Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Дарагі Юрка Віцьбіч! Куды Вы думаеце эміграваць і ці думаеце куды-небудзь эміграеаць наогул? Напішэце мне, дайце адказ. А мо лепей ізусім нікуды ня ехаць, сядзець тут?Як хацелася б толькі неразлучацца з Вамі.
Ну, затым усяго Вам добрага ў жыцьці. Храні Вас Госпадзь на шчасьце Радзімы. Шчырае прывітаньне ўсёй Вашай сям’і. Шчырае прывітаньне дарагому Масею Сяднёву.
Ваш Якубаў“5.
Гэта адзіны зь ведамых сёньня лістоў за подпісам Кастуся Якуба, a таму й надрукаваны ён цалкам. Бо іншае, зьмешчанае ім у часопісах, пераважна падавалася ад імя няісных асобаў-масак. Акрамя таго, у лісьце, на які, хутчэй за ўсё, Юрка Віцьбіч не адказаў (бо не трываў, калі хтосьці намагаўся даць яму ўказаньні, нават у самай лагоднай і добразычлівай манеры, што да ягонага пісыменьніцтва ці рэдактарства6), Якуб выкладаўуласнае бачаньне рэлігійнага часопісу. I гэта істотна, бо не знайшоўшы разуменьня, ён засноўвае ўласныя выданьні, якіх было
5 Недатаваны ліст захоўваецца ў Фувдацыі Пётры Крэчэўскага.
6 Працяг гісторыі зь лістом апісваеўсваіхуспамінахЛеанід Галяк: “Маім суседам у бараку быў Кастусь Якуб — нібы пісьменьнік, хоць я нічога зь ягоных твораў не чытаў, па прафэсіі сельскі настаўнік і ў даволі моцнай ступені рэлігійны й расейскі сымпатык. Ён напісаў ліст да Віцьбіча ў амэрыканскую зону з прапановай стварыць арганізацыю савецкіх Беларусаў, дзе б не было заходняй погані. Пра Каўша напісаў, што гэта чалавек разумны, але вялікі падлец, Шыла толькі п’яніца, а пра Ільляшэвіча напісаў, што нічога ня ведае (бо ведаў, што Ільляшэвіч быў у кантакце зь Віцьбічам). Віцьбіч, атрымаўшы ліст, зараз жа пераслаў копію да ведама Каўшу (такія звычаі між сяброў). Коўш, карыстаючыся з таго, што там вельмі лаялася беларуская інтэлігенцыя, зрабіў шмат копіяў і пусьціў іх па лягеры. Адзін паасобнік трапіў і да Будзькаў, а там зараз жа зрабілі копію й добра, бо Коўш, відаць, перачытаўшы ліст яшчэ раз, з абегу яго забраў. Якуб быў як бы расчараваны, што Коўш не прыдаў ніякага значэньня ягонаму лісту, адно толькі выказаў думку, што, відаць, прывык пісаць лісты ў адпаведныя ўстановы, а ў цяперашніх абставінах, ня ведаючы мовы, дык напісаў хоць Віцьбічу” (Галяк Л. Успаміны. Кн. II. ЗША: Выдавецтва “Летапіс”, 1983. С. 83—84).
нямала: „Беларускія былі“, „Белая Русь“, „Голас Беларуса — Belorussian Voice", „Праваслаўны Беларус", „Сборннк. Релнгіюзно-нравственные рассказы", „Літаратурна-мастацкі зборнік"7, „Детство во Хрнсте", „Русская быль“, „Хрнстнанская православная семья", „Православный Міісснонер", „Жмтейская Мудрость", „Православные картннкн", „Детскне сказкн", Happy Family, Wisdom for Life.
Зрэшты, ініцыятываўу КастусяЯкуба былояшчэ болей: выдавецтва „Родны Край“ (у 1980—1990-х гг. гэтак, відаць, называлася друкарка, на якой „выдаваўся" „Літаратурна-мастацкі зборнік" — максымальным накладам у дваццаць асобнікаў) і суполкі тае самае назвы, Беларускі дэмакратычны камітэт; Беларускі праваслаўны камітэт; Таварыства беларускай літаратуры й паэзіі; кніжная сэрыя „Вечная несьмяротная слава змагаром за Беларусь".
Але ня тое самае цікавае — як зазначалася вышэй, маргінэсу ўласьціва павышаная актыўнасьць: шматлікія прапановы закладаньня арганізацыяў, выдаваньне адозваў, заснаваньне новых а новых друкаў. Цікава іншае: пры параўнаньні гэтых — спынімся адно на датычных Беларусі — часопісаў немагчыма сказаць, што ў іх адзін і той самы рэдактар.
Калі „Белая Русь" (1950—1955) — гэта расейскамоўны „орган Нацйонально-освободйтельного комйтета“, дык недатаваныя „Беларускія былі" (а Якуб да гэтага жанру быў вялікім аматарам) выходзілі пад лёзунгам „Няхай жыве БНР! Няхай жыве адзіная Беларуская Сям’я!“.
Дзеля „рэлігійнага й маральнага ўзгадаваньня беларусаў на чужыне“ прызначаўся „Праваслаўны Беларус — Православный Белорус“ (1948—1954). Гэты рэлігійна-грамадзкі часопіс пачаў выходзіць пад неафіцыйным наглядам беларускіх япіскапаў, што перайшлі да Расейскай праваслаўнай царквы. Праграмным тэкстам для ўсяго выданьня й сьветапоглядным для самога аўтара можна лічыць Якубаў артыкул у трэцім нумары — „Аб Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы": „Мы ведаем, што сярод беларускіх аўтакефалістаў ёсьць шмат ідэйных людзей — беларускіх нацыяналістаў. Але яны ў імя сваёй ідэі хочуць прынесьці ў ахвяру найвышэйшую каштоўнасьць — ісьціну, веру й Праваслаўную Царкву, якая стаіць на цьвёрдых канонах сьвятых айцоў і Ўсяленскіх Сабораў. Яны хочуць скары-
7 Падрабязную характарыстыку гэтых выданьняў гл.: Kipel V., Kipel Z. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography. New York—Warsaw, 2006. — 841 p.
стаць Царкву Хрыстову як сродак для дасягненьня сваіх ідэяў. Хіба ж не адвяргаюць яны гэтым самым сьв. Евангельле й словы Хрыста Спасіцеля: «Шукайцг ўперад усяго Царства нябеснае, а астатняе ўсё прыкладзецца da eac»“s.
Выданьне Беларускага дэмакратычнага камітэту „Голас Беларуса“ (заснаванде ў 1948 г. у Нямеччыне, з 1952-га да 1959-га выдавалася ў хаце ў Кастуся Якуба) за сваю мэту абрала „абнародаваньне думакрозных колаў беларускай эміграцыі, хоць рэдакцыя „Голасу Беларуса“ стаіць на пэўных і станоўчых пазыцыях нацыянальнага будаўніцтва“, як паведамлялася ў першым нумары часопісу. 3 пасланьнем архіяпіскапаў Венядзікта, Філафея й япіскапа Афанасія „Да духавенства й веруючых праваслаўных беларусаў на эміграцыі" („лічачы за дакумэнт як скарб душы праваслаўнай, адкуль можна чэрпаць сілы да далейшае барацьбы за веравызнаньне, праўду й дабро“, — пісаўЯкуб) суседнічаюць матэрыялы пра Булак-Балаховіча, Слуцкае паўстаньне; за Дэклярацыяй Беларускай народнай партыі, мэта якой — стварэньне Беларускае незалежнае дзяржавы, друкавалася паведамленьне пра заснаваньне Беларускага праваслаўнага камітэту, дзе, праміж іншага, пісалася: „Нацыянальны гістарычны сьцяг, пад якім змагаліся нашыя продкі за сваю волю й незалежнасьць, ёсьць Белы сьцяг сьвятога Георгія Пабеданосца^.
Часопіс аддаваў належнае й літаратуры: з другога нумару друкавалася, з працягам, аповесьць Антона Вярбіцкага (нямадастаткова доказаў, але прыпушчаю, што аўтарства таксама належыць Якубу: у „Літаратурна-Мастацкім Зборніку" адзін зь ягоных псэўданімаў — Аўхім Вярбіцкі) „У крывіцкім засьценку. Гістарычная аповесьць з часоў панаваньня крывічэй шавіністых у лягерох УНРРА і DP“, а ў нумары 17 рэзка крытыкаваліся вершы Янкі Юхнаўца.
Душа рэдактара й выдаўца дваілася нават на старонках аднаго выданьня.
„Літаратурна-Мастацкі Зборнік" (1970—1993) быў, відаць, найбольшым і асабістым аўтарскім праектам. „Мэта гэтыхзборнікаў, — паведамлялася ў першым нумары, — даць духовую ежу людзям малаадукаваным, але каторыя валодаюць беларускай мовай і любяць чытаць па-беларуску. Мы будзем старацца іх пазнаёміць з клясыкамі беларускай мастацкай творчасьці, і пераважна з творчасьцяй эмі-
8	Праваслаўны Беларус — Православный Белорус. №3. 1948.
9	Голас Беларуса. №іо. 1952.
гранцкіх паэтаў і пісьменьнікаў, бо савецкая ўлада й пры жаданьні тыя кніжкі лёгка купіць і даволі танна. Мы будзем друкаваць розныя малюнкі з прыгожых краявідаў Беларусі, будзем друкаваць партрэты вялікіх імалых беларускіх палітычна-грамадзкіх народных дзеячаў (хто пажадае гэтага й прышле свой здымак). Хоць на эміграцыі й шмат антаганізму паміж намі, і шмат розных спрэчак і нават злобы ў адной, здавалася б, дружнай беларускай эміграцыйнай сямейцы, але ня трэба ніколі забывацца на тое, што балыйавікі й „астроўшчыкам", і „абрамчыкамцам“, і „зарубежнікам“, і іншым адразу б накінулі на шыю пятлю, каб толькіўдалося каго-небудзь зь іх злавіць. [...] Мы будзем таксама друкаваць розныя дыскусійныя артыкулы без усякіх зьменаў“ю.
Ня ўсё атрымалася як задумвалася. Калі ў першым нумары сапраўды зьмяшчаліся творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Андрэя Зязюлі, Язэпа Лёсіка, Гальляша Леўчыка, Сяргея Пеюна, Міхася Кавыля, дык з кожным новым „лістком“ прастору ўсё болей заваёўвалі артыкулы, допісы, былі.
За выняткам двух рэальных імёнаў, акрамя самога Якуба — Аляксандра Асіпчыка й Віктара Войтанкі-Васілеўскага (аўтараў, дарэчы, паказальных — таксама калярытных насельнікаў маргінэсу), астатнія матэрыялы падпісаныя псэўданімамі й крыптанімамі — пераважна шматлікімі маскамі Кастуся Якуба-Птаха: Самусь Апенка, Цішка Баравік, Раман Альшанскі, Янка Парэцкі, Антон Смародзін, Антось Чырык, Уладзімер Выдра, А. Вярба, Аўхім Вярбіцкі, М. Калько, Тарас Зарэчны, Тарас Ласун, Лесавік, Алесь Суржык, Самусь Клёцка, Сымон Міронаў, Антось Чырык, Антось Рамашкін, Аўхім Заблоцкі, Сымон Канопляў, Сымон Букаты, Цьвіркун ды іншыя й іншыя, што мелі сьцьвердзіць шырокую падтрымку ідэяў рэдактара чытацкай аўдыторыяй і зацікаўленасьць часопісам.
Насамрэч, Кастусь Якуб быў самотным у беларускай справе. Пасьля яго не засталося — калі тое й зьбіралася — архіваў, ліставаньня, яго ня ўпісвалі ў гісторыю эміграцыі, ня згадвалі ва ўспамінах. На сёньня жыцьцёвы шлях гэтага беларуса азначаны ў кароткім прыпаміне Янкі Запрудніка так: „Нейкі Якуб (можа й Птах) жыў у Трэнтане й выдаваў лісткі са сваёй пісанінай (крыху праваслаўнай, крыху графаманскай). [...]Ён быў такі ваяка, абаронца нейкай ідэйнай чысьціні. Рабіў ён сваю справу, безумоўна, з патрыятычных матываў, алеў мяне не
10	Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №1. 1970.
было чамусьці стымулу разьбірацца ў ягонай місіі. Я зь ім ніколі несустракаўся. Думаю, што ён быў ваяка-адзіночка“11.
Паспрабуем, трымаючы ў руках чатырох-васьмістаронкавыя, рэдка болей, аркушы „Літаратурна-Мастацкага Зборніку" ды расейскамоўны машынапіс успаміну „Как создавался „Православный Белорус“ н «Белая Русь»“, зірнуць на сьвет маргінальнага беларуса зь дзьвюма душамі; як напісаў ён — відаць, пра сябе — „хай ведаюць усе, што мы беларусы іў той жа часмы рускія людзі“12.
Археалягічныя росшукі біяграфіі маюць лёгкі дэтэктыўны прысмак. Справа ў тым, што сам Кастусь Якуб ня проста пазьбягаў падрабязных сяганьняў ва ўласнае мінулае, аддаючы пераваіу апісаньням краявідаў маленства, але раз-пораз апавядаў пра сябе як пра другую асобу ад імя трэцяй. Гэтак, у артыкуле „Малыя акалічнасьці — вялікія справы“ за подпісам Раман Альшанскі ён абараняе Віктара Войтанку ад абвінавачаньняў Сяргея Хмары ў незаконным спароне, зробленым у Нямеччыне, і піша пра самога ж сябе, мянуючы „рэдактарам": ,Д з’яўляюся маленькім супрацоўнікам выдавецтва Мравославная Хрйстйанская Семья“. Гэта выдавецтва друкуе невялічкія кніжкі нарасейскай мове з рэлігійна-ўзгадаваўчымі апавяданьнямі й рэдкімі малюнкамі на Евангельскія тэмы. Іншы раз я трачу нейкую гадзіну на якую-небудзь пісаніну ці ўпакоўку надрукованага й таму знаходжуся „ў курсе тамашніх спраў“. Апрача кніжак, яны яшчэ прадаюць маленькія, адбітыя на рататары журналікі „Православный Мнссйонер“ і „Белая Русь“. У „ПраваслаўнымМіссіянеры"пішацца прарозныярэлігійньія й філязофскія пытаньні, а ў „Белай Русі“ больш палітычныя й грамадзкія пытаньні агульна расейскага ці маскальскага зьместу, a пра беларусаў там нават і не ўспамінаецца (беларускімі пытаньнямі гэта „Белая Русь“займалась у Нямеччыне, але гэта было вельмі даўно й шмат вады сьцякло ў рэках з таго часу). Журналікі гэтыя выдавецтва не друкуе, а толькі прадае. Але купцоў на іх знаходзіцца няіймат; ну,можа, сем, можа, дзесяць чалавек. Праўда, іншыраз купляюць мітрапаліты, архіяпіскапы, сьвятары. А на зборнікі было чалавек са сто падпішчыкаў, і сярод іх шмат дактароў мэдыцыны, прафэсараў, настаўнікаў, сьвятароў і наогул вучоных людзей. Дактароў мэдыцыны было чалавек з восем. Выдавецтва друкавала кніжкі больш за іугод, і ўсе, хто чыталі іх, вельмі хвалілі й зычылі дабра й здароўя Рэдактару ды выдаўцу гэ-