Тым часам заклікі прыхільнікаў БЦР да стварэньня Цэнтральнага прадстаўніцтва перайшлі ў канкрэтную працу. Яго заснаваў Радаслаў Астроўскі 30 сьнежня 1947 г., a 23 красавіка 1948 г. на сходзе ў Заўльгаў Аляксей Шудзейка паінфармаваў прысутных пра выбары ў Цэнтральнае прадстаўніцтва. На старшыню францускае зоны й абралі яго: Аляксей Шудзейка набраў 54 галасы, Сяргей Грамыка — 33. Кандыдатаў ад лягеру Віктара Войтанкі не было: на сходзе Шудзейка паведаміў, што варожыя ім арганізацыі праігнаравалі запросіны, у прыватным жа ліставаньні тлумачыў, што людзі з паглядамі, як у „крывічоў“, ім без патрэбы. I вось 20 траўня 1948 г. пад грыфам Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва (БЦП) за подпісам старшыні галоўнаеўправыАляксандра Русака быў разасланы наступны дакумэнт: „Да ўсіх БеларускіхЛягероў Амэрыканскае Зоны й ЗонныхАддзелаў Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва наАмэрыканскую, Францускую й Брытанскую Зоны. Гэтым падаецца да ведама ўсіх вышэй выменаваных Установаў, што згодна з Пастановаю Агульнага Зьезду з дня 09.05.1948 распачалі сваю дзейнасьць з днём 13.05.1948 Беларускае Цэнтральнае Прадстаўніцтва — Аддзел на Амэрыканскую Зону зь Сядзібаю: Міхэльсдорф б. Cham лягер ІРО, адказны па Арганізацыі Шыбут Тодар, а таксама: Беларускае Цэнтральнае Прадстаўніцтва — Галоўная Ўправа з сталым месцам прабываньня: Рэгенсбург, Marschallstr, 5, інж. Русак“'8. 17 Дакумэнт захоўваецца ў архіве Рады БНР у Ныо-Ёрку. 18 Дакумэнт захоўваецца ў архіве БІНіМу. У міжчасе — 15 красавіка — пабачыў сьвет першы румар інфармацыйнага бюлетэню „За Еднасьць“. Да 19 чэрвеня выйшлаўсяго пяць нумароў Сз-ЦІ і 4-™ разам). Першы быў дзьвюхстаронкавы, апошні — на дзесяці бачынах, збольшага матэрыял напісаны самім Шудзейкам. Калі ўжо ў першым нумары згадвалася імя Віктара Войтанкі й назовы яго арганізацыяў, дык апошні нумар быў ці ня цалкам прысьвечаны яму; на характарыстыкі ды эпітэты не шкадаваліся. Вось як апісвае далейшыя падзеі Віктар Войтанка: „Нацыянальна мы не маглі шмат зрабіць дзеля адумытых абставінаў сярод французаў. Калі Грамыка, Шудзейка й Макарэвіч выдалі пару нумароў рататарнай аднадзёнкі супраць мяне, дык аб гэтым нехта данёс французам. Шудзейка й Макарэвіч былі ўзятыя ў Равэнсбург на францускі суд, а я быў пакліканы як сьведка супраць іх. Судзілі іх за друк без дазволу ўлады. Я меў пацьвердзіць, хто друкаваў. Але гэта была толькі судовая працздура, таму што Шудзейка й Макарэвіч самі прызналіся, што яны пісалі й друкавалі. Маё пасьведчаньне як прадстаўніка беларусаў было патрэбнае толькі працэдуральна. Іх засудзілі на пару тыдняў адседкі. Я ня чуў аб падобных справах у іншых зонах, дзе свабода слова была загварантаваная амаль ад першага дня акупацыі нават немцам“'9. Відавочнае Войтанкава жаданьне зьняць зь сябе падазрэньні ў даносе, але трэба прызнаць, што ў супрацьстаяньні крывічоў з зарубежнікамі падобныя сродкі выкарыстоўваліся не ўпершыню20. Ня меў ён таксама рацыі, калі пісаў пра „свабоду слова“. Рэч у тым, што згодна з пастановай ЮННРА ад кастрычніка 1946 г. усе выдаўцы абавязаныя былі мець ліцэнзію на друк21. Так ці інакш, але ўлады даведаліся пра нелегальнае выданьне. Суд прызначылі ў Равэнсбургу 11 жніўня 1948 г. на 9 раніцы. Па выраку суда бюлетэнь „За Еднасьць“ спыняў сваё існаваньне, а Аляксей Шудзейка й Янка Макарэвіч былі засуджаныя. Яны праседзелі за кратамі 16 дзён, а па вызваленьні мусілі прабыць месяц пад наглядам паліцыі. Справа атрымала вялікі розгалас. Юрка Віцьбіч, на той час рэдактар „БІС“ і таксама зацяты зарубежнік, пісаў да Шудзейкі: 19 Вініцкі А. Матар’ялы да гісторыі Беларускай эміграцыі ў Нямеччыпе ў ' 1939—1951 гадох. Мінск, 1994. С. 213—214. 20 Юрэвіч Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ і „Беларус" (1947—2000). Мінск, 2006. С. 31. 21 Тамсама. С. 23. „Глыбокапаважаны Спадар Доктар Шудзейка! На агульным сходзе вызваленцаў у Міхэльсдорфе мне даручана напісаць Вам гэты ліст, што я й выконваю з асаблівай прыемнасьцю й пашанай да Вас. Мне даручсіна выказаць Вам нашае агульнае спачуваньне з прычыны Вашага арышту і ўвязьненьня за нацыянальную справу. Мы са свайго боку прымалі ўсе захады, каб выратаваць Вас з турмы, куды Вы трапілі ў сувязі з брудным і подлым даносам „крывіча“Войтанкі. Наш дэвіз — Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Мне даручана еыказаць Вам нашую агульную ўпэўненасьць, што турма не зламала Вас і Вы выйшлі зь яе непахісным вызваленцам, якіммы ганарымся. Толькі праз змаганьне з расейска-бальшавіцкім імпэрыялізмам і „крыеіцка“-польскай дывэрсіяй мы прыйдзем да зьдзяйсьненьня Акта 25 Сакавіка. Сярод нашага партыйнага актыву няма сяброў, якія б не сядзелі ў тых ці іншых турмах за Маці-Беларусь. Сярод нас ёсьць прысуджаныя да расстрэлу за Бацькаўшчыну. Вызваленца, які далучыў да свае тэорыі й практыкі найлепшыя традыцыі Грамады, Сялянскага Саюзу й гераічных нацдэмаў, можна фізычна зламаць, але нельга духова заламаць^. Ад гэтага часу шляхі Вікгара Войтанкі зь сябрамі БЦП разышліся. Сярод апошніх пачаліся сваркі, перадзелы ўлады, узаемныя папрокі й абвінавачаньні. Кожны зь іх — і Шудзейка, і Грамыка, і Макарэвіч — апэляваў да Цэнтру й да аўтарытэтаў БЦР. Ня вытрымаўшы, Юры Сабалеўскі напісаў ліст да ўсіх траіх: „Зь вялікай прыкрасьцю чытаю Вашыя лісты, у якіх толькі адна злосьць і ўзаемаабвінавачваньні. Уважліва чытаю і ўчытваюся, хачу адшукаць зьмест вашых непаразуменьняў і іх знайсьці не магу, а непаразуменьня з кожным днём паглыбляюцца й прадракаюць вялікую буру. [...] Грамадзяне, затрымайцеся й падсумуйце зьмест барацьбы і ўявіце сабе, чым гэта ўсё скончыцца? Памятайце, што Вы ўжо падышлі да самае граніцы магчымага й далей ужо перад вамі пахіласьць і выпрастацца вы ўжо не патрафіце. Цімала гаворыць павучаючага гісторыя Войтанкі? He паўтарайце недарэчнасьцяў. He кажыце, што нехта вінават. Залёгка сказаць, што нехта вінават, і найцяжэй — што я вінаваты"23. “ Ліст ад 18.07.1948. 23 Ліст Юр’я Сабалеўскага даАляксея Шудзейкі, Сяргея Грамыкі, Янкі Макарэвіча ад 30.12.1948. Ня лепшыя часіны перажываў і сам Віктар Войтанка. Ён мусіў кінуць скарынаўскі Тубінген, дзе навучаўся на эканамічным факультэце, і бегчы. Неўзабаве па заканчэньні суда Войтанка, які меў афіцыйную пасаду, працаваў лекарам, у падпольных умовах няўдала зрабіўспарон — і кабета загінула. Справа дайшла да губэрнатара, а паколькі кабета з нацыянальнасьці была габрэйкаю — зацікавіліся й мясцовыя габрэйскія арганізацыі. Каб пазьбегнуць пакараньня, Віктар Войтанкаўладкаваўся працаваць лекарам на караблях. Вось тады й зьявілася трэцяе В — Васілеўскі. Імя доктара В. Васілеўскага, хірурга ад IRO, знаходзім у сьпісе супрацоўнікаў карабля, што вёз новых эмігрантаў з Bremerhaven у НьюЁрк, зьмешчаным у троху незвычайным часапісе: яго выдавалі самі эмігранты падчас падарожжа. Рататарная газэта пад назовам Daily Mirror выдавалася штодзённа дзякуючы аднаму з пасажыраў, які пазычыўмашынкудля друку. Газэтадрукавалася пераважна ў нямецкай мове (двойчы былі дадаткі ў латыскай і ўкраінскай) і паведамляла афіцыйныя зьвесткі пэрсаналу карабля, супрацоўнікаў IRO. Напрыканцы падарожжа выйшла сувэнірнае выданьне — акурат на тыдзень 25 Сакавіка (15—27 сакавіка 1950 г.). У газэце да сваіх супляменьнікаў зьвярнуліся ўкраінец, летувіс, чэх, эстонец, латыш. У апошні момант была зробленая прыпіска ад расейцаў: тэкст нават не набраны, а напісаны ад рукі. Ад беларусаў быў верш Масея Сяднёва „Маладым" і слова Аляксандра Асіпчыка: „У дарозе да казкавай Амэрыкі спаткаем трыццаць трэцюю гадаўшчыну Сакавіка. Дзень гэты прыпамінае нам яшчэраз нашую павіннасьць перад мільёнамі братоў, гібеючых у маскоўскім паняволеньні. У новай краіне жыхарства ніколі не забудзем Радзіны. Як нашыя папярэднікі да сяньня не забыліся краю, так і мы не забудзем. Адданыя грамадзяне Злучаных Штатаў і творчыя сябры амэрыканскага грамадзянства ў сэрцах перахаваем успамін ВялікайАйчыны. Аж прыйдзе дзень, як блізкі дзень Уваскрашэньня, Вялік-Дзень. I адгукнецца ўсякая беларуская душа як сьвет вялікі: Хрыстос Уваскрос! Жыве Беларусь!“ Тым болып дзіўным выглядае факт, што ў пераліку нацыянальнасьцяў 1309 пасажыраў няма беларусаў: 391 паляк, 81 эстонец, 85 з СССР, 57 нявызначаных, 48 югаславаў, 30 мадзяраў, 302 латыша, 147 летувісаў, 13 румынаў, 34 чэха, 5 немцаў, і аўстрыец, і іракец, 1 італьянец, 2 украінцы, 1 албанец, 6 амэрыканцаў. Да сьпісу мелася заўвага, што насамрэч украінцаў на караблі 243, але яны запісаныя як палякі, чэхі або румыны. Пра беларусаў згадкі няма. Паводае веравызнаньня падзел быў наступны: 143 юдэя, 443 пратэстанта, 30 вернікаў армяна-грыгарыянскай царквы, 356 рыма-каталікоў, 131 праваслаўны, 169 грэка-каталікоў, 6 рэфармістаў, 2 сьведкі Еговы, з баптысты, 1 мусьлім, 1 новаапостальскай царквы (?) і і нявызначаны. Праўда, штодзённа адправы рабіліся толькі рыма-каталіцкія, грэка-каталіцкія, праваслаўныя, пратэстанцкія і юдэйскія. За час падарожжа былі паказаныя два фільмы, тройчы ладзіліся танцы, двойчы — канцэрты, і адзін раз — сьвята для дзяцей. Цалкам магчыма, што менавіта з гэтага карабля сышоў на бераг доктар Войтанка-Васілеўскі, каб больш ніколі не вяртаццаў Нямеччыну. У ЗША ён пасяліўся ў гарадку Пасэйк, штат Нью-Джэрзі — па іроніі лёсуўтым самым месцы, што і Аляксей Шудзейка. Як заўсёды, поўны плянаў, праектаў, ён пакутаваў хіба на адное: у сваіх грамадзкіх пачынаньнях быў начальнікам бяз войску, без уласнай каманды — на маргінэсе. Станіслаў Станкевіч, зь якім Войтанка працяглы час знаходзіўся ў гострых дачыненьнях, бо лічыў, што „Беларус" замала ўвагі надае царкоўнай тэматыцы, асьцярожна пісаў: „Як чалавек, патрыёт і нацыянальны працаўнік [Войтанка] быў у некаторым сэнсемоцна арыгінальным чалавекам у дадатным значаньні гэтага слова"^. На паперы засталіся ідэі „Вышэйшай Жыровіцкай Вучэльні", „Кніжнай Дружыны“ — Беларускай нацыянальнай бібліятэкі на выгнаньні. Конча авантурна выглядалі праекты разбудовы Збройных сілаў БНР, заснаваньня Беларускага народнага каталіцкага касьцёлу, непадуладнага Рыму. Напэўна, найбольш блізкім да ажыцьцяўленьня праектам была ідэя заснаваньня беларускага манастыра „Мір“ (зь Міра паходзіла жонка Віктара Войтанкі).