Запісы 35

Запісы 35

97.92 МБ
Другая група мэтафараў рэпрэзэнтаваная ў Натальлі Арсеньневай тропамі ўсіх кодаў, акрамя „чорнага": I ў сваім падарожжы захоплены /Харастпвом сарабраных сузор’яў / Ці вячорнае медзг растопамі („Музыка"); Зноў васількалй красуе паднеб’е... („Успаміны"); Квола зорная рунь каласіцца, / Квола месяца зьзяе пажар (,,Незгаданае“); У попеле еуцьмы/Руды асіньнік тоне... (,,Восень“) і інш. Як бачна, пераважаюць мэтафары, што належаць да коду чырвоны. Акрамя таго, у колеравых мэтафарах, кодавая прыналежнасьць якіх вызначаецца праз асацыяцыі, патэнцыйнае кола пашыраецца яшчэ й за кошт выкарыстаньня лексэмаў „зара“, „мак“, „шыпшына“: Што з таго, калі й цьвітуць зарою вейкі, / Водбліск вечару трапеча уваччу? („Хараство"); Зблякне ноч... / Запалае макам-відуком балачын града...(,,Маці“); Можа ў моракуяму шыпшынай кроплі / Згуслае крыві цьвітуць? („Ён дайшоў").
Часьцей за ўсё ў творах Натальлі Арсеньневай адзначаюцца мэтафары, значэньне якіх раскрываецца ў канкрэтным мікракантэксьце. У той жа час мэтафара можа выступаць як канструкцыйны кампанэнт
25	Сямешка, Л. Мастацкія азначэньні колеру і сьвятла ў „Казках жыцьця“ Я. Коласа // Творчая спадчына Я. Купалы і Я. Коласа і разьвіццё славянскіх моў і літаратур. Менск, 1982. С. іоб.
тэксту, як элемэнт мастацкай вобразнай мовы, падрыхтаваны папярэднім (ці наступным), болып шырокім кантэкстам (Р. Будагаў). А гэта ўжо патрабуе пэўнай падрыхтоўкі ад чытача, прымушае яго думаць, ацэньваць фрагмэнт зыходзячы з вэртыкальнага кантэксту.
Паводле сэмантычнай суадноснасьці й сынтагматычных уласьцівасьцяў зафіксаваныя мэтафарычныя колеравыя спалучэньні можна падзяліць на некалькі групаў:
1)	Мэтафары, выкарыстаныя ў пэйзажных замалёўках. Гэта самая вялікая група: Выходзіць з лагчынаў зьмярканьне, / Абхінуўшыся хусткаю сіняй (,,Калі“); Сплёў вечар вянок прамяністы/3 шыпшыны і макаў чырвоных... („Вячорная містэрыя").
2)	Мэтафары, што характарызуюць вонкавы выгляд, псыхалягічны й фізычны стан пэрсанажа: Аж затліцца ізноў у крыві /Хваляваньняў блакітны агеньчык... („О, шыпшына мая, Беларусь!"); Шоўк палявы валос (,,Маці“).
3)	Мэтафары, якія абазначаюць тэмпаральна-сымбалічныя паняцьці: Мой расьпяты ворагам шматпакутны край, / He тужы, йшчэ ў сполахах / Расьцьвіце зара („Бацькаўшчыне"); Дні за рукі ўзяліся, / Ідуць шэрым, глухім карагодам... („Краіне").
На думку В. Старычонка, шырокае выкарыстаньне мэтафараў у паэзіі абумоўленае пазнавальнай дзейнасьцю чалавека, яго вобразным мысьленьнем, бо мэтафара спрыяе фармаваньню індывідуальнай мадэлі сьвету, адлюстроўвае навакольную рэчаіснасьць ва ўзаемасувязі ўсіх яе элемэнтаў. Гэтая спэцыфіка асабліва выразна выяўляецца ў межах разгорнутай мэтафары, бо „паэту важна выказаць ня толькі сваё разуменьне і ўспрыманьне якой-небудзь зьявы; але галоўнае — прымусіць чытача суперажываць зь ім.Для дасягненьня гэтай мэты ён выкарыстоўваеразгорнутую мэтафару, рэалізацыя якой і вызначае кампазыцыйную пабудову цэлага верша “26: „Сярэднявечны маг — альхэміку васіньнікзашыўся. /Падаслаў пад ногішэры порт, — /3 іртуці ймглы, з іржы зьмярканьняў / Нясупынна скарб плавіць залаты, / Што жоўтым лісьцем стыне на дне лагчын — / Сівьсх запыленыхрэторт („Восеньскія чары“).У самым пачатку верша згадваецца мэтафарычны вобраз мага-алхіміка — самой восені, — што падрыхтоўвае нізку наступных тропаў. Вядомая беларуская дасьледніца М. Кавалёва на гэты конт заўважае, што „слова, ужытае ў
26 Морозова, Г. Цветовая развёрнутая метафора в стнхах Вл. Солоухнна // Русская речь. 1975. № 2. С. 76.
мастацкім тэксьце вобразна, мэтафарычна, можа цягнуць за сабой залежныя ад яго іншыя словы-мэтафары, зьвязаныя зь ім caHcaea^7. У прыведзеным фрагмэнце разгорнутая мэтафара складаецца з вобразна-выяўленчых сродкаў, якія перадаюць дзеяньне „восені-алхіміка". Кожны троп мае ў сваім складзе колеравую лексэму: іртуць імглы — мэтафара, дзе колер не называецца наўпрост, а праяўляецца праз згадку серабрыста-белага мэталу; мэтафара іржа зьмярканьняў перадае „чырвона-буры колер"; жоўтае лісьце параўноўваецца з залатым скарбам, а лагчыны — зь сівымірэтортамі. Такім чынам, у межах разгорнутай мэтафары ўтвараецца й колеравая гармонія.
Даволі прадуктыўным у творах Натальлі Арсеньневай ёсьць яшчэ адзін сродак мастацкай выразнасьці — колеравае параўнаньне. Гэта мастацкі троп, у аснове якога ляжыць супастаўленьне дзьвюх зьяваў з мэтай іх характарыстыкі адной праз другую.
Паводле сынтаксычна-кампазыцыйнага афармленьня выяўленыя ў мастацкіх тэкстах Натальлі Арсеньневай параўнаньні можна падзяліць на тры групы:
і)	Параўнаньні, дзе каляронім зьвязаны злучнікамі ці злучальнымі словамі „як“, „нібы“, „быццам“: Белы пыл, як туман серабраны, / Залёг нізам, вышай... („Тае вечар“).
2)	Параўнаньні, выражаныя каляронімам-назоўнікам у творным склоне: Бярозай белайвежа/Над крыжамрвецца ўгору (,,Вежа“). Гэта так званы „творны параўнаньня".
3)	Параўнаньні ў форме бяззлучнікавага сказа: Iзігціць, наўзьверх усплыўшы, / Зводны месяц — белы берасьцяны коўшык (,Діпкі“).
У межах гэтай клясыфікацыі можна яшчэ вылучыць групы тропаў паводле наяўнасьці колеравай сэмы ў частках параўнальнага звароту. Прыгадаем, што традыцыйна ў параўнаньні выдзяляюць тры складнікі: „прадмет параўнаньня, вобраз параўнаньня й прымету падабенства". Таму асобна клясыфікуем:
і)	Параўнаньні, дзе каляронім прысутнічае ў прадмеце і ў вобразе параўнаньня: Закруцілася мупамрыжавым / Іржавае лісьце ігрушаў... („Асеньняя элегія“).
2)	Параўнаньні, у якіх колеранайменьне ёсьць у прадмеце параўнаньня і звычайна тлумачыцца вобразам параўнаньня. Мяркуецца, што колер вобразу, аб’екту параўнаньня, загадзя вядомы: Казыча пяты
27 Кавалёва, М. Мэтафара і кантэкст // Слова, фразэалягізм, словазлучэньне: зб. артыкулаў. Менск, 1984. С. 22.
Калярыстычная лексыка ў мове твораў Натальлі Арсеньневай босыя пясок. / Ён белы, быццам сьнег, і гэтаксама йскрыцца („Радасьць").
3)	Блізкія да папярэдняй групы параўнаньні, дзе колеравая лексэма — уласна прымета падабенства, а вобраз параўнаньня мае сталую колеравую сэму. Часам у вобразе параўнаньня значэньне колеру ўдакладняе колеравы эпітэт: Шчасьце — ява, праўда, не адно — надзея, / Васільковай цішай Беларусь сінее... („Не заплачу болей“).
4)	Параўнальныя звароты, калі каляронім уваходзіць непасрэдна ў вобраз параўнаньня: Mae вершы — над сонным балотам трысьцё, / Ймгла сівая асеньняга раньня... („Маладым паэтам")28.
Паводле аналёгіі з разгорнутай мэтафарай можна вылучыць і разгорнутае параўнаньне, якое мае ў сваім складзе каляронімы: Шчасьце — як вішняў вясьняныя краскі: / Вецер павее, заплача вясна, — / Сыплюцца сьнегам на дол яны граскі, / Момант — і красак няма („Шчасьце").
Значнае месца ў паэзіі Натальлі Арсеньневай займаюць эпітэты — мастацкія азначэньні, якія вобразна характарызуюць прадмет ці жыцьцёвую зьяву. Звычайна эпітэт называюць найпрасьцейшым тропам, аднак насамрэч гэта не заўсёды так, сьцьвярджае В. Барысенка. Гэтая стылістычная фігура можа быць складанай паводле зьместу, багатай і разнастайнай на прыпадабненьні, асацыяцыі, вобразы. Таму характар эпітэтаў у творчасьці пісьменьніка дазваляе меркаваць пра шырыню й багацьце яго назіраньняў, пра яго жыцьцёвы й творчы досьвед. I сапраўды, у прааналізаваных паэтычных творах намі выяўленыя колеравыя мэтафарычныя эпітэты й сталыя — як сьведчаньне сувязі з вуснай народнай творчасьцю: Зялёным сьмехам ляшчэўнікі заходзяцца, / Аж весела мінаць („На сьцежцы“); Дык як тут ня жыць мне табою, Ледзь верасень жоўтай журбою / На менскія сыплецца брукі? („Вясельле"). Мастацкія азначэньні прадуктыўна выказваюцца прыметнікамі, але ў Н. Арсеньневай зафіксаваны і эпітэт-назоўнік: Косы зьвіняць... Сьпеўна ўзносяцца зыкі, / Поўняць жыцьцём жаўтацьвет-сенажаць... („На сенажаці"). Сэнс эпітэту актуалізуецца праз адмысловы мастацкі прыём — рэдуплікацыю. Прычым у Натальлі Арсеньневай паўтараюцца ў асноўным тры каляронімы — белы, сіні, сівы: Без такіхмы прыжджом бела-белаўсьпенных маяў, /Залатога пяску каласоў... („Краіне"); Бо што знойдзецца дзесь між галінамі — /
28 Лясовіч, С. Колераабазначэньне як сродак вобразнасьці ў паэзіі Натальлі Арсеньневай... С. 101—102.
Што ж тут дзіўнага?/ Толькі б імкненьне, / Й зноў асмужным вятранымі плынямі, сінімі-сінімі, /Нашу штодзённасьць! („Мяцеліца"); Дзіка крыкнуўмузыка... /(Сугуччамі адгукнуўся асіньнік асеньні), /1 разьбіў сваю йскрыпку пявучую / Аб сівое-сівое каменьне (Музыка“).
Паэтка дастаткова часта павялічвае выяўленчыя магчымасьці каляронімаў ізаляваным іх ужываньнем, часьцей за іншыя — белага й сіняга: Мо таму, што над беляй лядаў / Белы сьнежны імкне вагонь? („Першы сьнег“); Там ўсёмне мілей: / Сіняе, сіняе неба бясконца, / Шчыра вясёлае яснае сонца... („Родны край.“)Такім чынам ствараецца эстэтыка ізаляванага колеру. Дадамо, што канструкцыі са значэньнем сіняга колеру па сваёй будове нагадваюць рэдуплікацыю: каляронімы выражаныя адной часьцінай мовы ў адной граматычнай форме, характарызуюць адзін прадмет ці зьяву, у сказе знаходзяцца побач і нават набліжаныя часам да інтанацыйнага адзінства: Неба сіняе, сіняе, сіняе. /Ані межаў у ім, ані дна („Красавік"); Якіх даць вершаў, ветраў, плыняў, / Каб сіне ўрэшце, сіне, сіне/Было і ў сэрцах, і на сьвеце! („Хто ён, паэт?“). Такія стылістычныя фігуры павялічваюць сэнсавую ёмістасьць слова, узбагачаюць кантэкст новымі адценьнямі, ствараюць яркія вобразы, а ў сукупнасьці адлюстроўваюць непаўторны індывідуальна-аўтарскі стыль колерапісу.
Такім чынам, намі прааналізаваная спэцыфіка выкарыстаньня колеравай лексыкі ў мове твораў Натальлі Арсеньневай.
Як паказвае матэрыял, у тройку прыярытэтных колераў паэткі ўваходзяць жоўты, белы й сіні. Гэта не ў апошнюю чаргу зьвязана зь іх сымбалічным значэньнем. В. Тэрнер разглядае колеравы сымбалізм „як вынік сацыяльнага, біялягічнага, псыхалягічнага досьведу". Белы й сіні для Натальлі Арсеньневай — найперш сымбаль Радзімы, боскасьці, веры. Прыхільнасьць жа паэткі да жоўтага колеру часткова тлумачыць меркаваньне Антона Адамовіча, што„г сваім першым вершам друкаваным Н. Арсеньнева пачынала свой шлях як паэтка восені. Вобраз восені ад самых гэтых пачаткаў стаўся для яе найбліжэйшым, найулюбёнейшым, найінтымней зродненым канкрэтным, увасабляльным вобразам тае прыроды, на якой засяроджвалася й нат перазасяроджвалася яна ў сваёй творчасьці ўвесь даваенны час“2'>. Гэта можа быць абумоўлена й элегічнай скіраванасьцю паэзіі.