Запісы 35

Запісы 35

97.92 МБ
1 Цыт. паводле: Чмарава, М. Шляхі ўзаемнага пазнаньня: беларуская літаратураўЧэхаславакіі (1920—1945). Магілёў: МДУ імя A. А. Куляшова, 2004. С. 79.
2 Чмарава, М. Шляхіўзаемнага пазнаньня: беларуская літаратураўЧэхаславакіі... С. 8о.
гг.“, дзе надае асаблівую ўвагу творчасьці Янкі Купалы (рэцэнзуе нізкі „Жалейка", „Адвечная песьня“ й „Гусьляр") і перакладае два ягоныя вершы — „А хто там ідзе?“ і „Песьня і сіла“3. Пасьля аднаўленьня часопіса ў 1925 г. менавіта ён як галоўны рэдактар найбольш пільна сочыць за беларускім нацыянальным жыцьцём. У нумары за той год ён, напрыклад, друкуе біяграфічную зацемку пра Францішка Скарыну, дзе адзначае, што падчас перакладаньня кніг Старога Запавету той „узяў у дапамогу й чэскі пераклад Бібліі (асабліва Вэнэцыянскую біблію з 1506 г.)“4. Там жа Адальф Чэрны вельмі прыхільна рэцэнзуе „Расейскакрыўскі слоўнік“ Вацлава Ластоўскага5, а ў № XIX за 1927 г. — „Віцебскі краёвы слоўнік“ Міколы Касьпяровіча (с. 233) і віленскую „Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры" Ігната Дварчаніна (с. 465), піша юбілейныя зацемы пра Якуба Коласа (с. 238) і Максіма Багдановіча (с. 475), якога паводле багацьця формаў„,ад антычныхда рэнэсансных і мадэрнісцкіх, на якія ён наважыўся ў беларускай паэзіі першым", параўноўвае з ужо згаданым лужыцка-сэрбскім паэтам Якубам Цішынскім. Цытаваныя Адальфам Чэрным крыніцы й зробленыя ім пераклады не выклікаюць сумневу, што ён добра валодаў беларускаю мовай, прынамсі бязь цяжкасьцяў чытаў па-беларуску. Як напісала М. Чмарава, „роля А. Чэрнага як папулярызатара беларускай літаратуры ў міжваеннай Чэхаславакіі неацэнная. Ён ёсьць першым сур’ёзным чэскім дасьледчыкам-беларусістам і перакладчыкам нашай літаратуры, актыўным ініцыятарам увядзеньня беларускай літаратуры й культуры ў агульнаславянскі зварот .
Прафэсар Чэрны выгадаваў цэлую плеяду чэскіх славістаў, якія ўваходзілі ў рэдкалегію „Славянскага агляду“. Зь іх вылучаўся Антанін Фрынта, які з 1930 г. стаў галоўным рэдактарам часопіса — Чэрны мусіў пакінуць гэтую пасаду з увагі на стан здароўя. Антанін Фрынта таксама ёсьць аўтарам многіх зацемак пра Беларусь, але далёка ня ўсе зь іх выяўляюць прыхільнасьць, уласьцівую ягонаму настаўніку. У якасьці прыкладу прывяду ўрывак з Фрынтавай рэцэнзіі на „Беларускую граматыку для школ“ Браніслава Тарашкевіча (Вільня, 1922) у № XVII „Славянскага агляду" за 1925 г.:
3 Slovansky prehled. № XVIII. 1926. S. 247.
4 Slovansky prehled. № XVII. 1925. S. 159.
5 Slovansky prehled. № XVII. 1925. S. 64.
6 Чмарава, M. Шляхі ўзаемнага пазнаньня: беларуская літаратура ў Чэхаславакіі... С. 86.
О1Н1« HO POZHAVANl юнтіснсно. soci*y