Запісы 31

Запісы 31

96.26 МБ
„Паважаныя Браты.
Справа пабудовы помніка ня ёсьць простая, якбліны пячы. Таму разумна пішаце: сьпярша разгледзіць, што й да чаго.
Памятнікі будуюцца ў сучаснасьці жывымі людзьмі па памёршых людзях ды для жывых людзей. А не як гэта будавалі Агіпцыяне: жывыя людзі для памёршых. Таму іхнія піраміды й сьфінксы ставіліся ў пустыні, куды людзі не заходзілі й не трывожылі памёршых. Сяньнё памятнікі ставяцца ў местах і на магілах, дзе шмат хто ходзіць, аглядае, вучыцца й папраўляе сваё жыцьцё, каб заслужыць на памятнік ды ўспамін па сьмерці.
Памятаеце песьню: памёршым не патрэбныя званы, але патрэбны ўспамін! Успамін жа атрымоўваецца, калілюдзі чытаюць на памятніку, бачаць памятнік і задумваюцца аб і пра памёршага. Задумваюцца й стараюцца так рабіць, каб і іх паміналі, каб і ім ставілі памятнікі.. Ды й зноў не для іх, але дзеля памяці па іх.
Таму наш памятнік мусіць стаць у відным і часта наведваным празь беларусаў месцы. Такім месцам ёсьць магільнік. I падбор месца затым добры.
Памятнік мусіць узьдзейваць на людзей. А узьдзейваць можна прыгаством веліччу, a то й дражненьнем ды аійуканствам, як той лябірынт на Крыце. Прыгаство — не такая лёгкая рэч сёньня стварыць, калі людзі бачаць шматрэчаў даўно й цяпер збудаваных. Таму трэба думаць аб велічы. Каб было прыгожае й велічнае, a то й проста вялікае. Трэба думаць аб адумыснай будове, каб і адумыснасьцю будовы памятнікрухаў людзей думаць, пакідаў незабыўную памяць.
Ёсьцьрэчы незабыўныя й танныя. Але хто з Вас такое нешта выдумае? Тагды як бальшыня разумее пад выдатнай рэччу толькі рэч дарагую ў тых жа далярах. А затым, Браты, такі трэба будаваць
33 Змагар. №1. 53. С. 2.
псімятнік велічны й багата-дарагі.Безумоўна, каліхочаця памінаць Вашых выдатных заслужаных.
Заслужаным ёсьць той, хто сваім жыцьцём прынёс карысьць Народу, людзям свайго народу, свайго племя, свае сям’і. Гутарка аб заслужаных, тых, што памерлі дзеля Бацькаўшчыны ўжо тысячагодзьдзямі, закінутая як няправільная. Соладка загінуць за Бацькаўшчыну, але яшчэ большая заслуга жыць добра для яе. Таму што з забітага за Бацькаўшчыну ня шмат карысьці для народу, але шмат карысьці з тога, хто жыве й дзее для народу.
Якая была бы карысьць для беларускага народу, калі б, скажам, Юрка Віцьбіч пайшоў тагды ў барацьбіты й згінуўразам на кучу з тымі волатаміўВяліжы?Ён быў бы героем, якіміўся нашая зямля ўсыпаная ад часоў тога незабыўнага Барыса з племя Барысаў, што жылі перад славянамі на рацэ Барысьцене-Дняпры, ды да сяньняшніх маладых хлапцоў, пасланых Рагуляю йАстроўскім у БССР на немінучую гібель.
He, Браты, заслуга яшчэ большая зарабляць вялікія даляры й яшчэ болыа даваць іх на нашую народную справу'^1.
Ідэя Віктара Войтанкі палягала ў пабудове кургана-маўзалею ды стварэньні беларускага нацыянальнага нэкропалю.
Помнік у Саўт-Рывэры быў высьвячаны 22 чэрвеня 1974 г., троху больш як праз два гады па сьмерці Віктара Войтанкі. I па сёньня стаіць на кургане крыж з надпісам: „Слава змагарам за вольную Беларусь“...
Эпітафія здаўна стаяла побач зь біяграфіяй, уяўлялася як бы яе квінтэсэнцыяй. Гэтак, напрыклад, на рымскіх могілках першых стагодзьдзяў нашай эры зьмяшчалі надпіс, дзе называлася імя нябожчыка, ягоны сямейны статус, часам — пасада ці прафэсія, узрост, час сьмерці. Калі-нікалі побач меўся й партрэт нябожчыка. Ддным словам, „перажыць" сьмерць значыла ня толькі забясьпечыць сябе ў эсхаталягічным пляне, але й захаваць па сабе памяць на зямлі, ці ў выглядзе магілы з надпісам або знакам, ці ў выглядзе слова пра сябе35. Слова не абавязкова ўхвальнага, але — пра самае важнае з урэчаісьненага, слова-ідэнтыфікацыю: сябе для нашчадкаў.
На магіле Віктара Войтанкі выбітыя словы:
„Войтанка Віктар, сьвятар^, доктар мэдыцыны, будаўнік Бела-
34 Ліст да Юркі Віцьбіча й Васіля Стомы ад 09.01.1968.
35 Арьес Ф. Человек перед лнцом смертн. Москва, 1992. С. 191—192.
36 Віктар Войтанка быў высьвячаны 15 чэрвеня 1969 г., a 20 ліпеня 1969 г. ён адслужыў першую беларускамоўную службу ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.
рускайАўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, працаўнік і змагар за Бацькаўшчыну.
6.XI.1912 у Мачульні, Наваградчына — 25.IV. 1972.
Служыць, служыць жадаў народу, Сваім закованым братом...
/ сіл ня стала зь непагодай Вясьці вайну, вясьці з жыцьцём. Час, як крыніца, ідзе, не марудзе...
Кіне стары дзень жыцьцём.кіраваць, Новы дзень прыйдзе, і новыя людзі Будуць пачатую думку снаваць “37.
Эпітафія — яна як біяграфія, яе макрагісторыя.
37 Словы Янкі Купалы.
Архіваліі: пэрсаналіі
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
ДЗЬВЕ ДУШЫ МАРГІНАЛЬНАГА БЕЛАРУСА1
Дваццатае стагодзьдзе падаравала беларускай ідэі новую, незвычайна плададайную прастору, — нацыянальны маргінэс. Заваёўнік яго авалодвае й палітычнай воляй Беларусі. Маргінэс як зьява тым болый цікавая й вартая адмысловай увагі, што нацыянальнаму руху часта закідаюць сталічную сухотнасьць і непрыжыласьць у жывым народным целе, — гэткае рыііарскае, але марнае змаганьне зь ветраком сьвятой трыадзінаславянскай рускасьці. Тым часам беларуская нацыянальная ідэя ўжо на пачатку XX cm. выіішла з абалонкі чыспіай тэорыі й пачала інтэрпрэтавацца й спажывацца ня толькі вузкім колам адукаваных этнафілаў і рамантыкаў.
Юры Васілеўскі, Алеся Сёмуха^
У беларускай эміграцыйнай прасторы заўсёды існавалі свае мэйнстрымы й, як кожная плынь, яны мелі сваю адметнасьць — плыткасьць.
Калі ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х мэйнстрымам у палітыцы былі дзьве партыі, Рада БНР і БЦР, а на маргінэсе беларускага жыцьця існавала „трэцяя сіла“, дык цягам 1970-х БЦР у сваю чаргу сышла на маргінэс, а „трэцяя сіла“ перастала быць заўважнай.
Мэйнстрым культурніцкага жыцьця адметны большай стабільнасьцю: тут былі й ёсыдь, нават пасьля сваёй сьмерці, Антон Адамовіч, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Юрка Віцьбіч, Часлаў Сіповіч, а ў
' Вялікі дзякуй Аляксандру Адзінцу за дапамогу ў здабыцьці неабходных зьвестак і матэрыялаў і Алегу Гардзіенку за дапамогу з камэнтаваньнем.
2	Васілеўскі ІО., Сёмуха А. Літаратурны акалот: Антон Беларусаў-Скалка // Запісы БІНІМ. №23. Нью-Ёрк, 1999. С. 149.
XXI стагодзьдзі ён вызначаецца імёнамі Зоры й Вітаўта Кіпеляў, на адным беразе, і айца Аляксандра Надсана — на другім. За імі — дзьве дзейныя найбуйнейшыя навукова-асьветныя ўстановы эміграцыі: Беларускі інстытут навукі й мастацтва ды Скарынаўская бібліятэка.
Маргінэс жа беларускай эміграцыі — гэта зусім недасьледаваны, але надта цікавы, разнастайны й сакавіты бок будзённага жыцьця, шчыльна заселены мінакамі. Відавочна, панятак „маргінэс" разглядаецца з пазыцыяў нейкага ўмоўнага цэнтру. Але чалавек, які не належыць да мэйнстрыму, пачувае сябе аўтсайдэрам, што знаходзіцца на пэрыфэрыі грамадзкага жыцьця; ён заўважае, што сацыяльная прастора фармуецца не вакол яго як цэнтру. Гэта падштурхоўвае да стварэньня ўласнага цэнтру -часта з ссунутай сыстэмай каштоўнасьцяў.
На маргінэсе эміграцыйнага жыцьця апыноўваліся праз уласныя амбіцыі, няздольнасьць ці нежаданьне працаваць у грамадзе (то бок ва ўжо наяўных установах, выданьнях), або праз геаграфічную аддаленасьць, ці ў зьвязку з уласнымі, адрознымі ад агульнапрынятых, паглядамі на пэўныя зьявы жыцьця (моўныя, царкоўныя etc.).
Для прадстаўнікоўмаргінэсухарактэрным было заснаваньне ўласных арганізацыяў, куды ўваходзілі часта толькі самі ўтваральнікі. Гэткім быў створаны Юр’ем Попкам Інстытуг беларусаведы або Беларуска-амэрыканскі літаратурна-навуковы цэнтар Уладзімера Сядуры, — заўважанага ў амэрыканскіх акадэмічных колах прафэсара, але малаведамага шырокаму беларускаму грамадзтву пісьменьніка. Паказальна, шго нават прадмовы да ўласных твораў яны пісалі самі — пад псэўданімамі (Язэп Белавескі — у выпадку Попкі, і Кастусь Старажоўскі — Сядуры).
Фактычна аднаасабовымі былі Інстытут найноўшае гісторыі Беларусі Яна Станкевіча, Усебеларускі архіў Міколы Панькова. Іх дзейнасьць прыпынілася са сьмерцю заснавальнікаў.
Распаўсюджанаю зьяваю — і больш небясьпечнаю за ўтварэньне мітычных навуковых установаў — сталася прапаганда прадстаўнікамі маргінэсу новых цэркваў. Гэтак, Людвіг Зарэчны (Галубовіч) разам з Уладзіславам Рыжым-Рыскім стварылі Беларускі артадаксальны каталіцкі касьцёл, Віктар Войтанка-Васілеўскі прапагандаваў ідэю Беларускага народнага каталіцкага касьцёлу, Эмігідзіюш Рыжы-Рыскі назваў сябе ўладыкам Усясьветнага амэрыканскага патрыярхату Беларускай народнай праваслаўнай царквы.
Што яднала беларусаў на маргінэсе з мэйнстрымам — дык гэта вызнаньне ідэяў 25 Сакавіка. Натуральна, што такія групы як, напрык-
лад, беларусы-фэдэралісты (то бок прыхільнікі добрасуседзкіх дачыненьняў з расейскімі чыньнікамі) знаходзіліся ў яшчэ болыпай аддаленасьці ад цэнтраў жыцьця эміграцыі (царкоўнай залі, рэдакцыі выданьня, управы арганізацыі). Падобная аддаленасьць парадаксальным чынам правакавала на актыўную дзейнасьць. Неабходна толькі зазначыць, што да выцісканьня на маргінэс у немалой ступені спрычыніліся дзеячы мэйнстрыму.
От жа гэты бок жыцьця й постаць аднаго з прадстаўнікоў — ці ахвяраў? — Кастуся (Канстанціна) Якуба (Якубава)-Птаха й ёсьць зьместам аповеду.
Адлік трэба весьці ад лягераў DP, адкуль бяруць свае пачаткі ня толькі палітычныя й царкоўныя закалоты, але й чалавечыя канфлікты. Ведамая ацэнка Натальлі Арсеньневай настрою ў лягерах: „...людзі зрабіліся й шэрыя, і нудныя, і благія, спадлелі, за лішнюю банку кансэрваў ці фунт мукі адракаліся й свайго сумленьня, і свае людзкое годнасьці“3.
Варта таксама зацытаваць ліст другога пісьменьніка, Міхася Кавыля, як сьведчаньне агульнага маральнага стану ў DP, стасункаў паміж людзьмі й справы палітычнага й царкоўнага яднаньня:
„Добры дзень, глыбокапаважаны Юры Аляксандравіч!
Другіраз бяруся за напісаньне гэтага ліста й ня ведаю, ці дапішу да канца: рукі трасуцца як у трасцьі, галава рассыпаецца ад болю, сэрца вось-вось, здаецца, адарвецца, ія правалюся ў бяздоньне... „Ліха маёй беднай галаве“, як сказаў Масей Сяднёў, а я дабаўлю — дурной. Ды гэта ж толькі падумаць! Дзесяць месяцаў трымаўся, у рот ня браў, нават паху яе (вылучэньне М. Кавыля) баяўся, а на адзінаццатым, як кажуць, кілёмэтры спатыкнуўся й скруціў сабе голаў. А ўсё гэтыя жанчыны вінаваты: адну (Тоньку Гулак) замуж за „міністра“ Галубовіча выдаваў, а другая (не скажу хто) мне мазгі закруціла, і па прычыне гэтых дзьвюх жанчын я не ўтрымаўся й прагуляў цэлую нядзелю. Калі не пападу ў шпіталь, будзе добра. Чую сябе вельмі дрэнна. А таму прашу прабачыць, што шмат не злшгу напісаць.Ды няма чым асаблівым і хваліцца. Агульнымі словамі, сымбалем, ці праявай Рыскага трактату, сягоньня ў нашым лягеры стаў начальнік паліцыі Розмысл. Ахвярай „польскага“ выхаваньня ўпаў (яшчэ жывы, але...) „калгасьнік“ Ткач. Справа пайшла ў вайсковы суд. „Крывічы“