Адлеглы й выпадковы назіральнік за беларускім культурным жыцьцём будзе задаволены, што віленскія беларусы арганізавалі з нагоды дзясятых угодкаў сьмерці надзейнага паэта перавыданьне ягонага твору. Але амаль у той жа час у Мінску [sic] выйшла ў двух вялікіх тамах прыгожае выданьне поўнага збору твораў М. Багдановіча. Каліў дадатакмы яшчэ ўсьеядомім нярадасную сытуацыю беларускіх культурных установаў у Польшчы, то будзем зьдзіўленыя, чаму адначасова выходзяць два выданьні аднаго аўтара. Калі параўнаць менскае выданьнезь віленскім, томожна ўбачыць, што апошняе паводле якасьці паперы й друку вельмі ўбогае, тым часам як мінскае выданьне колькасьцю экзэмпляраў цалкам адпавядае попыту чытачоў, укладаньнем — патрабаваньням навукі, а эстэтычным афармленьнем — запытам часу. Але ж кнігу, выдадзеную ў Мінску, забаронена чытаць у Вільні — нават бібліятэцы беларускага музэю ў Вільні нельга мець кнігу зь Мінску! Таму віленскія беларусы арганізавалі для чытачоў Заходняй Беларусі другое выданьне літаратурнага твораМ. Багдановіча. Фр. Гр. С. 706 33 1892,25. V. 1917 у Ялце — заўвага Ф. Грышкееіча. 34 L’art pour l’art (фр.) — мастацтва дзеля мастацтва. 3 рубрыкі „Славянскія магыы“ Павэл [sic] Трус, адзін з найбольш таленавітых маладых беларускіх паэтаў, памёр у Мінску 30 жніўня ў веку 25 гадоў. Ён паходзіў зь беднай сялянскай сям’і зь вёскі Нізок і быў студэнтам беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, сябрам суполкі беларускіх пралетарскіх пісьменьнікаў „Маладняк“, якая выдае часопіс з той жа назвай.Дзьве нізківершаў („Вершы", 1925, і„Ветры буйныя", 1927), што прапагандуюць ідэалы новага жыцьця на падставе сацыяльнай справядлівасьці ў пострэвалюцыйнай Усходняй Эўропе, і паэма „Дзясяты падмурак" складаюць творчую спадчыну Труса. Глыбокая вера ў шляхотную працу чалавека-грамадзяніна й нянавісьць да крыўды й несправядлівасьці ёсьць чырвонай ніткай ягонай паэзіі, якая не магла ня быць тэндэнцыйнай. Чыстая мова, яшчэ з пахам беларускай вясковай глебы, і бліскучая форма Трусавых вершаў былі падставай для верылітаратурных крытыкаў у слаўную будучыню нябожчыка, які памёр у выніку хуткацечнай хваробы. Фр. Гр. С.636 3 тібрыкі „Агляд славянскага жыйыія“ БССР. Магутнае рэха расейска-кітайскага канфлікту закранула сваёй хваляй і заходняга чальца Савецкага Саюзу, што аддалены ад багатай чыгункі, якая ёсьць прадметам спрэчкіміжРасеяй іКітаем, на добрыя некалькі тысячаў кілямэтраў. Беларускі селянін на вёсцы, рабочы на фабрыцы й настаўнік у школе — яшчэ жывыя сьведкі жахаў усясьветнай вайны, якая пакінула па сабе руіны беларускіх гарадоў, папялішчы вёсак і тысячы палявых і лясных могілак. Хто бачыў спустошаныя ваколіцы Крэва, Баранавічаў, Пінску й Дзьвінску, зьнішчаныя да апошняга дрэўца паветы: Ашмянскі, Слонімскі, Пружанскі йДзьвінскі, дзе тры гады запар праходзіў руска-нямецкі фронт і дзе яшчэ сёньня, праз дваццаць гадоў, пятая частка насельніцтва жыве ў „зямлянках", хто назіраў за жыцьцём беларускага народу ў часе савецка-польскай вайны, тойлёгка зразумее псыхалёгію беларускага люду й ягоную нянавісьць да вайны. Беларускі савецкі друк поўны паведамленьняў пра бурлівыя сходы, маніфэстацыі, антыкітайскія выступы беларускага гарадзкога й вясковага насельніцтва, а таксама прараспачаты збор грошай на ваенны аэрап- лян, які павінен бараніць „першую дзяржаву сацыяльнай справядлівасьці ад наступу жоўтага імпэрыялізму“. Гэтыя паведамленьні беларускага савецкага друку, пры ўсёй сваёй залішняй падфарбаванасьці, могуць адпавядаць сапраўднасьці. Беларускі народ яшчэ й сёньня надта добра памятае чатыры вайсковыя акупацыі (нямецкую, польскую, літоўскую йрасейскую), каб забыцца пра жахі вайны. Таму няма дзіва, што навіны культурнага й гаспадарчага жыцьця Савецкай Беларусі цалкам патанулі ў моры словаў пра ваенную ліхаманку. Затое беларускія месячнікі („Узвышша", „Полымя“, „Маладняк“, „Гаспадар", „Наш край“ і „Савецкае будаўніцтва“) шмат увагі надзяляюць культурнаму жыцьцю: літаратуры, школе, тэатру, музэям, этнаграфіі, земляробству й будаўніцтву. „Узвышша", „Полымя" іі„Маладняк“ друкуюць новыя працы беларускіх паэтаў і празаікаў, артыкулы літаратурных крытыкаў і беларускія пераклады зь іншыхмоваў. Чыста этнаграфічным часопісам ёсьць „Наш край“. Мноства матэрыялаў: казкі, песьні, абрады, замовы й апісаньне іншых бакоў беларускага народнага жыцьця — запаўняе некалькі друкарскіх аркушаў кожнага нумару. „Гаспадар“ прысьвячае свае старонкіземляробству, а „Савецкае будаўніцтва" — будаўнічай справе. Дзённы й штотыднёвы друк Савецкай Беларусі апрача штодзённай хронікі ў апошнія месяцы сканцэнтраваў усю сваю ўвагу на расейскакітайскім канфлікце й жніве. Ураджай сёлета быў добры, надвор’е спрыяла жніву. Хлеба, маўляў, будзе досыць, і гэта самае галоўнае. Гуманістычнылёзунг „рапет etpacem^ агульнапрыдатны, але для беларускага народу мае асаблівую прывабнасьць, бо ў мінулым яму бракавала і хлеба, і міру. Таму навіна пра вайну абурае народ; ён зьбірае грошы, набывае „ўсёмагутны“аэраплян і пасылаеяго супраць „жоўтага імпэрыяліста", які хоча перашкодзіць яму сабраць хлеб. Фр. Гр. С.526 БССР. Урад Беларускай Савецкай Рэспублікі спачатку выйшаў насустрач жаданьню 85% беднага сялянскага населькіцтва, добра зразумеўшы, што здолее ўтрымаць вясковае насельніцтва на баку савецкага рэжыму толькі тады, калі падзеліць панскую зямлю. Камісар земляробства беларускай рэспублікі Прышчэпаў ажно 601929 г. праводзіў гэтую палітыку ў жыцьцё. Гэта была ў беларускіх варун- 35 Panem etpacem (лац.) — хлеба й міру. ках адзіная слушная аграрная палітыка, і будучыня абавязкова пацьвердзіцьрацыюПрышчэпава.Дваццаць тысячаў „хутароў" ёсьць ягонай заслугай. Сёньня Прышчэпаў пазбаўлены сваёй пасады й выключаны з камуністычнай партыі (паводле чутак, яго выслалі на СалаўкіД6. Назвай „прышчэпаўшчына"ў Савецкай Беларусі азначаюцца ўсе мясцовыя арганізацыі сялянаў, якія супрацьдзейнічаюць калектывізацыі зямлі. Афіцыйныя органы беларускай савецкай улады — „Савецкая Беларусь“ і „Зьвязда“ — адзначаюць частыя падпалы будынкаў мясцовых уладных установаў, якія, маўляў, ёсьць суцэльна справай рук „прышчэпаўцаў“. Урад гатовы скарыстаць усе, нават самыя жорсткія сродкі для выкараненьня „прышчэпаўскага зла“. У сапраўднасьці ён вельмі жорстка абыходзіцца зь сялянамі, што прывядзе да таго, што ва ўяўленьні беднага беларускага селяніна „бальшавік“ня будзе нічым адрозьнівацца ад дарэвалюцыйнага „пана“. Калі сёньняшняй беларускай савецкай уладзе насамрэч удасца зьнішчыць справу камісара Прышчэпава (20 тысячаў „хутароў"), гэтым будзе разбураны апошні масток, што злучаў беларускую вёску з уладай, і сымпатыя, якую выяўляў раней да ўлады бедны селянін, ператворыцца ў актыўную варожасьць. 3 гэтага выплывае, што чакаць добрых вынікаў агітацыі за трэці прамысловы заём і вынікаў збожжаўборачнай кампаніі бадай што марна. Філязофія беднага селяніна вядомая: спачатку пагляджу, што мне дасьць улада, а потым скажу, што дам я ёй. Выключэньне каміс. Прышчэпава з камуністычнай партыі было сыгналам для генэральнай „чысткі“ў Савецкай Беларусі, чыя старанная „праца“акурат цяпер кульмінуе. „Ачышчальная камісія“ва ўсім бачыць „правы ўхіл“, таму нястомна выключае. Дырэктар „Дзяржвыда“ пісьменьнік Зьм. Жылуновіч (Цішка Гартны) пазбаўлены сваёй пасады, намесьнік старшыні Беларускай акадэміі навук праф. Некрашэвіч і сакратар Акадэміі В. Ластоўскі былі таксама звольненыя! Малады беларускі паэт Дудар быў высланы ва Ўральскі край, як і пісьменьнікЗарэцкі. Словам, „ачышчальная камісія працуе“. Пра канчатковыя вынікіяе „працы“мы яшчэ паведамім. Фр. Гр. С. 692 36 У верасьні 1929 г. Дзьмітрый Прышчэпаў быў арыштаваны па справе „Саюзу вызваленьня Беларусі“. У1931 г. асуджаны да іо гадоў лягераў. Беларусьу праскім часопісе „Slovansky prehled" (1925—1938) 3 рубрыкі „Часотсы“ Школьная праца37, часопісь Дзьвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, прысьвячоны творчасьці Латгальскага Беларуса № 12, люты-сакавік, 1929, Дзьвінск, 24 с. Пра беларускую меншасьць у Латвіі ў „Славянскім аглядзе" былі ўжо прынамсі кароткія зьвесткі, зь якіх відаць, што яе жыцьцё ёсьць нармалёвым жыцьцём у культурных варунках культурнай дзяржавы. УЛатвіі беларусы маюць сваё нацыянальнае й сярэдняе школьніцтва, настаўніцкі інстытут, свой аддзелу Міністэрстве адукацыі й свайго дэпутата ў парлямэнце. Пры колькасьці беларускага насельніцтва ў Латыскай рэспубліцы яго патрэбы мусілі б быць задаволеныя нашмат лепей, але ў параўнаньні зь цяжкім становішчам славянскіх меншасьцяў у Італіі, Нямеччыне, Вугоршчыне, Грэцыі й інш. сытуацыя беларускай меншыніў Латвіі здавальняючая. Гэта добра ўсьведамляюць і самі беларусы, якія яшчэ супраць Латвіі ніколі не выступалі. Наадварот, напр., яны, на чале з правадыром беларускага адраджэньня Ант. Луцкевічам, сардэчна віталі найвялікшагалатыскага паэта (які ўтой час быў і міністрам адукацыі), сацыяліста Яна Райніса, калі той праяжджаў цераз Вільню. Застаецца пажадаць, каб варункі жыцьця славянскай меншасьці ў Латвіі не зьмяніліся. На жаль, часопіс, які мы тут разглядаем, прыносіць зьвестку пра „чорную хмарку“, зь якой аднойчы магла б нарадзіцца навальніца. Ужо ў падназовемы чытаем „часопіс, прысьвечаны творчасьціЛатгальскага Беларуса", чагораней не было. Рэдакцыя ва ўступным артыкуле тлумачыць, чаму такзрабіла: „Кожны імкнецца перавабіць беларуса на свой бок, а некаторыя нават дазваляюць сабе сьцьвярджаць, што беларусаў у Латвіі зусім няма. Гэтак казалі некаторыя дэпутаты ў парлямэнце, іншыя гэтак цьвердзяць у друку. Уякасьці прыкладу прывядзем кнігу школьнага інспэктара люцынскага naeemy О. Свэнэ „Veca un Jauna Latgale un vinas ipasibas“, y якой аўтар кажа, што беларусаў у Латгаліі няма (с. 3 часопіса й 35—37кнігі О. Свэнэ). Рэдакцыя прысьвячае ўвесь часопіс народнай творчасьцілатгальскага беларуса, каб даказаць, што ў Латгаліі жывуць беларусы, а не „абеларушаныя латышы". Рэдакцыя заклікае ўсіх беларускіх культурных працаўнікоў у Латвіі, каб тыя сваёй працай між беларусаў 37 У гэтым часопісе друкаваўся іншы праскі студэнт, беларускі пісьменьнік і настаўнік Віктар Вальтар. Латгаліі даказалі спадару О. Свэнэ, што ён памыляецца. Звычайна пасьля такіх „навуковых працаў", як праца О. Свэнэ, надыходзіць уладная ліквідацыйная „праца“. Беларусы ў Латвіі спадзяюцца яе пазьбегнуць, і пры гэтым спадзяюцца, што ўрад Латыскай рэспублікі ня пойдзе шляхам Ітпаліі. Мы маем тую ж надзею. Таксама зьвяртаем увагу на гэты часопіс дзеля мноства ўтрыманага ў ім фальклёрнага матэрыялу, які будзе карысны для славянскае філялёгіі. Адзначым толькі, што падчас натаваньня песьняў і казак варта было б апрача імя іўзросту апавядальнікаў пазначаць іхную прафэсію, а таксама тое, пісьменныя яны альбо не.