Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Адказам на брашуру Абэцэдарскага празь некалькі гадоў стала выдадзеная Беларускім інстытутам навукі й мастацтва праца беларускага дасьледніка Паўлы Урбана14, на той час супрацоўніка мюнхэнскага Інстьггуту вывучэньня СССР. У самім назове яго кнігі („У сьвятле гістарычных фактаў“) недвухсэнсоўна прачытвалася альтэрнатыва падыходаў аўтара. Трэба аддаць належнае найперш грамадзянскай пазыцыі й прыстойнасьці яшчэ малавядомага тады (хоць за плячыма яго былі штудыі ў Лювэнскім каталіцкім унівэрсытэце й дысэртацыйная праца па Вялікім Княстве Літоўскім) эміграцыйнага гісторыка, які прадэманстраваў іншыя прынцыпы прафэсійнай этыкі. Адказваючы Лаўрэнцію Абэцэдарскаму, Паўла Урбан, у прыватнасьці, ніводнага разу не апусьціўся да лаянкі ці абразаў. Наадварот, ён паважна называў апанэнта прафэсарам, а часам нават „выдатным гісторыкам"15. Затое неаднара-
13 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 5, 38, 81, 83, 90 і інш.
14 Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў. (У сувязі з брашурай Л. С. Абэцэдарскага.) Мюнхэн—Ныо Ёрк, 1972.
13 Тамсама. С. 122.
зова паказаў некарэктнасьць прыёмаў савецкага гісторыка, які агульна крытыкуе канцэпцыі „буржуазна-нацыяналістычных лакеяў", але ніколі не называе, хто канкрэтна іх прытрымліваецца. Нават прыводзячы цытаты, Лаўрэнці Абэцэдарскі не падае ніякіх прозьвішчаў і працаў, зь якіх цытуе, затое можа цьмяна спаслацца на „аднаго з даўніх буржуазна-нацыяналістычных фальсыфікатраў гісторыі Беларусі"16. Верагодна, так прасьцей прыпісваць апанэнтам погляды, даводзячы іх да абсурду.
Апусьціўшы тэму клясавай барацьбы й бальшавіцкай рэвалюцыі ў Беларусі, ГІаўла Урбан прысьвяціў асобныя часткі свае кнігі тром першым пытаньням брашуры Абэцэдарскага, а тры апошнія, лягічна зьвязаныя з тэмай беларуска-расейскіх узаемадачыненьняў, разгледзеў разам у разьдзеле „Без Расеі Беларусь была б сіратой“. Стыль яго разбору на фоне „выкрываньняў" Абэцэдарскага ўражвае стрыманасьцю й карэктнасьцю. „...Як і кожная праўда, праўда гістарычная нараджаецца ў пошуках і дыскусіях, і гэтыя пошукі й дыскусіі ня могуць быць загадзя схарактарызаваныя як нейкая «буржуазна-нацьіяналістычная назойлівасьць»"17, — напісаўУрбан пра свой падыход. Паспрабуйма ж параўнаць асноўныя пазыцыі й некаторыя аргумэнты двух гісторыкаў.
У пытаньні аб паходжаньні беларускага народудля Лаўрэнція Абэцэдарскага ўсё ясна і ўсё супадае з цытаванымі вышэй партыйнымі тэзісамі. Ён упэўнены, што на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы існавала „адзіная ўсходнеславянская, старажытнаруская народнасьць“, якая фармавалася „на аснове роднасьці мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходніх славян“ яшчэ ў VI—VIII ст., ды што гэтая супольнасьць „была той агульнай асновай, наякой пазьней, з XIVcm., пачалі фарміравацца тры брацкіх народнасьці — беларуская, украінская й руская (велікаруская)“18. Усялякія размовы пра балцкі субстрат у этнагенэзе беларусаў прафэсар адкідвае без аргумэнтаванай палемікі, спрабуючы абсурдызаваць саму ідэю ролі балтаў: як адну зь нейкіх „элемэнтарна непісьменньіх выдумак" ён згадвае „сьцьвярджэньні сучасных фальсыфікатараў гісторыі Беларусі, нібыта яшчэ ў VI cm. існавала балцкая па свайму паходжаньню беларуская народнасьць'1'4.
16 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 32.
17 Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў... С. 13.
18 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 10, 16.
19 Тамсама. C.16.
Калі Лаўрэнці Абэцэдарскі выводзіць беларусаў з адзінай старажытнарускай народнасьці, існаваньне якой спрабуе падмацаваць сьцьверджаньнямі пра агульнасьць тэрыторыі, мовы, культуры й рэлігіі, дык Паўла Урбан паказвае, што ўсе гэтыя аргумэнты вельмі хісткія ды што адзінству той „народнасьці“ пярэчаць вынікі нават савецкіх дасьледаваньняў. Полацкае княства„жь/бе сваім самастойным жыцьцём‘^°, а пра агульнасьць тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы гаварыць складана, ды яна й не магла прадвызначаць этнічнае адзінства насельніцтва. Далей, „агульнасьць рэлігіі, — піша гісторык, — хоць яна й мае нейкі ўплыў на нацыянальную кансалідацыю народаў, трэба тут выключыць ужо толькі з тае прычыны, каб не адшукаць „адзінага“ народу ў каталіцкай Эўропе^'. Наконт „агульнай мовы“ цяжка сказаць нешта канкрэтнае, слушна заўважыў ён, бо помнікаў з таго часу захавалася замала, дый яны — „у штучнай царкоўнаславянскай мове“. Гэтаксама й народная культура таго часу (народныя песьні, казкі, паданьні, звычаі, танцы, народная філязофія) практычна невядомая. Што да „балцкай тэорыі“, то Паўла Урбан спакойна прыводзіць на карысьць яе аргумэнты паважных археолягаў і гісторыкаў, у тым ліку распрацоўкі Валянціна Сядова, і ня бачыць у ёй нічога „прыніжальнага". Словам, пазыцыя эміграцыйнага гісторыка значна больш узважаная й навуковая, чымся „неабвержныя“ факты аўтарытэта з мэтраполіі.
,Да вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ніколі не было беларускай дзяржаўнасьці“, а Вялікае Княства Літоўскае зьяўлялася „дзяржавай літоўскіх фэадалаў", і выдаючы яго за беларускае, „былыя гітлераўскія паслугачы“ „бессаромна хлусяць"22, — прыходзіць да высновы Лаўрэнці Абэцэдарскі ў другім разьдзеле, прысьвечаным пытаньню беларускай дзяржаўнасьці. I тут у яго развагах няма арыгінальнасьці, — верны партыі гісторык трымаецца схемы, выкладзенай „Тэзісамі" 1948 г. Ужо там гаварылася, што празь Вялікае Княства Літоўскае„белорусскйе нацйоналйсты“ імкнуцца„обосновать йсторйческйй отрыв белорусского народа отрусского народа'-3. Ды ён і сам адкрывае палітычны сэнс катэгарычнага непрызнаньня хоць якой беларускасьці ў Вялікім Княстве: маўляў, аб’яўляючы княства беларус-
20	Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў... С. 21.
21	Тамсама. С. 28.
22	Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 32, 40.
23	Тезнсы об основных вопросах нсторнн БССР. Ч. 1... С. 13.
кай дзяржавай, нацыяналісты „па-махлярску імкнуцца стварыць уражаньне, што да Расеі варожа адносіліся не літоўская фэадальная знаць, а... увесь беларускі народ“, ды абгрунтоўваюць „варожасьць паміж братнімі народамГ^.
У адказе Паўла Урбан найперш адзначае шматлікія непасьлядоўнасьці, недакладнасьці й нацяжкі Лаўрэнція Абэцэдарскага. Ен палемізуе з вульгарнымі трактоўкамі дзяржаўнасьці Вялікага Княства Літоўскага й робіць шэраг слушных спасьцеражэньняў. Заўважыў, прыкладам, што дзяржаву неправамерна адчужаць ад яе народу, як і нельга вызначаць нацыянальную характарыстыку дзяржавы з адной толькі нацыянальнай прыналежнасьці паноўнай дынастыі. Трэба прызнаць, што Павал Урбан паставіў тут нямала дарэчных пытаньняў, хоць бы й адносна „літоўскіх фэадалаў“, адзіна якім прыпісаў Вялікае Княства Лаўрэнці Абэцэдарскі. Калі нават дапускаць, што паходжаньне ўсіх іх балцкае, дык у XV—XVI ст. „яны выступалі ўжо як прадстаўнікі тае ж славянскаемовы й культуры“. Наагул, гісторыкпіша, што Абэцэдарскі дарэмна цьвердзіць пра беларускіх фэадалаў, якія „зусім былі адсунутыя ад дзяржаўна-палітьічнага жыцьця ў ВКЛ“. Абмежаваньні палітычных правоў тычыліся не нацыянальнага паходжаньня, а рэлігійнай прыналежнасьці25. Зь іншага боку, спасылаючыся на дакумэнты, Паўла Урбан даводзіць, што яшчэ да прывілею 1563 г., „ад даўных часоў праваслаўныя несьлі верную службу й займалі адказныя дзяржаўныя становішчы“ ў Вялікім Княстве Літоўскім26. У доказ гэтага эміграцыйны дасьледчык паказвае, як шмат магнацкіх родаў нелітоўскага паходжаньня займалі важныя дзяржаўныя пасады ў Княстве27. Хоць шэраг падыходаў Паўлы Урбана (такія, як указаньні на магчыма славянскае паходжаньне Літвы ці выкарыстаньне тэрміну „Летува“ для этнічна літоўскага абшару дзяржавы) аказаліся наіўнымі й пазьней не пераняліся беларускай гістарыяграфіяй, на той час яны адпавядалі духу пошукаў новых тлумачэньняў паходжаньня й характару Вялікага Княства Літоўскага.
У трох наступных разьдзелах сваёй брашуры Лаўрэнці Абэцэдарскі імкнецца паказаць, якім цяжкім было ў сапраўднасьці сацыяльнае й праўнае становішча беларускага народу і ўмовы разьвіцьця яго кулыу-
24 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 40.
25 Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў... С. 44.
26 Тамсама. С. 64.
27 Тамсама. С. 53-61.
ры ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, як дабратворна ўплывала на Беларусь Расея, як беларусы вялі барацьбу супраць сацыяльнага й нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту — „за аб’яднаньне з Расеяй“, ды якім выратавальным і жаданым стала для іх „узьяднаньне“ ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Усё гэта амаль даслоўна супадае зь неаднаразова цытаванымі тут „Тэзісамі", у якіх стагодзьдзі ўваходжаньня Беларусі ў склад Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай катэгарычна названыя „нанболее мрачным перйодом в ее нсторйческомразвйтші“28.
Безумоўна, Лаўрэнці Абэцэдарскі знаходзіць для пацьверджаньня зададзенай схемы патрэбныя факты, але найчасьцей робіць гэта зусім не як навуковец. Так, ён высьмейвае заявы :,буржуазна-чацыяналістычных фальсыфікатараў" наконт таго, што „прыгон у Беларусі быў... шмат лягчэйшы, чым у Расеі“, ды імкнецца давесьці адваротнае: што развагі пра „народапраўства“ і „залаты век“ ёсьць „антысавецкім паклёпам“24, бо не часы Вялікага Княства Літоўскага, а савецкая эпоха сталася для беларускага народу найлепшым часам. Абвяргаючы ананімны „паклёпніцкі" тэзіс аб тым, што быццам „беларусы заўсёды варожа адносіліся да рускага народу"30 (у сапраўднасьці мы наўрад ці знойдзем падобнае ў публікацыях хоць каго зь беларускіх гісторыкаў), Лаўрэнці Абэцэдарскі стварыў ідылічную карціну сяброўства братніх народаў і абвесьціў, што „ніякіх фактаў, якія б сьведчылі аб варожых адносінах беларусаў да рускага народу... гістарычная навука ня ведае“3'. Вартая зьдзіўленьня пераборлівасьць у фактах і ня менш дзіўная вера ў адвечнае братэрства народаў, што жылі ў розных дзяржавах. Для яго нават царкоўная вунія — толькі „хітры манэўр" Ватыкану з мэтай „парваць сувязі беларусаў з брацкім рускім народам"32.
Прызнаючы, што на эміграцыі ніхто сацыяльнымі пытаньнямі ў Вялікім Княстве Літоўскім не займаўся, Паўла Урбан выкарыстаў даступныя працы савецкіх гісторыкаў і паспрабаваў на канкрэтных лічбах параўнаць становішча прыгонных у Вялікім Княстве і ў Маскоўскай дзяржаве. Згодна з прыведзенымі ім зьвесткамі, „падаткі сялянства ў княстве ў XVI і XVII стст. былі куды ніжэйшыя, чымся падаткі