Запісы 35

Запісы 35

97.92 МБ
Колераэлемэнт васковы мае адмоўную канатацыю, калі характарызуе вонкавы выгляд чалавека: Госьцю вядун із усьмешкай вітае, / Ейныя думкі як быццам гартае. /Белы, высокі, калматыя бровы, / Твар, як і лес той, пажоўклы, васковы („Дзяўчына"). Тут пеяратыўнасьць падмацоўваюць асацыяцыі са сьмерцю, напамінкам пра якую часта зьяўляюцца васковыя сьвечкі.
Сярод іншых адсубстантыўных прыметнікаў са значэньнем колеру адзначым лексэмы каштанавы, зь нетрадыцыйным апісаньнем сьнегу, і сонечны — з адлюстраваньнем найбольшай ступені праяўленьня сьвятла: У ходзішча шчырбах каштанавы тае сьнег (,,Прошча“); Богу-Сыну малілася ўсё — /Агарож прыдарожных каменьні,/Маладых ячмянёў каласьсё, /Цёплы вецер, што згортваў з дарогі вір пялёсткаў... /1сонечны пыл... („I была там вясна...“)-
Для колерапісу Натальлі Арсеньневай характэрнае выкарыстаньне каляронімаў са значэньнем непаўнаты якасьці: бураваты, залацісты, прыжаўцелы, недажоўклы, жаўтавы, якія часьцей ужываюцца ў дачыненьні даколерулістоты дрэваў: За калыскай, захатай былідарогі, / ...I далёкіхбароўбураватыярогі, /Іна пожняхчябёс — балачын снапы... (,,Косы“); Тут залатую хаваюць моўчкі / Ледзь першы жаўтавы ліст залунае над мурам... („Адцьвітаньне"). Зьвяртаюць на сябе ўвагу самабытныя, аўтарскія колеранайменьні, якія адносяцца да коду жоўты, у прыватнасьці, кампазыт залатаклённы: Ціў вадзіняшчэ верасеньзалатаклённы/Мы душою і сэрцам трывожным уліпнем? („Ня так лёгка“).
Такім чынам, выразна бачна, што колеракод жоўты ў творах Натальлі Арсеньневай мае разгалінаваную сыстэму элемэнтаў. Гэта пад-
Зайцев, А. Наука о цвете н жнвопнсь. Москва, 1986. С. юб.
крэсьлівае важнасьць найбольш сьветлых адценьняў у колеравай карціне сьвету паэткі, яскрава дэманструе яе слоўнае багацьце, сьведчыць пра карпатлівую працу над вобразам.
Другі найбольш распаўсюджаны колеракод — белы. Значна часьцей у кантэксьце выкарыстоўваецца ўласнакодавы каляронім, які ў поўнай меры перадае адценьні самых сьветлых фарбаў. Колер зьвязаны з важнымі для паэткі хрысьціянскімі матывамі: „сьвечкі белыя“, „белы вянок“, Had дахамі, увыш узьняўшы бель крыльля, / Стаіць, усё ў вагні, / Трохкрыжжа на старожы; У белай рызе рабіны стаяць; Высокі, белы хорам і інш. Верш „Малітва", які стаў рэлігійным гімнам Беларусі, выразна пацьвярджае канцэптуальную значнасьць хрысьціянскіх прыярытэтаў у сьветапоглядзе паэткі.
У пэўных фрагмэнтах прасочваецца выразная сувязь колераўспрыманьня з фальклёрнымі матывамі, назіраецца своеасаблівая пераемнасьць народных традыцый: ...Слалі стрэлы ў грудзі яго белыя, / Слалі стрэлы ў вочы яго сьмелыя... („Лебядзінае возера").
У кантэксьце паэтычнай традыцыі пачатку XX ст., асабліва ў эстэтыцы сымбалізму, белы колер асацыюецца з „зараджэньнем новага ў жыцьці, пераўвасабленьнем сьвету“". Падобныя матывы прасочваюцца і ў Натальлі Арсеньневай: Без такіхмы прыжджом бела-бела ўсьпененыхмаяў, /Залатога пяску каласоў... /Возьмем шчасьце сабе і Табе! (,,Краіне“). Дасьледніца калярыстыкі Л. Званарова сьцьвярджае, што белы колер у паэткі выклікае „глыбока асабістыя асацыяцыі. Для Н. Арсеньневай гэта, вядома, у першую чаргу родная Беларусь. Ледзь зьявіліся ў напісаным ужо ў ЗША вершы Н. Арсеньневай „Час ня час“ „белая пляма“, „белы цьвет“, як адразу жузьнікаелірычная тэма Радзімы 42: Песьцяць сэрца й худыя вазоны й брукі / Ў белі паперкавай лускі. /Іўсёчыста — бо вецер з Гудзону / Сяньня нейкізусімбеларускі!
Акрамя галоўнага каляроніму ў мастацкім радку паэткі намі адзначаныя й іншыя лексэмы-колераэлемэнты, што ў той ці іншай ступені адлюстроўваюць адценьні белага. Яны выступаюць неабходным кампанэнтам пры вобразнай характарыстыцы навакольнага асяродзьдзя, пераважаюць у абмалёўцы зімы, дрэваў увесну, ночы: Месяц плёнчык зпад хмараў прарос і задрыжэў, / Заківаўся, заплакаў у лужынах, /
11	Нванов, Н. Снмволы в рассказе A. Н. Толстого „Овражкн" // Русская речь. 1989. №4. С. 140.
12	Званарова, Л. Колеравая сімволіка ў паэзіі Зінаіды Гіпіюс і Натальлі Арсеньневай // Культура беларускага замежжа. Кн. 3. Менск, 1998. С. іоі.
Срэбнымрассыпаным макам... (,,Туман“); Дзеньяшчэ ці дзесяць, і пялёсткаў сьнежных / Май насыпле ў сеці яблынных садоў... („Велікодным раньнем"); Кіну ж, рыну на вецер тугу, /Хоць усюды руіны, руіны /1 кастрою сівой церушыць / Абыякавы восеньскі дзень... („Хоць усюды руіны“). Тут заўважым, што колераэлемэнт сівы рэдка ўжываецца Натальляй Арсеньневай у сваім наўпростым значэньні — для перадачы колеру валасоў. Часьцей выкарыстоўваецца ў апісаньні пахмурных, бяз сонечнага сьвятла, пэйзажаў, для актуалізацыі пеяратыўнасьці. Таму можна гаварыць пра агульную канатацыйную амбівалентнасьць у суадносінах „белы—сівы“: Ярылаў белы конь / Праменьмі, ўплеценымі ў грыву,/ Прапаліць сьмерць і сьпеў падкоў,/ Абвесьціць сьвету дзень шчасьлівы („Ярылаў конь“); Так неяк збрыдла мне ўсё. /Жыцьцё даўно ў жалобнайраме. / Стаптаны мрой сівы драсён („Асеньні холад“). Ужываньне колераэпітэту белы ў адным мікракантэксьце зь імем бога сонца Ярылы яшчэ раз падкрэсьлівае сымбалічнае значэньне названага колеру — „сьвятло ва ўсіх праявах". Гэта і сонца, і боскасьць, і жыцьцё, і вера. Сівы, наадварот, сымбалізуе разгубленасьць, будзённасьць, страту душэўнай раўнавагі.
Варта адзначыць, што ў шэрагу выпадкаў Натальля Арсеньнева малюе „нябесныя" рэаліі — хмары, зоры — пры дапамозе своеасаблівых адсубстантыўных колеравых сынонімаў пэрлавы, жамчужны ў індывідуальна-аўтарскай інтэрпрэтацыі: I парловыя хмаркі вяночкі плялі/Над паўсоннай, імглістай прасторай зямлі... („Ішла вясна“); Пабялелі зоры.../ Воз зямчужны дышаль павярнуў да ўсходу... / Высах Млечны Шлях... („Стары Сымон“). Такія аўтарскія наватворы выразна карэлююць з болып пашыранымі формамі, але адначасова выдатна ілюструюць моўны густ творцы. Да таго ж, можна меркаваць, каляронім зямчужны ў азначэньні сузор’я невыпадковы. „Зоркі як элемэнт рэальнага сьвету ў рытуальным і фальклёрным кантэксьце набываюць сымбалічны зьмест. Так, яркае зьзяньне зьвязвала зоркі ў сьвядомасьці чалавека з каштоўнымі камянямі, бісэрам, срэбрам, золатам“'3.1 лексэма зямчужны мае тады амбівалентны характар: тут і жэмчуг (пэрл), і зьзяньне. Яшчэ адно сьведчаньне ўдумлівага падыходу аўтара да выбару моўных сродкаў.
Сярод іншых лексэмаў, якія ўваходзяць у структуру колеракоду белы, адзначым дзьве групы каляронімаў: што абазначаюць непаўна-
13	Леўкавец, М. „Сьвечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць”: Вобраз зорак у духоўнай культуры славян // Роднае слова. 2002. № 2. С. 102.
ту якасьці, слабую насычанасьць колераў: бялявы, бялёсы, сіваваты, сівавы; і што паказваюць, наадварот, на найболыпую ступень колеравай насычанасьці: белы-белы, найбельшы, сівы-сівы, сьнежна-белы.
Калі прыметнікі з сэмай непаўнаты якасьці ўтвараюцца пры дапамозе адпаведных суфіксаў — ,,-ават-“, ,,-ав-“, „яв-“, »-ёс-“ — г. зн. праз унутраную сынтагму, то словы са значэньнем праяўленьня высокай ступені якасьці — гэта прыметнік у форме найвышэйшай ступені параўнаньня, а таксама кампазыты, утвораныя паўторам каляроніму або ўжываньнем колеравага сыноніму ў першай частцы. У мастацкім радку яны дазваляюць перадаць найдрабнейшыя адценьні колеру, вылучыць нейкую дэталь, акцэнтаваць на ёй увагу чытача: Плакаў стары, абціраючы вочы,/ Сьлёзы буйныя сплывалі равочкам, / 3 твару ў кары й лішаёхсіваватых, / Зьзялірасою на вуснах калматых („Лясун“); Ен паблытаў дзіўныя вузоры / Ўгальліразварушаных дрэў, / Ен маркотныя ніваў разоры / Сьнежна-белай пялёнкай адзеў... („Першы сьнег“).
Такім чынам, матэрыял паказвае, што колеракод белы як адзін з найбольш важныху Натальлі Арсеньневай валодае істотным сынтагматычным і сымбалічным патэнцыялам, вызначаецца багацьцем асацыяцый і разам з тым захоўвае традыцыйнае значэньне чысьціні, некранутасьці.
Яшчэ адзін прадуктыўны ў мове твораў паэткі колеракод — сіні. У большасьці выпадкаў ён рэпрэзэнтаваны ўласнакодавым каляронімам. Сіні ў традыцыі сымбалізму — „гэта і ўвасабленьне патаемных жаданьняў, мараў і нават намёк на недасяжнае, іншымі словамі, на сусьветныя, касьмічныя гармоніі"^. Як сьведчаць розныя дасьледаваньні, у мінулым сіні меў звычайна адмоўную канатацыю. Так, на думку Е. Гётэ, сіні выяўляе „дзіўнае й амаль невыказнае ўзьдзеяньне. Як колер — гэта энэргія, але ён стаіць на адмоўным баку... Уім спалучаецца нейкая супярэчнасьць узбуджэньня й спакою"'5. Але ў Натальлі Арсеньневай каляронім толькі ў нязначнай ступені адлюстроўвае адмоўную канатацыю. Лексэмы з такой характарыстыкай фіксуюцца ў тэкстах паэткі нячаста й пераважна ў малюнках вечара й ночы: Іходзіць па месьце зьмярканьне ў зрэб’і / Сьсінелымі пальцамі сэрцы цярэбіць („А ўсё ж будзем жыць“). Пазытыўная ж сымболіка сіняга колеру вы-
14 Званарова, Л. Колеравая сімволіка ў паэзіі Зінаіды Гіпіюс і Натальлі Арсеньневай... С. 140.
15 Гёте, Н.-В. Нзбранные сочннення по естествознанню. Москва, 1957. С. 315.
Калярыстычная лексыка ў мове твораў НатальліАрсеньневай разна прасочваецца праз карэляцыю з вобразамі нябесных рэалій. Натальля Арсеньнева падчас цяжкіх жыцьцёвых выпрабаваньняў, як і кожны хрысьціянін, шукае падтрымкі ў Богу, у веры, якія ўвасобленыя ў вобразе чыстага неба, супрацьпастаўленага зямным клопатам: Ад злых, няветлых песьняў гора, /Ад змораў шэрае зямлі, / Ўнеба сіню, ў неба мора / Ты зрок прысталы падымі. / У сінім небе няма распачы глухой, /Што гасіць паволі ўсё, /Пад сінім небам усё іначай — /Здаецца сьветлым, як сны, жыцьцё... („Пад сінім небам“); Краскі — памяткі песьні званкіх жаўрукоў /Пад паветкаю сініх нябёс („Ішла вясна“).
Сіні колер невыпадкова ёсьць сымбалем Радзімы, бо менавіта „сінія" (сьветла-сінія, цёмна-сінія — гэта ўжо іншая рэч) — канцэптуальныя для беларуса паняцьці: неба, рэкі, азёры, лён, валошкі. Разам з тым адзначым, што побач зь сінім у апісаньні Айчыны пасьлядоўна ўжываюцца каляронімы блакітны й васільковы: Сягоньня — Бацькаўшчына й мы — адно. / У кажным сэрцы тут яе аскепак сіні /Мігціць, запаўшы глыбака на дно. („Чаго тужыць“); Тады ўміг зьвяз сталёвы / 3 блакітнай Бацькаўшчыны зьвяжам, /1раз нарэсьце моцным словам ня нам, /Амы штось сьвету скажам! („Сталёвы зьвяз“); ...Шчасьце — ява, праўда, не адно — надзея, / Васільковай цішай Беларусь сінее... („Не заплачу болей").