Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Варта таксама згадаць матэрыялы, што ўтрымлівае архіў Цэнтральнага музэю ваеннапалонных у Ламбіновічах-Аполі (Archiwum Centrainego Muzeum Jencow Wojennych). Тут знаходзіцца адна з найбольш поўных калекцыяў дакумэнтаў, датычных польскіх вайскоўцаў, што ў верасьні 1939 г. трапілі ў нямецкі палон25. Галоўным чынам гэта іменныя сьпісы ваеннапалонных. Нагадаем, што ў выніку паразы Польшчы ў кампаніі 1939 г. у нямецкай няволі апынуліся звыш 420 тысячаў польскіх жаўнераў і афіцэраў. Сярод іх ня менш за 20 тысячаў — беларусы. Удзел беларусаў у кампаніі 1939 г. на баку польскай арміі да нядаўняга часу быў малавядомай бачынай гісторыі Беларусі. 3 дапамогай згаданых архіўных дакумэнтаў магчыма таксама высьветліць цікавыя моманты біяграфіі некаторых вядомых беларусаў, якія знаходзіліся ўнямецкім палоне, напрыклад, Станіслава Грынкевіча, Васіля Камароўскага, Усевалада Родзькі, жаўнераў і-га беларускага штурмовага зьвязу26.
24 AAN. Sygn. HI, MSW.
24 Wojewodzkie Archiwum Panstwowe w Bialymstoku (WAPwB). Sygn. UWB; SPB; SPBB; SPS.
25 Archiwum Centrainego Muzeum Jencyw Wojennych w Jainbinowicach-Opolu (ACMJWwJ). Sygn. WASt.: Stalag IA-Oflag XVI E.
26 ACMJWwJ. Sygn. WASt.: Oflag XA, 1. 4, 47; Stalag XXIA, 1. 255.
Нешматлікія, але надзвычай каштоўныя дакумэнты, якія тычацца стаўлення беларускага насельніцтва да мабілізацыі ў польскае войска Ў 1939 г->а таксама адносінаў да польскага антыкамуністьічнага ўзброенага падпольля на Беласточчыне (як нацыянальнага, гэтак і аб’яднаньня „Вольнасьць і Незалежнасьць") пасьля ліпеня 1944 г., можна адшукаць у архіўных зборах былога Вайскова-гістарычнага інстытуту ў Варшаве. Цяпер гэныя матэрыялы знаходзяцца ў Навуковай бібліятэцы Вайсковага бюро гістарычных дасьледаваньняў (Biblioteka Naukowa Wojskowego Biura Badan Historycznychj27. Паводле характару, матэрыялы магчыма падзяліць на: пісьмовыя ўспаміны (напрыклад, былых удзельнікаў кампаніі 1939 г.) і дакумэнтальныя крыніцы (тэксты загадаў, прапагандовыя ўлёткі польскага падпольля).
Некаторыя дакумэнты з гісторыі беларуска-польскіх стасункаў падчас нямецкай акупацыі захоўваюцца ў архіве Інстытуту нацыянальнай памяці (Archiwum Instytutu Pamiqci Narodowejj i падначаленым гэтай установе ў юрыдычным сэнсе, але самастойным у архіўнай працы архіве Галоўнай камісіі дасьледаваньня гітлераўскіх злачынстваў у ГІольшчы (Archiwum Glownej Komisji Badan Zbrodni Hitlerowskich w Polsce). У першым зь ix знаходзіцца фонд „Беларускія нацыяналісты і іх палітычныя асяродкі на Захадзе"28, што складаецца з апэратыўных дакумэнтаў службаў дзяржаўнай бясьпекі камуністычнай Польшчы за 1944—1974 гг. У паваенны час камуністычныя спэцслужбы намагаліся кантраляваць жыцьцё сваіх грамадзянаў, і пад асабліва пільны нагляд траплялі найбольш актыўныя й няпэўныя з камуністычнага гледзішча асобы, у тым ліку й беларусы. У шэрагі г. зв. „беларускіх нацыяналістаў" залічваліся тыя, хто вылучаўся нацыянальнымі поглядамі, пераважна людзі, якія падчас нямецкай акупацыі працавалі ў органах мясцовага самакіраваньня (бурмістры, войты, старасты), належалі да разнастайных нацыянальных арганізацыяў (напрыклад, БНС) альбо служылі ў вайсковых і вайскова-паліцэйскіх фармаваньнях. Значную частку згаданых асобаў складалі былыя сябры Беларускага камітэту ў Беластоку (1941—1944). Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны большасьць зь іх ня здолела эвакуавацца на Захад і засталася ў Полыпчы. Шмат хто зьмяніў уласнае прозьвішча й старанна хаваў сваё мінулае перад новымі ўладамі. Польскія службы бясьпекі намагаліся ўсталя-
27 Biblioteka Naukowa Wojskowego Biura Badan Historycznych (BN WBBH).
Sygn.: II/2. T. 536,540.
28 Archiwum Instytutu Pami^ci Narodowej (AIPN). Sygn. BU 00231/228.
ваць кантроль над часткай такіх „беларускіх нацыяналістаў", а таксама спрабавалі празь іх выкарыстаць дзеля сваіх мэтаў беларускую палітычную эміграцыю ў краінах Заходняй Эўропы, Паўночнай Амэрыкі й Аўстраліі. Паводле характару й клясыфікацыі, згаданыя архіўныя дакумэнты складаюцца са штомесячных і штогадовых справаздачаў аб стане „распрацоўкі" „беларускіх нацыяналістаў“, ліставаньня й загадаў на гэты конт. Зьмест дакумэнтаў пераважна датычыць дзейнасьці сяброў беларускіх арганізацыяў пад нямецкай акупацыяй і іх узаемадачыненьняў з польскім насельніцтвам і польскім рухам Супраціву. Падобныя матэрыялы захоўване ня толькі Цэнтральны архіў у Варшаве, але й рэгіянальныя філіі, перадусім — у Беластоку.
Ня менш цікавыя й каштоўныя матэрыялы ўтрымліваюць сховішчы згаданага вышэй архіву Галоўнай камісіі дасьледаваньняў гітлераўскіх злачынстваў у Польшчы. Сярод іншага тут захоўваюцца дакумэнты судовых справаў адносна колішніх беларускіх паліцыянтаў, якія ўдзельнічалі ў зьнішчэньні цывільнага насельніцтва, а пасьля вайны жылі ў Польшчы. Варта адзначыць, што да злачыннай дзейнасьці камуністычныя ўлады залічалі ня толькі ўдзел у забойствах мірнага насельніцтва, але таксама і змаганьне з Саветамі. У сувязі з гэтым нярэдка на лаве падсудных побач з ваеннымі злачынцамі аказваліся й дзеячы беларускага антыкамуністычнага руху ў гады Другой сусьветнай вайны. У1940—1960-х іт. адбыліся некалькі гучных судовых працэсаў, у выніку якіх за краты на розныя тэрміны зьняволеньня трапілі дзясяткі былых функцыянэраў беларускіх вайскова-паліцэйскіх фармаваньняў, а некалькі асобаў нават атрымалі сьмяротныя выракі. Сярод крымінальных справаў, якія захоўваюцца ў архіве, неабходна згадаць матэрыялы судовага працэсу над колішнімі жаўнерамі 13-га беларускага паліцэйскага батальёну СД, што ў паваенныя гады пасяліліся ў Польшчы29. Да ліку найбольш гучных належыць і справа 1956—1957 гг. у дачыненьні некалькіх паліцыянтаў на чале зь Сяргеем Бобкам, былым камэндантам сумнавядомага Калдычэўскага лягеру. Яе матэрыялы ўяўляюць сабою допыты абвінавачаных, сьведчаньні відавочцаў, службовыя нататкі сьледчых, тэксты прысудаў і г. д. Значная частка дакумэнтаў датычыць разгляду ўдзелу беларускіх паліцыянтаў у забойствах польскай інтэлігенцыі ў часе г. зв. „Польскай акцыі“ (Polenaktion) у 1942 г. Крыніцы дазваляюць узнавіць ход Polenaktion на тэрыторыі Наваградзкага, Ба-
29 Archiwum Glownej Komisji Badan Zbrodni Hitlerowskich w Polsce (AGKBZHwP). Sygn. SWWr. T. 98-112; SOW. T. 67.
ранавіцкага, Слонімскага, Стаўпецкага, Глыбоцкага раёнаў, а таксама пералічыць прозьвішчы беларусаў, перадусім чальцоў БНС, што былі заангажаваныя ў ажыцьцяўленьне гэтае карнае акцыі.
Зборы дакумэнтаў з гісторыі беларуска-польскіх дачыненьняў захоўваюцца таксама ў аддзеле рукапісаў унівэрсытэцкай бібліятэкі ў Варшаве (Biblioteka Uniwersyteckaw Warszawie). Цікавыя матэрыялы знаходзяцца ў фондзе Бюро інфармацыі й прапаганды Галоўнага камандаваньня Арміі Краёвай30. Мэтай гэтай арганізацыі была, між іншым, прапагандовая праца сярод насельніцтва, у тым ліку нацыянальных меншасьцяў. Сярод дакумэнтаў магчыма знайсьці абежнікі кіраўніцтва Бюро да акрутовых аддзелаў у справе трактаваньня беларусаў, стаўленьня да беларускай інтэлігенцыі й простага насельніцтва, інструкцыі што да магчымасьці перамоваў зь беларускімі дзеячамі, аналітычныя матэрыялы пра стан і пэрспэктывы разьвіцьця беларускага руху. Апрача таго, фонд утрымлівае некалькі цікавых дакумэнтаў часу звароту ў ліпені 1942 г. беларускіх дзеячаў да Ватыкану з патрабаваньнем дэпалянізацыі й беларусізацыі Каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. Маецца наўвазе ліст беларускага актыву ў экспазытуру Апостальскай сталіцы ў Бэрліне31.
Каштоўнымі для дасьледніка беларуска-польскіх дачыненьняў у гады вайны зьяўляюцца дакумэнты, што захоўваюцца ў польскіх архівах і бібліятэках Вялікабрытаніі. Як вядома, менавіта ў гэтай краіне на працягу амаль усёй Другой сусьветнай вайны (ад чэрвеня 1940 г.) знаходзіўся польскі эміграцыйны ўрад. Тут засталася пераважная болыпасьць дакумэнтаў, створаных польскімі палітычнымі й вайсковымі ўладамі на чужыне. Найбуйнейшым архіўным асяродкам брытанскай палёніі ёсьць архіў Польскага інстытуту й музэю імя генэрала Сікорскага ў Лёндане (Archiwum Instytutu Polskiego і Muzeum іт. gen. Sikorskiego'), дзе захоўваюцца матэрыялы як вайсковага, гэтак і палітычнага характару. У прыватнасьці, тут амаль цалкам знаходзяцца архівы розных установаў і арганізацыяў: Рады Міністраў і разнастайных міністэрстваў (у тым ліку — Міністэрства нацыянальнай аба-
30 Biblioteka Uniwersytecka w Warszawie (BUW). Wydzial R^kopisow. Sygn. 14209-1422.
31 Перакладзеная на польскую мову копія ліста захоўваецца таксама ў архіве архідыяцэзіі ў Беластоку. Гл.: Шальц Ю. „...На карысьць Нямеччыны й Беларусі" // Запісы БІНІМ. №26. New York—Miensk, 2003. С. 132—136.
32 Instytut Polski i Muzeum im. gen. Sikorskiego (IPMS). Sygn. RN; RM-K.
роны, Міністэрства замежных справаў і інш.)32; Галоўнага камандаваньня польскага войска й паасобных фармаваньняў і родаў зброі33; грамадзкіх таварыстваў на чужыне; шматлікія асабовыя фонды, якія былі перададзеныя ў архіў вядомымі палітычнымі або вайсковымі дзеячамі34.
У архіве Польскага інстытуту асабліва шмат матэрыялаў адносна ўдзелу беларусаў у польскім войску падчас Другой сусьветнай вайны. Такія дакумэнты захоўваюцца ў фондах Галоўнага камандаваньня польскага войска, а таксама родаў зброі (напрыклад, вайскова-паветраныя сілы), асобных апэратыўных і тактычных фармаваньняў. Пераважна гэта загады, выдаваныя на розных узроўнях, ліставаньне паміж Міністэрствам нацыянальнай абароны й іншымі ведамствамі, а таксама статыстычныя зьвесткі пра асабовы склад польскай арміі на чужыне. Дзякуючы гэтым дакумэнтам магчыма вызначыць нацыянальную й рэлігійную палітыку польскіх вайсковых уладаў у дачыненьні жаўнераў-непалякаў, у тым ліку — беларусаў. Акрамя таго, падрабязная нацыянальная й рэлігійная статыстыка дазваляе прасачыць колькасны склад беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальных меншасьцяў у паасобных вайсковых фармаваньнях, што ў гады Другой сусьветнай вайны змагаліся на франтах у Італіі, Францыі, Галяндыі, Бэльгіі, Паўночнай Афрыцы й г. д.
Вялікую каштоўнасьць маюць некаторыя дакумэнты з цывільных дзяржаўных установаў: Рады Міністраў альбо Міністэрства справаў рэлігійных веравызнаньняў. Прыкладам, тут знаходзяцца матэрыялы (справаздачы праваслаўных капэлянаў, карэспандэнцыя Рады Міністраў, дакумэнтацыя польскіх амбасадаў і дыпляматычных прадстаўніцтваў у краінах трэцяга сьвету), што датычаць лёсу 2 тысячаў цывільных беларусаў, якія ў 1942 г. разам з польскай арміяй генэрала Ўладыслава Андэрса пакінулі СССР і накіраваліся ў Іран, адтуль — у Ірак, Індыю, Мэксыку й Усходнюю Афрыку. Дакумэнты дазваляюць асэнсаваць палітычнуто й рэлігійную дзейнасьць беларускіх выгнанцаў, а таксама адлюстроўваюць складаныя ўзаемадачыненьні паміж польскімі грамадзянамі розных нацыянальнасьцяў, якія апынуліся ў далёкай Мэксыцы альбо Танзаніі. У паперах канцылярыі Рады Міністраў захоўваюцца мэмарандумы й мэмарыялы створанага ўвесну 1942 г. Беларускага камітэту ў Тэгеране да польскага эміграцыйнага