Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
парвалі ўсе зьвязкі з народам; у іх няма нічога супольнага з жыцьцём беларускіх працоўных грамад. Жывучы з працы крывавых мазалёў беларускай працоўнай беднаты, яны ўзбагачалі польскую ці то маскоўскую культуру ў той час, як беларускі народ мадзеў у цемнаце; яны дапамагалі Маскве і Варшаве прыгнятаць Беларусь; палянізаваць і русыфікаваць беларускі народ, вызыскоўваць працуючых. Яны рабілі вялікае праступленьне перад беларускім народам, на іх сумленьні цяжкім каменем ляжыць грэх перад роднай краінай. Можа, зьвязаныя кулыурнай традыцыяй ці то з Расеяй, ці то з Польшчай, але экономічна з Беларусьсю, гэныя біолёгічныя тыпы беларускай нацыі ў апошні час праяўляюць у пэўнай меры зацікаўленасьць да беларускай вызвольнай справы. Інакш і быць ня можа: беларускі вызвольны рух у аснове закранае іх паразытычны дабрабыт. Інстынкт самазахаваньня падказвае неяк прыладзіцца да новых абставін, прытарнавацца. I паяўляюцца „тоже белоруссы“ і „тэж бялорусіны"; мы зьяўляемся сьведкамі найцікавейшага працэсу, які толькі вядомы ў псыхолёгіі народаў: паяўляюцца людзі з раздвоенай сьвядомасьцю, якія шчыра кажуць, што ў іх ёсьць дзьве душы — адна польская, а другая — беларуская, або: адна, маленечкая душа — беларуская, і другая, вялізарная — маскоўская. Ім нельга ў гэтым не паверыць. Гэта ёсьць праўда. Хвараблівае зьявішча дзьвёх душ — гэта ёсьць зьявішча апошняга часу; ведама, былі такія выпадкі раней, але то былі адзінкі, а цяпер грамады людзей маюць дзьве душы. I вось нібы той селядзец з кілбасой у сярэдзіне вялікага посту, як гэта на вёсцы кажуць, важгаюцца між сабой гэныя „дзьве душы“ — якая зь іх перацягне. Хутчэй за ўсё ні тая, ні другая не перацягне, а так і будзе важгацца празь усё сваё жыцьцё. Hi Богу сьвечка, ні чорту качарга, як кажа народная прыказка. Ясна адно бязь сумліву — гэным людзям з раздвоенай сьвядомасьцю, маючым дзьве душы, дзьве бацькаўшчыны, ніколі не знайсьці сьцежку да разуменьня душы беларускіх народных грамад. Яны заўсёды будуць чужакамі, няпрошанымі гасьцьмі за сталом усенароднай бяседы. Бо каб зразумець душу беларускага народу, беларускага селяніна, беларускага работніка, адчуць іх нядолю, іх радасьць, гора, трэба выкінуць на сьметнік гістарычны ўсе тыя культурныя лахманы, што запэцканы ў братняй крыві, а гэта ня так лёгка ўдаецца і ня кожнаму дана такая мажлівасьць. Патрэбна шмат гадоў упартай і самаахварнай працы, каб можна было скінуць гэныя „культурныя“ лахманы і надзець беларускую вопратку, каб чалавек аканчальна мог знайсьці сябе й замацаваць сваю самаістую беларускую індывідуальнасьць. Ці яны здатны на гэта? Такіх прыкладаў у беларускім руху
пакуль што няма, і станоўча судзіць аб гэтым мы ня можам, ня маем даных, але ў пэўнай меры з таго, што адбылося на Беларусі за апошнія некалькі гадоў, з тае ролі, якую адыгрывалі абшарнікі і залежная ад іх засьцянковая ды хвальварачная шляхта, мяшчанства ды зрусыфікаваная ды сполёнізаваная інтэлігенцыя, можам сьцьвярджаць, што ўсе яны былі на другім баку барыкадаў у рэвалюцыйным змаганьні беларускага народу за волю ды незалежнасьць. Яны выявілі сябе актыўнымі ворагамі ня толькі дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, але нат і культурнага адраджэньня беларускага народу, ім, бачыце, не падабаецца гэта „мужыцкая“, „хамская“ мова, у якой „азваўся беларус“, мова, у якой гаманіць дванаццацімільённая грамада працоўных людзей.
Рэшта — абшарнікі на Беларусі — ёсьць ці то польскія, ці то маскоўскія колёністы. Яны разглядаюць Беларусь як правінцыю Расеі ці то Польшчы і вядуць адкрытае змаганьне, абапіраючыся на сваю мэтраполію, з беларускім высвабадзіцельна-адраджэнскім, дзяржаўна-незалежніцкім рухам. Да гэтае соцыёлёгічнае групы можна аднесьці значную частку мяшчанства, шляхты, духавенства і старога царскага чыноўніцтва, якое і днём і ўначы марыць аб адным толькі — павароце былой царыцкай самадзяржаўна-дэспатычнай адзінай і непадзельнай Расеі.
Калі абшарніцкая буржуазія на Беларусі ня ёсьць нацыянальнабеларуская, то аб буржуазіі фабрычна-заводзкай ды прамыслова-гандлёвай ужо й казаць ня прыходзіцца — цалком не нацыянальна-беларуская. Амаль увесь гандаль, уся фабрычна-заводзкая прамысловасьць, усе банкі й нат мяняльныя канторы знаходзяцца ня ў руках беларускае нацыі, а пераважна ў рукох жыдоўскае буржуазіі. Характэрнай рысай гэтай соціолёгічнай групы людзкага грамадзянства — заўсёды орыянтацыя на сільнейшага, абы толькі захаваць свой добры гэшэфт. Да беларускай вызвольнай справы адносяцца з пункту гледжаньня рэальнай сілы й магчымасьці барышу і паколькі беларускі вызвольны рух не набыў яшчэ гэтульмі ўнутраных сіл, каб уся паўната ўлады на беларускай зямлі знаходзілася ў руках беларускага народу як большасьці жыхароў азначанай тэрыторыі — жыдоўская буржуазія адносілася ніякава; беларускі вызвольны рух мала яшчэ захапіў у сваім паступовым ходзе яе карчмарскія інтарэсы. Колізія інтарэсаў у поўнай меры выявіцца тагды, як праб’е апошні час уцелаішчаньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Тагды жыдоўская буржуазія, усім сваім кагалам, рынецца ў бой супроць беларускага вызвольнага руху поплеч з абшарніцка-колёнізацыйнай буржуазіяй. Ужо па сваёй унутранай прыродзе капітал мае тэндэнцыю паступовае цэнтралізацыі, а дзеля гэтага
вызваленьне Беларусі як самастойнай эканамічнай адзінкі зусім нявыгадна, з пункту гледжаньня буржуазнай эканомікі — гэта-ж будзе дэцэнтралізацыя, што ў корані пярэчыць буржуазна-капіталістычнаму спосабу вядзеньня гаспадаркі. А таму, з пункту гледжаньня жыдоўскага буржуя на Беларусі — хай лепш будзе вялікая Расея, хай будзе вялікая Полыпча, але ніколі — меншая Беларусь, дзе абхват дзеяльнасьці зьменшаны і дзе пры меншым абароце капіталу менш будзе і зыск. Адным словам — жыдоўская буржуазія не зацікаўлена ў зьдзьясьненьні дзяржаўнай незалежнасьці на Беларусі.
Аб пролетарыяце на Беларусі мала што можна сказаць. У поўным сэнсе гэтага слова — пролетарыяту на Беларусі няма. А таму гэта, што няма на Беларусі шырока разьвітай фабрычна-заводзкай прамысловасьці. Ведама, некалькі істнуючых запалачных фабрык, скураных, мылаварных, лесапільных, ды некалькі мэханічных заводаў ня можа сьведчыць аб тым, што Беларусь такі ўжо „забыты Богам край“, што наагул ня мае ніякіх падвалін для разьвіцьця фабрычна-заводзкай прамысловасьці. Зусім наадварот, гэныя падваліны ёсьць, але надворныя абставіны аж да апошняга часу былі такія, што Беларусь, як аграрная калёнія, па хіжацку вызыскоўвалася чужаземным капіталам. За кошт экономічнага заняпаду Беларусі разьвіваліся маскоўскія ды польскія прамысловыя цэнтры, куды вывозіўся сыры матар’ял з Беларусі, як, напрыклад: лён, канаплянае семя, шэрсьць, воўна, скура, лясны матар’ял і г. д. Ды й то сказаць — Беларусь вельмі недасьледжана з боку разьвіцьця экономічных магчымасьцяў: зусім недасьледжана ані глеба з боку яе ўраджайнасьці, ані зямельныя нетры з боку магчымых залежаў вугля, а мо’ й руды, а таму ўсялякае сьцьврджаньне, што Беларусь дзеля таго ня мае разьвітай фабрычна-заводзкай прамысловасьці, што ня мае да гэтага належных падвалін, ёсьць не навучнае сьцьверджаньне, галаслоўнае, ні на чым не абаснаванае. Такім чынам, пролетарыят як асобная кляса працуючых мо з часам і будзе на Беларусі, але ў цяпершчыне няма. Лічыць пролетарыятам некалькі дзясяткаў жыдоўскіх прыказчыкаў і дробных спэкулянтаў, само сабою, не прыходзіцца.
Ёсьць яшчэ адзін стан на Беларусі і досыць значны ў сваёй колькасьці — гэта дробныя рамесьнікі ды гандляры. У сваёй большасьці — гэта ёсьць жыдоўская цёмная й прыгнечаная бедната мястэчак і местаў. Іх экономічныя інтарэсы інады саўпадаюць з інтарэсамі работнікаў саўсім, а інады адчасьці. Саўпадаюць, калі дробны рамесьнік, як кожны работнік, імкнецца адзержыць поўнасьцю дабавачную вартасьць за
прадукт свае працы, і разыходзяцца, калі на кірмашы выраб рамесьніка ня вытрымліваець канкурэнцыі з фабрычна-заводзкім вырабам; саўпадаюць, калі дробны гандляр змагаецца з аптавіком за больш нізкую цану тавару, і разыходзяцца, калі работнікі закладаюць свае спажывецкія коопэрацыйныя крамы і г. д. Ва ўсялякім выпадку, у дробнага рамесьніка, які сам працуе, ёсьць больш пунктаў зыходжаньня з фабрычна-заводзкім работнікам, чым з капіталістам-фабрыкантам. Да гэтае групы можна аднесьці возчыкаў, дворнікаў, прыслугу ды іншых працуючых, а таксама ў значнай меры арандатараў панскіх двароў і шляхоцкіх фальваркаў.
Што да справы нацыянальна-беларускай, то работнікі, працуючыя на фабрыках і заводах, дробныя рамесьнікі, прыслуга, арандатары, дворнікі і г. д. вельмі зрусыфікаваны або сполёнізаваны, як, напрыклад, узяць Смаленск, Вільню, Беласток. Адносяцца да справы беларускага вызвальнага руху пасыўна, ня бачучы ў ім нічога для сябе канкрэтна-карыснага. Аднак гэта ёсьць вынік аднэй толькі несьвядомасьці, адарванасьці ад родных карэньняў. Кожны беларус, ці то работнік на фабрыцы ці заводзе, ці то дворнік, прыслуга, арандатар і г. д. — усе яны так або іначай зьвязаны зь вёскай, зьвязаны зь зямлёй. Адарваўшыся ад родных карэньняў, яны трацяць свае звычаі, мову, але пры першым стыку з роднай глебай узноў становяцца тым, чым былі — усе тымі-ж беларусамі з псыхолёгіяй земляроба.
Застаецца цяпер сялянства, якое адно толькі й захавала ў працягу сталецьцяў сваю беларускую самаістую індывідуальнасьць, захавала перад усім — „скарб душы народнай" — нашу родную мову. Беларускае сялянства і тыя культурныя сілы, якія выходзяць зь яго грамад, зьяўляецца як з боку нацыянальна-палітычнага, культурнага, гэтак і соцыяльна-экономічнага самым моцным фундамэнтам і цьвёрдай глебай у беларускім вызвольным руху. Сялянства складае абсолютную большасьць жыхароў Беларусі — амаль 90%; яно зацікаўлена ў першую чаргу, як малазямельнае, гэтак і безьзямельнае, у скасаваньні прыватнае ўласнасьці на зямлю, бо прыватная ўласнасьць — гэта абшарнік, гэта ёсьць труцень, дармаед. Быў час, калі ўся зямля на Беларусі належала толькі тым, хто сам на ёй працаваў. 3 бегам часу зямля стала пераходзіць шляхам конфіскацыі або, інакш кажучы, адкрытага грабежства ў рукі паасобных магнатаў, князёў ды баяр, ад якіх шляхам „богоспасаемой“ ахвяры — да манастыроў ды касьцёлаў. Народ, спачатку вольны, самастойны гаспадар, прымушаецца некалькі дзён у тыдзень працаваць на пана. Пан становіцца валадаром усёй зямлі і над усім наро-