Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
Калі ў 1940 годзе бальшавікі „вызвалілі" заходніх беларусаў і ўкраінцаў, то ў народзе хадзіў такі сказ: мы выцягнулі братом з захаду рукі, а ногі яны самі выцягнуць26.
Пасьля вайны ў Менску праходзіў конкурс праектаў на помнік Янку Купале. Усе праекты былі адкінутыя. Тагды адзін скульптар зьвярнуўся да камісіі конкурсу: Мой праект напэўне будзе прыняты. Скульптар падвёў камісію й гледачоў да свайго праекту й зьдзёр коўдру. Помнік паказваў Сталіна, які стаяў на вялікім пэдэстале й трымаў у руках маленькую кніжку вершаў Янкі Купалы. Гэты праект камісія конкурсу зацьвердзіла, але ён ня быў зрэалізаваны, бо хутка Сталін памёр і яго Хрушчоў „разьвенчаў“27.
24 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №115. 1993
25 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №10.1972.
26 Літаратурна-Мастацкі Зборнік. №11.1972.
27 Тамсама.
Тэксты
Генадзь Сагановіч
Менск
ПСТАРЫЧНАСЬЦЬ СУПРАЦЬ „НЕАБВЕРЖНАСЬЦІ“, АБО ПЕРАЧЫТВАЮЧЫ
АБЭЦЭДАРСКАГА Й УРБАНА
...I ў наш час ёсыіь яшчэ катэгорыя людзей, няздольных зразумець, што ня ўсё тое, што зьвязана зь дзейнасьцю рускіх цароў і праваслаўнай царквы, было прагрэсіўнае. Таму ўсё тое, што пранікала да нас з краін Заходняй Эўропы (і нават славянскай Полыйчы), успрымаецца іміяк ад нячысы/іка. Адсюль — праклён у адрас усіх каталікоў і дыфірамбы ў адрас праваслаўных дзеячоў...
Алексютовіч М'
Вынесеныя ўэпіграф словы пісаліся больш за сорак гадоўтаму, але й сёньня здаюцца ня менш надзённымі. Пад „людзьмі, няздольнымі зразумець“, Мікола Алексютовіч тады меў на ўвазе, між іншага, Якава Трашчанка — вядомага цяпер ідэоляга афіцыёзнай гістарычнай палітыкі. А паколькі Трашчанок так і не адступіўся ад тых перакананьняў, не зьмяніў сваіх поглядаў, сфармаваных у 1960-х гг., то й сказанае Алексютовічам застаецца актуальным. Ці ня дзякуючы Трашчанку ад рыторыкі публікацыяў цяперашняга прыўладнага істэблішмэнту беларускай гістарыяграфіі моцна патыхае часамі яго маладосьці, эпохай „барацьбы з фальсыфікатарамі", а іх асноўныя тэзісы часам проста паўтараюць „неабвержныя факты"*, якія тады спускала навукоўцам камуністычная партыя.2
1 Алексютовіч М. Адзежісьціна аб’ектыўная? // Полымя. 1966. №5. С. 17-25
2 Каб адчуць ці заўважыць гэта, дастаткова пачытаць, напрыклад, публікацыі Аляксандра Кавалені, Мікалая Сташкевіча ці ўжо нябожчыка Пятра Петрыкава.
Прынцыпы той гістарычнай палітыкі, якая ў нас дажыла да гэтых дзён, сягаюць сваімі каранямі змрочнае сталінскае эпохі. Яе падваліны былі закладзеныя яшчэ ў гады Другой сусьветнай вайны, калі савецкае кіраўніцтва СССР на чале са Сталіным паставіла перад гісторыкамі задачу зьмяніць аблічча Расеі — паказваць яе як найбольш прагрэсіўную краіну, што адыграла ключавуто ролю падчас усіх пераломных момантаў эўрапейскай гісторыі. Кантроль за выкананьнем гэтай місіі гісторыкамі аддаваўся партыі, што азначала канец навуковых дыскусіяў і ўсталяваньне адзінага „марксісцка-ленінскага" тлумачэньня мінулага. У Менску падгон гісторыі пад адзіную савецкую схему пачаўся пасьля XV Пленуму ЦК КПБ (1947), які запатрабаваў ад гісторыкаў стварэньня „марксісцкай гісторыі БССР“. Ужо праз год Інстытут гісторыі партыі пры ЦК КПБ разам з Інстытутам гісторыі Акадэміі навук БССР падрыхтавалі й апублікавалі „Тэзісы аб асноўных пытаньнях гісторыі БССР“3. У іх упершыню была канцэнтравана выкладзеная квінтэсэнцыя „марксісцка-ленінскага разуменьня" гісторыі Беларусі, а ўсё, што не адпавядала апошняй, адносілася да„антйнаучных й лжйвых концепцйй, уже давно разоблаченных партйей"4. Ня дзіўна, што сярод „найболее антйнаучных й вредных“ аказаліся „лжйвое отрйцанйе обіцностй йсторйческого пройсхожденйя й обіуностй йсторйческйх судеб“ расейцаў, украінцаў і беларусаў, а таксама „отрйцанйе постоянного стремленйя белорусского народа к едйнству срусскйм народом“.
У цытаваных „Тэзісах", якія катэгарычна ўзалежнілі гісторыю Беларусі ад Расеі, пакуль не было гаворкі пра адзіны этнічны корань, — „продкамі трох брацкіх народаў"называліся „ўсходнеславянскія плямёны^. Канцэпцыя адзінай старажытнарускай народнасьці як асобнай этнічнай супольнасьці, хоць яна пачала фармавацца яшчэ ў 1930-х гг., атрымала афіцыйную падтрымку ўладаў таксама толькі пасьля перамогі ў вайне зь Нямеччына.й6. Для легітымацыі новага вучэньня вы-
3 Тезнсы об основных вопросах нсторнн БССР. Ч. 1. Нсторня белорусского народа до Велнкой Октябрьской революцнн // РІзвестня АН БССР. №3. Мннск, 1948.
’ Тезнсы об основных вопросах нсторнн БССР. Ч. 1... С. 4.
5 Параўн.: Нсторня БССР / Под ред. Т. С. Горбунова н др. Вып. 1. Мннск, 1946. С. 70.
6 Падрабязна па праблеме гл.: Юсова Н. Генезнс концепціі' давньоруськоі' народності в історнчній науці СРСР (1930-ті перша половнна 1940-х рр.). Вінннця, 2005. С. 384—394.
рашальнымі аказаліся артыкул Іосіфа Сталіна „Нацыянальнае пытаньне і ленінізм“ ды падрыхтоўка 300-годзьдзя аб’яднаньня Ўкраіны з Расеяй. У тэзісах ЦК КПСС, выдадзеных да юбілею Пераяслаўскай рады, упершыню была зьмешчаная ляканічная фармулёўка: „русскйй, украйнскйй й белорусскйй народы пройсходят от едйного корня — древнерусской народностн, которая создала древнерусское государство Кйевскую Русь^.
Пасьля таго як вучэньне пра старажытнарускую народнасьць атрымала статус навуковай тэорыі, савецкая гістарыяірафічная дактрына пераняла галоўны пастулят заходнерусізму й набыла сваю завершанасьць. Цяпер гэта была масквацэнтрычная мадэль прагматычнага тлумачэньня гісторыі, закліканая апраўдваць палітыку Расеі й СССР. Прыкладам, у сьвятле згаданай тэорыі Масква валодала гістарычнымі правамі на ўсе народы былой Кіеўскай Русі, а яе захопніцкія войны ператвараліся ў справядлівыя й прагрэсіўныя. Уважалася, што калі ўсходнеславянскія народы паходзілі ад „адзінага кораня", г. зн. адзінага продка, то далучэньне беларусаў і ўкраінцаў да Расеі належыць кваліфікаваць як „узьяднаньне“, і ўсе дзеяньні, скіраваныя на вяртаньне да былой цэласнасьці, ацэньваць толькі пазытыўна. Вось калі ў гістарыяграфіі пачалася эпоха „неабвержных фактаў“ — схематычных тлумачэньняў, прынятых у якасьці партыйных пастановаў, а значыць — неаспрэчных.
На падставе згаданых тэзісаў 1948 і 1954 гг. пісаліся ўсе сынтэтычныя выданьні й падручнікі гісторыі Беларусі — як школьныя, так і ўнівэрсытэцкія, падобны адзін да аднаго шаблённасьцю тлумачэньняў як кроплі вады. He выпадкова ўсе яны пасьлядоўна абыходзілі тэму шматлікіх войнаў Маскоўскай дзяржавы супраць Вялікага Княства Літоўскага, і да самай Перабудовы (да канца 1980-х!) ні ў акадэмічных выданьнях па айчыннай гісторыі8, ні ў школьных падручніках9 ніводнага разу не гаварылася пра паходы маскоўскіх войскаў на тэрыторыю краіны.
7 Тезнсы о 300-летіш воссоедннення Укранны с Россней (1654—1954). Москва, 1954. С. 5.
8 Гл.: Нсторня Беларусской ССР / Под ред. В. Н. Перцева. Т. 1. Мннск, 1954.
С. 85; Нсторня Белорусской ССР. / Под ред. Л. С. Абецедарского. Т. 1. Нзд. 2. Мннск, 1961. С. 109; Гісторыя Беларускай ССР. У 5. Т. 1. Мінск, 1972. С. 102; Рісторня БССР. Учебное пособне для вузов / Под ред. В. В. Чепко, А. П. йгнатенко. Ч. 1. Мннск, 1981. С. 93.
Падчас хрушчоўскай адлігі, як ведама, і БССР перажыла пэўны этап дэсталінізацыі. У краіне пасьпелі сфармавацца нацыянальна-дэмакратычныя асяродкі, сталі зьяўляцца публікацыі, аўтары якіх адыходзілі ад сакралізаванай уладамі вэрсіі айчыннай гісторыі. Аднак парасткі лібэралізацыі ў нас былі вельмі кволыя, і з „крамолай“ адразу разьбіраліся партыйна-дзяржаўныя органы. У сувязі з уводам савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну ў 1968 г. „барацьба з ідэалягічнымі дывэрсіямі імпэрыялістычнай прапаганды“ ў савецкіх рэспубліках абвастрылася. Пленум ЦК КПБ у тым жа годзе запатрабаваў актывізацыі ідэалягічнай працы з народам, а дырэктар Інстытуту гісторыі АН БССР Ніна Каменская публічна паабяцала, што яе ўстанова будзе весьці „непрймйріімую борьбу протйв фальсйфйкаторов ucmopuu белорусского народа“. Даць „адпор“ апошнім і падмацаваць фактамі марксісцкую дактрыну гісторыі партыя даручыла вялікаму аўтарытэту савецкай гістарыяграфіі ў БССР — Лаўрэнцію Абэцэдарскаму, які напісаў брашуру з характэрнай назвай: „У сьвятле неабвержных фактаў“‘°. Насычаная абразьлівымі выпадамі ў адрас апанэнтаў, выразна антыбеларуская паводле сваёй ідэйнай скіраванасьці кніжачка Абэцэдарскага выйшла 30-тысячным накладам (!) і была адразу ж падтрыманая ўхвальнымі водіукамі ў савецкай пэрыёдыцы11.
Масьціты савецкі гісторык сходу назваў канцэпыі апанэнтаў „паклёпніцкімі выдумкамі", якія нават„ня могуць быць прадметам навуковай палемікі". „Паклёпы й хлусьню трэба проста выкрываць, проціпастаўляючы ім гістарычную праўду“'2 — патлумачыў ён. I сапраўды, навошта палемізаваць, калі адразу вядома, што „праўдай" валодае толькі адзін бок! Ну а ў выкрываньні прафэсар даў сабе волю, не ўстрымаўся й не пагрэбаваў недазволенымі прыёмамі, часта стасуючы замест аргумэнтаў палітычныя ярлыкі. Кім толькі не назваў ён сваіх ідэйных праціўнікаў: „лакеямі фашысцкіх катаў“, „наймітамі амэрыканскіх і заходнегерманскіх імпэрыялістаў", „гітлераўскімі паслугачамі",
’ Абэцэдарскі Л., Баранава М., Паўлава Н. Гісторыя БССР. Вучэбны дапаможнік для вучняў сярэдняй школы. Мінск, 1974. С. 35—36.
10 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў. Мінск: Бібліятэчка газеты „Голас РадзімьГ, 1969.
11 Гл. публікацыі В. Маскаленка і Г. Караткевіч у „Советской Белорусснн" за 12.07.1969 і „Голасе Радзімы" №62 331970 г., а таксама прыкрытага псэўданімам студэнта БДУ ў „Полымі“ №2 за 1970 г.
12 Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў... С. 8.
„самазванымі «гісторыкамі»“, „буржуазна-нацыяналістычнымі фальсыфікатарамі гісторыі“, якія „затаілілютую нянавісьць да беларускага народу“13, і г. д., і да т. п.
Што ж за гістарычныя тэмы былі адабраныя для разгляду ў выданьні такога масавага накладу? Як заўважае сам Лаўрэнці Абэцэдарскі, ён прысьвяціў працу пытаньням,„якія найболый часта скажаюцца буржуазнымі фальсыфікатарамі". У сямі разьдзелах брашуры асобна выкладзеныя афіцыйныя погляды савецкай навукі на: 1) праблему паходжаньня беларусаў („Хто па свайму паходжаньню беларусы?“), 2) нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага („Ці існавала ў мінулым беларуская дзяржава?“), з) праўнае становішча беларусаўу Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай («Народапраўства» і «залаты век»), 4) Брэсцкую царкоўную вунію („«Беларуская» „народная“ рэлігія"), 5) гістарычныя сувязі Беларусі й Расеі („Беларусы і Расея“), 6) уплывы Захаду й Расеі на беларускую культуру („Некаторыя пытаньні гісторыі беларускай культуры“), 7) заканамернасьць бальшавіцкай рэвалюцыі ў Беларусі („Ці быў у Беларусі клясавы мір?“). Вось жа ўсе пералічаныя тэмы яшчэ ў „Тэзісах" 1948 г. разглядаліся як „асноўныя пытаньні“ гісторыі БССР, і на кожнае зь іх быўдадзены дырэктыўны адказ, таму Лаўрэнцію Абэцэдарскаму тут заставалася адно толькі падбіраць патрэбныя факты пад гатовыя формулы.