У верасьнёўскім нумары „Беларуса“ за 1966 г. ад імя епархіяльнае ўправы быў выдрукаваны заклік дапамагчы набыць месца пад манастыр, які адначасна будзе служыць і сьвецкім грамадзкім і культурным мэтам, дзе зьмесьцяцца архіў, бібліятэка, беларуская навучальная ўстанова25. У наступным нумары выйшаў шырокі артыкул Віктара Васілеўскага „Беларускі манастыр", у якім аўтар выклаў самую ідэю: „Спробы заснаваньня беларускага народнага ўнівэрсытэту, а навет летнішча для'дзяцей не ўдаваліся якраз з прычыны адсутнасьці адпаведнага месца. Манастыр жа можа й павінен стацца гэтакім месцам. Можа, 24 Беларус. №241. Травень 1977. С. 4. 25 Беларус. №113. Верасень 1966. С. 6. з часам тут заснуецца й беларускі інтэрнат-вучэльная на ўзроўні звычайнага „гайскул"або й гімназіі. У манастыры зрабіць гэта куды лягчэй. [...] На ўсякае прадпрыемства патрэбныя грошы. УАмэрыцы яны здабываюцца даверам. За манастыром стаіць найбольшая й наймацнейшая беларуская ўстанова: Беларуская Царква. Вось чаму ўжо ў кароткім часе пасьля прыняцьця пастановы аб манастыры Епархіяльная Ўправа атрымала заяваў на 76.000 даляраў пазыкаў, апрача гэтага пяць сем’яў заказала пабудову памешканьняў. [...] Падаецца думка пабудовы манастыра падоўжанымі будынкамі. Прастор паміж імі мае быць накрыты й выкарыстаны ў якасьці вялікай манастырскай залі. А кажны сам сабе ўладзіць сваё памешканьне паводля собскага жаданьня й магчымасьцяў^. Справа ладзілася, і ужо праз год „Беларус" паведаміў, што манастыр набыты27. Ён быў высьвячаны ўладыкам Васілём 12 лістапада. Цяпер манастыру патрэбныя былі насельнікі й працаўнікі. „Вельмі паважаны Спадар Міцкевіч. Чулі ўжо пра ладжаньне беларускага манастыра ў Пассайк павеце Нью-Джэрзі? Пры манастыры ўладжаны Дом Заслужаных, у разуменьні быццам падзелу манастыра на жыхарства беларускіх пэнсіянэраў. Першыя заслужаныя змогуць пасяліцца ўжо ў палавіне наступнага месяца, напэўна, перад Калядамі. Таму зьвяртаюся да Вас з гэтымлістом: можа, зацікаўленыя быць першымі жыхарамі й дзеячамі Дому Заслужаных? Рэч у тым, што пакуль уладзіцца шмат месца ды разбудуюцца магчымасьці, патрэбныя дзеячы, сталыя жыхары ў манастыры, якія дапамаглі б дагледзіць разбудовы, уладжаньня й наагул даць пачатак новай установе. Таму запрашаю Вас не на гатовае, перажованае, толькі ў рот лажыць, але на жыцьцё й працу ўладжаваньня. Ёсьць дом аграваны, і з водаправодам, і сьцёкам. Кухня сямейнага разьмеру, электра, газ. Ёсьць добры даезд вуліцаю, ды да вёскі густа заселенай ледзь цьверць мілі-кілямэтра. Але трэба цяпер самому варыць, ці, лепш кажучы, па чарзе, калі захочацца быць на манастырскім агульным стале, разам ссыпаным у адзін гаршчок. Трэба самому засьцілаць сваю пасьцель ды прыбіраць 26 Беларус. №114. Кастрычнік 1966. С. 6. 27 Беларус. №126. Кастрычнік 1967. С. 6. пакой. Пэўне, па чарзе ці як будзе даглядаць панадворку, парку, возера й лесу ды будынкаў манастыру. Аяшчэ большай працаю для Васможа быцьрыхтаваньне царквы для пасьвячэньня, рыхтаваньне школы да распачацьця навукі ў чэрвені ды шмат іншых заняткаў ладжаньня манастыра, паводле Вашага асабістага выбару. Пэўне ж адзін усяго зрабіць ніхто ня можа, а Вас, заслужаных беларусаў, там можа памясьціцца выгадна на зіму ня менш 6 асобаў. Таквеле можна зрабіць асобных выдзеленых пакояў у тым ацяпляным доме на зіму. Іншыя будынкімусяць быць спраўджаныя, ці надаюцца на зімовае бытаваньне, дастаткова выгаднае. Зьвяртаюся да Вас асабіста гэтым лістом таму, што знаю Вас як пра[д]прыемлівага беларуса й асобы, якой можна верыць ня толькі маёмасьць, але й выкананьне працы. Хаця маю некалькі заяваў ахвотнікаў туды пераехаць, пасяліцца, але, на жаль, ня ўсеяны надзейныя на дзейнасьць і самаўтрыманьне. Набірацьжа сабе на шыю пятлю ці глядзець, як недалужныя морацца, не магу. Такіх манастыр можа мець улетку й на наступную зіму, калі ўжо ўсё будзе больш-менш уладжанае на добрае жыцьцё. Вось чаму замест таго, каб Вы прасіліся перасяліцца ўДом заслужаныхманастыра — я прашу Вас. Таму што гэта пачатак і што трэба яшчэ ўладжваць ды дакладацца розумам і рукамі, каб гняздо зрабілася ўтульным і выгадным. У Вас паўстане пытаньне: а колькі гэта будзе каштаваць? Для тых першых 6 за памешканьне ніякай платы, а толькі дар на царкву з разьліку, каб супольна маглі аплаціць электру, газ, мыцьцё хусьця, еміну й падобныя рэчы, за якія Вы сяньня плаціце з кішэні ў хаце, у якой жывеце, хаця яна можа быць Вашая собская. Якую Вы будзеце мець з гэтага карысьць? А тое, што будзеце жыць у сваім асяродку суродзічаў. Што калі Вам што станецца, будзе каму пазваніць, паклікаць помач. Беларускі лекар амаль як на месцьі ў манастыры. Кніжкі, часапісы, калёрная тэлевізія, можаце прывесьці сваё, калі ні ў кога ня будзе, дык тут Вам купіцца, чаго ня будзе хапаць, каб „жыць стала лепш, жыць стала весялей". Манастыр мае крыху мэблі, але зусім правільна можаце перавезьці ўсё, да чаго прывыклі ў сваёй хаце даўжэйшага Вашага жыцьця. А перадусім просім, каб забіралі й прывозілі ўсё беларускае, хаця бы й старое, зношанае ці йнакш некарыснае, але памятковае. Калі Вашая сям’я, сваякі ці прыяцелі захочуць Вас адведаць, змогуць гэта рабіць. Змогуць пераехаць да Вас жыць, калі ім гэта будзе выгадна. Адносіцца гэта перадусім да адзіночных асоб. Спадзяюся, будуць магчымасьці зарабляць у самым манастыры. Ёсьць такжы. магчымасьць, што ўладзіцца заработак такжа ў ваколіцы ў суседніх прадпрыемствах. Гэта, аднак, нельга прадбачыць, пакуль мы там не паселімся й не разгледзімся як трэба. Ня шмат Вам абяцаю, але й не патрабую ад Вас грошай на куплю манастыра. Потым, як разгледзіцеся, як будзе будавацца галоўны будынак манастыра, захочаце — зможаце далажыцца паеодле Вашага жаданьня без аніякага прымусу зь нічыйго боку. Іншаярэч, што прыехаўшы вясною й пазьней, будуць мусялі прасіцца быць прынятымі й будуць плаціць за ўтрыманьне адпаведна як у іншыхустановахАмэрыкі. Вам ёсьць магчымасьць папасьці раней і гэтым самым прыслужыцца іншым, а й сабе. Калі маеце якія пытаньні — усё, што ведаю, перадам Вам. Калі намервайцеся скарыстаць з гэтых маіх запросін — не загайце з напісаньнем. Маецца толькі 6 добрых пакояў, затым для шасьці асабнячных асоб. Мне будзе цяжка адкінуць кагось з ракей падаўшых заяву ды прыняць Вас. Як бы ні было, але мусім трымацца „дэмакрыцый“, і я не хацеў бы рабіць сабе ворагаў. Таму, каліласка, надумвайцеся хутка. Папярэдні ўласьнікманастыра мае выехаць 15лістапада. Разьлічаю, што прыблізна ўтым часе зможаце пераехаць. Дзе гэта ёсьць? 45 міль ад Нью-Ёрку, ля 30 ад Пасайку-Патарсону, у лясной-вазёрнай, гарыстай ваколіцы. Можна даехаць аўтабусам, але непатрабаваціме, таму што будзеце мець манастырскі самаход ды ўсё патрэбнае да жыцьця ў манастыры. Калі любіце сядзець з вудачкаю над возерам, зможаце гэта рабіць аж пакуль Вам не абрыдне. Любіце працаваць у вагародзе?Ля іо акраў — з гектараў, будзе дзе размахнуцца. Лесу тут хапае, вады й каменьня. He такія, як на Беларусі, але бярэзіны якраз тыя самыя. Яшчэраз пішу, запрашаю Вас на работу, на ўладжваньне сабе й іншым зацішнага кута на старасьць. I будзе лепш для ўсіх, калі ня будзем патрабаваць бяз Вас абыходзіцца. Дык чакаем Вашага ліста й Дай Божа Вам усяго найлепшага. ВашВВВ“^. Лістападаўскі „Беларус“ ня толькі зьвяртаўся да грамады ў пошуках працаўнікоў, але й абвяшчаў пра заснаваньне Беларускай народнай кніжні, галоўным гаспадаром якой называўся Юрка Віцьбіч, і нават прызначалася дата яе адкрыцьця — 1 чэрвеня 1968 г.29. 28 Ліст да Міхася Міцкевіча ад 07.10.1967. 29 Беларус. №127. Лістапад 1967. С. 6. Войтанка забягаў наперад. Юрка Віцьбіч адказаў даволі рэзкім зьедлівым лістом — мала таго, што сам ён не меркаваў пераяжджаць — да ўласнай бібліятэкі ставіўся вельмі раўніва й дзяліць яе ні з кім не хацеў. Да таго ж, пісаў ён, справа жыцьця манастыра выглядае вельмі сумнеўна. На гэта Войтанка пісаў, спрабуючы вытлумачыць прычыны паразы ідэі пабудовы манастыра: „14 лістапада 1968 г. Вельмі Паважаны йДарагі Юрка Віцьбіч. [...]Што даМіру, тут у Васможа не зусім простае думаньне, што, можа, я загневаўся. He, я не спадзяваўся запрагаць Вас у бібліятэкара, але думаў, што з Вашым пераездам туды знайду больш людзей, якія зацікавіліся б добрым жыцьцём тут. На жаль, Вы былі ў праўдзе, Вы зналі нашых людзей лепш ад мяне. Аказалася, што ніхто не цікавіцца, ані бібліятэкаю, ані манастыром, ані нават лецішчам для дзяцей, а вельмі мала хто й адпачынкам, там, дзе няма дзе гуляць і наагул басячыцца. Гэты год паказаў, што амэрыканскія беларусы яшчэ далёка, каб быць палітычнай эміграцыяй, як гэта любяць сябе называць. Гэта эканамічная эміграцыя людзей, што хочуць быць мільянэрамі: „добра есьці, добра спаць, a на рэшту напляваць“. Гэта дэвіз, мотта й лёзунг новых беларускіх эмігрантаў. Нават Белэр-Менск і той ня можа ўтрымацца дзеля якраз гэтай абыякавасьці да ўсяго беларускага. [...] Яшчэ адно лета буду трымаць Мір, хаця мне гэта каштуе з мае собскае кішэні 5000 даляраў у год, і пагляджу, як далей будзе. А як не, прыйдзецца прадаць“. Кнігі ддя Войтанкі значылі шмат — нездарма, відаць, Вітаўт Тумаш параўноўваў яго з Скарынам30. Ён і сам напісаў нямала: „Воды Беларусі. Гаспадарчы нарыс магчымасьцяў асваеньня водных багацьцяў Беларусі“, „Сялянства і земляробства Беларусі", „Грамадзкая думка нашай царквы"31, „Ваенная гісторыя Беларусі", „20 гадоў БАПЦ: 1948—1968“. Выдрукаваў праваслаўны малітоўнік; заснаваў часопіс „Змагар“32, зазначыўшы ў першым нумары: „«Змагар» ёсьць часапіс змаганьня, а не 30 Беларус. №187. Лістапад 1972. С. 4. 31 Пад псэўданімам Амсьціслаў Гарыгляд. 32 Змагар. Часапіс беларускіх змагароў. Byelorussian Veteran’s periodical. Highland Park, N. J. Byelorussian Veterans Association. Выйшла 57 нумароў (1971-1972). хлапцоўскі аб дзяўчатах ці жаночы аб кудзелі. [...] Часалік пачынаецца ад 25 Сакавіка. Гэта 53 год Сакавіка“33. Адзін з ініцыятараўі Сабору БАПЦ у Нямеччыне (20—21.12.1949), ён багата высілкаўукладаўу арганізацыю II Сабору. I сабор адбыўся — празь месяц пасьля сьмерці Віктара Войтанкі (27—29.05.1972). Ідэя памяці, ідэя ўшанаваньня — скразнаяўягоных справах. Менавіта яна падштурхнула Віктара Войтанку на падтрыманьне ідэі Юркі Віцьбіча ў справе арганізацыі пабудовы помніка „5О-годзьдзю“: