Запісы 35

Запісы 35

97.92 МБ
Адносна рэдка ўводзіццаў кантэкст Натальляй Арсеньневай шматкодавая дысгармонія: Iзагулояно віхурай пурпуровай /Уветразях сівых ібура-шэрых хмар („Туга"). Гэта прыклад чатырохкампанэнтавай дысгармоніі. Дарэчы, калі ў склад аднай двухкодавай гарманічнай ці дысгарманічнай сынтагмы ўваходзіць колеравы кампазыт, то такі тып спалучэньняў мэтазгодна лічыць пераходным. Гэта тлумачыцца тым, што колеравы кампазыт утрымлівае дзьве розныя фарбы, якія належаць да розных кодаў, але адзін з кампанэнтаў самастойны, a другі — факультатыўны, дапаўняе першы, акцэнтуе ўвагу на адценьні пры характарыстыцы зьявы: Паўшываў у хусьцёпалявін /Вечар прошвы ружова-сінія, /Далеч хмелем сівым завіў, / Пачыркаў соткай мяккіх лініяў („На прадвесьні"). Гэта прыклад гармоніі пераходнага тыпу — ад двухкодавай да трохкодавай.
На нашую думку, мэтазгодна клясыфікаваць як шматкодавыя спалучэньні, у склад якіх уваходзяць лексэмы са значэньнем „піматфарбавасьць". У самім паняцьці якраз і заключаецца сутнасьць зьявы, калі ў кантэксьце выкарыстана некалькі лексэмаў з рознымі сэмантычнымі адценьнямі бязь іх дакладнай характарыстыкі. Таму канатацыя сынтагмы будзе залежаць ад другога кампанэнту, а каляронімы названай групы ёсьць па сутнасьці нэўтральнымі. У паэзіі Натальлі Арсеньневай такія спалучэньні ўтвараюць толькі гармонію: Сяньня раніца й сонца ўставалі / У вянку з каляровых агнёў/I карункамі йльдзянымі зьзялі / Залатыя галіны кляноў („Першы сьнег"). Разам з тым у асобных творах Натальлі Арсеньневай адзначаюцца ўжываньні сынтагмаў з паслабленай станоўчай канатацыяй — „слабая гармонія“(С. Лясовіч): Зноў сінее зімовая далеч, / Зноў зяленяцца змрокі, як лёд, /1 гарыць пурпуровай эліаляй / Нежывы і халодны заход. У прыведзеным мікракантэксьце адмоўную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку надае радок „нежывы і халодны заход“. Але наступная страфа — з выразнай колеравай гармоніяй, якая нібы супрацьпастаўляецца папярэднім радкам: А нядаўна, здаецца, учора, / На блакітных палотнах нябёс/Ткалішоўкамзялёным вузоры/Маладыя галіны бяроз... („Новая зіма“). Такія пэйзажныя замалёўкі сапраўды выклікаюць захапленьне, дазваляюць дастаткова выразна зрокава ўявіць апісанае. А выкарыстаны прыём колеравай гармоніі як найлепш расквечвае вершаваны фрагмэнт яскравымі адценьнямі, выклікае замілаваньне й захапленьне.
Можна меркаваць, што колеравая гармонія — неад’емны кампанэнт колерапісу ў творах Натальлі Арсеньневай, адмысловы сродак паэтычнай вобразнасьці.
Колеравы вобраз значна лепш успрымальны й багаты, калі ўдакладнены адценьнямі. Менавіта таму аўтары ў паэтычным тэксьце выкарыстоўваюць кампазыты. „Яны, — заўважае Дз. Паўлавец, — нагадваюць зьлітнае, непадзельнае словазлучэньне й зазвычай нясуць даволі моцны запал эмацыянальнасьці й экспрэсіўнасьці“23.
Можна вылучыць наступныя агульныя групы колеракампазытаў на аснове іх складовых частак паводле колеравага значэньня:
•	колеравыя кампазыты, абедзьве часткі якіх рэал ізуюць колеравыя сэмы: рудава-жоўты, бел-чырвоны, шэра-буры й інш.;
•	колерава-сьветлавыя — складаюцца з колераабазначальнага й сьветлаабазначальнага элемэнтаў: зырка-чырвоны, цёмназялёны, бледна-сіні й інш.;
•	колера-няколеравыя — складаюцца з колераабазначальнага й няколеравага элемэнтаў: чорнатканы, белабокі, сінявокі й інш.
У творах Натальлі Арсеньневай колеравыя кампазыты — гэта досыць вялікая група словаў: Замялі бярозы жоўты шлях за сонцам /1 сустрэлі шэра-серабраны змрок („Стары Сымон“); I загуло яно віхурай пурпуровай / У ветразях сівых і бура-шэрых хмар (,,Туга“). У паэткі кампазыты, як правіла, зь іншымі каляронімамі ўтвараюць колеравую гармонію: ..Жменя куль, трохлінейкі рамень праз руку /1 бандаж у крыві — бел-чырвоны і белы („Вы пайшлі паміраць"). Дарэчы, толькі кампазыты, якія ўтрымліваюць сэмы „белы“ й „чырвоны", даволі абмежавана выкарыстоўваюцца ў пэйзажных замалёўках. Пераважна яны рэалізуюць сымбалічнае патрыятычнае значэньне, што зьвязана зь беларускімі нацыянальнымі колерамі.
Колерава-сьветлавыя кампазыты ўжываюцца ў апісаньні краявідаў, але адзначаюцца таксама й пры характарыстыцы выгляду жывых істот: Зь цёмна-сініх глыбіняў над намі/Ноч зыходзіць спакойна, паволі (,,3оры“); Вочы балотніцы сьвецяцца / Трухляй жутла-зялёнай, / Засьвецяцца — й зжухнуць („Балотніца").
У колерава-няколеравых кампазытах „няколеравым“ элемэнтам ёсьць аб’ект апісаныія: Ўкруг бярозы стаяць белабокія, / Сыплюць з косаўрасплеценыхзолата... („Жоўтая восень“). Зьвернем увагунааўтарскія колеравыя кампазыты-наватворы, якія стварае Натальля Арсеньнева з элемэнтамі кодужоўты: Ці ў вадзін яшчэ верасеньзалатаклённы /Мы душою і сэрцам уліпнем? („Ня так лёгка“); Прамінула мая
23 Паўлавец, Дз. Белы ветразь на сініх азёрах // Полымя. 2000. № 9. С. 240.
ўлюбёная жаўтатканая, / Шкляная восень („Мяцеліца"); Ціха восень да ймшы пахавальнай/Жаўтатканы дыванрасьсьцілае... („Восень у гаі“); Косы зьвіняць. / Сьпеўна ўзносяцца зыкі, / Поўняць жыцьцём жаўтацьвет-сенажаць... („На сенажаці“). Такія складаныя лексэмы ўзбагачаюць мастацкі вобраз новымі асацыяцыямі, адначасова канкрэтызуюць аб’ект апісаньня й даюць прастор фантазіі чытача.
Беларуская дасьледніца калярыстыкі С. Лясовіч прапануе адпаведную клясыфікацыю складаных колеравых словаў24. Паводле асаблівасьцяўутварэньня выяўленыя ў творах Натальлі Арсеньневай колеравыя кампазыты могуць быць разгрупаваныя наступным чынам:
1)	Кампазыты, утвораныя ад двух якасных колеравых прыметнікаў розных колеракодаў: Пей нам аб сонцы,/Што ўлозах густых/Жоўта-сярэбраны гойдае дым... („Салавей").
2)	Кампазыты, утвораныя ад двух якасных колеравых прыметнікаў аднаго коду. У асноўным гэта паўтор таго самага колераэлемэнту — рэдуплікацыя: Тонкай мглой абвязаліся сінія далі, /Сінія-сінія далі на ўзьмежжы нябёс (,,Разьвітаньне“). Да гэтай групы можа быць таксама аднесенае прыслоўе-кампазыт бела-бела, бо ўтворанае ад адпаведнага прыметніка: Без такіх мы прыжджом бела-бела ўсьпененых маяў, / Залатога пяску каласоў... („Краіне”).
3)	Кампазыты, утвораныя ад двух якасных колеравых прыметнікаў, адзін зь якіх паказвае на ступень праяўленьня якасьці: Чырвоны бляск асеньні захад / Праз рэдкі кужаль хмараў цэдзіць, / Густы сасоньнік крые бляхай / 3рудава-жоўтай, чыстай медзі („Асеньні вечар“).
4)	Кампазыты, якія ўтварыліся ад адноснага й якаснага колеравых прыметнікаў аднаго коду. Адносны прыметнік, як правіла, набыў колеравую сэму ў адпаведнасьці з колерам прадмету ці зьявы, ад якога ўтвораны, — сьнежна-белы, шыпшынна-ружовы, зеленарунны.Ажусё, што ўвосенізгублена /На пусткоўяхзрудзелыхурочых, /Зноўаднойдзецца зеленаруннаю/I багуннай вясноваю ночай! („Мяцеліца").
5)	Кампазыты, якія ўтварыліся ад адноснага й якаснага колеравых прыметнікаў розных кодаў: Зьбірае ён з роўнаю, пільнай уцехай/1 белую наквець вясновых калінаў, /I восеньскіх клёнаў зрудзелыя вехці/Патрапіць набрацца прыгожасьці дзіўнай /Ізроссыпаў зорных, і з сонечных пасмаў,/I з чорна-крывавыхрабрынаўруінаў... („Нашым паэтам").
24 Лясовіч, С. Колераабазначэньне як сродак вобразнасьці ў паэзіі Натальлі Арсеньневай // Вестннк Полоцкого государственногоуннверснтета. Гуманнтарные наукн. Т. і. № 4. 2002. С. 99.
6)	Кампазыты, утвораныя ад двух адносных прыметнікаў, адзін зь якіх абазначае колер: А захад заграе ў зьменных адценьнях/Прадзіўнае хварбы шыпшынна-жывой.. („Вячорная часіна").
7)	Кампазыты, якія ўтварыліся ад сьветлавога й колеравага адноснага прыметніка: I чаму на гнуткіх і пявучых струнах / Новых пуцявінаў сьцежак і дарог / He пайсьці вось гэткім раньнем целінарунным / Рэзаць маршы жвавым, рэзвым смыкам ног! („Велікодным раньнем"). Зьвяртае на сябе ўвагу, што калі ў лексэме зеленарунны колеравае значэньне другой часткі кампазыту — „рунны“ — паслабленае праз прысутнасьць у першай колеру, сэмантыку якога прыняло на сябе слова „рунь“ („зеляніна"), то ў колераабазначэньні цемнарунны другі кампанэнт мае выразнае значэньне „зялёны“.
8)	Кампазыты, утвораныя ад якаснага колеравага прыметніка й няколеравага дзеепрыметніка. У Натальлі Арсеньневай гэта ў асноўным дзеепрыметнік „тканы“ — белатканы, чорнатканы, жоўтатканы: Ітуманручнікомбелатканым/Ужо сьцелецца нізка іроўна... (,,Ноч“).
Побач з двухкампанэнтавымі кампазытамі Натальля Арсеньнева часам уводзіць у кантэкст і трохкампанэнтавыя колералексэмы. Гэта бел-чырвона-белы, які зноў жа цесна зьнітаваны з нацыянальнай беларускай сымболікай і ўжываецца ў вершах патрыятычнай тэматыкі, a таксама бела-зялёна-ўсьпенены, дзе трэці кампанэнт — „няколеравы“: Усё, што ў нас было, што ёсьць, / Усё, што будзе, / У бел-чырвонабелае ўваткана палатно („Зьняважным сьцягам“); Iхоць гэтулькі іх ўжо было / Вёснаў бела-зялёна-ўсьпененых, / Яшчэ раз да яе ў палон /Пойдзе сьвет, каб цьвісьці й зяленіцца' („На прадвесьні").
Такім чынам, колеравыя кампазыты — своеасаблівая, самабытная лексыка, якая дапамагае мастаку слова ствараць сапраўды маляўнічыя карціны, што так і струменяць рознымі фарбамі й адценьнямі. Зразумела, што гэта вымагае ад паэта дасканалага веданьня законаў колеравай спалучальнасьці, асаблівасьцяў словаўтварэньня. I ў кожным разе колеравыя кампазыты выразна ілюструюць эстэтычныя перавагі аўтара. Можна сказаць, што ў сыстэме колераабазначэньня Натальлі Арсеньневай складаныя колералексэмы — надзвычай важны элемэнт колерапісу. Як, зрэшты, і колеравая мэтафара, колеравае параўнаньне, колеравы эпітэт. Спынімся больш падрабязна на названых стылістычных фігурах, акцэнтуючы ўвагу на спэцыфіцы іх выкарыстаньня паэткай.
Асабліва важная роля ў колерапісе Натальлі Арсеньневай належыць мэтафары. Паводле наяўнасьці ў структуры колеравага кампанэнту мэтафары варта падзяліць на дзьве групы; 1) у склад якіх ува-
ходзіць колеранайменьне; 2) у складзе якіх каляронім адсутнічае, а іх прыналежнасьць да пэўнага колеракоду вызначаецца паводле асацыятыўных сувязяў.
У мастацкіх тэкстах паэткі кожны колеракод у большай ці меншай ступені мае мэтафарычныя спалучэньні першай групы: На заходзе — шнурком пацёркаў / Зьзяюць хмараў чырвоных каралі („Запалілі каштаны"); А нядаўна, здаецца, учора, / На блакітных палотнах нябёс / Ткалі шоўкам зялёным вузоры / Маладыя галіны бяроз („Новая зіма“); He ківайце, калматыя хвоі., / Чорнай пражаю тонкіх галінаў (,,Ноч“); Калі воўнай белаю авечкаў / Устаюць туманы з сенажаці (,,Калі“); Пахучай сьвечкай з воску залатога/ Канае над палеглымі асеньні дзень... (,,Палеглым“) і г.д. Бачна, што даволі распаўсюджаная своеасаблівая інфільтрацыя мэтафары й колеравага эпітэту. Гэта, на думку Л. Сямешкі, „па-першае, эканоміць аб’ём апісаньня, na-другое, дапамагае стварыць такую зрокава-асацыятыўную вобразнасьць, якая актывізуе пачуцьці, уяўленьні Ў сьвядомасьці чытача, дапамагае ўстанавіць аналёгіі паміж сьветам прыроды й сьветам чалавека"2^.