Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
2 Перавясла. № 2. Сіудзень — красавік 1924. С. 30—39.
лепш. I разбойнікі прыступілі да выкананьня свае пастановы. Няма ведама, ці павесілі яны „тутэйшага“ чалавека, ці ўтапілі — казка аб гэтым замаўчала. Але той, хто чулую мае душу, каго шчырае ў грудзёх б’ецца сэрца і шчаміць смага знайсьці крыніцу праўды, той гляне хай на родныя палеткі, прыслухаецца хай уважліва да таго гоману, які нясецца ад хаты да хаты па ўсёй Беларусі, той убачыць і перасьведчыцца, што „тутэйшага“ чалавека ўжо няма. „Тутэйшы“ чалавек як колектыўная індывідуальнасьць, прыгнечанага й паняволенага беларуса, сталецьці спаўшага ў нявольніцкім сьне, ня ведаючага, што ён і куды вядзе шлях ягонага жыцьця, ня маючага адвагі мець свайго ўласнага заданьня Я такхачу — ужо памёр. Радзіўся-ж новы чалавек, расьце, разьвіваецца ды фармуецца новая, як асабістая, гэтак і колектыўная індывідуальнасьць. Хай пакуль яшчэ кволае, хай узрост яе хвараблівы — гэта нічога. У цяжкіх муках і цярпеньнях прыходзіць на сьвет чалавек, у муках і цярпеньнях родзіцца новае жыцьцё.
Так. Адраджэньне беларускага народу ёсьць факт; буйны ўзрост нацыянальна-політычнай і соцыяльнай сьвядомасьці таксама бясспрэчны факт, як і тое, што ўзрастае новая самаістная культурная індывідуальнасьць, якая адважна заяўляе на сьвет цэлы аб сваім нараджэньні. 3 пачатку выступае нованароджанае ў бязьмежным прасторы гістарычных падзеяў як моральная сіла, затым, паступова набіраючы сіл фізычных, выступае ўжо як адзін з актыўных чыньнікаў сужыцьця народаў усходняе Эўропы. Рэволюцыя 1905—1906 гг., калі зьяўляюцца і актыўна выступаюць першыя беларускія рэіюлюцыйна-соцыялістычныя і культурна-нацыянальныя організацыі, паставіўшыя сваей мэтай дамагацца краёвай аўтаноміі Беларусі ў складзе расейскай дэмократычнай фэдэрацыйнай рэспублікі, вялікая рэволюцыя 1917—1920-х гг., калі ў завірусе рэволюцыйных падзеяў родзіцца думка аб самаістай незалежнай беларускай дзяржаўнасьці, узброеная барацьба беларускіх працоўных грамад за волю ды нацыянальнасьць — гэта ёсьць факты, якія найкрасамоўней сьведчаць самі за сябе.
Праўда, Беларускі народ не здабыў сабе волі, не дабіўся сваёй незалежнасьці, а йзноў, як і калісь, церпіць двайны гнёт — нацыянальны і соцыяльны ад чужацкіх наездцаў. Беларусь разпластана ляжыць, парваная на часьці. Стогне ў бязвольлі, у нядолі народ.
Аднак ня гледзячы на ўсе злыбядзі — жыве Беларусь! Хай сёньня Беларусь у радох пераможных, хай ныюць і крывавяцца раны — шлях да перамогі вядзе праз паражэньні. Адно толькі — умела трэба выкарыстаць навукі былых няўдач. Трэба навучыцца як найлаўчэйшаму
змаганьню і ў першую чаргу на чужых ды на сваіх уласных памылках. Бо той, хто не разумее сваіх памылак, той наогул нічога не разумее, той ня здатны да змаганьня. А прыгнечанай і паняволенай Беларусі якраз і патрэбныя тыя людзі, якія хочуць і ўмеюць вясьці змаганьне. Вось чаму нам як прадстаўнікам новай нараджаючайся беларускай крытычна-думаючай індывідуальнасьці пара ўжо падвясьці пэўныя падрахункі тым рэвалюцыйным падзеям, што адбыліся на ўсходзе Беларусі, адкрыта сказаць, усебакова высьвятліць канцы і пачаткі ў беларускім высвабадзіцельна-адраджэнскім дзяржаўна-незалежніцкім руху, каб добра сабе ўявіць, а ўявіўшы, яскрава выявіць конкрэтны вызвальны ідэал, культурны, палітычны і соцыяльны ідэал — беларускай нацыі.
II
Ужо ня прыходзіцца даводзіць таго аснаўнога палажэньня, элемэнтарнай праўды, што і беларускі народ мае права нараўне зь іншымі народамі на жыцьцё пад сонцам, даводзіць неабходнасьць прызнаньня і за беларускім народам права на вольнае самаазначаньне. Ужо ня прыходзіцца даводзіць таксама і таго, што Беларусь мае права на самаістую дзяржаўную незалежнасьць. Бо незалежнасьць — гэта ёсьць адзіная натуральная форма ўцелаішчаньня права на самавызначаньне. Прызнаючы права на самавызначаньне, ужо гэтым самым прызнаеш і права на незалежнасьць. Гэта добра сабе ўцямілі маскоўскія ды варшаўскія дыплёматы, калі ў Рызе, коштам падзела Беларусі, падпісвалі мірны дагавор паміж панска-шляхэцкай Польшчай і савецкай Расеяй. У першым пункце Рыскай мірнай умовы ўрачыста прызнаецца права Беларусі на вольнае самаазначаньне і дзяржаўную незалежнасьць, але што толку з гэтага прызнаньня. Відавочна, што справа тут ня ў прызнаньні права, а ў нечым іншым. Права на самаазначаньне ды самаістую дзяржаўную незалежнасьць Беларусь і так мае, няма што аб гэтым і казаць. А справа ідзе выключна аб ўцелаішчаньні гэтага права. Як уцелаісьціць права беларускага народу на вольнае самаазначаньне, як уцелаісьціць покліч, выстаўлены беларускай рэвалюцыяй аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі? Вось тое кардынальнае запытаньне, на якое неабходна даць ясны і катэгорычны адказ. 3 другога боку — хто мае ўцелаісьціць гэтае права? Сам беларускі народ, абапіраючыся на свае ўласныя сілы, ці то пры дапамозе якой-небудзь сілы надворнай, чужой? Якім шляхам зьдзейсьніць ідэю самаістай дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі: ці шляхам упартай рэволюцыйнай барацьбы, ці шляхам
паступовай эволюцыі, шляхам дробнай штодзённай працы, носячы ў сэрцы сваім надзеі, мары, лятуценьні аб незалежнасьці?
Каб ясны і катэгорычны даць адказ на пастаўленыя запытаньні, неабходна, па-першае: выявіць тыя нацыянальныя й соцыяльныя сілы, якія знаходзяцца на Беларусі і зацікаўлены, ці варожа адносяцца да ўцелаішчаньня незалежнай беларускай дзяржаўнасьці; па-другое: выявіць соцыяльную структуру самой беларускай нацыі як культурнага і соцыяльнага адзінства; па-трэцяе: якая з сучасных буржуазных3 зацікаўлена ў істнаваньні незалежнай беларускай дзяржавы.
Узапраўды: ці ёсьць на Беларусі такія нацыянальныя і соцыяльныя сілы, якія-б былі зацікаўлены ў тым, каб Беларусь была незалежнай дзяржавай? А калі ёсьць такія сілы, то наколькі яны здатны да арганізаванасьці і самадысцыпліны, каб вясьці ўпартае змаганьне, бо, само сабой, бяз змаганьня нічога ў жыцьці не адбываецца. Жыцьцё ёсьць змаганьне, і той заўсёды мае перамогу, хто ня толькі ўмее абараняцца, але ў пэўныя мамэнты і нападаць, наносячы ворагу руйнуючыя ўдары. I той, хто ўзапраўды мае нейкую ідэю, той мусіць змагацца за яе ўцелаішчаньне, у праціўным разе — ён мае ідэю толькі на паказ, вось нібы той пярсьцёнак з бліскучым дыямантам. Далей. Ці ёсьць хоць адна якаянебудзь сучасная буржуазная дзяржава, якая-б была зацікаўленая ў незалежнай Беларусі?
Калі адказ на першае запытаньне — ці ёсьць унутры краіны сілы, здатныя вясьці змаганьне — зьяўляецца вельмі складным і можа быць толькі сьцьвярджаючы, то адказ на друтое запытаньне — аб зацікаўленасьці хоць якой-небудзь сучаснай буржуазнай дзяржавы ў істнаваньні дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі — ёсьць велымі просты і можа быць толькі адмоўны. Ёсьць сілы ўнутры краіны, здатныя вясьці змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, няма ані аднэй сучаснай буржуазнай дзяржавы, зацікаўленай у істнаваньні дзяржаўнай незалежнасьці яе. Чаму такое цьверджаньне? Доказаў гэтаму ёсьць шмат: дзясяткі прыкладаў з нядаўняй мінушчыны й цяпершчыны; яны агульна вядомы і няма чаго на іх спыняцца. Атагды — ставіцца новае запытаньне: якая можа быць орыентацыя, або, інакш кажучы, на каго спадзявацца і пакладаць сваі надзеі ў змаганьні за волю й незалежнасьць Беларусі? Адказ дужа ясны й просты: орыентацыя на ўласныя, унутры краіны істнуючыя сілы, спадзявацца і пакладаць свае надзеі выключна на ўласныя сілы працоўных грамад.
3 Так у арыгінале.
III
Чаму ласьне орыентацыя мае быць выключна на ўласныя сілы беларускіх працоўных грамад, а не на якія-небудзь іншыя сілы ўнутры краіны істнуючыя, мо буржуазныя, абшарніцкія і г. д.? Ад рашэньня гэтага запытаньня залежыць адказ і на другое, раней крыху пастаўленае: як уцелаісьціць дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, якім шляхам: шляхам рэвалюцыі ці эволюцыі? А з гэтага вынікаюць два новыя запытаньні: па-першае, незалежная беларуская дзяржава ёсьць мэта сабе ці гэта ёсьць толькі спосаб дзеля дасягненьня якойсьці іншай мэты; па-другое, які нацыянальна-палітычны ды соцыяльны лад мае быць у незалежнай беларускай дзяржаве.
Перад усім пачнем з таго, што сконстатуем істнуючы факт: Беларусь зьяўляецца аграрнай калёніяй вызыску чужаземнага капіталу — польскага і маскоўскага ды яшчэ тых, што ў сувязі зь імі. I другі факт, які мусім сконстатаваць: на Беларусі няма нацыянальнай буржуазіі.
Разгледзімо гэта крыху падробней.
Усё шматмільённае жыхарства Беларусі дзеліцца на стан працуючых і непрацуючых. Працуючыя — гэта ёсьць тыя, што жывуць з працы сваіх уласных рук: сяляне, работнікі і працоўная інтэлігэнцыя. Непрацуючыя — гэта ёсьць тыя, хто жыве з працы чужых рук: абшарнікі, фабрыканты, банкіры, купцы, гандляры, спэкулянты і ўсе тыя, хто жыве з даходаў непасрэдна самым незапрацаваных, як напр.: непрацоўная рэнта, спадчына і г. д. Між станам працуючых і станам непрацуючых істнуе сталы антагонізм, выкліканы з супярэчнасьці інтарэсаў. Кожны чалавек мае свае патрэбнасьці, гэта праўда. Але ёсьць такія патрэбнасьці ў чалавека, якіх задавальненьня вымагаецца самім жыцьцём; калі іх не задаволіць — чалавек гіне. У цяпершчыне соцыяльны лад людзкога грамадзянства так пабудаваны, што адны людзі працуюць і ня ў сілах задаволіць сваіх неабходных патрэбнасьцяў (страва, адзежа, памешканьне і г. д.), а другія нічога ня робяць і маюць магчымасьці ня толькі што задаволіць свае неабходныя патрэбнасьці, але ад лішкі асяродкаў пускаюцца ў распусту, ад чаго, між іншым, таксама ідзе чыста біопсыхічны працэс выміраньня, як ад недастатку. У гэтым і ёсьць аснаўная трагэдыя, аснаўное зло сучаснага буржуазна-капіталістычнага ладу. 3 прычыны нераўнамернага разьмяркоўваньня жыцьцёвага дабрабыту людзкасьць не разьвіваецца, ня йдзе наперад, а дэгэнеруецца, вымірае. У экономічнай літаратуры гэтыя супярэчнасьці між
працуючымі й непрацуючымі называюцца клясавымі супярэчнасьцямі. На Беларусі клясавыя супярэчнасьці саўпадаюць з нацыянальнымі. Каб ня было гэта галаслоўным, возьмем прыклад. Да якой нацыянальнасьці належаць абшарнікі? Ці яны тубыльцы гэтай краіны, ці зьнекуль прышлі, але ня разам з народам, гэтай працоўнай і вечна галоднай беднатой, а самастойна, як каланісты? Што можа быць крытэрыем для азначаньня, беларус хто ці не? Мэтрычная выпіска? Некалі дзяды й прадзеды гаварылі па-беларуску? Але-ж гэтага мала. Вагу мае ня тое, чым або кім продкі былі — вагу мае тое, чым або кім ёсьць той, хто цяпер жыве, нешта робіць, думае, церпіць, радуецца; вагу мае той факт, за каго лічыць сябе ў цяпершчыне кожны чалавек, да якой нацыі ён залічае сябе, у які бок самаазначаецца — у беларускі, польскі, расейскі ці іншы які-небудзь. Дапусьцім, што ёсьць цяпер на Беларусі абшарнікі, якія біолёгічна належаць да беларускай, іх дзяды й прадзяды гутарылі па-беларуску, яны мэтрыкі свае маюць напісанымі ў беларускай мове, але культурна й псыхолёгічна яны лічаць сябе або расейцамі, або палякамі. Ці яны беларусы? Бязумоўна — не! Яны не беларусы. Бо што ляжыць у аснове нацыі? Хіба адзін толькі біолёгічны фактор, ці, казаўтой, зь яйка вераб’я ніколі ня можа выйсьці бусел, то гэтак сама і сярод людзей — ад бацькоў беларусаў можа быць патомства толькі беларускае. Біолёгічна гэта ёсьць так, але не адзін толькі біолёгічны фактор мае ляжаць у аснове нацыі. Бо што такое нацыя? Нацыя ёсьць перш за ўсё культурная еднасьць (еднасьць мовы, звычаяў, гісторыі і г. д.). У аснове ляжыць фактор біопсыхічны, а таму за крытэрый у азначаньні, хто беларус, а хто не беларус, можна і неабходна браць крытэрый выключна біопсыхічны, або вузей узяўшы — культурнай прыналежнасьці. I калі хто-небудзь кажа: я беларус, але я рускай кулыуры ці то польскай культуры — гэтым самым ён самаазначаецца ў бок рускі ці то ў бок польскі, застаючыся пры гэтым біолёгічным тыпам беларуса. Гэткіх біолёгічных тыпаў беларускае нацыі ёсьць, на вялікі жаль, нямала, імя іх — рэнэгаты. Амаль усе абшарнікі, вялізарная большасьць шляхты, мяшчанства, духавенства і г. зв. інтэлігэнцыі — рэнэгаты; біолёгічна яны беларусы, а культурна і псыхолёгічна — або маскалі, або палякі. Векавой традыцыяй мінуўшчыны яны моцна зьвязаны з польскай ці то з маскоўскай вялікадзяржаўнасьцю, выхаваны на культуры маскоўскага або польскага нацыянальна-паразытычнага мэсыянізму; розныя прывілеі за кошт прыгнечаньня ды паняволеньня працоўнай беднаты, у мінуўшчыне, школа і дзяржаўная служба, у цяпершчыне — усё гэта адарвала іх ад роднай глебы беспаваротна і назаўсёды. Яны зусім