Дазваляецца даўжэйшы лірычны адыход на ўспаміны Журавы і гусі ў вырай На Захад і на Паўдня... Хто у стане птушыным вырас — Што таму крыльле разьняць? Ну, а нас гадавала нізіна, Балацяная зямля... Ну, а нам што крыльле узьніме, Каб прасторамі потым шпурляць? Стаімо закінуўшы голаў, Глядзімо на іх вышыню... I у дрэвах, ад лісьця голых, Пачуваем сваю радню. Як яны, да зямлі прыкуты Ланцугамікарэньня навек I адстойваем раты пакуты Між дажджоў, навальніц і завей... На Захад і на Паўдня... Ім Радзімы далёкай вырыс Нашчасьлівіць гудком пераняць, ГІаўз Яе салютоўна прашастаць, Ей дымовы свой сьцяг прыхіліць... Дый „маленькіх білецікаў" шчасьця, Нават гэткага — нам не ўмаліць... I лісты таксама ў вырай, Тысячы жоўтых лістоў... Ну, а нас з табою йіто вырве, Ну а нам што пакажа прастор? I адкажаш на ўсё паціху, Шаволячы лісьця сьпіж: He чапай, браце, ліха, Пакульяно, браце, сьпіць... A прастору? Сібіры мала? Вяцкіх лясоў, Уральскіх гор? Хіба мала адукавалі? Глядзі, каб ня стала горш... He! Назад! Назад з успамінаў! „Абы ў якой быць старане..." А можа — на Захад? Чаго глядзіш так пільна ты на Захад? — дапытваўся калісь той прычэплівы Матэматык у засмучонага Лірыка — Ці сонца вокам думаеш спыніць? Яно з-за лесу водбліскам крывавым варожыць новы дзень, дзівосны дзень, Такі-ж трывожны для цябе, як сяньня. Няшчасны рыцар„руін і будаўніцтва, і электрычнасьці, і фізкультуры“' Сам-жа, пэўна, тады ня ведаў, што абернецца прарокам... А матэматычныя прароцтвы — якія-ж страшэнныя сваёй дакладнасьцяй, калі толькі праўдзяць... Гэтае спраўдзіла. Ці не таму й тады на гэтым якраз пагадзіўся із сваім антыподам ціхі Лірык: Угледзься, браце мой, у сьлед яго, Навокал глянь... Што дзеецца навокал... Здаецца мне — над лесам праплываюць у край нязнаны ціха караблі. I пурпуровых ветразяй узьвівы — то дух тужлівы ўкрыжаваны мой, тужлівы дух і жальба... Усе былі й бываем лірыкамі. Алетолькі перад некаторымі — наяву прапаланелі паўз вочы гужлівага духу парпуровых ветразяй узьвівы. Калі пад гэтымі ветразямі, жудаснай паходняй палыхаючы, плыў паволі плаў роднае сталіцы, — туды, у нязнаную шчэ дымную далеч. Бо тады — летась, чырвень — Захад прыйшоў сам. Шэры й жоўты, кармазынавы й чорны Захад. А раней-жа — адно й магла быць туга й жальба лірыкі. Калі-нікалі толькі глыбока-сукрытым сарказмам прарывалася ўрачыстасьць вымушанае нібы-оды: Якое шчасьце — спатыкаць усход, якое шчасьце — бачыць сонца захад! I творчай працы радасны узьлёт упарта мклівіць празь сягоньня ў заўтра. Так, адзінае шчасьце — з дня на дзень жыць спадзевам на захад гэтага Ўсходу, на ўсход таго Захаду. Але-ж — колькі матэматыкаў на аднаго лірыка! „Чаго так пільна ты глядзіш?" Га! арыентацыя на Захад? О! — сувязь зь міжнароднай буржуазіяй — Крымінальны кодэкс РСФСР, 58-4, калі ласка: — вплотть до высшей меры соцйальной заіцйты — рассстрела йлй об’явленйя врагом трудяіцйхся, с лйшенйем гражданства Союзной республнкй й, тем самым, гражданства Союза ССР й йзгнанйем за пределы Союза ССР навсегда... А? Вам падабаецца другое? Вам хацелася-б „нлн“? Аб гэтым ваш „тужлівы дух і жальба"? Гэта вам і ня ў турме спаць не давала? Дудкі. Дудачкі. He для вас. Вам толькі хіба — РІлй, РІлй, лама савахфанй.А I гэтакі было — нават праз „высшую меру“ нікуды больш, як да прашчураў„не дасі нырца^. Бо гэта-ж СССР — шостая часьціна зямлі. Трыумф матэматыкі. Сьвятая матэматычная аксыёма. Нават для тых, што ў навуцы да дробаў не дайшлі. Бо — проста шостая часьціна па тых пяцёх, здаўна знаных. Па Эўропе, Азіі, Афрыцы, Амэрыцы, Аўстраліі. Бо — не Эўропа і нават ня Азія. Новая часьціна зямлі, сьвету — Савеція, Бальшавізія, папраўдзе — вялікая Масковія, уведзеная ў жыдоўскі абсамот. I пра іншыя — „не могі знаць"5. Пэўна-ж, бо што добрага — буржуазея, капіталізма, крызісы... Так і дажыліся дагэтуль за вялікім — што тут кітайскі! — мурам. 3 геаграфіі — як-бы й эўрапейцы, зь біяграфіі — хто яго ведае... Хіба што зноў, па-старому — тутэйшыя. А ўсьцяж — дарма што да тае „вышэйшае“ №2 нават ня прыступішся — карцела, як таму здурнеламу, што цэліўся ў месяц уначы з тошнай цікавасьцяй: „Што там на ім? Горы, сьцені, ціКаін з вядром густа-чорнай, запечанай крыві Авэля? Што там?“ 3 Іншы кодэкс — ад Мацьвея, 27—46... 4 Тэхнічны тэрмін запазычаны. Даведкі — рэдакцыя „Беларускае газэтьГ ці лепш — „Голасу вёскі“. 5 Амэрыку, праўда, паказвалі. У „Амэрыканцы". Апрача таго,— яе-ж трэ было здагнаць і перагнаць. Адзін „із нашых“ нават, кажуць, вельмі прасіўся: калі будуць упоравень, каб сказалі — ён выскачыў-бы. Цяпер, здаецца, выскаквае — дарма, што „на поўным хаду“. Бо як да месяца самога. было — да Эўропы, да Захаду... На Захад! Мінулася ўсё тое, а ўсё — неяк ня верыцца. I карцець не перасьціхае. „Горы, сьцені?“ Хоць-бы рубочак адхінуць, хоць-бы адным вокам — праз шчылінку ў заслоне, празь дзірачку ў дэкарацыі — хоць із таго боку, куды цьвікі тырчаць. Усё роўна, кажуць і цяпер — трэ цярпець. Хіба можна адразу ўсю неЭўропу ды ў Эўропу — на, глядзі! Гатовы дзіркі ўсюды папраглядаць. А яшчэ калі паперамацваць ўсё ды на зуб... I раптам — — Вы едзеце на Захад. У Эўропу. У Нямеччыну. У Бэрлін. Заўтра. — Ёсьць, ехаць у Бэрлін! Здаўна ведама — „талантлйвость русского человека находйтся в тесной завйсймостй от прйказанйя“. Шчэдрын яшчэ адкрыў, хоць у кодэксы і ня ўпісалі. Ну, ад„русского“ да „савецкага“ — нават і корху няма... Ехаць — дык ехаць — нават папугай паўтараў-жаж гэта ў пэўнай сытуацыі. Тым болей — ці трэба таленавітасьць, каб езьдзіць? Ані каліўца. Сеў і едзь — усякі сталін мог-бы, каб ня Божы страх... А вось паталаніць — павінна. I паталаніла. Дык — едзьма! Заўтра. На Захад. I ня ймецца веры, ня верыцца... Як-жа гэта? Хіба? Заўтра цягніковыя колы, напэўна, будуць грукацець: — На Захад! На Захад! На Захад! Ужо грукацяць? He, сэрца... Захад пачынаецца ў цягніку Цягнік — вандроўная тэрыторыя. Гэты наш — прывандраваў адтуль. 3 Захаду. Таму цяпер — няўрымсьціцца, каб хутчэй як назад. Як конь, капытом б’е зямлю — — На Захад! На Захад! На Захад! He, ізноў сэрца... Але Захад усё-ж пачынаецца ўжо ў цягніку. Пакуль стаіць нават. Тут, у нас. Пачынаецца на ягонай вандроўнай тэрыторыі. I ня толькі надпісы, дзьверы паабапал, усякія ручкі-кручкі (пацягнуць хіба за якую, пакуль стаіць?) — нятутэйшае, але й шчэ нешта няўхопнае. Запах Захаду? А можа — не ў цягніку, у табе пачынаецца Захад? Вусьцішна... I ня знаць калі, а паехалі. Праўда, колы грукацяць, як зьбіраліся: На Захад! Ды цяпер ужо й без таго ведама, што ў нядзелю сьвята. Дык цяпер — Такая песьня — думкі падарожныя, Значыцца— блёкнот і нататкі... Думкі падарожныя Значыцца— блёкнот і нататкі. Калісьці сіла наежджая і варожая Зь Беларусі зьбірала падаткі... I — Захад пачаўся ў цягніку, пачаўся на хаду— а за вакном — усё сьляды ўсялякіх „сілаў наежджых і варожых“... Але як-жа хутка-хутка мільгаюць яны за вакном вагону. ...Каб-жа так хутка мільганулі і ў жыцьці нашым! Каб-жа імчала яно так, як цягнік гэты — хутка-хутка, на Захад... ...Калішняя мяжа „двух сьветаў". Недзе тут было — „камунізм з Ь-мя це ўсем ежы . Сам зьмёўся хуценька і назаўсёды. Славутыя ўмацаваньні — зялеза й бэтон. Процьма працы, грошай, крыві нават. Тут меліся бараніцца ад „белае Полыйчы“, ато й „зьмятаць“яе. А калі-ж запраўды зьмянілі іншыя — усё-ж думалася: дзе-дзе, а тут затрымаюцца, адседжвацца будуць, калі што... Горача будзе! Горача будзе й Менску ад тых. Менску, праўда, было горача, як надыйшло„калі што“. Але ў бункерах старое мяжы ніхто й не падумаў занаравіцца. Ляцелі безвач, на поўны цягніковы ход. Апушчаныя, запушчаныя, расступаюцца грозныя гнёзды адпору першае, старое мяжы. Гісторыя. Помнікі вялікай бальшавіцкай няздарнасьці. За мяжою — межы А за першаю мяжою — межы і межы. Аж, як-бы супыняны імі, цягнік пайшоў цішэй. Межы і палоскі...„Хаткі і бярозкі беларускай вёскі“. Усё, як даўней і ў нас было, і ўсюды-ўсюды на белай Беларусі. Даўнейшая Беларусь. I цягнік — як-бы: наперад у прасторы, назад — учасе... Старая Беларусь, Беларусь нашаніўства. Запраўдная Беларусь? А хаткі цяпер пайшлі белыя, пабеленыя. Палякі пабялілі. Бялілі Беларусь, каб яшчэ бялейшаю была? I — успамінаецца — позірк на калііпнюю карту: Рыская разора разрэзала напал і сам напіс — Б-Е-Л-А 11 Р-У-С-Ь Так і было: тут — бела, там, у нас — Русь... Тут бялілі ўсё: хаты, людзей... „Ціхія, белыя тут жывуць людзі“ — вось адкуль яно ў Геніюш. Чытаючы там, у нас, выдавалася наіўным. Наглядаючы тут, з вакна, бачыш: так. Так, бо так і мусіла быць, бо: „белапанская Полыйча“... А там, у нас — Русь, панавала, паношылася, паносілася, разносіла ўсё матушка-Русь, Русь і Русь навакол. Ня белая — чырвоная ад крыві. Чорная ад запечанай крыві. I людзі чарнелі, учарнелі ў куродыме страшэннае печы. Ды й тут пабела злазіць. Пакрысе. 3 хатаў — шмат дзе адпала. На людзях ліпіць трывалей. —У падсуседзі села панечка. He старая. Здаровае, крыху мо й рэзкае, але — беларускае хараство. I вось— да хлопчыка: — Зачынь фуртка, атов сьпіна дмуе... Бедная, пабеленая панечка! „Мувімы тылькі попольскему...“ I ўсё-ж — аблезе, адпадзе. I гэтая пабела, і тая чорная чырвань. Белая й чырвоная Беларусь выцягнецца пасмамі адналітага сьцягу бел-чырвона-белае Крыві. А пакуль — межы і межы, усюды межы. Разоры і між людзьмі. ...I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры, I што ў мільёнах душ разоры правяло... Голас зялезнага воўка Узгоркі і ўзгоркі, і цэлыя горы, пясчаныя горы бягуць за вакном. Хвоі ўзьбягаюць натоўпам на горы і ўзгоркі. Сыіяшаюцца — куды? Гэта-ж зараз — В і л ь н я. Гэта-ж тут недзе езьдзіў у ловы Гедымін. I сон аб зялезным воўку насіўся тут, у пушчах, у горах, у хвоях. Трызьніў тым сном Гедымін, трызьнілі „лютыя людзі“ дружыны — гадаваная ў гэтых лясох і ўзгорках грозная, страшная Лютва. „I той Лідзейка мовіць: „Гаспадару княжа, воўк вялікі зялезны знамянуець горад сталечны тут будзець, а што ў ём унутрыравуць, то слава яго будзець слынуці на ўвесь сьвет". Слава слыла на ўвесь сьвет. Адно — перахопленая чужою драбнотаю, гучна трубіла аб ёй нездагадным.