Апушчаючы Эўропу, я перажываў найбольшы жаль у сваім жыцьці. Я лічыў сябе дэзэртырам свайго народу, які пакінуў яго ў найтруднейшых абставінах нішчаньня маскоўскім камунізмам, абліваючы крывёю і ўсьцілаючы касьцьмі шляхі зь Беларусі на далёкую Поўнач, Сібір, Казахстан ды іншыя бойні-лягеры сьмерці. Невялікі прамень пацехі тады-сяды маланкава пралятаў, як у думках марыў, што з прыездам у Амэрыку я змагу поўнасьцю ўтрымаць япіскапа Васіля й хоць гэтым адудзячу свой правін перад народам і Бацькаўшчынаю. Аднак мае меркаваньні ня зьдзейсьніліся, бо з прыездам амэрыканская прырода жорстка пазьдзеквалася над усёю маёю сям’ёю: захварэла жонка-матка. I замест жыць з сваймі суродзічамі, змушаны быў ад’ехаць да чужых ды часта варожых людзей за 180 км ад Нью-Ёрку. Я сёньня думаю: чаму не знайшлося чалавека ў Саўт-Рывэ- 255 IRO (International Refugees Organization) — Міжнародная арганізацыя справаў уцекачоў (асобаў, якія падчас Другой сусьветнай вайны з розных прычынаў апынуліся ў Нямеччыне й Аўстрыі). Дзеяла ў 1947—1950 гг. 260 Лювэнскі (Лёвэнскі) каталіцкі ўнівэрсытэт — найбольш старажытны ўнівэрсытэту Бэльгіі, заснаваны ў 1425 г. У першыя пасьляваенныя гады ў ім вучыліся некалькі дзясяткаў маладых беларусаў, у тым ліку такія вядомыя пазьней эміграцыйныя дзеячы, як Янка Запруднік, Вітаўт і Зора Кіпелі ды інш. Беларускім студэнцкім хорам тут кіраваў вядомы беларускі кампазытар Мікола Равенскі. ры ці Нью-Брансўіку261, каб запрапанаваць мне пераехаць да сваіх, што было б меншым злом у нашых перажываньнях? Я мусіў ехаць да чужых і нават варожых людзей у Кагос, НЁ262. Знаходзячыся ўдалечыні ад Нью-Ёрку, я адзін раз у год мог дазволіць сабе на прыезд у горад. Гэта — 25 Сакавіка. Зь перапіскі, якую я вёў з А. Орсам, вынікала, што між людзьмі, адказнымі перад Бацькаўшчынаю, штось папсавалася, бо адныя друтіх называюць Палітбюро. Падрыхтпоўка да друку Лявона Юрэвіча, рэдагаваньне ды камэнтары Алеся Пашкевіча й Алега Гардзіенкі Магіла Аляксандра Стагановіча 261 Маюцца н а ўвазе беларускія асяродкі ў гэтых суседніх — адлегласьць між імі 10—15 км — гарадках. У Саўт-Рывэры існавала парафія сьв. Эўфрасіньні Полацкай, а таксама дзеялі шматлікія суполкі арганізацыяў, прыхільных БККА й БЦР. У Саўт-Рывэры праходзілі, напрыклад, Кангрэсы беларусаў Амэрыкі й Пленумы БЦР. У Нью-Брансўіку/Гайлэнд-Парку дзеялі філіі арганізацыяў, што падтрымлівалі плятформу Рады БНР, а таксама дзеяла парафія БАПЦ Жыровіцкай Божай Маці. I ў Саўт-Рывэры, і ў Нью-Брансўіку (дакладней, суседнім Іст-Брансўіку) ёсьць нават беларускія могілкі. Фактычна, цэнтральная частка штату Нью-Джэрзі — цэнтар беларупічыны ў ЗША, што й зазначае Стагановіч. 262 Ідзецца пра горад Кагоўз (Cohoes, штат Нью-Ёрк), разьмешчаны ў англамэрацыі Трой, Олбані (адм. цэнтар штату Нью-Ёрк). Архіваліі: творы Д. Забранскі [Антон Адамовіч] НЕСАНТЫМЭНТАЛЬНАЕ ПАДАРОЖЖА' Калі сэрца выпераджае разуменьне, дык яно ратуе наш розум ад пагібелі й пакуты. Стэрн, „ Сантымэнтальнае падарожжа " 1 дзівіліся людзі, чамуяны так добра жывуць. а ён і кажа: затым мы добра жывом. што ў нас агонь у сэрцы. а розум у галаве. Казкі беларусаў-паляшукоў. Заміж уступу Як і ўсё на сьвеце, падарожжы бываюць вясёлыя й сумныя. А Стэрн адбыў калісь сантымэнтальнае падарожжа. Гэта быў новы тады жанр, падарожжа чулага сэрца, чулага да сьлёз, ці ў суме, ці ў весялосьці. Век сантымэнталізму даўно мінуўся. Сьлёзы падаражэлі. I цьвярозае міжчасьсе выцягнула ізноў жыдоўскага філёзафа: Non ridere, non lugere, neque detestari, sed intelligere2. Наш жа цікавы паляшук тымчасам схадзіў у вялікую дарогу — аж да сонца. „Яно ўсюды сьвеціць, усё бачыць, дык усё знае“. 1 прынёс — „агонь у сэрцы, а розум у галаве“. 1 Тэкстдрукаваўсяў: Беларуская газэта. №№58,59,64,70,82,91.1942. Публікаецца з захаваньнем арыгінальнага правапісу. 2 „Не сьмяяцца, не жалкаваць, не адкідаць, адно зразумець". Тут і далей спасылкі арыгінальнай публікацыі. Ці ня ў гэтым — глыбокая нацыянальная філязофія на ўсе часы для ўсіх нашых падарожнікаў? I нават больш. Бо й жыцьцё ж усё — таксама падарожжа. I гісторыя. Як у нас — дык часьцей ці этапам, ці „з маленькім білецікам Дык калі будзе выпісвацца запраўдны, вялікі маршрут — трэба не зьбянтэжыцца: „агонь у сэрцы, а розум у галаве“1 А шмат каму дасюль не ставала гэтага. Адным — сонца растапляла мазгі, як таму гішпанскаму гідальго. I тады ў другіх сьціскалася сэрца, камянела пачуцьцё. Адны ляцелі за лятуценьнем: Пабываць у краёх незнаёмых I зазнаць там і шчасьця і гора, Ды загінуць у хвалях салёных Белапеннага, сіняга мора. Бедныя рамантыкі! Варочаліся другімі: Жыў сабе ў балотах і годзе, Пацягнуўся на сьветпу край... А чаго? Гора таксама ходзіць, Тут, аж да гор, да хмар... I тады ўжо гінулі. I ня „ў хвалях салёных“, і не „за косы Клеопатры“, а проста так — „без права перепйскй“... Езьдзіць — езьдзілі, чаму не... Мы „савецкія людзі“ (адмысловая парода людзей: гл. вельмі шаноўную „Baranavickuju Hazetu"...), папаезьдзілі-ткі за свой савецкі век. Адны ў мяккіх, другія — у цьвёрдых, трэйція — у „cтaлыпiнcкix“:,. 3 Сталыпін — вялікі расейскі вынаходнік з патэнтам. Прынамсі, на дзьве добрыя рэчы: „еталыпінскі гальштучак" (сьвяточны ўбор шыбельнікаў) і „сталыпінскі вагон“ (асаблівая ласка, калі зарабіць на „гальштучак” не дацягвала). А яшчэ, шкоднік, выдумаў „сталыпінскія хутарьГ, каб пасьля на іх паўзросталі „кулакі" — пазьней таксама падарожнікі цэлых „сталыпінскіх эшалёнаў“... Бо адных — дык вазілі. Часта-густа — на паклон. На паклон сонцу — самому сонцу. Толькі не таму, беларускаму лагоднаму сонцу, да якога паляшук і пехатою дарогу знайшоў. Перад якім можна было спакойна „стаяць пад шапкай, як пад дахам“. Гэтае сонца было каўкаскае. Пякучае, прагушчае, аж чорнае само, як вугаль. Векавечны магільны холад Крамлёўскіх муроўтолькі сіберна разьюшваў ягоны жар. Шапку ўжо трэ было скідаць, ды нізенька-нізенька... I, абліваючыся дзесятым потам (сонейка не шкадуе...), гугнавіць, пад сіламоц упхнутую ў рукі старэцкую леру: Табе, Правадыр, мае песьні і думы I шчырыя шчырага сэрца парывы... Толькі, можа, успамінаючы міжволі ў думках (і думкі чытаюць!), як пісалася калісьці: Грай-жа, музыка! Рэж, дармарэжца! Змоўк? Што, галоўку ты клоніш да сну? Глупства! У музыкі лопнула сэрца... Гэй ты, другі там! Рві сэрцам струну! Сэрца тымчасам засталося цэлым. Б’ецца й сяньня. Як? У прыпеўках гэта раўнуюць да нечага авечага ці бараняга. Бо гэта ня жартачкі —„сонца сталінскае канстытуцыі"'... *** .. .Адругіх — дык вывозілі. Такіх было няшмат — глупства, лічылася ўсяго на якія-небудзь міліёны. Што гэта значыць, раўнуючы да агульнага ліку шчасьлівага жыхарства цэлае шостае часткі зямлі... Вывозілі ганарова — пад эскортай. Як ільвоў, бо ў клетках, бо страшнейшымі мо’ шчэ за ільвоў здаваліся ім. Хоць на самай справе былі такімі рахманымі, хатнімі, ручнымі, бо прыручанымі жывёлінкамі... Гэтыя не сьпявалі — якія сьпевы пошапкам? Хіба — „вадзі-і-цы, гражданін канвойны!“. *** Трэйція выносіліся самі, баючыся, каб ня вывезьлі. Трэйція, чацьвертыя, пятыя і г. д. насіліся, як падсмаленыя, „ад Масквы да самых да ўскраін“, усюды тысячны раз пераконваючыся ў неўпрашонай справядлівасьці адвечнага: „там добра, дзе нас няма“. Сонца сьвяціла ўсюды. I без спачынку. Думалася: даўгі палярны дзень? даўгая палярная ноч? Ах, каб хоць зайшло, ці ўзыйшло штонебудзь ня гэтага бога... А яно — на месцы. Як у тым сакрэтным анэкдоце: „Варашылаў — На пра- Ён — Аніяк нельга — правы ўхіл... Варашылаў — Адставіць! На ле- Ён — Ды нельга-ж — левы ўхіл! Варашылаў — Ну, дык таўчыся-ж, боўдзіла, намесцы...“ Загэтым, за гэта гэтак і езьдзілі... На Ўсход Дарога ўсім была — на Ўсход. На Ўсходзе-ж і ўзыходзіць сонца... Браты — вывожаныя, вывезеныя! Ад Вашага ймя гаварыць тут, у выкананьне хоць частачкі калісь дакляраванага — успомніць, калі жывы будзем... Гэта-ж Вас, нас, турылі гэтым шляхам, „каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі“. Адвечным шляхам. Усё тым самым шляхам. Бо шчэ калі тое было: — Ну за што, ну нашто, ну чаму? Адкажэце, высокія горы! Ці забіў я каго, ціразуў, Ці стан заснаваў ля дарогі? Ня схіліўся перад царскай Масквой... Шэсьцьсот пяцьдзесят чацьверты... Пракалолі сэрца селяніна наскрозь, Зьвінавацілі ў подлым ізьвеце... 1654 год. Гэтак было. Гэта — можа першы з нашых, так і зваўся, Пярвуша Шэршань. Атады, — як грымеў перакатамі голас, няйначы самога прарока — самога Мураўёва: „ГІусть подышут нашйм русскйм, здоровым вятскшн воздухом!“ Дыхалі. Здыхалі... *** Новы Чайльд Гарольд пакідае родны край: Паэта пакінуў свой край — У сьвет, хоць да чорта на рогі! Зусім новы, бо ня сам пакінуў, бо прыпаўшы тварам да малюсенькага — шчасьце! не закратаванага акенца — прыгадвае таго з займглёнымі вачыма... Бывай, бывай, мой родны край! Зьнікай у сінь вады. Сьвіргочуць чайкі, вадаграй I ў ветры — плач нібы... Зьнікае й дзень, нібы вада, Плыве за небакрай... Дабранач вам абодвум дам, Мой родны край, бывай! Родны край стаўся няродным, апанаваны звыродным чужаўём. Цяжэй было-б заставацца тут. Так, так, Імчы, хутчэй, мой плаў, мяне Праз пенны перакат! Абы ў якой быць старане, Каб толькі не назад! He, гэта ня Чайльд Гарольд. Гэта — шыльлёнскі Бонівар із глыбака затоеным у сэрцы — на гады — спадзевам (сяньня запраўдным прароцтвам збываецца?): I хоць сыны твае ў вастрог забраны — Да перамогі йдзе Айчына з імі-ж! Сыновай мукай слава здабывана I ў першым ветры, Воля, крыльле ўзьнімеш! Этап... „Хто ня быў, той будзе, хто быў, той не забудзе". Але-ж і не зразумее, хто ня быў, дык кропка ставіцца сама сабою. Прыехалі... Забыўся ты, схіліўся на далоні... Язда... Шляхі... I водбліскі пагоні... Забыўся ты... Галубіш сьвет шырокі... Ня чуеш варты неспынянай крокі... Забыўся ты... Табе ўсё Воля сьніцца... Мой друг! Ці-ж сьвет увесь — вязьніца? . Такім, толькі такім і мог здавацца. Няма ўжо камэры, кратаў няма, а носіш яе, іх у сабе, з сабою, у душы. Цяпер ужо — сядзі! Наезьдзіўся. Зрэдку могуць патрывожыць — на новае месца. I — шчасьце — з білетам нават: „На одно место жйвого груза“. Прывёзшы сваё адно месца жывога груза на новае месца мёртвага мадзеньня — сядзі, ізноў сядзі... Дні, месяцы, гады...