53 Так, напр., па выданьні некальюх нумароў быў афіцыйна прыпынены выхад літаратурнага месячніка „Радныя [sic] Гоні“ (у 1927 г.), „Нёман" (1932),.Літэратурная Старанка"[sic](1934) і„Крыгааом“(1935). -Заўвага Т. Грыба. У сакавіку 1935 г. у Вільні пачаў выходзіць беларускі літаратурны часопіс „Калосьсе", а ў пачатку 1936 г. да яго дадаўся штоквартальнік „Маладая Беларусь". У абодвух згадакых і іншых тамтэйшых часопісах вядучае месца займае Міхась Машара, побач зь якім выступае шэраг іншых маладых паэтаў Заходняй Беларусі: Н. Арсенёва [sic], М. Васілёк, М. Танк, А. Бярозка, Фр. [sic] Іль[л]яшэвіч, М. Дальны й інш. Міхась Машара (нар. у 1904 г.)™ — самавук зь вёскі Таболы на Віленшчыне. Адзінай ягонай школай была земляробчая праца на цаліне Налібоцкай пушчы, а пасьля віленскі астрог „Лукішкі", дзе ён (у 1928—1931 гг.) адбываў трыццацімесячнае пакараньне за своіі актыўны ўдзел у беларускім сялянскімруху. Гэта сьвядомы селянін, які ня лічыць сваё сялянскае паходжаньне чымсьці непаўнавартасным і прыніжальным, бо з гонарам абвяшчае:„Хай я селянін, унук звычайных рабоў, але ўсё-ткі мая песьня ня ведае прыніжэньня“. —Угэтай сялянскай сьвядомасьці, якая ў М. Машары зьліваецца ў адно з усьведамленьнем чалавечай годнасьці й нацыянальнай сьвядомасьцю, палягае галоўнаярыса ягонай паэзіі. He ў мінуўшчыну, а ў будучыню скіраваны пагляд паэта. Умінуўшчыне беларускага народу ён бачыць толькі цяжкі прыгон, цемру й плесьню; сучаснасьць таксама няма за што хваліць, яна ёсьць крыжовым шляхам! Толькі будучыня бачыцца яму радаснай і шчасьлівай. Таму ён гукае: наперад, да новага заўтра, дзе можна будзе тварыць жыцьцё ўласнымі рукамі й пераўтвараць свой цяжкі лёс. Ен верыць у вольную людзкую працу, у сонечную праўду любові чалавека да чалавека; гэтая праўда належыць сялянскаму люду, бо той ня звыклы карыстаць з чужых мазалёў. Любоў і праца адродзяць чалавецтва! Ужо надыходзіць дзень, калі ўсе людзі пачнуць жыць у братняй згодзе, і ня будзе больш ні сьлёз, ні пакуты: зазьзяе сонца адраджэньня й над беларускай зямлёю. Машара — глыбокі лірык, але ў ягоных вершах няма нараканьня на цяжкі лёс, звычайнага для стпарэйшай беларускай паэзіі; яны бадзёрыя й звонкія. Таму ён адразу ж стаў духоўным правадыром адраджэнскага руху вясковай беларускай моладзі ў Польшчы. Дагэтуль ён выдаў дзьве нізкі вершаў: у 1934 г. „На сонечны бераг“55 іўі935 «На прадвесьні“; апрача гэтага ён у адмысловым вы- w Насамрэч Міхась Машара нарадзіўся ў 1902 г. 55 Параўн. рэфэрат у „Сл. пр.“ нум. XXVII, 355. — Заўвага Т. Грыба. Маецца на ўвазе вышэйпададзены рэфэрат Францішка Грышкевіча. даньні апублікаваў вялікія эпічныя паэмы: „Вясельле" й юбілейную „Сьмерць Кастуся Каліноўскага"(1934 г.). Т. Грыб56 С. 40—43 3 рйбпыкі ..3 славянскай сйчаснасьйі" Чыстка ў Беларускай ССР Апошняя чыстка ў шэрагах камуністычнай партыі іў дзяржаўным апараце Савецкага Саюзу, праведзеная падлёзунгам „змаганьня з трацкісцка-бухарынскай інацыянальнай апазыцыяй“, глыбока закранула палітычнае й культурнае жыцьцё ў Савецкай Беларусі. 3 новай інтэлігенцыі першай ахвярай стаўА. Чарвякоў, старшыня выканаўчага камітэту саветаў [sic] БССР і заснавальнік камуністычнай партыі ў Беларусі. Ён быў абвінавачаны ў нацыянальным ухіле: нібыта ён стаяў на чале групы беларускіх нацыяналістаў, якія спрабавалі выкарыстаць усе легальныя магчымасьці дзеля аддзяленьня Беларусі ад Савецкага Саюзу й стварэньня самастойнай беларускай народнай рэспублікі. На 16 зьезьдзе камуністычнай партыі Беларусі, што адбываўся сёлета ў чэрвені, ад Чарвякова патрабавалі, каб ён прызнаў свае памылкі й публічна пакаяўся. На ўсе гэтыя абвінавачаньні ён адказаў дакладна так, як і нейкі час таму правадыр украінскіх бальшавікоў Скрыпнык: 16 чэрвеня ўчыніў самагубства. У савецкім друку пра гэта зьявілася кароткае паведамленьне: А. Чарвякоў скончыў самагубствам зь сямейных прычынаў. Другой ахвярай новага палітычнага курсу стаў М. Галадзед, старшыня савету народных камісараў БССР. На тым жа партыйным зьезьдзе яго папракалі, што ён быў калісьці чальцом партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, не прызнаваў сацыялістычнага значэньня кастрычніцкайрэвалюцыі, быў супраць калектывізацыі сельскай гаспадаркі й падтрымліваў сяброўскія стасункі з генэралам Убарэвічам, расстраляным разам з маршалам Тухачэўскім. Нарэшце, яму закідалі, што ў новай канстытуцыі БССР, якую ён асабіста распрацаваў, ён паспрабаваў правесьці свае буржуазныя й нацыяналістычныя погляды. Калі перад кантрольнай камісіяй Галадзед 56 Далей зьмешчаныя вершы Міхася Машары „На пераломе" й „Бяз назвы" ў перакладзе Францішка Ціхага. адмовіўся прызнаваць свае памылкі, ён быў выключаны з партыі й арыштаваны як „вораг народу". Разам зь ім быў выключаны з партыі й арыштаваныА. Дзякаў57, камісар народнай асьветы, якому закідалі, што ён сыстэматычна займаўся шкодніцтвам у арганізацыі школьніцтва. Сярод іншага ён быў прызнаны вінаватым у тым, што ўвёў у школьную праграму больш гадзінаў выкладаньня нямецкай мовы ў параўнаньні з расейскай. Гэтая новая чыстка прывяла ў турму таксама 3. Жылуновіча, першага старшыню беларускага савецкага ўраду, якіразамзА. Чарвяковым стаяў ля калыскі беларускай савецкай рэспублікі, але ў апошнія гады зусім адышоў ад палітычнай дзейнасьці. Ён займаўся выключна літаратурнай працай пад імем Ціійка Гартны, у прыватнасьці ў часопісе „Полымя", чыім сурэдактарам быў. На зьезьдзе партыіяго папракалі, што ён арыентаваўся на буржуазны Захад і што ў сваім найвялікшымрамане „Сокі цаліны“ прапагандаваў буржуазны нацыяналізм. Быў выключаны з партыі й арыштаваны таксамаМ. Чарот, выдатны паэтмаладой генэрацыі, чыя рэвалюцыйная паэма „Босыя на вогнішчы" да нядаўняга часу разглядалася бальшавіцкай крытыкай як узор беларускай пралетарскай паэзіі, але цяпер была асуджаная як „мэтаскіраваная прапаганда беларускага нацыянал-фашызму". Той жа зьезд камуністычнай партыі Беларусі S7 Ананій Дзякаў (1896—1937), дзяржаўны дзеяч, пэдагог. Зь сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу. Удзельнічаўу Першай сусьветнай вайне. За мужнасьць у баях атрымаў афіцэрскае званьне. У 1918 г. уступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 іт. служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). Ад 1923 г. — намесьнік старшыні Мсціслаўскага павятовага выканкаму. У 1924 г. прызначаны намесьнікам старшыні (потым старшынём) Магілёўскага акруговага выканкаму. У ліпені 1928 г. накіраваны на навучаньне ў Прамысловую акадэмію ў MacKey, але вучыцца не давялося — быў прызначаны намесьнікам старшыні (пазьней старшынём) Віцебскага выканкаму. У 1930—1934 гг. вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафэсуры. Ад лютага 1934 г. — намесьнік рэктара, рэктар БДУ. Ад восені 1935 г. — загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 г. прызначаны наркамам асьветы БССР. Арыштаваны 11.05.1937 у Менску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як „член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асьветы" да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці (паводле: http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id= 77&Itemid=4o). ўхваліў вылучэньне з партыі й арышт яшчэ некалькіх беларускіх інтэлігентаў, сярод іншых выдатнага гісторыка праф. В. Шчарбакова й літаратурнага крытыкаЛ. Бенека. Аднак чыстка працягвалася й пасьля зьезду, бо ў пачатку жніўня быў выключаны з сакратарыяту камуністычнай партыі Беларусі першы сакратар В. Шаранговіч, чыю пасаду заняўА. Волкаў. Ненадзейным еыявіўся й новы старшыня савету народных камісараў Д. Вальковіч: у пачатку верасьня яго абвінавацілі ў сяброўскіх стасункахз украінскімі нацыяналістамі іарыштаваліяк„ворага народу“. На ягонае месца быў прызначаны А. Ананьяў [sic], асоба ў Беларусі дагэтуль мевядомая. Зусім новым імем ёсьць і М. Стакун, якога прызначылі старшынём выканаўчага камітэту саветаў. Найвялікшы хаос, аднак, ільга назіраць у сфэры культурнага будаўніцтва й перадусім у Акадэміі навук, зь якой у апошні час было звольнена каля ста (!) навуковых супрацоўнікаў, як публічна прызнаўся яе старшыня праф. I. Сурта (гл. „Зьвязду“ ад 4 ліпеня). Гэтым тлумачыцца, чаму сёньня навуковая прадукцыя беларускайАкадэміі настолькі слабая. Зусім ня лепшае становішча ў „Інстытуце літаратуры й мовазнаўства“: навуковыя працы, выдадзеныя там у 1934—1937гг-> былі абвешчаныя ідэалягічна шкоднымі й здадзеныя ў макулятуру! Гэта галоўным чынам наступныя навуковыя працы: „Запіскі Інстытуту літаратуры й мовы“ (5 тамоў), „Пісьменьнік і мова“ (1 том), „Беларуская драматургія" (1 том), „Пісьменьнікі аб рэформе беларускага правапісу"(1 том), „Беларуская граматыка“(2 тамы), „Мэтадалёгія выкладаньня мовы й літаратуры“ (і том). Такім чынам зь некалькігадовай навуковай прадукцыі інстытуту ў карыстаньні застаўся толькі „Малыруска-беларускі слоўнік“(болей пра гэта ў газэце„Зьвязда“ад 21 верасьня). У сьпіс [забароненых кніг] трапілі й публікацыі камісарыяту народнай асьветы:„Хрэстоматыя [sic] беларускай літаратуры" (дапаможнік для вышэйшых клясаў агульнаадукацыйнай школы) і „Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" праф. В. Шчарбакова. Т. Грыб С. 269—270 1938 (№ XXX) 3 рубрыкі „Нэкралёгі" PhDr. Тамаш Грыб, кіраўнік Беларускага гістарычнага архіву ў Празе, памёр 21 студзеня г.г. ва ўзросьце 43 гадоў. Паходзіў з Паляны58 [sic] на Віленшчыне. Скончыў сярэднюю школу ў Пецярбургу, дзе ў 1914 г. паступіў у Псыхатэхнічны™ [sic] інстытут. У19172. у часе сакавіцкай рэвалюцыі быў абраны ў петраградзкі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў. У сьнежні 19173. быў адным з арганізатараў Усебеларускага сходу ў Менску. Удзельнічаў у палітычным жыцьці сьпярша як сябра Беларускай сацыялістычнай грамады, а пасьля яе распаду ў 1918 г. далучыўся да беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. У часовым урадзе Беларускай рэспублікі (Варонкавай) Грыб быў міністрам сельскай гаспадаркі (люты—травень 1918 г.), пасьля чаго пры народнай Беларускай рэспубліцы, ва ўрадзе Ластоўскага, быў мін. унутраных спраў (кастрычнік 1919 г. — чэрвень 1922 г.). УВільні выдаваў і рэдагаваў часопіс „Громадзянін" [sic], у Горадні — „Родны край“, а ў Коўне — „Сялянская доля“. У кастрычніку 1922 з. прыехаў у Празу, дзе вучыўся на філязофскім факультэце Карлаваза ўнівэрсытэту й атрымаў дактарат з дысэртацыяй на тэму „Пытаньне нацыі й народнасьці". УПразе выдаваў „Бюлетэнь" беларус. сац.-рэвалюцыянэраў, быў сакратаром „Беларусказа кабінэту“ пры „Украінскім сац. інстытуце“ й лектарам беларускай мовы ва „Ўкраінскім пэдазазічным інстытуце“ (1928—1930). Быў таксама намесьнікам старшыні„Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арзанізацый“, супрацоўнікам беларускіх часопісаў „Іскры Скарыны“ў Празе й „Калосьсе" ды „Золак“у Вільні. Таксама апублікаваў некалькі артыкулаў у „Слав. азлядзе“. Сьветлая яму памяць60.