі ў краіне“3, аўтарамі якіх былі супрацоўнікі Дэпартамэнту інфармацыі й прэсы Дэлегатуры ўраду Рэспублікі Польшча. Яны ствараліся для своесаблівай рэгістрацыі фактаў злачынстваў акупантаў, каб пазьней выкарыстоўваць тыя зьвесткі ў адпаведных судовых справах. У зборах Архіву новых актаў захоўваецца 29 рапартаў з гэтай сэрыі, якія асьвятляюць дзейнасьць акупантаў у пэрыяд зь вясны 1941 да вясны 1944 гг., у тым ліку ў паўночна-ўсходніх ваяводзтвах Другой Рэчы Паспалітай. Польска-беларуская тэматыка прасочваецца на бачынах паасобных рапартаў у сувязі з удзелам беларускіх арганізацыяў у антыпольскіх акцыях нямецкіх акупацыйных уладаў.
Фонды Дэлегатуры ўраду й Арміі Краёвай цікавыя для айчынных дасьледнікаў яшчэ і матэрыяламі што да перамоваў паміж польскай пад-
1 Archiwum Akt Nowych (AAN). Sygn. 202-Ш.
2 AAN. Sygn. 203-ПІ.
3 AAN. Sygn. 202-І-ІП.
польнай дзяржавай і некаторымі беларускімі дзеячамі ў 1941—1944 гг. У розны час у іх бралі ўдзел прадстаўнікі Партыі беларускіх нацыяналістаў (ПБН), а ў 1942 г. нават Радаслаў Астроўскі, будучы прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). У АКоўскіх актах, якія цяпер захоўваюцца ў зборах AAN у Варшаве, утрымліваюцца справаздачы пра беларускі рух пад нямецкай акупацыяй чальцоў АК, што ажыцьцяўлялі непасрэдныя перамовы зь беларускім бокам. У месячных рапартах экрпазытураў Арміі Краёвай у акупаванай краіне можна трапіць на інфармацыю адносна беларускага руху й стаўленьня яго дзеячаў да польскага Супраціву4.
Іншыя дакумэнты з гісторыі польска-беларускіх стасункаў падчас нямецкай акупацыі знаходзяцца таксама ў нямецкіх акупацыйных крыніцах Архіву новьіх актаў. Масіў нямецкамоўных дакумэнтаў складае фонд г. зв. Александрыйскіх мікрафільмаў. Найбольшую цікавасьць выклікаюць матэрыялы, створаныя Канцылярыяй рэйхсфюрэра СС5, Міністэрства ўсходніх земляў6. Гэта разнастайныя справаздачы й рапарты кіраўніцтва СС, паліцыі й цывільных нямецкіх установаў, якія мелі непасрэднае дачыненьне да абшару Генэральнай акругі „Беларусь“. Нярэдка ўвагу аўтараўтакой дакумэнтацыі (нямецкіх вайсковых і цывільных урадоўцаў) прыцягвалі складаныя дачыненьні паміж польскімі й беларускімі палітычнымі сіламі.
Дакумэнты трох згаданых вышэй архіўных фондаў у значнай ступені ўжо дасьледаваныя айчыннымі й замежнымі гісторыкамі. Акрамя таго, частка фонду Дэлегатуры была апублікаваная ў выглядзе апрацаванага збору дйкумэнтаў7.
Сярод іншых збораў Архіву новых актаў, дзе магчыма знайсьці цікавыя дакумэнты з гісторыі беларуска-польскіх дачыненьняў, варта адзначыць фонды Саюзу польскіх патрыётаў (ZPP)8, Дзяржаўнага ўпраўлення рэпатрыяцыі (PURp, Міністэрства працы й грамадзкай апекі польскага эміграцыйнага ўраду (MPiOSp0, Міністэрства замеж-
9 AAN. Sygn. 202-І-2; 202-І-30, 31; 202-ІІ-22; 203-VII-37.
5 AAN. Sygn. mf aleksandryjskie. T-175.
6 AAN. Sygn. mf aleksandryjskie. T-454.
7 Pro Memoria (1941—1944). Raporty Departamentu Informacji Delegatury Rz^du RP na Kraj o zbrodniach na narodzie polskim, Warszawa—Pultusk 2004/2005.
8 AAN. Sygn. ZPP.
9 AAN. Sygn. PUR.
'° AAN. Sygn. MpiOS.
ных справаў11. У апошнім захоўваюцца паведамленьні польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў, якія ўтрымліваюць зьвесткі наконт дзейнасьці напярэдадні Другой сусьветнай вайны беларускіх палітычных асяродкаўу шэраіу эўрапейскіх краінаў (такіх як Нямеччына й Латвія), а таксама іх кантактаўзь беларусамі ў Другой Рэчы Паспалітай12. Некаторыя цікавыя дакумэнты пра беларускі нацыянальны рух у Полыпчы й яго стаўленьне да палякаў і ўкраінцаў утрымліваюцца ў фондзе Генэральнага губэрнатарства13. Адлюстраваныя ў нямецкіх дакумэнтах польска-беларускія рэляцыі датычаць 1939—1944 гг., калі польскія землі ўваходзілі ў склад Генэральнага губэрнатарства.
Сапраўдным скарбам матэрыялаў што да ўдзелу беларусаў ва ўзброеных сілах Другой Рэчы Паспалітай напярэдадні і на пачатку Другой сусьветнай вайны зьяўляецца Цэнтральны вайсковы архіў у Варшаве-Рамбэртаве (Centralne Archiwum Wojskowe). Найбольшай увагі сярод яго збораў заслугоўваюць фонды Другога аддзелу Галоўнага штабу Войска Польскага14, камандаваньня 9-га корпусу (Берасьце)15 і калекцыя Вайскова-архіўнай камісіі16. Апошні фондуяўляе сабой багаты збор дакумэнтаў з расейскіх архіваў (Расейскі дзяржаўны вайсковы архіў, Дзяржаўны архіў Расейскай Фэдэрацыі, Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі й інш.), якія апынуліся ў польскім архіве на пачатку 1990-х гг. дзякуючы намаганьням супрацоўнікаў вайскова-гістарычнай камісіі. Сярод іншага, тут захоўваюцца дакумэнты адносна польскіх ваеннапалонных у СССР у 1939—1941 гг., значная колькасьць актаў паходзіць з канцылярыі Ўправы па справах ваенапалонных і інтэрнаваных НКУС СССР. Дзякуючы гэтым дакумэнтам магчыма вызначыць колькасьць беларусаў сярод польскіх вайскоўцаў у савецкай няволі, прааналізаваць стаўленьне савецкіх уладаў да ваеннапалонных беларускай нацыянальнасьці, прасачыць акалічнасьці лёсу некаторых беларусаў, што былі ахвярамі Катынскага лесу.
У фондах Другога аддзелу Галоўнага штабу Войска Польскага й камандавання паасобных акругаў карпусоў захоўваюцца вельмі падрабязныя справаздачы камандаваньня паасобных вайсковых фармавань-
11 AAN. Sygn. MSZ, 322.
12 Тамсама.
13 AAN. Sygn. Generalne Gubernatorstwo, 429.
14 CAW. Sygn. I.303.3.
15 CAW. Sygn. I.371.3-9.
16 CAW. Sygn. VIII.800.
Дакумэнты й матэрыялы з гісторыі беларуска-польскіх дачыненьняў... няў адносна вынікаў мабілізацыі на тэрыторыі паўночна-ўсходніх ваяводзтваў Польшчы напярэдадні вайны. Гэтыя дакумэнты дапаўняюць агульныя зьвесткі пра стаўленьне беларускага насельніцтва да нямецкай і савецкай агрэсіі ў дачыненьні Польшчы ў верасьні 1939 г.'7.
Пэўную каштоўнасьць маюць дакумэнты з пэрсанальнага фонду польскіх афіцэраў18. Яго складаюць пэрсанальныя тэчкі грамадзянаў міжваеннай Польшчы, што мелі вайсковую годнасьць афіцэраў, у тым ліку афіцэраў рэзэрвы. Гэты збор цікавы для гісторыкаў, якія займаюцца пошукам беларусаў у польскай арміі ў гады Другой сусьветнай вайны. Варта згадаць, што сярод былых польскіх афіцэраў сустракаліся таксама вядомыя беларускія дзеячы. Так, сярод афіцэрскіх пэрсанальных тэчак магчыма знайсьці дакумэнты Францішка Кушаля, які ў міжваенны час быў капітанам польскага войска, ці Францішка Ўмястоўскага, які да вайны належаў да паспалітага рушаньня польскага войска, а ў красавіку 1940 г. быў закатаваны НКУС у Катынскім лесе19.
Заслугоўвае на ўвагу таксама збор асабістых рэчаў жаўнераў Польскіх узброеных сілаў на Захадзе, што палеглі падчас Другой сусьветнай вайны20. Сярод іх былі дзясяткі беларусаў, якія змагаліся й загінулі ў Італіі, Францыі, Нямеччыне, Галяндыі, Бэльгіі й Паўночнай Афрыцы. Разам з чыста вайсковымі рэчамі й рэлігійнай літаратурай у пэрсанальных тэчках захоўваецца перапіска вайскоўцаў з сваякамі й сябрамі.
Важным сховішчам дакумэнтаў з гісторыі беларуска-польскіх дачыненьняў у гады вайны ёсьць Усходні архіў (Archiwum Wschodnie). Значную частку яго складаюць матэрыялы з калекцыі Інстытуту імя Гувэра21, а таксама ўспаміны былых жыхароў Заходняй Беларусі, сабраныя ўжо на пачатку 1990-х гг. супрацоўнікамі грамадзкага цэнтру „Карта“ (Варшава)22. Пераважна гэта тэксты жыхароў паўночнаўсходніх ваяводзтваў даваеннай Польшчы пра падзеі верасьня 1939 г. і савецкія рэпрэсіі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У сваіх рэляцыях аўтары нярэдка згадвалі пра міжнацыянальныя адносіны, у тым ліку
17 CAW. Sygn. I.371.9A. Т. іоо, 198.
18 CAW. Sygn. АР; KKiMN.
19 CAW. Sygn. АР 650.
20 CAW. Sygn.: Depozyty zolnierzy PSZ na Zachodzie.
21 Archiwum Wschodnie (AW). Sygn. HI.
22 AW. Sygn. Wspomnienia, II.
стаўленьне беларускага насельніцтва да прыходу Чырвонай Арміі ў верасьні 1939 г., стасункі паміж палякамі й беларусамі ў савецкіх лягерах у 1940—1941 гг. і пад нямецкай акупацыяй. Варта, аднак, заўважыць, што гэтыя ўспаміны, як і любыя іншыя, варта выкарыстоўваць зь вялікай асьцярогай, зважаючы на іх суб’ектыўны характар. Да таго ж, некаторыя дакумэнты з фонду Інстытуту Гувэра дублююцца з матэрыяламі адпаведнага фонду, які ад нядаўняга часу захоўваецца ў Архіве новых актаў23. Проста адбіткі тых дакумэнтаў у розны час траплялі ў ІІольшчу са згаданага інстытуту ў Каліфорніі (ЗША), дзе да сёньня захоўваюцца арыгіналы.
Нельга абмінуць увагай і Ваяводзкі дзяржаўны архіў у Беластоку. Тут захоўваецца багаты матэрыял, прысьвечаны беларускай меншасьці ў Полыпчы пасьля ліпеня 1944 г. Пераважную большасьць складаюць дакумэнты камуністычныхуладаўна Беласточчыне: рапарты, справаздачы, статыстычныя зьвесткі на тэрыторыі Беластоцкага ваяводзтва, якія характарызавалі настроі беларускага насельніцтва, яго стаўленьне да ўладаў і польскага незалежніцкага падпольля24.