Каляронім у паэткі выразна выяўляе так званыя „няўласныя якасьці колеру“, адлюстроўваючы аптычную сэму „адлегласьць да аб’екту“ й тэрмічную сэму „холад“: Тонкай мглой абвязаліся сінія далі, / Сінія-сінія далі на ўзьмежжы нябёс („Разьвітаньне"); Студзёныя хмары паўзуць у руіны, /Настыглую цэглу лілёвяць і сіняць... („А ўсё ж будзем жыць“). Але адначасова ў Натальлі Арсеньневай каляронім можа рэалізоўваць і адваротнае значэньне — „цяпло“: Загулі, запелі цёплым сінім раньнем / Галасы гармат, / Галашэньнем-плачам бабы да аселіц / Выправілі ўзятых на вайну салдат („Стары Сымон“). Згаданая зьява мае важнае значэньне для правільнага разуменьня мастацкага тэксту. У асобных выпадках побач з вобразнай характарыстыкай аб’екту аўтар паказвае й на яго прасторавае разьмяшчэньне, дае нейкую дадатковую інфармацыю. У сваю чаргу, гэтую інфармацыю трэба своечасова расшыфраваць, прааналізаваўшы ролю каляронімаў у кантэксьце. Сярод іншых адметных прыкладаў выкарыстаньня элемэнтаў колеракоду прыгадаем наступныя выпадкі індывідуальна-аўтарскай інтэрпрэтацыі колералексэмаў: Вёсны кідалі вам на вакно, / На зялезныя йржавыя краты / Зырка-сіняга шоўку малы, / Недарэчна малы шкумяток... (,,Краіне“); Зьвініць мэлёдыя... / Калышуць цішу тоны, / Пяе ўсё аб вясьне лілёвы змрок („Мэлёдыя"). Сынтагма лілёвы змрок — сапраўды паказальная ў сэнсе разуменьня спэцыфікі колераўспрыманьня Натальлі Арсеньневай. Варта згадаць, што, паводле нашых дасьледаваньняў, „змрок" у творах беларускіх пісьменьнікаў найчасьцей „шэры“. Падсумоўваючы сказанае, заўважым яшчэ раз, што сіні — перадусім пазытыўны колер у творах Натальлі Арсеньневай. I, можа быць, пазытыўны ў большай ступені, чым у іншых беларускіх паэтаў. Нездарма ж колеравая прымета засталася зафіксаванай і ў назьве зборніка — „Пад сінім небам“. Іншыя храматычныя колеракоды — зялёны й чырвоны — рэпрэзэнтаваныя ў мастацкіх кантэкстах прыблізна з аднолькавай частотнасьцю. Зялёны ў паэткі сымбалізуе сьвет прыроды, душэўную раўнавагу, якая набываецца ў тым ліку і ў жывым асяродзьдзі, сярод прыроды. Можна сказаць, што „гэта той тып сьветаўспрыманьня, калі чалавечая, творчая ўвага канцэнтруецца на пэўных імгненьнях, у перажываньнях, што імкнуцца ўраўнаважыць лёс чалавека зь лёсам Натуры, адчуваньнем паўнаты і сьвяточнасьці быцьця, спрабуюць перадаць нават у будове верша гармонію, лагоднасьць навакольнага сьвету“16: He ў царкоўцы, малітвай, сьвятою вадой — / Ахрысьціў мяне нехта ў зялёнай дуброве („Ахрысьціў мяне нехта ў зялёнай дуброве.“). Большасьць каляронімаў коду — лексэмы з значэньнем чыстага колеру, нярэдка мэтафарызаваныя: Абляцелі вішні. Пагусьцелі клёны, / Зашумеў, бы ўлетку, сьвежы, новы гай, / Праляцеў нячутна красавік зялёны, / На зямлі пануе сьветла-пышны май (,,Май“). А. Някрасава слушна заўважае, што „аб’яднаньне ў адно спалучэньне канкрэтнага колеравага эпітэту й назвы часавага адрэзку стварае пачуцьцё незвычайнасьці, нечаканасьцідадзенага ўжываньня“'7. Сярод іншых лексэмаў з значэньнем зялёнага колеру адзначым памастацку пераўвасобленыя каляронімы ў наступных кантэкстах .Дзень канаў зь недаверлівай, кволай усьмешкай, / 3 прыкрай, горкай, усьмешкаю хворых людзёў, /1 зьвінелі яму разьвітаньне узьмежкам /Зелянкавыя конікі — дзеці палёў („Разьвітаньне"); Я не жыву вясной. / Рунеюць сенажаці, / Курэе сіні дым над кратамі палёў... („Заміж мяне“). Значэньне каляроніму-дзеяслова рунець — „вылучацца зялё- 16 Сямёнава, А. Лёс і над Лёсам // Арсеньнева, Натальля. Яшчэ адна вясна. Менск, 1996. С. 11. 17 Некрасова, Е. Сннее, голубое у С. Есеннна // Русская речь. 1979. №4. С. 40. Калярыстычная лексыка ў мове твораў Натальлі Арсеньневай ным колерам"і„ўзыходзячы, зелянець". Сэмантычны характар колераабазначэньня рэглямэнтуецца кантэкстам. Выкарыстоўваючы сталую прыкмету зьявы, Натальля Арсеньнева ўзбагачае сэнсавую структуру лексэмы, якой гэтая зьява называецца. Варта адзначыць, што значную колькасьць колеранайменьняў коду зялёны складаюць кампазыты: чорна-зялёны, жутла-зялёны, цёмнарунны, ясна-зялёны, фасфарычна-зялёны й інш. Таму можна сьцьвярджаць, што ў межах колеракоду зялёны складаныя колералексэмы нясуць надзвычай істотную вобразную нагрузку. Чырвоны ў мове твораў Натальлі Арсеньневай — гэта ў першую чаргу колер сонца, часьцей — яго заходу, колер сьвітаньня, а таксама колер восені: Яе лістаю я,—/А сонца дыск чырвоны / Зьбіраецца тым часам наўцёк („О, родны край!“); А ўвосені ізноў — заміжмяне асіны / Чырвоны гасяць жарурэдкім тумане... („Заміж мяне“). Але часам адценьне чырвонага — мастацкае ўвасабленьне вайны, пакутаў, гора. Эпітэт крывавы ў наступным фрагмэнце толькі падмацоўвае адмоўную сымболіку: Нерупіць іх нішто. /Жахлівыя змаганьні, магутны чар вайны, / Крывавыя сьвітаньні больш не хвалююць іх... („Палеглым"). Такая эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка каляроніму можа быць патлумачаная й наступным чынам. Пакуты й бадзяньні, якія зазнала пісьменьніца праз савецкія ўлады, абумовілі прысутнасьць элемэнтаў антысаветызму й антыбальшавізму ў яе грамадзянскай пазыцыі. „У Арсеньневай, на думку Званаровай, гэта адчуваецца й на ўзроўні яе стаўленьня да рэвалюцыйнага чырвонага колеру, якім так захапляліся савецкія паэты, яе сучасьнікі. Паэтка ўводзіць яго ў свае тэксты вельмі рэдка, аддаючы перавагу блізкім колерам^. Такімі выступаюць сэмантычна блізкія лексэмы — ружовы, колеранайменьні са значэньнем „ярка-чырвоны“ — барвовы, пурпуровы, вішнёвы, а таксама дзеяслоў ірдзецца — „вылучацца ярка-чырвоным колерам": Гул пайшоў па вёсцы: ад гасьцінца, / Сьценкайружавеў празрысты, залацісты пыл... (,,3ьнічы“); Ападаў на мае сьляды, na pace, /Дрэў барвовыхліст, / Спавіваў, як брылі гады, / Ўчар нязвыклы маё„калісь“ („Чалавек чалавеку брат“); Пажарышчаў дзікіх мой верш /1 так не згасіць, / Ня змые з душ людзкіх / Пурпуровай крыві („Сягоньня"); Ногі ранамі крывавымі, зайрдзелі, / Вецер старэчы вочы прыгасіў („Ён дайшоў“); Мо такімі, якія да плыні вясёлкавай /Дадалі б яшчэ з 18 Званарова, Л. Колеравая сімволіка ў паэзіі Зінаіды Гіпіюс і Натальлі Арсеньневай... С. іо8. дзесяць нязначных нам колераў, / Накурылі б у душах купальскімі зёламі, /Запарушылі б вочы вішнёвымі зорамі („Адсьпяванае"). У многіх кантэкстах выяўляецца непасрэдная асацыятыўная сувязь пэўных каляронімаў з агнём, але звычайна праз мэтафарызацыю: У той вечар — твой ён— /У душы нам сыпаў лявоніх залацісты, / Агністы апад... (,,Песня“); Вершы вашыя пугамі б’юць па людзёх, /Агнявымі маланкамі паляць сумленьні („Маладым паэтам"). Адначасова паэтка стварае самабытныя колеравыя кампазыты, што ў дастатковай ступені адлюстроўваюць сынкрэтычны характар індывідуальна-аўтарскага колераўспрыманьня — шыпшынна-ружовы й шыпшынна-жывы: Лёгкі ветрыкразгортвае вопратку, / Навакола — бой сьценяў і зьзяньняў, / Небам — хмары шыпшынна-ружовыя, / Ў сэрцы — ціхае, яснае сьвята („Музыка"); А захад згарае ў зьменных адценьнях/ Прадзіўнае хварбы шыпшынна-жывой... („Вячорная часіна"). Першая частка кампазытаў — згадка пра кветкушыпшыну, адзін з сымбаляў Беларусі. Такім чынам, колеракод чырвоны таксама рэпрэзэнтаваны ў творах Натальлі Арсеньневай значнай колькасьцю колераэлемэнтаў, многія зь якіх маюць індывідуальна-аўтарскі характар. Багацьце колеравых адценьняў — адна з найбольш выразных прыкметаў моўнага майстэрства паэткі. Нарэшце разгледзім два ахраматычныя колеракоды — шэры й чорны. Шэры колер, як правіла, сымбалізуе ў Натальлі Арсеньневай цяжкасьці жыцьця, нудоту, будзённасьць: Дні за рукі ўзяліся, /Ідуць шэрым, жудкім, глухім карагодам, /Абіваючы з душаў, з галін /Цьвет вішнёвы ці прагу жыцьця... („Краіне"). Больш прадуктыўнымі ёсьць каляронімы са значэньнем чыстага колеру, але побач ужываюцца й колеранайменьні шызы, адсубстантыўныя прыметнікі попельны, сталёвы, кампазыты срэбна-шэры, брудна-шэры, бура-шэры, шэравокі: Ен заплакаў так дзіка, ішпо шызыя гулі / Узьняліся стралой з падваконьня ў блакіт („Косы“);^к штадня, месца ймкне, мітусіцца, бяжыць, / Аж ня ляжа на ходзішчы попельны вечар („Усьмешка‘7; Істужкай сьцежка ўецца ў жыце, / Зьбягае ўніз, паўзе вышэй, / Паўз ручаёў сталёвых ніці /Бяжыць кудысь далей, далей... („Вячорны абразок“); Срэбна-ійэра курэў гарэшнік, /Шнур алівакі вікныхлоз... („I была там вясна..."). Як бачна, колераэлемэнты коду звычайна ня маюць адмоўнай канатацыі, у адрозьненьне ад уласнакодавага каляроніму. У параўнаньні зь іншымі каляронімамі чорны фіксуецца ў вершах Натальлі Арсеньневай радзей, і пераважна гэта колер-дамінанта. Пры- метнік традыцыйна рэалізуе сымбалічнае значэньне „зло“, „сьмерць": „Маладзік так ведзьмы сочаць, / Зельле йрвуць па роснай ночы, / Чорны, злы, атрутны плён... („Зачараваны кут“). Акрамя кодавай лексэмы ў структуру ўваходзяць і два кампазыты — чарнатканы й чарнабровы, якія звычайна ня маюць адмоўнай канатацыі: Няма ўжо вас... /Вы там, няўрокам, дзе сьвецяць зоры серабрана, /Дзе чарнатканыя туманы хаваюць дзень. /Вы дзесь далёка... („У задушкі“).Усьміхнеццахвойнікам ідубровам, /ЯкЛявонЛявонісе чарнабровай („Лявоніха"). Колькасьць ужываньняў каляронімаў, аб’яднаных паняцьцем „шматфарбавасьць", можа лічыцца дастаткова значнай. Складаныя словы шматкалёрны й шматхварбны ўтрымліваюць аднолькавую періпую частку: Слова — будзь жа паэту слухмяным! / Зь цябе вытку паяс шматкалёрны, /Каб агнём у ім ніткі гарэлі... („Часта ўвечары“); Шматхварбным дываном, красой-вясной сатканым, / Кладзецца сенажаць... (,,Улетку“). У гэтую ж групу ўваходзяць выкарыстаныя ў мастацкім радку прыметнікі каляровы, рабы, пярэсты: Сяньня раніца й сонца / Уставалі ў вянку з каляровых агнёў /1 карункамі йльдзянымі зьзялі/ Залатыя галіны кляноў („Першы сьнег“); За сынам ірванулася, горкая, ўсьлед: / Had усё ёй здалося найвышшым — / Яшчэ раз прыпасьці дарабое бравэркі, /Абвіць, бы драсён, цела хлопца рукамі... (,,Косы“). Каляронім пярэсты звычайна ўказвае на афарбоўку пер’я птушак ці масьць жывёл: Ды сьпявалі птушкі /Ўлесе, як сягоньня: /Берасьцянкі, і шчыглы, /1 дрозд пярэсты й салаўі, /На зьмерку й ранкам... („Песьні"). Лексэмы са значэньнем „шматфарбавасьць", як паказвае матэрыял, звычайна адлюстроўваюць станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку або выступаюць стылістычна нэўтральнымі.