Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
33 IPMS. Sygn. А.Х-А.ХІІ; Lot. A.V.
34 IPMS. Sygn. Relacje i wspomnienia. Koi. 9.
ўраду, а таксама прэзыдэнта ЗША ў справе паваеннай дзяржаўнай прыналежнасьці беларускіх земляў35.
Немагчыма абмінуць увагай таксама матэрыялы Цэнтру дасьледаваньняў польскага падпольля ў Лёндане (Studium Polski Podziemnej), які зьяўляецца найбуйнейшым архіўным зборам са спэцыялізацыяй на гісторыі Арміі Краёвай. Найбольш цікавымі для айчыннага навукоўца тут падаюцца дакумэнты што да партызанскага руху на Віленшчыне ды Наваградчыне36. Гэта і ўспаміны былых удзельнікаў польскага незалежніцкага падпольля, і апэратыўная дакумэнтацыя, створаная партызанамі (прыкладам, справаздачы аб ваеннай сытуацыі й настроях насельніцтва на акупаваных абшарах). Асаблівую вартасьць маюць таксама матэрыялы з фонду Галоўнага камандаваньня Арміі Краёвай, якія дазваляюць акрэсьліць стаўленьне кіраўніцтва гэтай падпольнай арганізацыі да беларускага пытаньня (справаздачы аб перамовах зь беларускімі дзеячамі; аналітычныя рэфэраты адносна стану беларускага руху й магчымасьцяў супрацоўніцтва зь ім)37. У Цэнтры знаходзіцца й багаты збор успамінаў былых удзельнікаў падпольля, у тым ліку на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Тут ёсьць успаміны як шараговых жаўнераў, якія змагаліся ў партызанскіх аддзелах, гэтак і буйных кіраўнікоў незалежніцкае барацьбы, напрыклад, успаміны колішняга шэфа штабу Наваградзкае акруті АК Станіслава Сэндзяка й ягоных паплечнікаў38. У рэляцыях магчыма адшукаць інфармацыю пра дачыненьні польскага падпольля зь беларускім насельніцтвам. Шэраг успамінаў утрымлівае згадкі пра ўдзел беларусаў у АК.
Падсумоўваючы агляд польскіх крыніцаў на тэму беларускапольскіх адносінаўу гады Друтой сусьветнай вайны, належыць прызнаць, што гэтая праблема адлюстраваная ў дакумэнтах значна больш сьціпла, чым польска-ўкраінскія дачыненьні ў згаданы пэрыяд. Разам з тым, матэрыялы, якія асьвятляюць стасункі паміж беларусамі й палякамі ў час вайны, расьцярушаныя ў розных архіўных зборах Полыпчы й Вялікабрытаніі, маюць вялікуто навуковую каштоўнасьць і яшчэ чакаюць на сваіх дасьледнікаў.
33 ipms. Sygn. Koi. 9.V.6; A.11.851C.
36 Studium Polski Podziemnej (SPP). Sygn. Pro Memoria — MSW, 3.1.1.
37 SPP. Sygn. Pro Memoria — MSW, 3.I.I.13B.
38 SPP. Sygn. 3.1.1.1.
Архівы
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
АРХІЎРАДЫ БНР
Гісторыя архіву Рады БНР найноўшага часу пачынае свой адлік ад 1997 г-— згодна з пастановаю, прынятаю на XXII Сэсіі Рады БНР (30— 31 жніўня 1997 г.). Аднаўленьне пачыналася з чыстага аркуша: на жнівень 1997 г. архіву не існавала. Акрамя дакумэнтаў і пратаколаў бягучага часу вырашылі таксама зьбіраць дакумэнты, датычныя Рады БНР ад пачатку аднаўленьня яе дзейнасьці на эміграцыі.
Крыніцамі папаўненьня бачыліся прыватныя архівы грамадзкіх дзеячаў, Фундацыя Пётры Крэчэўскага (Нью-Ёрк, ЗША), Бібліятэка й музэй імя Ф. СкарыныўЛёндане, царкоўныя сховы. Найбольшыя спадзяваньні ўскладаліся на Беларускі інстытут навукі й мастацтва, з збораў якога й былі адбітыя шматлікія копіі, асабліва ў дачыненьні да пэрыядычных выданьняў і эфэмэры.
Па зборы матар’ялаў распачалася праца над публікацыяй асобных зь іх’. Архіў Рады БНР, насьледуючы Беларускаму загранічнаму архіву, вырашылі пабудаваць з чатырох аддзелаў: дакумэнтаў, пэрыядычных выданьняў, бібліятэчны, бібліяграфічны.
Аддзел дакумэнтаў
Тут перахоўваюцца пратаколы, мэмарандумы, пастановы, рэзалю-
Захарка В. Галоўныя моманты беларускага руху // Запісы БІНІМ. №24. Ныо-Ёрк—Менск, 1999С. 5-87; Каханоўскі А. Фактычныя дадзеныя аб стане беларускае эміграцыі // Запісы БШІМ. №28. Нью-Ерк—Менск, 2004. С. 273—284; Лісты Васіля Захаркі // Запісы БІШМ. №28. Нью-Ёрк—Менск, 2004. С. 285—291.
цыі, маніфэсты, СтатутРады БНР, Канстытуцыя БНР3, пасьведчаньні, ..Падатковыя карткі“ (пазьнейшы назоў — „Падатковыя кніжкі") сяброў Рады, афіцыйнае й прыватнае ліставаньне, сярод якога асаблівую значнасьць маюць лісты й паштовыя карткі Міколы Абрамчыка й Янкі Чарапука-Змагара3. Сюды ж належаць працы кшталту адкрытага ліста Янкі Ліманоўскага „Да паважаных сяброў Рады БНР“ (1956), „Сучасныя праблемы Беларускае вонкавае палітыкі" (недатаваны, без пазначэньня аўтарства; №7 Канцылярыі Ўраду БНР4).
Частка дакумэнтаў надрукаваная на афіцыйных блянках — „Беларуская Народная Рэспубліка / Урад Беларускай Народнай Рэспублікі / Republique Democratique Bielorussienne / Gouvernement De La Republique Democratique / Bielorussienne", асобныя зь ix маюць пячатку „Ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі".
3	найболып раньніх дакумэнтаў — „Пратакол №2 паседжаньпя Прэзыдыюму Рады БНР“, другая або трэцяя копія, адбітая на машынцы:
„Пратакол №2 паседжаньня Прэзыдыюму Рады БНР 21 чэрвеня 1948 г. у Остэргофене.
Прысутнічалі: Старшыня Рады БНР Прэз. інж. М. Абрамчык, dp. I. Гагалінскі, пасолА. Стагановіч, др. Станіслаў Станкевіч, палкоўнік М. Дзямідаў, др. В. Войтанка, М. Рагажэцкі, М. Міцкевіч, М. Панькоў, В. Папуцэвіч, П. Манькоўскі, М. Кунцэвіч.
Парадак дня: 1. Уканстытуяваньне Прэзыдыюму Рады БНР;
2. Пакліканьне паасобных камісыяў; 3. Справа апублікаваньня матэрыялаў Сэсіі Рады БНР; 4. Царкоўныя справы; 5. Рознае.
Да пункту і: Першым Заступнікам Старшыні Рады БНР, выбранага папярэдняй Сэсіяй Рады БНР, заакцэптавана сп. Др. I. Гагалінскага, на другога Заступніка Старшыні Рады БНР выбраны сп. пасол
2 Машынапіснае выданьне без пазначэньня старонак (агулам 18 бачынаў, друк з аднаго боку) мае дапіску: „Гэты праект Канстытуцыі Беларускае Народнае Рэспублікі ўкладзены сп. Маг. Юр., судзьдзёй вышэйшага суду БНР на эміграцыі Л. Галяком, на прапанову Прэзыдэнта летам 1949 году, у часе побыту пераважнае колькасьці беларускае эміграцыі па лягерох у Нямеччыне. Да вясны 1953 г. праект ня быў падняты ні на аднэй
з сэсіяў Рады БНР, але шырэй абмяркоўваўся паасобнымі паважнымі сябрамі Рады і Ўраду БНР на эміграцыі".
3 Асобныя зь іх выдрукаваны ў: ARCHE. Менск, 2001. №3. С. 53—67.
4 Большасьць дакумэнтаў мае нейкую нутраную нумарацыю (код), як звычайна ў справаводзтве.
А. Стагановіч, на сакратара Прэзыдыюму Рады БНР выбраны др. С. Станкевіч.
Да п. 2: Пастаноўлена арганізаваць наступныя Камісіі Рады БНР і вызначана наступных ейных старшыняў: 1. Камісія Вонкавых Спраў пад старшынствам др. В. Войтанкі; 2. Камісія Нутраных Справаў пад старшынствам В. Папуцэвіча; 3. Камісія Вайсковых Справаў псід старшынствам пал. М. Дзямідава; 4. Фінансавая Камісія пад старшынствам М. Рагажэцкага; 5. Камісія Праўная пад старшынствам М. Кунцэвіча; 6. Культурна-асьветная Камісія пад старшынствам М. Міцкевіча; 7. Інфармацыйная Камісія пад старшынствам М. Панькова й П. Манькоўскага.
Да п. 3: Пастаноўлена арганізаваць выдаваньне ІнфармацыйнаіБ Камісіяй „Беларускага Прэсавага Бюра “ дзеля апублікаваньня матэрыялаў і пастановаў органаў БНР і іншых палітычных і грамадзкіх арганізацыяў. Важнейшыя з гэтых матар’ялаў выдаваць у спэцыяльных выданьнях „БелПрэсБюра“ ў чужыхмовах. Пастпановы аб вонкавай і нутраной палітыцы, прынятыя Сэсіяй Рады БНР 21.06.48, выдрукаваць у „БелПрэсБюры“, скуль перадрукуе іх „Бацькаўшчына", a пастанову аб вонкавай палітыцы зьмясьціць таксама ў іншамоўных выданьнях „БелПрэсСлужбы“.
Да п. 4: He афіцыяльна, але фактычна Рада БНР павінна падтрымліваць акцыю аднаўленьня Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы і ў гэтым кірунку а) праводзіць адпаведную прапаганду сярод праваслаўных беларусаў; б) старацца аб прыезьдзе з Францыі сьвятара Фінькоўскага й высьвячэньне яго на япіскапа; в) высьвячэньне наяпіскапа Ў. Тамашчыка йМ.Дзямідава, высьвячэнье сьвятароў для Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы; д) выдаваць беларускі царкоўны аўтакефальны орган. Арганізацыйнае праводжаньне гэтае акцыі даручаецца др. В. Войтанку й палкоўніку М. Дзямідаву.
Да п. 5: Даручана cn. В. Папуцэвічу арганізаваць кантролю беларускага нутранога арганізацыйнага жыцьця. Пастаноўлена выдаць сэрыю беларускіх паштовых марак й даручана выкананьне гэтае пастановы Фінансавай камісіі.
Старшыня Рады БНР / Прэзыдэнт БНР інж. М. Абрамчык Сакратар Прэзыдыюму Рады БНРДр. Cm. Станкевіч“5.
5 Гэты й наступныя дакумэнты з архіву Рады БНР друкуюцца з захаваньнем правапісу арыгіналу.
Да таго ж часу належыць дакумэнт са штампам„Капс. Uradu B.N.R. No 108 DATA. AHIZSINSIWMIPRI.DS". Нумар, як і подпіс (неразборліва) на штампе, зроблены чырвоным алавіком:
„Інструкцыя №1 Прадстаўніком Ураду БНРу розных дзяржавах сьвету. Зьмест: Агульныя дырэктывы.
§1	. УрадБНРз мэтаю актывізацыі свае працы на эміграцыі арганізуе ў розных дзяржавах сьвету свае Прадстаўніцтвы.
§2	. На чале Прадстаўніцтва Ураду БНР стаіць Прадстаўнік Ураду БНР, адпаведна ўмандатаваны.
§3	. Залежна ад патрэбы й магчымасьцяў Прадстаўнік Ураду БНР падбірае сабе супрацоўнікаў — сакратара йрэфэрэнтаў нутраное й вонкавае палітыкі. Пэрсанальны склад супрацоўнікаў падлягае зацьверджаньню Ўраду БНР.
§4	. Прадстаўнік Ураду БНР дзеіць у вадпаведнасьці з інструкцыямі й распараджэньнямі свайго Ураду й перад ім адказны. Ён можа выяўляць і собскую ініцыятыву, аднак у межах атрыманых ад Ураду дырэктываў. Ува ўсіх чяпэўных і няясных выпадках належыць зварочвацца за растлумачэньнямі да Ураду БНР.
§5	. На абавязку Прадстаўніка Ўраду БНР ёсьць праводзіць на тэрыторыі дзяржавы свайго месцапрабываньня палітыку Ўраду БНР, дзеля чаго ён павінен:
а)	устанавіць і трымаць сталую сувязь і супрацоўніцтва із усімі незалежніцкімі беларускімі арганізацыямі, апіраючыся на іху сваёй працы;
б)	устанавіць і трымаць сталую сувязь і супрацоўніцтва із Прадстаўнікамі эміграцыйных урадаў і інш. палітычнымі й грамадзкімі агранізацыямі народаў, заняволеных савецкай Расеяй;
в)	інфармаваць урадава-палітычныя дзейнікі й шырокую грамадзкасьць дзяржавы свайго месцапрабываньня аб палажэньні беларускага народу й мэтахягонага нацыянальнага-вызвольнага змаганьня;
г)	праводзіць у жыцьцё ўсе іншыя заданьйі Ўраду БНР на аснове спэцыяльных распараджэньняў.
Прэм’ер-Міністар Ураду БНР[nodnic]/А. Каханоўскі/ 10.12.1948“.
Нумар 5 Канцылярыі ўраду БНР мае польскамоўны дакумэнт, загалоўлены „Notatka zpobytu Prezydenta B.R.L. Mikolaja Abramczyka w
Londyne od 10.07.47 do 06.08.1947 g“ за подпісамі Міколы Абрамчыка, Міхася Тулейкі, Аўгена Каханоўскага й датаваны 29.09.1950: