Агулам, аднак, раман В. Адважнага вобразна й сюжэтна вельмі багаты. Ягоныя людзі — сапраўдныя беларускія вяскоўцы. Кампазыцыярамана ўдалая: толькі здаецца, нібыта канцоўку адарвалі. Раман надрукаваны лацінкай і выдадзены вельмі ахайна. Фр. Гр. С. 174-175 Міхась Машара: „На сонечны бераг". Зборнік вершаў (Вільня 1934 г. Выданьне Cm. Глякоўскага і Я. Найдзюка. 8о с. (з партрэтам аўтара). Міхась Машара — малады паэт Заходняй Беларусі, бо нізка „На сонечны бераг“ — ягоная першая. Шчырая й часта балючая любоў да няшчаснага лёсу беларускага народу ў Польшчы бурліць у Машаравых вершах. Ён паэт беларускай вёскі, і гэта збліжае яго зь вялікім песьняром расейскай вёскіЯсеніным, пад чыім моцным уплывам творыць Машара; месцамі ягоныя вершы гучаць як усяго толькі пераклад зь ягонага ўзору, напр.: He крычу, не шкадую, ня плачу™, што расплёскала солад жыцьцё, я і так сваю торбу жабрачу перакіну сабе праз плячо. He таго, не таго я шукаю, не па шчасьце прыйшоў я сюды. 49 Маецца на ўвазе вядомы ясенінскі верш „Не жалею, не зову, не плачу...“ Ціхай радасьцю сьвет я кахаю, маткі праўды цалую сьляды... Лірыка Машары мае асабісты й нацыянальна-рэфлексіўны характар, але ў паэта выяўляецца схільнасьць да ідэалягічнага збліжэньня з плыньню духоўнага сэрвілізму, пачуцьцёвай хлусьні й фальшу, у кірунку якой ідуцьА. Бартуль іХвядор [sic] Іль[л]яшэвіч.Ад сэрца жадаю, каб Машара ўнік гэтае небясьпекі, памятаючы, што той, хто аднойчы ступіў на сьцежку „Роднага краю"50, дагэтуль яшчэ не вярнуўся. Нізка Машары выдадзеная вельмі рупліва. Упрыгожвае яе сымбалічная выява весьляра, які плыве на „Сонечны бераг“. Фр. Гр. С-355 Тамаш Грыб 1935 (№ XXVII) Зрубрыкі .Агляд славянскага жыцьйя“ БССР. У верасьні 1932 г. Цэнтральны камітэт усесаюзнай камуністычнай партыі пастанавіў, каб ва ўсіх нацыянальных школах СССР было ўведзенае выкладаньне краязнаўства, роднай мовы, літаратуры, геаграфіі й гісторыі адпаведных нацыянальнасьцяў. УБеларусі на гэтую пастанову дасёньня не зважаюць, як відаць з артыкулу Д. Вініка „Калі пачнуць выкладаць у школах гісторыю Беларусі?" („Зьвязда“, № 285). Камісарыят народнай асьветы Беларусі, каб пазьбегчы праблемаў, што ўзьніклі ў выніку канфіскацыі „нацыяналісгп.ычных“ падручнікаў беларускай гісторыі, напісаных У. Ігнатоўскім ІБ. [sic] Пічэтам, выключыў з праграмы навучаньня гісторыю Беларусі й проста прыняў навучальную праграму вялікарускіх школаў. На месяц студзень г.г. у Менску склікаюць усебеларускую канфэрэнцыю гісторыкаў, на якой пад кіраўніцтвам праф. П. Горына, прэзыдэнта Беларускай акадэміі навук, павінныя быць падрабязна аб- № Беларускі тыднёвік„Родны край“ выдаецца польскім віленскім ваяводам, і супрацоўнічаюць у ім зболыйага польскія службоўцы. — Заўвага Ф. Грышкевіча. Беларусь у праскім часопісе „Slovansky prehled" (1925—1938) меркаваныя разьсягласьць ізьмест гістпарычнага навучаньня ў беларускіх школах. У сувязі з замахам на С. Кірава ў Менску былі асуджаныя на сьмерць дзевяць чалавек; паводле імёнаў вядзецца пра людзей, зусім невядомыху беларускім грамадзкім і культурным жыцьці. Беларускія паэты Янка Купала, Якуб Колас, Андрэй Александровіч і Ф. [sic] Кляшторны апублікавалі „Букет вершаў у вянок на магілу Кірава“, дзе рашуча асуджаюць тэрор як зброю палітычнай барацьбы. Т.Г. С. 21 3 рубрыкі „Нэкралёгі“ Др. Мікола Іль[л]яшэвіч памёр у Вільні ад сухотаў 3 верасьня 1934 г. у веку 31 года. Скончыўшы ў 1923 г. беларускую гімназію ў Вільні, вучыўся на філязофскім факультэце Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе, дзе падаў дысэртацыю „Беларусь як антрапа-геаграфічны цалак“. У1930г. у выдавецтве„Чэскічытач“выйшла ягоная кніга „Беларус[ь] і Беларусы^'. Дасьледаваньне „Культурна-геаграфічны характар Беларусі" было надрукаванае ў „Зборніку чсл. геаграфічнага таварыства“(1928), быў аўтарам артыкулаў пра Беларусь у Отавым навуковым слоўніку Н. Д. У той жа час ён быў супрацоўнікам „Славянскага агляду". 31929 г. ён зноў жыў у Вільні, быў выкладчыкам геаграфіі ў беларускай гімназіі й сакратаром Беларускага навуковага таварыства. Уальманаху гэтага гуртка за 1933 г. апублікаваў дасьледаваньне пра расейскую палітыку ў Беларусі за часамі Кацярыны II і Паўла I. Беларускі народ заўчасна страціў у ягонай асобе працаўніка навукі, які падаваў вялікія надзеі. Т.Г. С. 47-48 3 рубрыкі „Агляд славянскага жыцьця" БССР. 14—23 студзеняўМенску пад старшынёўствамА. Чарвякова праходзіў XI зьезд саветаў Беларусі. М. Галадзед зрабіў даклад s' Рэцэнзію на гэтую кнігу ў № ХХШ „Славянскага агляду" падае Ф. Грышкевіч (С. 144). пра гаспадарчае й кулыпурнае будаўніцтва цягам апошніх чатырох гадоў. На рэканструкцыю народнай гаспадаркі было выдаткавана цалкам П25міл.рублёў. Усельскай гаспадарцы моцна прагрэсавала калектывізацыя: У1931 г. было калектывізавана толькі 15% сялянскіх гаспадарак, пад канец 1934 г. калектывізацыя дасягае ўжо 72%. Значна зьмянілася й культурная сытуацыя. Узьнік шэраг новых агульнаадукацыйных і сярэдніх школ: у 1927—1928 г. было агулам 5529 школ, у 1934 г. — ужо 7105. Вышэйшых навучальных установаў у Беларусі сёньня 18. Колькасьць студэнтаў вырасла з 10 574 (у 1931 г.) да 13 460 (у 1934 г.). На рабфаках (рабочых факультэтах) у 1934 г. было 11 040 студэнтаў: у тэхнікумах (прафэсійных школах) у 1934~ 1935 гзарэгістравана 22 ооо студэнтаў. Цягам апошніх чатырох гадоў вышэйшую адукацыю атрымалі 3148 чалавек, тэхнічныя прафэсійныя школы скончылі ю 468 афіцыйна залічаных студэнтаў.Для характарыстыкі сёньняшніх варункаў ільга зацеміць, што на гэтым зьезьдзеБССР паказальна іўрачыста выступіла дэлегацыя з Заходняй вобласьці, то бок з часткі беларускай тэрыторыі з цэнтрам у Смаленску, далучанай да РСФСР. Т.Г. С. 67-68 БССР. Паводле пастановы Ўсебеларускага саюзу савецкіх пісьменьнікаў ад 4 лютага з Саюзу былі на шэсьць месяцаў выключаныя Кляшторны й Маракоў; вымова была зробленая Вольнаму йДудару, заўвага Баранаву. Гэта пакараньні за „халтуршчыну“ (то бок бескаштоўную творчасьць) і за багемны лад жыцьця ўДоме пісьменьнікаў. Нібы выпадкова ўсе гэтыя маладыя беларускія пісьменьнікі былі нядаўна абвінавачаныя ў„нацыянальным ухіле“... За „трацкісцка-зіноўеўскую кантрабанду ў мастацтве" быў выключаны з камуністычнай партыі й пазбаўлены ўсіх пасадаў Кс. Дунец52, вядомы літаратурны крытык, намесьнік народнага камісара асьветы, дырэктар„Галоўмастацтва"й адказнырэдактар часопіса ,ДІітаратура й мастацтва На ю сакавіка прыпала дзясятая гадавіна заснаваньня „Белдзяржкіно". За гэты час там было выраблена 37 мастацкіх фільмаў (у 52 Насамрэч маецца на ўвазе Хацкель Дунец (1897—1937), габрэйска-беларускі літаратар і крытык. У чэскім тэксьце кірылічная літара „Х“ памылкова перададзеная як лацінская тым ліку угукавых, некаторыя зьіх — па-беларуску). Да рэвалюцыі на тэрыторыі Савецкай Беларусі было 25 кінатэатраў, цяпер нібыта 1227; вядома ж, іхмэта перадусім — „палітычна-выхаваўчая Т.Г. C.105 БССР. Б. Тарашкевіч, былы правадыр беларускай сялянскай „Грамады" ў Польшчы, які сёньня жыве ў Маскве, напісаў у газэце „Зьвязда“ (№ 66) артыкул, у якім абвяргае распаўсюджаныя польскім друкам зьвесткі нібыта пра свой перасьлед і нават расстпрэл. Сярод іншага, ён піша: „У Савецкім Саюзе я знайшоў зусім ня сьмерць, а вялікую радзіму ад Камчаткі да польскіх граніцаў, якая мне блізкая і дарагая. Пры гэтым не аслабела мая любоў да роднай Беларусі, якую я не супрацьпастаўляю ўсёй краіне Саветаў, а лічу яе неад’емнай часткай вялікага Саюзу ССР“. Т.Г. C.196 Беларусы ў Польйічы. „Кур’ер Віленскі“ надрукаваў шэраг допісаў польскіх настаўнікаў, што працуюць у польскіх школах у Заходняй Беларусі. У адным з гэтых допісаў гаворыцца: „(Беларускія) дзеці прыходзяць у школы, не разумеючы ніводнага польскага слова. Між сабою гавораць толькі па-беларуску. Папольску размаўляюць толькі на занятках, прычым зь вялікімі цяжкасьцямі. Ніколі ня думаюць па-польску... Якія вынікі гэтай працы? Школа ня робіць таго, што павінная рабіць, ані ў пляне выкладаньня, ані ў пляне выхаваньня,,. Часопіс„Беларуская крыніца“(№ 17—18) да гэтага зацеміў: чаму тады беларусам не даюць мець сваю школу, беларускую? Т.Г. С. 200 БССР. 28 траўня ў Менску ўДоме пісьменьнікаў адбылося ўрачыстае паседжаньне, прысьвечанае 30-годзьдзю літаратурнай дзейнасьці Янкі Купалы. „Купала прайшоў праз розныя нацыяналістычныя памылкі", напісаўМ. Клімковічу „Зьвязьдзе“,„але ў апошні час з дапамогай камуністычнай партыі, якая выкрыла і зьніш- чыла беларускі контрарэвалюцыйны нацыяналізм, пераадолеў сваю нацыяналістычную абмежаванасьць. Сёньня Янка Купала — самы любімы паэт ня толькі Савецкай Беларусі, але і ўсяго Савецкага Саюзу; ягоныя вершы займаюць ганаровае месца ва ўсесаюзнай савецкай літаратуры і перакладаюцца на ўсе мовы. Савецкая грамадзкасьць шчыра радуецца ягоным посьпехам(„Зьвязда“, №120). Большмаштабнае сьвяткаваньне Купалавага юбілею было адкладзенае на восень; да друкурыхтуюцца некалькі тамоў выбраных вершаў па-беларуску і ў перакладзе на расейскую, украінскую ды інш. мовы. У гістарычным музэі ў Магілёве знойдзены „Баркулабаўскі летапіс“, у якім падрабязна апісваюцца сялянскія забурэньні ў Беларусі ў канцы XVI стагодзьдзя; у якасьці правадыра вясковага люду, што паўстаў супраць шляхты, названы Север’ян [sic] Налівайка. Шэраг беларускіх гісторыкаў займаецца аналізам гэтага гістарычнага дакумэнту; мастакН. Гедэ намаляваў вялікую карціну, на якой паказаны бой узбунтаваных сялянаў з войскам польскага князя Радзівіла пад Буйніцамі (недалёка ад Магілёву). Т.Г. С. 245-246 1936—1937 (N“ XXVIII) Зь беларускай паэзіі Літаратурнае жыцьцё беларусаў у Польшчы, калі параўнаць яго з магутным і ўсебаковым разьвіцьцём у Савецкай Беларусі, было цягам доўгага часу ў заняпадзе: усяго некалькі зборнікаў лірычных вершаў і кароткіх апавяданьняў, параскіданых па розных часопісах, што збольшага былі канфіскаваныя, а пасьля зусім спыненыя53, — вось іўся творчая беларуская літаратурная прадукцыя пры польскай уладзе за апошніх пятнаццаць гадоў. Аднак гэты пэрыяд заняпаду паступова мінае з выступленьнем маладой генэрацыі беларускіх паэтаў, якія і пры сёньняшняй вельмі жорсткай цэнзуры здольныя знаходзіць мастацкую форму для выказваньня сваіх думак і настрояў.