Ф.Гр. С. 449—450 Беларускія студэнцкія часопісы: 1. Студэнская [sic] Думка. Часопісь беларускага студэнства. Вільня. 2. Вольная Думка. Орган беларускага паступовага студэнства. Вільня. 3Шлях моладзі. Месячная часопісь беларускай моладзі. Вільня. Адным з характэрных бакоў культурнага жыцьця ў СССР ёсьць тое, што студэнты тамтэйшых ВНУнямаюць сваіх часопісаў. Камуністычнае студэнцтва вядзе дзейнасьць толькі ў органах кіроўнай партыі іў арганізацыі„Камсамолу", дзе вымушанаераспыляць свае сілы ў некалькіх кірунках, пачынаючы „Саюзам бязбожнікаў" і сканчаючы „Фізкулыпурай“. Студэнтам-некамуністам забаронена весьці арганізацыйную працу. Таму беларускія студэнцкія часопісы выходзяць толькі ў Заходняй Беларусі (у Польшчы й Латвіі), а да нядаўняга часу — іўПразе, дзе ў чэскіхВНУвучылася каля ста беларускіх студэнтаў. Апрача трох згаданых віленскіх часопісаў часам выходзяць прынагодныя студэнцкія брашуры й зборнікі па-беларуску. Мы з радасьцю можам канстатаваць зацікаўленасьць маладога пакаленьня беларусаў славянскім жыцьцём і культурай: пераклады з славянскіх літаратураў і інфармацыйныя артыкулы з славянскага жыцьця ёсьць амаль у кожныл-і нумары. 3 вытэйцытаваных часопісаў мы даведваемся, што стаўленьне беларускіх студэнцкіх арганізацый да славянскага студэнцтва (натуральна, за выняткам палякаў і расейскіх манархістаў) добрае; доказам гэтага ёсьць артыкулы славянскіх студэнтаў у гэтых часопісах. Застаецца пажадаць беларускаму студэнцтву, каб яно надалей працягвала сваю працу, ускладаючы надзеі — як яно само абвяшчае — на вялікую будучыню ўсяго Biuleten Abjednannia Bielaruskich Studenskich Arhanizacyjau. Год VI. (Прага 1931.16 c.) Кожнаму, xmo цікавіцца жыцьцём i дзейнасьцю беларускага студэнцтва, можна парэкамэндаваць „Бюлетэнь аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў", які выходзіць ужо шэраг гадоў (з 1926 г.) у Празе (ПрагаІІ, вул. Вэнцыгава, нум. 4). Бюлетэнь сваім каштоўным. зьместам інфармуе беларускую грамадзкасьць пра ўмовы жыцьця беларускага студэнцтва йяго дзейнасьць на радзіме й наміжнароднай студэнцкай ніве (Аб’яднаньне бел. студ. арган. было на міжнар. студэнцкім кангрэсе ў Празе ў 1926 г. прынятае ў Міжнародную студэнцкую канфэдэрацыю„С.І.Е."). Апошнія два нумары Бюлетэня (чэрвеньскі й ліпеньскі) перапоўненыя пратэстамі беларускага студэнцтва супраць ліквідацыі польскімі ўладамі беларускай гімназіі ў Клецку й наагул супраць перасьледу беларускіх студэнтаў у Польшчы, дзе сёньня ў турмах знаходзяцца зустудэнтаў-беларусаў. Фр. Гр. С-541 Iskry Skaryny. No 1. Lipien 1931. (Прага. ібс.Кошт нумару — Зкч.) У1925 г., з нагоды 400 гадавіны выданьня першай беларускай кнігі, надрукаванай Ф. Скарынам у Вільні (да 1925 г. Скарына выдаваў беларускія кнігі ў Празе, адкуль перавёз у Вільню першую беларускую друкарню), беларускімі студэнтамі праскіх ВНУ была заснаваная „Беларуская культурніцкая суполка Фр. Скарыны“. За шэсьць мінулых гадоў (1925—1931) суполка арганізавала цэлы шэраг кулыпурніцкіх дыскусіяў, лекцыяў і культурна-інфармацыііных вечарынаў, і гэтай сваёй культурніцкай дзейнасьцю здабыла прызнаньне сярод беларускіх студэнтаў. У ліпені г.г. суполка выдала першы нумар свайго часопіса „Іскры Скарыны“з наступным зьместам: Адрэдакцыі (с. і), Культурнае будаваньне новай Беларусі — Т. Грыб (с. 2), Пра найбалючае — Фр. Грышкевіч (с. 9), Месца й значэньне Фр. Скарыны ў сёньняшнім беларускім адраджэнскім руху — доктар Тамаш Грыб (с. 14, толькі пачатак артыкулу), Наша родная рэчаіснасьць (с. 15) і Навіны (с. 16). Гэтак суполка кулыпывуе гуманістычную традыцыю Фр. Ска- =>Франукам Грышкевічам з часоў навучаньня ў Карлавым унівэрсытэце. Да таго ж, тэматыка згаданага артыкулу можа сьведчыць пра тое, што й сам Я. Г. (якога М. Чмарава лічыць псэўданімам П. Крэчаўскага) навучаўся ў Празе. рыны, часопіс выдаецца ў сацыялістычным духу. Яго рэгулярны выхад, аднак, не гарантаваны. Фр. Гр. С-541 1935 (№ XXVII) Беларусы ўЛітве, што налічваюцьзо тысячаў насельніцтва, ня маюць ніводнай беларускай школы, і літоўская ўлада да беларускай меншасьці ставіцца як глухая, калі ня горай. У чыста беларускіх акругах, мусьніцкай і оліцкай, не дазволена мець нават беларускай вясковай бібліятэкі.Для беларускай меншасьці эра прэзыдэнта Смэтаны42 нічым не адрозьніваецца ад дыктатарскай эры Вальдэмараса43. Амаль кожны беларускі культурны, а пагатоў палітычны дзеяч несупынна знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам. Скаргі беларускага насельніцтва гадамі чакаюць разгляду ў розных установах. Адзінай беларускай арганізацыяй у Літве ёсьць культурная суполка „Беларуская хата“ў Каўне[sic], якаямае й досыць добры народны тэатар. Кожнае выступленьне ёсьць для беларускай вёскі ў Літве вялікай культурнай падзеяй. Канцэрт, зладжаны „Беларускай хатай" 24 кастрычніка мінулага года ў Каўне, быў вялікай беларускай культурнай маніфэстацыяй. Пры такіх умовах беларускія сацыяльныя радыкалыў Літве вымушаныя працаваць нелегальна. Фр. Гр. с.зз 1936—1937 (N® XXVIII) 3 рі/брыкі „Нэкуалёгі“ Альбін Стаповіч, вядомы беларускі кампазытар і палітык, памёр у Вільні 18 сьнежня мін. года. Ён нарадзіўся 18 сакавіка 1884 г. у вёсцы Барані (Сьвянцянскі павет) і пасьля заканчэньня віленскай мантвілаўскай музычнай школы паехаў у Казань, дзе паступіў ва ўнівэр- 42 Антанас Смэтана (1874—1944), прэзыдэнт Літвы ў 1919—1920 і 1926— 1940 гг. 43 Аўгусцінас Вальдэмарас (1883—1942), прэм’ер-міністар Літвы ў 1918 і 1926—1929 гт. сытэт. Пасьля атрыманьня вышэйшай адукацыі, скончанай у 1921 г. у Вільні, ён некалькі гадоў выкладаў музыку на віленскай беларускай гімназіі й быў сябрам многіх беларускіх (правых) палітычных і культурных арганізацый. У1928 г. ён быў абраны ў польскі сэйм, дзе змагаўся за моўныя правы беларусаў ва ўстановах, школах і ў грамадзкім жыцьці наагул. Палітычныя й культурныя артыкулы друкаваў у многіх беларускіх і польскіх часопісах. Сам Стаповіч быў рэдактарам „Беларус. Крыніцы". Уапошнія гады пісаў таксама ў „Славянскі агляд“ (за подпісам А. С.ф4. У1933 годзе Стаповіч пачаў разам з У. Казлоўскім і Ф. Акінчыцам выдаваць месячнік „Новы шлях“, орган беларускіх фашыстаў^. Гэтая арыентацыя адлучыла яго ад бальшыні беларускай інтэлігенцыі, асабліва маладой, і выракла на прыкрую самоту. Найпапулярнешйым музычным творам Стапоеіча ёсьць песьня „Дзе чутны мовы нашай гукі“. Альбін Стаповіч быў братам таксама ўжо памерлага беларускага паэта Казіміра Сваяка (Кастуся Стаповіча). Фр. Гр. С. 85 3 рубрыкі „ Часопісы" КРЫГАЛОМ. Беларускі літэратурна-мастацкі [sic] месячнік. Н.° 1, год 1. (Вільня, Люты, 1935) Летась у студзені польскімі ўладамі ў Вільні быў адразу пасьля першага нумару прыпынены выхад вялікага й вельмі зьмястоўнага беларускага літаратурнага часопіса „Літэратурная старонка"(гл. „Сл. агл.“XXVI, 307). Ягоны рэдактар і адзін з супрацоўнікаў і сёньня яшчэ ў астрозе. Леташняя гісторыя паўтарылася й сёлета. Пры канцы студзеня ў Вільні зьявіўся першы нумар беларускага літаратурна-мастацкага часопіса „Крыгалом, пад рэдакцыяй маладога беларускага пісьменьніка Юр’я Кепеля46. Часопіс быў тут жа канфі- 44 Ягонае дасьледаваньне пра беларускую песьнюмы, празь недахоп месца, перадаліўрэдакцыю„Чэскай музыкі", але аўтар публікацыіўжо не дачакаўся. — Заўвагарэдактара „Славянскага агляду“. 45 Гл.: Ёрш, Сяргей. „Новы шлях“ // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. Т. 5. Менск, 1999. С. 334. 46 „Кепель Юры (?—і944)> журналіст. Рэдактар-выдавец літаратурнамастацкага часопіса „Крыгалом", які выдаваўся ў лютым 1933 у Вільні. => скаваны, пасьля чаго палітычная паліцыя правяла арышты беларускай моладзі ў Вільні. Арыштаваныя былі трое студэнтаў віленскага ўнівэрсытэту (Урбановіч, Грамыка й Сьцякала) і малады паэт Франук Грышкевіч47, які празь сем тыдняў быў выпушчаны на волю. Увесь зьмест часопіса быў прызнаны антыпольскім, і віленская пракуратура пачала судовую справу супраць адказн. рэдактара й супрацоўнікаў „Крыгалому". Часопіс паводле зьместу вельмі багаты, бо ў і-м нумары выйшла 6 вершаў Максіма Танка й Фр. Грышкевіча, апавяданьне Юр’я Кепеля „Стораж камяніцы № 2424“ і літаратурнакрытычны артыкул Андрэя Жака ^ІІітэратурны фронт“. Цікавая таксама культурная хроніка. Вокладку часопіса прыгожа й сымбалічна аздобіў вядомы беларускімастак Пётра Сергіевіч. Ф.Г. С. 211 3 рубрыкі „Прыгожае пісьменства“ Wincuk Adwazny. Chtapiec. (Wilnia, 1935 hod. Wydannie „Bielaruskaj Krynicy". 224с.Кошт 1.50зл.) B. Адважны'8 — малады пісьменьнік з Заходняй Беларусі, ужо вядомы ў беларускай літаратуры кароткімі апавяданьнямі. Раман „Хлапец“ — ягоны першы вялікі твор, тэмай якога ёсьць жыцьцё беларускай каталіцкай вёскі пры канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Герой рамана — бедны хлопец Вінцусь, жыцьцё якога — цяжкае й жорсткае змаганьне ня толькі за кавалак чорнага хлеба, але й за кожную кнігу, сшытак і аловак. Вінцусь хоча здабыць навукі, хоча вучыцца, жыць як чалавек, а не як скаціна; хоча навучыцца чытаць, пісаць і ^Адразу пасьля выхаду першага нумару выданьне забаранілі польскія ўлады. Арыштаваны савецкімі ўладамі. Загінуў у 1944“ (Мзрзкоў, Л. http:/ /•www.represii.belreform.org/repres.htm). Цікава, ці ня той гэта самы Юры Кепель — „ведамы беларускі спартовец зь Вільні", які „на выперадкахлодкамі na pays Сэне ў Парыжы заняў першае месца, пераганяючы слаўных францускіх і нямецкіх весьляроў-спартоўцаў“ (Беларуская крыніца. 29 верасьня 1936). 47 Гэта доктар філязофіі Карлава ўнівэрсытэту, вучань праф. I. Гарака й карэспандэнт „Слав. Агляду“. — Заўвага рэдактара „Славянскага агляду“. 48 Вінцук Адважны — псэўданім а. Язэпа Германовіча (1890—1978). быць „мудрым чалавекам“. На жаль, усё гэта застаецца толькі ідэалам; мізэрныя ўмовы жыцьця ў беларускай вёсцы не дазваляюць яму нават вучыцца ў школе. Iменавіта ў гэтым вялікая трагедыя героя рамана.Аўтар глыбока закрануў праблемы сялянскай клясы ў Заходняй Беларусі: з аднаго боку, багаты польскі „пан“ трымае маёнтак на 5000 га, а з другога — „найбагацейшая“ сям’я ў беларускіх вёсках мае 6 га зямлі. Тысячы такіх Вінцусёў ня ўмеюць чытаць і пісаць, бо польская школа гэтаму беларускіх дзяцей не навучыць. Вялікі недахоп рамана — занадта вузкі й аднабакова каталіцкі сэгмэнт жыцьця беларускай вёскі. Няслушным і залішне ідэалістычным ёсьць стаўленьне ксяндза да Вінцуся й да беларускай вёскі як такой. Аўтар твора — каталіцкі сьвятар, таму апісвае ўсё зь відавочнай тэндэнцыйнасьцю.