“ Электронны ліст да Лявона Юрэвіча ад 22.10.2007. 12 Голас Беларуса. №13.1957. тых зборнікаў. I вось трапілася так, што Рэдактар і выдавец захварэў. [...] Рэдактар і выдавец зборнікаў хацеў ведаць дакладны перавод заключэньня рэнтгеноляга, які быў напісаны па-ангельску. Рэдактар быў беларусам і ведаў беларускую прыказку: адна рада добра, а дзьве ці тры яшчэ лепей. Маючы столькі ў сабе падпісчыкаў дактароў мэдыцыны, ён усім паслаў копіі для перакладу й свае асабістыя просьбы. I паслаў таксама й доктару Васілеўскаму, які ня быў ні падпісчыкам, ні нават знаёмым, проста знайшоў абвестку ў газэце „Беларус" і вось напісаў яму просьбу (зразумела, па-беларуску). I што Вы думаеце? Першы пераклад прыйшоў ад доктара Васілеўскага. Бачыце: доктар Васілеўскі належаў да БеларускайАўтакефальнай Царквы, якая ў вачох артадаксальнага праваслаўнага рэдактара была некананічнай, a сам доктар і сьвятар Віктар Васілеўскі быў нейкім гарэцікам, зь якім і сустракацца, па канонах, як бы нельга"13. Ва ўспаміне „Как создавался „Православный Белорус“ н «Белая Русь»“, скіраваным да расейскіх япіскапаў і айца Мікалая Лапіцкага, Якуб быццам пісаў гісторыю хаджэньняў нейкага безыменнага „православного белоруса", таксама маючы на ўвазе самога сябе. Відаць, так ямчэй было асацыяваць сябе зь біблейскім Захарыем у аповедах, які запрашаў да сябе ў хату сьвятароў. Што ведама пра жыцьцё Кастуся Якуба? У нэкралёзе, надрукаваным у газэце Times 16 лютага 2005 г., паведамлялася наступнае: „Канстанцін КіравічЯкуб, 88, памёр у панядзелаку мэдычным цэнтры Сьв. Францыска. Народжаны ў Віцебску, Беларусь, спадар Якуб прыехаў у Злучаныя Штаты ў 1951 г. і ад таго часу жыў у Трэнтане. Ён быў рэдактарам ю прыёдыкаў, якія сам выдаваў, зь іх найбольш значныя „Мудрасьць Жыцьця" й „Хрысьціянская сям’я“. [...] Сп. Якуб быў таксама прэзыдэнтам Амэрыканскай Праваслаўнай Місіі“. 3 нэкралёгу даведваемся імёны бацькоў, Кіра ды Пелагеі Зінаіды Якуб, жонкі — Вольгі, дзьвюх дачок і трох унукаў. Пахаваны на могілках сьв. Уладзімера (Hamilton Township). Насамрэч нарадзіўся Якуб 16 сьнежня 1916 г. у вёсцы Нізы, за пяць кілямэтраў ад мястэчка Лёзна. Бацька рана памёр, і маці адна даглядала дзяцей — акрамя Кастуся, былі яшчэ два хлапцы й дзьве дачкі. Яна, паводле згадак Якуба, хадзіла да царквы штодзень, нягледзячы на над- 13 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №2. 1970. вор’е, і насіла з сабой малога Кастуся; у царкве маці заўсёды стаяла да канца службы, пасьля чаго біла паклоны каля кожнага абраза й кожную ікону цалавала. У1924 г. пайшоўу школу, што адкрылася ў суседняй вёсцы Малыя Сутокі. Усяго дзяцей было 40 ці 50, разьбітых на дзьве клясы, першая й другая. Займаліся ў адным памешканьні — звычайнай сялянскай хаце. Якуб піша, што „школы сталі беларускія, настаўнікі вучням пачалі казаць, што яны не расейцы, а беларусы. Хтосьці з бацькоў з гэтым не згаджаўся, хтосьці пратэставаў, але на тое ўвагі не зьвярталася. Ну, калімы беларусы — няхай будзем беларусамі. Калі б настаўнікі сказалі, што мы — манголы, мы б згадзіліся зь імі, што мы ёсьць манголы“'4. Далейшыя здарэньні Якубавага жыцьця ведамыя толькі зь ягоных словаў. Відаць, вучылі настаўнікі няблага, і нацыянальная сьведамасьць Кастуся ўзрастала — разам з пагаршэньнем сытуацыі ў Беларусі. Калі Якубу было 16 гадоў, яго выключылі ўжо зь іншай школы, за „беларускі буржуазны нацдэмакратызм“ — неасьцярожнае выказваньнеў абарону гісторыка Ўсевалада Ігнатоўскага. 20 красавіка 1935 г. у Ленінградзе яго, дзевятнаццацігадовага студэнта, арыштавалі й засудзілі на два гады. Са словаў Якуба, першыя восем месяцаўзнаходзіўся ўлягеры Сінявін пад Ленінградам. Паколькі Якуб неяк праміж іншага згадаў, што навучаўся ў Горы-Горацкай акадэміі, можна дапусьціць, што ў Ленінградзе ён наведваў сваю сястру Валю, якая студыявала ў Мэдычным інстытуце. Быў пераведзены ў Вяземлаг. 15 студзеня 1937 г. атрымаў дадатковы тэрмін, тры гады, пасьля чаго быў накіраваны ў лягер Бабыніна пад Калугаю. 15 студзеня 1940 г. Кастуся Якуба выпусьцілі зь Севжэлдарлаіу, дзе зьняволеныя будавалі чыгунку Котлас—Варкута. Ен вярнуўся ў сваю вёску. Ваенны час Якуб у сваіх „Зборніках" не закрануў ніводнага разу, таму дзе ён быў, чым займаўся — пакуль невядома. Сьведама ці нясьведама абмінаючы факты сваёй біяграфіі, ён зноў і зноў вяртаўся да апісаньняў побыту зьняволеных у Гулагу, умоваў працы, ствараў маральныя партрэты перастрэтых ім людзей па абодва бакі калючага дроту, 14 Как создавался “Православный Белорус” н “Белая Русь” [машынапіс]. С. 1. Захоўваецца ў архіве БІНіМу. шмат разважаў пра сьвятароў, ацэньваў іх маральныя паводзіны, і, галоўным чынам, шукаў сваю царкву. Сьвет Кастуся Якуба, яго пошукі, што вялі найперш да канфліктаў, не зразумець, калі ня даць слова яму самому. Нягледзячы на тое, што ўспамін „Как создавался..." напісаны па-расейску, на мой пагляд, варта даць невялікія ўрыўкі ў мове арыгіналу, бо гэта дапаможа ўбачыць стыль нашага героя, а празь яго — самога Якуба: „Во главе Православной Церквй Белоруссіш стал доблестнейшйй Мсповеднйк Святого Православйя, украшенйе всего православного мйра, слава н краса всего Белорусского народа Высокопреосвяіценнейшйй Мйтрополіт Пантелеймон, а его помошнйком не менее стойкйй й доблестнейшйй в заіцйте Святого Православйя Архйепйскоп Венедйкт. Былй открыты сотнн храмов, освеіцены оскверненные й поруганные безбожнйкамй святынй, налажено Богослуженйе, посвяіцены в Свяіценнйкй многйе й многйе достойные людй. Плакал народ, когда вновь, после невозможного передать нйкакймй словамй страшного надругательства безбожнйков над верой й растаптыванйем всего святого, что было у народа, вновь он услышал хвалу Богу Всевышнему. [...] Какне-то католйкй, унйаты, „обіцественные деятелй“, которых немцы насадйлй e свой Управы, й просто безбожтікй сталй мешаться 6 дела Православной Церквй, надругаться над Епйскопамй, преследовать Свяіценнйков, угнетать веруюшйх. Онй сталй требовать введенйя какой-то ,Автокефалйй Белорусской Церквй", чтобы Свяіценнйкй в проповедях началй восхвалять Крйвйю йлй Белоруссню u тому подобное, одтім словом, чтобы Церковь стала служнть нх полйтйке. Когда доблестнейшйй Мйтрополіт Пантелеймон воспротйвйлся этому, его сослалй в заточенйе под надзор полйцйй в деревушку Ляды Барановйческой областй. Было созвано какое-то совеіцанйе, которое всемй этймй католйкамй, унйатамй й безбожнйкамй, йменовавшймй себя „обйіественнымй деятелямй", й которым немцы далй какую-то власть, было обьявлено Собором“, который якобы обьявйл ,Автокефалйю Белорусской Церквй'. Белорусс в этйх действйях усмотрел насйлйе над своей старушкой матерью"15. У лягерах DP Кастусь Якуб займеў сваю Адысэю — з аднаго лягеру ў другі ў пошуках сваёй царквы. Ён быў на службах ва Ўкраінскай аўтакефалььнай царкве, і на службах грэка-каталікоў, але называў іх сьпе- вы „сапсаванымі“. Украінскі ксёндз казаў Якубу: „Ты белорусс, а почему говорйшь по-русскй? Говорй no белорусскому языку, й тебя будутп все любшпь. А я этому не прйдавал значення. Я, конечно, прекрасно владел лйтературным белорусскйм языком. В школе no белорусскому языку я был первый ученйк. Но я жйл не только в Белоруссйй, я жпл везде. Ялюбйл чйтать московскйе, центральные газеты, которые сообіцалй более подробно о событйях во всей стране й во всем мйре. Ялюбйл Белоруссйю, но одновременно я любйл u всю Россйю. Лмне абсолютно нйкто не запреіцал говорйть на каком угодно языке“16. Падобныя думкі, выказаныя ўслых, змаганьне за сапраўдную царкву перад чужымі абразамі прыводзілі да канфліктаў, і Кастусь Якуб часта літаральна мусіў ноччу, разам з жонкаю й малым дзіцем, ратавацца ўцёкамі. Ён бег з украінскага лягеру, бег зь літоўскага й латыскага, бег з польскага. Бег ён і зь беларускага лягеру Ватэнштэт. Пры кожным такім пераезьдзе, на які няпроста было атрымаць афіцыйны дазвол, гублялася назьбіранае, руйнавалася свая малая гаспадарка. Грошай не было зусім, але Якуб пастанавіў распачаць выданьне часопісу — як сродак змаганьня з крывічамі. Дзеля гэтага ягоная жонка мусіла езьдзіць у аддаленыя лясы зьбіраць арэхі, зь якіх выраблялася масла, і здаваць немцам. „Был создан Комйтет Православных Хріістйан Белоруссов. „Православный Белорус“ печатался на белорусском языке. Но большйнство, кто любйл белорусскйй язык, белорусская йнтеллйгенцйя была йлй враждебна клйнйй, занятой „Православным Белорусом", йлй йндйфферентно й безбожно настроена к церквй. Этй людй не моглй поддержать „Православный Белорус“, а для йздателей дорог был каждый пфенінг. Тогда „Православный Белорус“ стал одновременно печататься й на русском языке, чтобы дать возможность тем белоруссам, которые лйбо не зналй белорусского языка, лйбо предпочйталй говорйть й чйтать no-руссюі, чтобы й онй ймелй возможность знать, какйм нападкам подвергается uxApxuepeu й Свяіценнйкй. Вскоре выяснйлось, чтомного белоруссов не ннтересуется церковнымй вопросамй, но что онй не разделяют полйтйческой лйніш cenapamucmoe. Тогда был создан журнал „Белая Русь“ как чйсто обіцественный орган, в котором моглй сотруднйчать й католйкй, й уннаты, іі веруюіцйе, й неверуюіцйе. Но былй протйвнйкй сепаратй- 16 Как создавался “Православный Белорус” н “Белая Русь”... С. 8. стов, но одновременно любйвшйе белорусскйй язык, а „Белая Русь“ печатался нарусском языке. Онй создалй журнал „ГоласБеларуса“на белорусском языке. Все этй журналы совершенно незавйсймые друг от друга. Комйтет Православных Хрйстйан Белоруссов был перейменован в Комйтет Ревнйтелей Святого Православйя“17. Царква, праваслаўе, нязгоднасьць з аўтакефаліяй былі тымі тэмамі, да якіх Кастусь Якуб зьвяртаўся бадай і ў кожным нумары амэрыканскага „Зборніка", пры любой нагодзе. Але тон з часам зрабіўся спакайнейшым, а вось нацыянальная пазыцыя зьмянілася моцна: „Уваход беларускіх япіскапаў і мітрапаліта Панцеляймона ў склад Расейскай Зарубежнай Царквынябыў нейкім ашуканствам для хутчэйшай русіфікацыі беларусаў, як аб гэтым думаюць некаторыя беларусы іі некаторыярасейцы, нават іяпіскапы. Уваход Беларускай Мітраполіі ў склад Расейскай Зарубежнай Царквы быў часовы (временно) і на правох Мітраполіі. Наватябыў зьдзіўлены словам „часовае“ (временное) уваходжаньне й запрашаў Архіяпіскапа Венядзікта, чаму часова? Ён адказаў так: па вельмі шмат якіх прычынах, што вытлумачыць у лісьце цяжка, скажам, Расейская Зарубежная Царква аб’явіла б сябе аўтакефальнай, альбо прыняла б нейкі антыкананічны ўчынак, і тагды Беларуская Мітраполія мела б поўнае права выйсьцізь яе складу, альбо Беларусь аказалася б свабоднай ад балыйавізму, ці нешта іншае. Гэты ліст я цытую па памяці, каб дакладна яго прывесьці, трэба перагледзіць увесь архіў. Дакумант аб часовым уваходзе быў зьмешчаны ў часопісе „Праваслаўны Беларус“. Я хачу падкрэсьліць вельмі вялікае значаньне гэтага дакуманту. [...]