Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Што праўда, „культурнае беларускае жыцьцё“ ня зводзіцца ў зборніку выключна да БССР, падаюцца зьвесткі пра Вільню, Прагу, Коўна, Рыіу, Дзьвінск і Амэрыку, а ў абвестках зьмешчаныя адрэсы беларускіх газэтаў і часопісаў: „Беларуская крыніца", „Беларуская справа", „Беларуская слова“, „Голас беларуса“, „Сялянская ніва“, Студэнцкая думка“ „Школьная праца“, „Крывіч“, „Маланка“ ды інш. Рэкляма большасьці з гэтых выданьняў таксама друкуецца на апошніх старонках „Замежнай Беларусі".
Між іншага, сярод згаданай рэклямы ёсьць і каштоўная з гледзішча вывучэньня праскай беларусікі зацемка:
„Месячнйк славянской бйблйографйй „Славянская кнйга “ выходйт ежемесячно подредакцйей Ф.С. Мансветова. В журнале постоянный отдел Белорусскнй. Регйстрацйя u обзоры белорусской лйтературы как советской, так й зарубежной. Цена отдельного номера 15 ам. центов с пересылкой. Комплект 301925 год: 125 амер. центов с перес. Адресредакцйй: Е. Manscetov, Strasnice, 444 Praha, Tchecoslovaquie".
7	Крэчэўскі, П. Гісторыя беларускай кнігі // Замежная Беларусь... С. 115—116.
8	Хроніка палітычнага жыцьця // Замежная Беларусь... С. 141.
9	3 кулыурнага беларускага жыцьця // Замежная Беларусь... С. 144—145.
Цікавая пазыцыя для дасьледнікаў беларускай прысутнасьці ў міжваеннай Чэхаславаччыне.
„Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі" як выданьне, што пабачыла сьвет за межамі Беларусі ды ў час, калі менавіта там назіралася значная нацыянальная актыўнасьць, не магло пакінуць па-за ўвагай і асэнсаваньне ролі эміграцыі ў гісторыі й сучаснасьці нацыі. Зьмешчаны ў разьдзеле „Матэрьялы і дакумэнтьГ тэкст Васіля Русака „Голас эміграцыі“, напісаны ў 1925 г., спрабуе сфармуляваць адметную місію эміграцыі. Артыкул пачынаецца з гэткага пасылу:
„Эміграцыя заўжды быларэхам народу і правадніком яго вольных думак і імкненьняў у шырокі сьвет агульна-чалавечага еднаньня. Тое, чаго ня мог сказаць і зрабіць народ у сябе дома, no варункам сваёй ці чужацкай улады і цанзуры, эміграцыя сьмела гаварыла, карыстаючысь свабодай слова за граніцай.
Біблію — першую кніжку на беларускай мове, даў нам эмігрант Францішак Скарына, які ня мог заняцца гэтай працай на бацькаўшчыне, а мусіў працаваць у Празе Чэшскай.
Пасьля занепаду беларускай дзержаўнасьці і культуры, зноўтакі першыя беларускія кніжкі прыходзяць да нас з Лёндану, Парыжу, Кракава — адтуль, дзе знаходзілісь хоць адзінкі заўжды беднай беларускай эміграцыі“10.
I далей, гаворачы пра складаныя ўмовы жыцьця беларусаў і ў Заходняй, і ва Ўсходняй Беларусі Васіль Русак сьцьвярджае, што на сучасны момант: „У найлепшых варунках духоўнага развітку апынулася беларуская эміграцыя заграніцай, якая, ня гледзячы на цяжкі матэрыальны стан і жорсткі кусок эмігрантскага хлеба, можа сьмела і аткрыта выказваць свае думкі на будучыню Беларусі“п.
Далей аўтар фармулюе якраз гэты своеасаблівы „вонкавьГ погляд на падзеі ў Заходняй і Ўсходняй Беларусі ды робіць выснову пра важную місію беларускай эміграцыі:
„Беларуская палітычная эміграцыя, якая ў сваіх радах не мае буржуазна-капіталістычных, ці абшарніцкіхэлемэнтаў, бо выхадцы з Беларусі — рэнэгаты — да нашай групы належаць не могуць, — зьяўляецца натуральным рэзультатам паневоленьня Беларусі і нашага часовага занепаду. Прабываньне эміграцыі заграніцай ёсьць, хоць сумны, але немінуючы факт усясьветнага пратэсту супроць пагвал-
10 Русак, В. Голас эміграцыі // Замежная Беларусь... С. 118.
11 Русак, В. Голас эміграцыі // Замежная Беларусь... С. 118.
чэньня нашай дзержаўнасьці з аднаго боку і вольная трыбуна вольнай беларускай думкі з другога. Але выканаць сваю гісторычную ролю поўнасьцю палітычная эміграцыя зможа толькі пры маральнай падтрымцы беларускага народу^2.
Гэткія ідэі пра адмысловую місію палітычнай эміграцыі будуць разьвівацца далей і прадстаўнікамі пазьнейшай хвалі ўцекачоў ужо пасьля Другой сусьветнай вайны.
Сама ж „Замежная Беларусь“ стала тойсамай своеасаблівай „вольнай трыбунай“ для выказваньня незалежнай думкі. Прычым адлюстраваньне ідэі свабоды можна ўбачыць ня толькі ў згаданых „праграмных“ артыкулах Пётры Крэчэўскага ды апублікаваных дакумэнтах Рады БНР, але і ў зьмешчаных у зборніку мастацкіх творах: вершах, гістарычнай драме „Здрада“, фэльетонах.
„Замежная Беларусь“ плянавалася як пэрыёдык, аднак справа скончылася на выданьні першай кнігі. Тым ня менш яе значнасьць для беларускай нацыянальнай думкі была відавочная й сучасьнікам, і наступнікам. Нездарма ў 1977 г. у Радзе БНР абмяркоўвалася неабходнасьць перавыданьня зборніка, хоць і больш з мэмарыяльным значэньнем — да ўгодкаў Пётры Крэчэўскага13.
Бібліяграфічная рэдкасьць — „Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі“ — сёньня варты ўвагі дасьледнікаў з розных прычынаў: і як адлюстраваньне нацыянальнай грамадзка-палітычнай думкі 1920-х гг., і як спроба фармуляваньня беларускай нацыянальнай ідэі ды адметнай гістарычнай місіі эміграцыі, і як крыніца інфармацыі пра падзеі, выданьні, асобаў свайго часу. А яшчэ „Замежная Беларусь" зьяўляецца своеасаблівым помнікам свайму рэдактару-выдаўцу-аўтару ды чарговым сьведчаньнем таго, як шмат можа зрабіць адна канкрэтная асоба.
Зьмест
Ад рэдакцыі (С. 3)
К. Беларускаму Народу. Верш (С. 6)
П. Крэчэўскі. Скарына і незалежнасьць (С. 7)
Чэшскі нацыанальны гімн (С. 17)
Славацкі нацыанальны гімн (С. 17)
12 Русак, В. Голас эміграцыі // Замежная Беларусь... С. 121.
13 Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1970—1982): Падзеі і дакументы. Мінск, 2014. С. 172.
Я. Г. Узаемаадносіны Беларуска-Літоўскага Княжства з Чэхіей 500 гадоў таму назад (С. 18).
Агульна-славянскі гімн (С. 30)
П. Крэчэўскі. Беларусь у мінулым і сучаснасьці (С. 31)
К. Кннга. Верш (С. 78)
П. Зьніч. Здрада — драма канца XV і пачатку XVI сталецьця (С. 79)
П. Крэчэўскі. Гісторыя беларускай кнігі (С. 99)
I	. Франко. Перэклад з украінскага. Верш (С. 117)
В	. Вальтэр. Новы Агасфэр. Верш (С. 117)
Матэрьялы і докумэнты. В. Русак. Голас эміграцыі — Мандаты Б.Н.Р. — Мэморандум у Лігу Нацый 20.V.24 (С. 118)
Хроніка палітычнага жыцьця (С. 140)
3	культурнага беларускага жыцьця (С. 144)
Сьмех і жарты. Заноза. Фэльетон — Заноза. Плач паэта. — К. Мана (С. 147)
Абвесткі (С. 153)
Літаратура
Макс Шчур
Прага
УПЫРХЛІКІ,
або
Праўдзівае апісаньне капіталізму ў адной асобна ўзятай краіне Захаду, складзенае ад няма чаго рабіць рабом Божым Андрусём Макатоўшам, блудным сынам іўнукам, пляменьнікам Базылёвым, беларусцам з-пад Наваградку, валацугам і прайдзісьветам1
з прадмоваю Габруся Калоды й пасьлямоваю ды заўвагамі Макса Шчура
Прадмова
Дзецюкі! Мужычкі мае родныя!2
Пішу вам, бо мой дарагі друг і аўтар гэтай кніжкі за выключэньнем прадмовы Андрэй Андрэевіч Макатоўша пра гэта мяне ня так даўно папрасіў. Кажа, Габрусь, напішы мне прадмову да кніжкі, бо ты ж пісьменьнік. Гэта праўда, бо я сам ня так даўно адну кніжку напісаў, але вы яе, напэўна, яшчэ не чыталі. Я яму кажу: лёгка! А да якой кніжкі? Вунь колькі на паліцы кніжак — давай з шасьці любую, я ўсе чытаў. A
1 Існуе думка, што апошнія два словы насамрэч — ня аўтарава самахарактарыстыка, а прысьвячэньне. (Тут і далей камэнтары Макса Шчура.)
2 Паводле адзінага камэнтару, зробленага да твору самім аўтарам (у лісьце, які суправаджаўадзіную вядомую нам электронную вэрсію „Ўпырхлікаў", разасланую мэйлам), у слове „мужычкі“ націск павінен падаць на „ы“, а не на „і“ — то бок слова, як ні сьмешна, ёсьць зваротам да асобаў жаночага роду, а не мужчынскага. Каго прадмоўца мае на ўвазе пад „мужЫчкамі", не зусім ясна.
Андрусь, маўляў, не, да маёй уласнай. Я ўжо, як той дурань, зьбіраўся яму зноўуласную падпісваць. I тут да мяне дайшло: да ягонай кніжкі! Ну, добра — а дзе яна? А ён на гэта такі: няма. Во прыкаліст! Я дык яшчэ ніколі не пісаў прадмову, нават сам да сябе. А да кніжкі, якой няма, дык зусім. Але Андрусь абяцае, што будзе — то я во пішу. Так бы сказаць, сваімі словамі, а не пад дыктоўку. Аж непрывычна, то ж бо маю кніжку мы пісалі на адварот. Андрусь пісаў сваімі словамі, што я дыктаваў. Ай, якая ўрэшце розьніца, хто каму дыктуе. Што я хацеў вам сказаць. Мой дарагі друг і аўтар гэтай будучай кніжкі Андрусь, ён хоць і прыкаліст — але чалавек вялікага даверу. Усё, што ён мне пра сябе дагэтуль расказаў, поўная праўда. Таму ўягонай кніжцы можаце не сумнявацца, калі будзеце яе чытаць, як і ў маёй. Я вам там у асноўным даю ўсякія парады, як гатаваць смачную ежу. А вось Андрусь піша пра тое, як усё насамрэч было. Каб вы не паўтаралі нашых памылак. А яна ў нас толькі адна: эміграцыя. Я памыліўся, што ў яе зьехаў запозна, а Андрусь — што зарана. Што зробіш, былі маладыя і дурныя. Андрусь кажа, каб я напісаў: гэтым я хачу паставіць мне і табе групавы помнік. Калі вы яго і праўда будзеце ставіць, то хай мы на ім з Андрусём стаім у абдымку. Адзін такі абдымак пастаўце мне ў вёсцы, а другі — яму ў вёсцы. Толькі зрабіце палюдзку, каб з нас не сьмяяліся. Як напішаце — дашлю вам наглядны эскіз. Ну, бадай, усё. Да сустрэчы ў эфіры! А, забыў: калі Андрусь будзе пісаць пра мяне гадасьці, тады яму ня верце. Цяпер усё. Калі я вас нечым пакрыўдзіў, то выбачайце.
Габрусь Калода, Прага
Частка першая: Андрусь 1.
Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краёх пабываць.
Песьня савецкіх часоў
He адзін вялікі пісьменьнік да мяне задаваўся пытаньнем, з чаго яму варта пачынаць свой галоўны й часта адзіны твор — задаюся ім і я, у астатнім чалавек зусім, трэба сказаць, не задавасты. Ну хіба сраку я за гады, што праўда, крыху ад’еў. Мая прыроджаная (ці адпрыродная? як бы напісаў вялікі пісьменьнік?) сьціпласьць змушае мяне патлумачыць вам, сваім чытачам (выбачайце, што пішу вам з маленькай літары, бо
так, наколькі мне ведама, патрабуюць правілы — а таксама з адной маленькай вёскі, назвы якой ня маю ахвоты прыгадваць, надта ж яны абедзьве мне ненавісныя), адкуль уласна паходзяць вытокі гэтае самай сьціпласьці — то бок пачаць з моманту майго нараджэньня, але ж яго я акурат, як на бяду, і ня памятаю. Затое памятаю шэраг іншых ня менш важных рэчаў, якія адбыліся са мною неўзабаве пасьля яго. Першаю рэччу ў гэтым шэрагу быў той незабыўны дзень, калі я даведаўся, што я сірата. Паведаміў мне пра гэта ня хто іншы, як злыя дзеці ў дзіцячым садку пры дзіцячай калёніі, куды траплялі, як неўзабаве выявілася, такія ж, як я, малалетнія правапарушальнікі, што таксама пазабівалі сваіх мацярок пры родах. Пасьля гэтага паведамленьня я пачаў плакаць і плакаў тры дні й тры ночы, пакуль у маім жыцьці ўрэшце не зьявіўся дзядзька Базыль, тэрмінова выкліканы да мяне з выцьвярозьніку, каб забраць мяне ў так званае дзядзькаваньне. На той момант мне было тры гады.