Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Беларускія мясьціны ў Празе паводле часу, да якога яны адносяцца, можна падзяліць на дзьве часткі. Першая зьвязаная з эпохай Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVII стст., а другая — з найноўшай гісторыяй Беларусі ў XX ст. Першым месцам зь першай эпохі ёсьць аўгустыніянскі кляштар з касьцёлам Сьвятога Тамаша на Малэ Стране, Josefska, 8 (19/1). Ен зьвязаны з даволі супярэчнай і ня вельмі вядомай постацьцю беларускай сярэдневечнай гісторыі Бутаўтам Кейстутавічам, які ў 1365 г. перабег на бок крыжакоў, прыняў каталіцкі хрост і імя Генрых ды дапамог нямецкім рыцарам ў выправе на Вільню. Але
крыжакі горад ўзяць не змаглі, і Генрых-Бутаўт пакінуў Прусію й скіраваўся ў Прагу на двор чэскага караля й імпэратара Карла IV. Пасьля сваёй сьмерці дзесьці каля 1380 г. ён быў пахаваны ў касьцёле гэтага кляштара. У 1413 г. вялікі князь Вітаўт праз свайго пасла падараваў касьцёлу палатно й загадаў служыць імшы на памяць пра свайго брата. Касьцёл і кляштар былі разбураныя ў 1420-х гг. падчас гусіцкіх войнаў, але пазьней адбудаваныя ў барочным стылі ў XVII ст.
Другім літоўскім князем, дзейнасьць якога зьвязаная з Прагай, быў Жыгімонт Карыбутавіч. У 1422 г. Вітаўт прыняў ад чэскіх гусітаў прапанову чэскай кароны й выправіў туды намесьнікам свайго пляменьніка. Вялікі князь літоўскі, праўда, у тым жа годзе адклікаў Жыгімонта, бо палітычная сітуацыя зьмянілася. Але Жыгімонт, які за гэты час пасьпеў здабыць сабе імя й падтрымку, у 1424 г. зноў вярнуўся у Прагу на сваю ініцыятыву, плануючы ўжо самому стаць каралём. Карону не атрымаў, але тры гады кіраваў Прагай і праскім войскам, пакуль ня быў скінуты ў выніку перавароту ў 1427 г. Вядома што ў Празе Карыбутавіч меў сваю рэзыдэнцыю ў г. зв. палацы маркграфа Ешта. На месцы колішняга гатычнага палацу ў 1687 г. быў пабудаваны канвэнт ордэну мінімаў, франтон якога захаваўся пасьля перабудовы ў XIX ст. па адрасе Staromestske namesti, 7(22/2).
Прага ганарыцца адным са старэйшых у Эўропе ўнівэрсытэтаў, заснаваным у 1348 г. Мы ведаем імёны некалькіх студэнтаў зь Вялікага Княства Літоўскага, якія ў канцы XIV— пачатку XV стст. вучыліся й атрымалі акадэмічныя ступені ў Празе да таго, як унівэрсытэт страціў славу й прывабнасьць для замежнікаў у выніку гусіцкіх войнаў. У1397 г. польская каралева Ядзьвіга выдзеліла сродкі для заснаваньня пры ўнівэрсытэце калегіюму для студэнтаў зь Вялікага Княства Літоўскага. На жаль, ейная задума не была рэалізаваная: калегіюм адчыніўся толькі праз ю год і карысталіся ім ужо выключна чэхі. На плошчы Ovocny trh знаходзіцца комлекс старых унівэрсытэцкіх будынкаў, частка якіх захавалася з XIV ст., у канцы плошчы па адрэсе Ovocny trh, 14, барочны будынак манэтнага двара, на месцы якога да XVIII ст. стаяў гатычны будынак калегіюму (4/3).
Безумоўна, самай значнай постацьцю сярод нашых землякоў таго пэрыяду ў Празе ёсьць Францішак Скарына. Ён ушанаваны ў Празе помнікам, што знаходзіцца на вуліцы Jeleni (16/4) непадалёк ад Праскага граду (тут мінакі могуць даведацца пра тое што ў 1535—1539 іт. Скарына працаваў каралеўскім батанікам) і мэмарыяльнай шыльдай у комплексе Klementinum (16/5,6), дзе нагадваецца пра першы ўсходнеславянскі
пераклад Бібліі, надрукаваны Скарынам у Празе 1517 г. Трэба дадаць, што самі сады, дзе працаваў Скарына, знаходзяцца ў іншым месцы, no634 з Градам, а месца друкарні дакладна невядомае. Але Клеменцінум выбраны, бо тут цяпер месьціцца Нацыянальна бібліятэка.
Сам Клеменцінум — гэта комлекс езуіцкай акадэміі заснаванай у сярэдзіне XVI ст. Тут таксама вучыліся студэнты зь Беларусі й Літвы, сярод якіх трэба вылучыць імёны уніяцкіх мітрапалітаў Руцкага й Рафала Корсака, што спасьцігалі навукі ў Празе на пачатку XVII ст.
У найноўшай гісторыі Прага стала палітычным і культурным цэнтрам беларускай міжваеннай эміграцыі. Тут у межах праграмы дапамогі ўраду Чэхаславаччыны эмігрантам з былой царскай Расеі атрымалі вышэйшую адукацыю сотні беларусаў, сюды пераехаела з Коўна ў 1923 г. Рада БНР, якая дзейнічала ў чэскай сталіцы да 1943 г.
Калі вызначаць найбольш знакавае месца для беларускай міжваенна эміграцыі ў Празе, то гэта будзе дом па адрасе Wenzigova, 4 (23/7). Тут была кватэра Мікалая Вяршыніна, дзякуючы якому горад і стаў эміграцыйным цэнтрам. Вяршынін пераехаўу яшчэ аўстрыйскую Прагу пасьля рэвалюцыі 1905—1907 гг., але сувязі зь беларускім рухам не губляў. У 1918 г. Вяршынін стаў консулам БНР, а ягоная кватэра — місіяй БНР у Празе. Дзеяч дамогся выдзяленьня стыпэндыяў для беларусаў, і ў некаторых студэнтаў менавіта гэты дом быў пазначаны як месца жыхарства ва ўнівэрсытэцкіх дакумэнтах. Тут была зарэгістраваная першая беларуская арганізацыя ў Празе — Беларуская грамада, якая праіснавала да 1925 г., калі была рэарганізаваная. У1923 г. у Прагу пераехала Рада БНР. Зарэгістраваная чэскімі ўладамі пад назвай Беларуская Рада ў Празе, яна месьцілася тут. Акрамя таго, па гэтым жа адрасе была зарэгістраваная Асацыяцыя беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА), якая аб’ядноўвала беларускіх студэнтаў ня толькі з Чэхаславакіі, але й з Італіі, Францыі, Нямеччыны й Летувы. Тут жа быў адрас рэдакцыі часопісу „Беларускі студэнт“. Як бачым, кватэра Вяршыніна, што складалася з двух пакояў і кухні, стала цэнтрам беларускага жыцьця ў Празе. Сам Мікалай Вяршынін памёр 6 мая 1934 г.
Непадалёк ад дому, дзе жыў Вяршынін, па адрасе Bruselska, 1 (10/8) жыў з 1923 г. да сваёй сьмерці ў 1928 г. Пётра Крэчэўскі — Прэзідэнт БНР. На жаль, некалькі год таму гэты будынак быў рэканструяваны й страціў свой першапачатковы выгляд. Іншы Прэзідэнт БНР Васіль Захарка зьмяніў за час свайго жыцьця ў Празе шмат адрэсаў, адной былаSlovinska, 14 (11/9).
Зноў непадалёк ад дому Вяршыніна, па адрасе Legerova, 3~У рэстарацыіі „У пана Кнёўрка“ ў 1930-х гг. адбываліся паседжаньні Беларускай Рады й праходзілі сьвяткаваньні ўгодкаў абвяшчэньня БНР (24/10).
3 палітычнай дзейнасьцю беларусаў зьвязаны славуты праскі Obecm dum, пэрліна праскай сэцэсіі. У гэтым будынку адбыліся дзьве важныя для чэскай гісторыі падзеі: тут 28 кастрычніка 1918 г. народны сход абвясьціў незалежнасьць Чэхаславацкай рэспублікі, а ў лістападзе 1989 г. тут адбыліся першыя перамовы паміж камуністычнымі ўладамі й прадстаўнікамі апазыцыі. Запісаны гэты будынак і ў гісторыі беларускага руху: тут 26—29 верасьня 1921 г прайшла Першая ўсебеларуская канфэрэнцыя, а пазьней ня раз ладзіліся сьвяточныя мерапрыемствы, прысьвечаныя ўгодкам БНР (3/11).
Месцам, дзе віравала беларускае студэнцкае жыцьцё, быў Студэнцкі дом па адрэсеAlbertov, 7 (-/12). Цяпер тут унівэрсытэцкая сталовая, а ў міжваенны час гэта быў студэнцкі клюб з кавярняй, дзе сустракаліся й арганізоўвалі мерапрыемствы беларускія студэнты.
У 1930-х гг. беларускім месцам стаў дом Васіля Русака, удзельніка Слуцкага паўстаньня, кіраўніка АБСА. У будынку па адрасе Buzulucka, 4 (15/13) месьцілася Беларускае культурнае таварыства імя Фрынцішка Скарыны — культурніцкая арганізацыя беларускіх студэнтаў. Таварыства арганізоўвала вечарыны, сходы, лекцыі, выдавала часопіс „Іскры Скарыны“.
Прага ўжо часоў Другой сусьветнай вайны найцясьнейшым чынам зьвязаная з поўным выпрабаваньняў лёсам Ларысы Геніюш, якая цягам дзесяці гадоў (1937—1947) жыла ў горадзе над Влтавай. Вядомыя дзьве праскія адрасы паэткі. Да 1943 г. сям’я Геніюшаў жыла ў доме, што знаходзіцца на 5 kvetna, 3 (-/14), а потым да 1947 г. — у камяніцы на Hermanova, 7(2/15)
Прага стала горадам, куды ваенная каламіта занесла выбітнага беларускага сьпевака Міхася Забэйду-Суміцкага. Сюды беларускі пясьняр перабраўся ў 1940 г. Болыпую частку свайго праскага жыцьця Забэйда-Суміцкі пражыў у раёне Вінаграды ў кватэры ў доме па адрасе Polska, 12 (9/16).
Ужо ў недалёкі ад нас час у 2002—2003 гг. Прага стала прытулкам для, напэўна, самага вядомага ў сьвеце беларускага пісьменьніка Васіля Быкава. Ад 2002 г. да лютага 2003 г. творца жыў у доме па адрэсе Jankovcova, 41 (1/17), а потым, да свайго ад’езду ў Беларусь, на U vrsovickeho nadrazi, 22 (12/18).
Для некаторых Прага стала месцам апошняга спачыну. Сёньня беларусам вядомыя тры магілы землякоў, пахаваных наАльшанскіх могілках. Гэта магілы Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі зь ягонай жонка Пелагеяй ды Міхася Забэйды-Суніцкага. (5, 6, 7/19, 20, 21,). Магілы знаходзяцца ў „праваслаўнай“ частцы могілак непадалёк ад царквы Успеньня Багародзіцы. На жаль, невядомае месца апошняга спачыну Міколы Вяршыніна, які таксама, паводле зьвестак, меў быць пахаваны на Алыпанскіх могілках.
Нават такі кароткі, безумоўна, няпоўны сьпіс паказвае, наколькі багатая на беларускія мясьціны Прага. Але калі зьвярнуць увагу на мэмарыялізацыю гэтых мясьцінаў, то высьветліцца, што, калі не лічыць надмагільляў, толькі Францішак Скарына ўшанаваны помнікам і шыльдай, усталяванымі ў 1996 г. Астатнія месцы й іх важнасьць для беларускай гісторыі й культуры застаюцца невядомымі як для беларусаў, так і для праскіх мінакоў. Пазначаныя мэмарыяльнымі шыльдамі найбольш значных беларускіх мясьцінаў, на думку аўтара, павінны быць найперш дом Мікалая Вяршыніна, а таксама месцы, дзе жылі Ларыса Геніюш, Міхась Забэйда-Суміцкі й Васіль Быкаў. Гэта ёсьць задачай як для сучаснай беларускай дыяспары ў Чэхіі, гэтак і для беларускай дзяржавы. Безумоўна, справа няпростая (так, спроба ўсталяваць дошкуўгонар Ларысы Геніюшудоме па вуліцы Hermanova, 7у 2010 г. была няўдалай), бо тут неабходна пераконваць як чэскі бок, які ўсё яшчэ мала ведае пра беларусаў і ролю Прагі ў беларускім жыцьці, гэтак і афіцыйны беларускі, без дапамогі якога шанцаў на посьпех мала. Але будзем спадзявацца, што беларускасьць Прагі ўхуткім часе будзе відаць не толькі спэцыялістам і аматарам беларускай гісторыі, але й жыхарам Прагі ды шматлікім турыстам.
БЕЛАРУСКІЯ МЕСЦЫ У ПРАЗЕ
1.	Касьцёл Сьвятога Тамаша на Малэ Стране, дзе ў кляштары аўгустыніянцаў быў пахаваны Жыгімонт Карыбутавіч, Josefska, 8
2.	Месца, дзе раней была рэзыдэнцыя Жыгімонта Карыбутавіча Зіаготёзізкё патёзёі, 7
3Месца, дзе да XVIII ст. стаяў будынак калегіюму для студэнтаў з ВКЛ, Ovocny trh, 14
4. Помнік Ф. Скарыну, што знаходзіцца на вуліцы Jelem
5 і 6. Klementinum з мэмарыяльнай шыльдай Ф. Скарыну