Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
іо.	Тэчка „Бог так хоча?“.
іі.	Тэчка „Архіў„Божым Шляхам" 1970—1971“: праўленыя машынапісы розных тэкстаў.
12.	Тэчкі „Разумная Анютка", ч. 1, 2. (некалькі варыянтаў).
13.	Некалькі тэчак „Маніфэст да маладых“.
14.	Тэчка „Рэлігійныя песьні“.
15.	Тэчка „Сьв. Літургія“.
16.	Тэчка „да №11972 Б. Шл.“.
17.	Тэчка „Розныя Б. Шл“.
18.	Тэчка „Малітвы-пацеры“.
19.	Тэчка „Літаніі“.
20.	Тэчка „Літургія“: тэксты „Парадак сьвятой літургіі“.
21.	Іншыя непадпісаныя тэчкі й асобныя дакумэнты з машынапіснымі тэкстамі.
Скрыня „Архіў а. Гэрмановіча (3)“
Утрымлівае рукапісныя й машынапісныя тэксты.
1.	Запакаваная капэрта з машынапіснай копіяй„Разумнай Анюткі“.
2.	Тэчка „Псальмы“ з машынапіснымі тэкстамі.
3.	Тэчка „Катэхізмоўка“.
4-	Тэчка бяз назвы: машынапіс „Беларусьу крыві і агні“ (трагедыя)" (Лёндан, 1967).
5.	Дзьве запакаваныя капэрты з копіямі вершаў і баек.
6.	Тэчка „Гэрмановіч 1979“: матэрыялы, зьвязаныя са сьмерцю а. Язэпа Гэрмановіча.
7.	Пакунак машынапісу баек.
8.	Дзьве тэчкі італьянскага перакладу кнігі „Кітай—Сібір—Масква“ (машынапіс).
9.	Тэчка „Лацінская Літургія“.
іо.	Капэрта „Дзёньнік“: пяць сшыткаўдзёньнікавыхзапісаўа. Язэпа Гэрмановіча ад 1967 да 1973(?) гг.
11.	Скрыня з асабістымі дакумэнтамі й фатаздымкамі а. Язэпа Гэрмановіча.
Скрыня „Архіў: В. Камароўскі, Ю. Віцьбіч, Касьцевіч, Валошка, Катковіч, X. Ільляшэвіч, М. Сяднёў, Я. Мазгалеўскі, Я. Юхнавец, Ермалковіч, А. Савёнак, Б. Стэповіч, Ю. Весялкоўскі“
Утрымлівае сабраныя ў розны час матэрыялы.
1.	Тэчка „3 фотаальбому Бэрнарда Стэповіча“: якасныя здымкі з падрабязным апісаньнем (імёны асобаў, прысутных на здымках), 1930-1935 гг.
2.	Тэчка „Юры Весялкоўскі": машынапіс працы „Беларусы ў Першай сусьветнай вайне (гістарычны нарыс)“.
3.	Тэчка „Я. Мазгалеўскі": рукапіс артыкулу „Аб нацыянальным стылі беларускай архітэктуры“ (Менск, 1943).
4.	Тэчка „Ермалковіч“: машынапіс „Суфраганія беларуская" (у польскай мове), 1980 г.
5.	Тэчка „Юхнавец": старонка рукапіснага вершу „Згода“.
6.	Тэчка „А. Савёнак": рукапісны „Ружанец" Апалёніі Савёнак у беларуска мове.
7.	Тэчка „Юрка Віцьбіч 1905—1975“:
-	тэкст уладыкі Часлава Сіповіча пра Юрку Віцьбіча;
-	рукапісныя запісы бібліяграфіі публікацыяў Юркі Віцьбіча ў эміграцыйным друку;
-	машынапісы яго тэкстаў („Пра Мір, які ніколі ня ведаў спакою“ (1970). ,Ад Лукі Жыдзяты да Янкі Купалы", „Назваўся Менскам горад“, „Хатынь і Катынь“, „Як выглядала Сьвятая Еўфрасіньня-Прадслава“);
-	спроба аднаўленьня генэалягічнага дрэва Стукалічаў (невялікі малюнак-схема);
-	тэчка „Юры Стукаліч-Віцьбіч-Леіценко «Новое русское слово»“: выцінкі артыкулаў Юркі Віцьбіча ў гэтай газэце.
8.	Тэчка „Хведар Ільляшэвіч“: архіўХведара Ільляшэвіча, што перахоўваўся ў Масея Сяднёва і які потым дачка Ільляшэвіча забрала й перадала Юр’ю Попку, а той, у сваю чаргу, у 1980 г. перадаў паперы ў Лёндан:
-	сшытак з назвай „Зацемкі“: тэксты дрэнна чытэльныя, алавіковыя;
-	два сшыткі з надпісам „МатэрыяльГ;
-	два сшыткі бяз назваў з запісамі вершаў;
-	асобны сшытак „С. Залужны «Вызвалялі...»“ (аповесьць): напісана ад рукі;
-	машынапісу сшытку „Ягор (Юры) Жывіца „Пушча Шуміць“ аповесьць“;
-	таксама ў тэчцы атэстат сталасьці Хведара Ільляшэвіча й ліст Веры са Шчэціна, сястры Надзі Ільляшэвіч (12 старонак, пераважна папольску). Ліст напісаны да Юр’я Попкі ў зьвязку зь ягонай працай над кнігай пра Хведара Ільляшэвіча.
9.	Тэчка „Валошка": сшытак „Валошка", у якім ад рукі напісаныя біяграфічныя нарысы й некалькі вершаў беларуса зь Беласточчыны, што ў 1929—1958 гг. жыў у Аргентыне, а потым ва Ўзбэкістане.
іо.	Тэчка „Масей Сяднёў“: адзін ліст рукапісу вершу 1949 г. „Не для вас“.
11.	Тэчка „Касьцевіч“: рукапіс „Памяці Вялікага княза Літоўскага Вітаўта" Янука Касьцевіча беларуса з Палангі 1926 г. (перадаў, верагодна, а. Ян Тарасэвіч).
12.	Тэчка „Катковіч": два сшыткі рукапісу Анелі Катковіч „Мае ўспаміны“.
13.	Тэчка „Васіль Камароўскі“: некалькі лістоў і рукапісных вершаў Васіля Камароўскага ды апавяданьне „Сьмерць Бутрыма".
14.	Тэчка „Юрка Стукаліч-Віцьбіч. Лісты“: лісты да а. Лява Гарошкі (найбольш), а. Часлава Сіповіча, а. Язэпа Гэрмановіча, Міколы Дзямідава.
Архіў Міколы Шчаглова-Куліковіча
Складаецца з васьмі вялікіх скрыняў дакумэнтаў.
Скрыня а. Тамаш Падзява
Утрымлівае асабістыя, рукапісныя й машынапісныя дакумэнты.
1.	Нататнік з развагамі ў польскай, беларускай і расейскай мовах.
2.	Тэчка „Экуменізм": рукапісныя тэксты, у тым ліку тэкст з назвай „Аўтакефалія".
3.	Тэчка „Т. Padziava. R^kopisy": рукапіс працаў а. Тамаша Падзявы пад агульнай назвай „Сучасныя напрамкі ў філязофіі“.
4.	Тэчка „Wschyd — Zachyd“: польскамоўны рукапіс.
5.	Тэчка „Dom Najswiaciejszej Panny“: польскамоўны машынапіс.
6.	Тэчка „Копіі арыгінальных катэхезаўТ. ПадзявьГ: друкаваныя ў „Божым Шляхам".
7.	Асабістыя дакумэнты а. Тамаша Падзявы: польскі пашпарт і брытанскае пасьведчаньне аб рэгістрацыі.
8.	Розныя рукапісы й машынапісы тэкстаў філязофска-рэлігійнага зьместу.
Архіў Гая Пікарды
Складаецца зь некалькіх скрыняў неразабраных матэрыялаў, сярод якіх ліставаньне розных гадоў, накіды тэкстаў, матэрыялы да тэкстаў, ноты й іншае.
Скрыня „Протас, Дзямідаў. Амэрыка“
1.	Скрынка „Архіў А. Протаса“:
-	кніжка адрасоў у ЗША. Акруга БАЗА ў Нью-Ёрку;
-	тэчка матэрыялаў рэсорту „Белэр-Менск“;
-	тэчка „Беларускі Кангрэсавы Камітэту Амэрыцы": мэмарандумы, паведамленьні, заклікі, афіцыйныя лісты, рэзалюцыі;
-	тэчка бяз назвы з карэспандэнцыяй Аўгена Протаса як старшыні аддзелу БАЗА ў Стэмфардзе;
-	карэспандэнцыя й друкаваныя матэрыялы зь дзейнасьці беларускіх арганізацыяў у розных штатах ЗША.
2.	Скрынка ,Архіў А. Протаса П“:
-	тэчка „Чытані“: друкаваныя матэрыялы аўтарства Янкі Станкевіча;
-	тэчка „Пратаколы кангрэсаў": пратаколы кангрэсаў БАЗА 1954, 1955,1959 гг., Статут БАЗА й некаторыя афіцыйныя паперы;
-	тэчка „1957“: паперы старшыні аддзелу БАЗА ў Стэмфардзе;
-	тэчка „ЗБВ у Стамфардзе": пратакол арганізацыйнага сходу (1951), ліставаньне, афіцыйныя матэрыялы Згуртаваньня беларускіх вэтэранаў;
-	тэчка „Е. Протас“: паперы з арганізацыі аддзелу БАЗАў Стэмфардзе, дзейнасьці Аўгена Протаса;
-	тэчка, Акт прыбыткаў і выдаткаў II спатканьня беларусаў Амэрыкі і Канады“;
-	тэчка „Амэрыканска-беларуская праваслаўная царква Сьв. Кірылы Тураўскага": розныя матэрыялы, справаздачы, паведамленьні зь дзейнасьці царквы ў Рычманд-Гіле.
-	капэрта „С.С.Фонд“: матэрыялы зь дзейнасьці Студэнцкага стыпэндыяльнага фонду на Паўночную Амэрыку, карэспандэнцыя.
Скрыня „Рознае 2“
Утрымлівае сабраныя эпізадычна матэрыялы розных асобаў і часу.
1.	Тэчка „Рудзь“: асабістыя паперы й карэспандэнцыя беларускага дзеяча ў Брытаніі Максіма Рудзя.
2.	Тэчка „Мікіта Смаль“: асабістыя дакумэнты Мікіты Смаля, вучня школы-інтэрнату сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане.
3.	Тэчка „Беларускі Выдавецкі Фонд. Карэспандэнцыя 1950—1951“.
4.	Тэчка „Бібліятэка": ліставаньне ў бібліятэчных справах.
5.	Тэчка зь ліставаньнем у справах Pax Romano.
6.	Тэчкі з карэспандэнцыяй а. Аляксандра Надсана (неўпарадкаваная).
Скрыня а. Ул. Салавей
Невялікая скрыня з дакумэнтамі асабістага характару.
1.	Скрынка з рознымі пячаткамі а. Уладзіслава Салаўя.
2.	Асабістыя дакумэнты (нямецкія й літоўскія).
3-	Фатаздымкі зь дзейнасьці сьвятара ў Нямеччыне.
4.	Тэчка з паперамі з нагоды пахаваньня а. Уладзіслава Салаўя.
5.	Тры тэчкі з рознымі прыватнымі матэрыяламі й дакумэнтамі.
6.	Нешматлікая карэспандэнцыя.
Архіў уладыкі Часлава Сіновіча
Займае вялікую шафу й складаецца найперш з шматлікай карэспандэнцыі ў розных мовах.
Скрыня „Сядура“
Складаецца з тэчкі зь ліставаньнем Уладзімера Сядуры розных гадоў і тэчкі з тэкстамі артыкулаў.
Скрыня „а. Татарыновіч (і)“
Утрымлівае раскладзеную па тэчках (частка паводле альфабэту, частка разам) карэспандэнцыю розных гадоў і асобную тэчку зь лістамі 1947—1948 гг.
Скрыня „Архіў а. Татарыновіча (2)“
Утрымлівае пераважна машынапісныя матэрыялы й карэспандэнцыю.
1.	Тэчка з машынапісам навуковай працы, прысьвечанай Кірылу Тураўскаму (у італьянскай і польскай мовах).
2.	Машынапісы тэкстаў рэлігійнага зьместу.
3.	Тэчка „Матэрыялы да «Зьніча»“.
4.	Капэрта дакумэнтаў, зьвязаных з выданьнем і распаўсюдам „Зьніча".
5.	Тэчка „Справы Арганізацыйна-рэлігійныя": карэспандэнцыя рознага часу.
6.	Тэчка „Дакументальныя даведкі": машынапісныя матэрыялы зь дзейнасьці беларускай эміграцыі й яе дзеячаўды капэрта машынапісаў і копіяў скарынаведных публікацыяў.
7.	Тэчка бяз назвы з карэспандэнцыяй пераважна ў лацінскай мове (сярод іншага ёсьць сьпіс сьвятароў-беларусаў каталікоў).
8.	Тэчка „Зьніч“: карэспандэнцыя ў справе выданьня „Зьніча“.
9.	Тэчка бяз назвы з асабістымі дакумэнтамі, фатаздымкамі й інфармацыйнымі матэрыяламі розных гадоў.
Скрыня „а. Чарняўскі“
Утрымлівае машынапісныя тэксты перакладаў біблейскіх і літургічных тэкстаў, зробленых а. Уладыславам Чарняўскім.
Скрыня „а. Чарняўскі й іншыя пераклады Сьвятога пісаньня“
Утрымлівае пераклады Леаніда Галяка, а. Уладыслава Чарняўскага й інш.
Архіў Сакрата Яновіча
Займае асобную шафу й складаецца з машынапісных і рукапісных матэрыялаў розных гадоў.
Архівы
Юры Грыбоўскі
Варшава
ДАКУМЭНТЫ Й МАТЭРЫЯЛЫ 3 ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ ДАЧЫНЕНЬНЯЎ ПАДЧАС ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ
Ў АРХІВАХ I БІБЛІЯТЭКАХ ПОЛЬШЧЫ Й ВЯЛІКАБРЫТАНІІ
Гісторыя польска-беларускіх дачыненьняў у пэрыяд Другой сусьветнай вайны, бясспрэчна, належыць да ліку надзвычай істотных і яшчэ, на жаль, маладасьледаваных у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі старонак мінуўшчыны абодвух народаў. Увесь комплекс польска-беларускіх стасункаў (палітычных, вайсковых, гаспадарчых і сацыяльных) варта разглядаць на двух узроўнях: дачыненьні паміж звычайнымі людзьмі (польскім і беларускім насельніцтвам) і паміж польскай і беларускай палітычнымі элітамі (палітычнымі групоўкамі, партыямі, арганізацыямі). У архіўных крыніцах знаходзяць аддюстраваньне розныя цікавыя аспэкты згаданых стасункаў: 1) беларускае пытаньне ў палітыцы польскага эміграцыйнага ўраду й разнастайных палітычных плыняў польскага незалежніцкага лягеру; 2) узаемаадносіны паміж беларускім насельніцтвам і польскім незалежніцкім падпольлем ва ўмовах савецкага й нямецкага панаваньня; з) кантакты паміж беларускім нацыянальным рухам і польскім незалежніцкім лягерам падчас савецкай і нямецкай акупацыі; 4) стаўленьне беларускага насельніцтва да паразы Польшчы ў верасьні 1939 г.; 5) становішча беларускай меншасьці ў Полыпчы ў гады вайны; 6) удзел беларусаў у польскіх узброеных фармаваньнях у 1939—1945 гг.