Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Пра тое, што гэтыя дакумэнты маглі проста згубіцца ў хатнім архіве скрупулёзнага музэйшчыка Людмілы Краскоўскай, на нашую думку, нельга весьці сур’ёзную гаворку. Лісты патрапілі да нас акуратна складзенымі ў 2 капэрты з пазнакай рукой уласніцы, што гэта лісты Жылкі. Людміла Краскоўская была гэткай жа акуратнай з усімі матэрыяламі свайго хатняга архіву, разабранымі па асобных капэртах. Думаецца, часткова гэтую таямніцу раскрываюць лісты яе маці, Валянціны Сямёнаўны, да якіх мы зьвернемся.
Як вядома, Уладзімера Жылку зь сям’ёй Краскоўскіх зьвязвалі цесныя й, як можам меркаваць па ліставаньні, сяброўскія адносіны. Паэт карыстаўся гасьціннасьцю гэтага сямейства падчас вучобы ў Дзяржаўнай дзьвінскай беларускай гімназіі (Даўгаўпілс, Латвія) і ў час, калі пераехаў з Прагі ў савецкі Менск. Насуперак рэкамэндацыям Краскоўскіх Жылка ня скончыў ані гімназію, ані Карлаў унівэрсытэт у Празе:
8 Краскоўская, Людміла. 3 успамінаў пра паэта // ЛіМ. 1990.15 чэрвеня. С. 6.
гэта сьведчыць пра ягоны дастаткова імпульсіўны характар, дый аб’ектыўныя абставіны адыгралі ў рашэньні паэта не апошнюю ролю.
3-за палітычнага перасьледу Краскоўскія ў 1925 г. перабраліся з Латвіі ў Савецкую Беларусь. Іван Краскоўскі працаваў на адказных пасадах, Валянціна Сямёнаўна займалася хатняй гаспадаркай, сыны Сяргей і Мсьціслаў працягвалі вучобу. Захопленая энтузіязмам і актыўнасьцю культурнага жыцьця ў Менску, Валянціна Краскоўская пісала дачцэ Людміле, што цяпер разумее, чаму Валодзя (так называлі Жылку ў сям’і) так імкнецца сюды. Давалаяна й практычныя парады. Калі пытаньне з прыездам у Менск на канфэрэнцыю было вырашана, яна наказвала Людміле: „КаліВалодзя будземець грошы, такшто зможа сабештонебудзь купіць — займіся ім—і няхай купіць — тут жа ўсё ўтрыдарага. I няхай усё што можа вязе — можа старыя касцюмы — усё братам прыдасца — ты з ім пагавары — хлопцы ў гэтым мала кемяць^0.
Пры пераезьдзе ў Менск Уладзімер Жылка на пэўны час спыніўся на кватэры Краскоўскіх: прыглядаўся да новых абставінаў жыцьця, акліматызоўваўся, а гаспадары давалі падрабязную справаздачу Людміле пра тое, як жыве яе сябра.
Вядомы жартаўнік малодшы сын Мсьціслаў пісаў у сваёй манэры: „Валодзя, канечне, паводзіць сябе недапушчальна: ездзіць на рамізніках, есць пірожныя, ходзіць па кіно і тэатрах і да ўсяго гэтага яшчэ, калі яму суседка адчыняе дзверы, ёнробіць выгляд, што не заўважае і не дзякуе. У агульным і прыватным паводзіць сябе абуральна!! Прашу Вас (цябе і Лізу) зрабіць яму заўвагу“п.
Валянціна Сямёнаўна падавала сваё бачаньне абставін жыцьця Ўладзімера Жылкі ў Беларусі: „На днях у нас былі Саня, Юлік (Дрэйзіны. — М. Т.) і Валодзя. Цяпер усе яны ўжо раз’ехаліся на лета. Вал[одзя] выглядае няблага, у брата, думаю, паправіцца лепш, чым у Крыме. Крым яму на карысць не ідзе. Тата думае, што калі б ён ажаніўся, то можа і паправіўся б трохі пры добрым доглядзе. Твой ліст яму перашлю, калі прышле адрас — ён яго забыў сказаць. Ён не курыць і не п’е, харчуецца ў брата вельмі прыстойна і шмат спіць. Гэта добра...“™.
9	3 архіваў Людмілы Краскоўскай / падрыхт. тэкстаў лістоў і камэнтары М. Труса // Запісы БІНІМ. № 36. Нью-Ёрк—Менск, 2013. С. 189—195.
10	Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі (далей ЦНБ НАНБ). Ф. 16. Воп. 1. Адз. зах. 119. Арк. 55.
11	ЦНБ НАНБ. Ф. 16. Воп. 1. Адз. зах. 125. Арк. 2.
12	ЦНБ НАНБ. Ф. 16. Воп. 1. Адз. зах. 118. Арк. 5.
Надзея бацькі хутка спраўдзілася: Уладзімер Жылка ажаніўся з Рымай Маневіч. Праверка моцы гэтага каханьня адбылася празь некалькі гадоў, падчас рэпрэсій. Пра гэта неаднаразова пісалася, як і пра тое, што Рыма сустрэлася са сваёй дачкой Натальляй толькі праз 35 гадоў'3.
Пра тое, што Людміла Краскоўская мела сардэчныя сымпатыі да паэта, даведваемся зь ліста яе маці ад 18.11.1925: „Родненькая мая, ты ўсё ж не жалься на сваё жыццё. Гэта на цябе восень так дзейнічае. Ты, калі ласка, не вешай hoc. I пра Валодзю менш думай (вось мілая мамчына парада — праўда?). He, сур’ёзна, я яго вельмі люблю, але
Людміла Краскоўская. Прага. 1932 г. Здымак з прыватнага збору М. Труса
нельга забываць, што ён беларус[кі] паэт, а ў будзённым жыцці ча-
лавекз бзікам — хіба не?А паэты ж наогул невыносныя людзі ў паўсядзённым жыцці. Нашыя тут вельмі адрозніваюцца, і жонкі іх не адну слязу пралілі. Думаю, што Валодзя вельмі засмуціцца, калі бліжэй убачыць іхжыццё. Дуюць піва і губяць гэтым свае таленты і жыццё“''.
У сувязі з гэтымі словамі вельмі сымбалічна тое, што Людміла Краскоўская захавала свой неадпраўлены ліст да Жылкі (і ці зьбіралася яна наогул яго адпраўляць?). Наколькі ён па стылістыцы й настраёвасьці адрозьніваецца ад яе лістоў і ўспамінаў! Прывядзем вытрымкі зь яго: „Трапілі падруку старыя фатаграфіі ілісты, і гэтак захацелася напісаць табе пару слоў. Ведаеш, ты заўсёды лаяў мяне, што мала гавару (звычайна, жанчын абвінавачваюць якраз у адваротным)... УспомнілаДзвінск, гімназію і так страшэнна захацелася, каб павярнуўся той час. Валодзя, гэта ж нейкіх сем гадоў прайійло, і якіх гадоў, а нехочацца верыць, што гэта ўжо мінула назаўсёды. Язаўсёды глядзела на найіыя адносіны, як на нешта дзіцячае... Часам такхацелася
13	Мехаў, Уладзімір. Праз трыццаць пяць гадоў // ЛіМ. 1965.5 лістапада. С. 3.
14	ЦНБ НАНБ. Ф. 16. Воп. 1. Адз. зах. 119. Арк. 45.
Людміла Краскоўская.
Браціслава. 1970-я гг. Здымак з прыватнага збору М. Труса
Карлавым унівэрсытэце ў Празе
шмат сказаць, шчыра сказаць, не думаючы ні аб кім і ні аб чым. Чаму мы заўсёды звязаны нейкімі кайданамі? Чаму не можам быць шчырымі?.."'5.
Людміла Краскоўская двойчы прыяжджала з Чэхаславаччыны да бацькоў у Менск: у 1927 і 1929 гг. Іх ліставаньне з Уладзімерам Жылкам абарвалася пасьля ягонай жаніцьбы. Падчас аднаго з прыездаў паэт падараваў ёй свой зборнік вершаў „3 палёў Заходняй Беларусі“ з характэрным подпісам: „Людміле Краскоўскай, ціхаму і „кроткаму“ сябру майму на добрыя ўспаміны, з прывітаннем сардэчным і шчырым aymap Уладзімір Жылка. 6 чэрвеня 19282. Менск, БССР"16.
Вучоба Ўладзімера Жылкі ў (1923—1926) — гэта час актыўнага
творчага дыялёгу, міжнацыянальных культурных кантактаў. Колькасна шматлікая ўкраінская эміграцыя ў Чэхаславаччыне міжваеннага
пэрыяду была прыцягальнай для беларускага студэнцтва з шэрагу прычынаў. Гэта датычыла й арганізацыйнай, фінансавай дапамогі, дый кроўная еднасьць, падабенства гістарычных шляхоў двух народаў, агульны лёс выгнанцаў адыгрывалі тут не апошнюю ролю. Для Ўладзімера Жылкі студэнцкі час стаў, бадай, самым лепшым у творчасьці.
Дзякуючы актыўным кантактам з украінскім студэнцтвам, новай генэрацыяй пісьменьнікаў моўная стыхія братняга народу часта брала ў палон Жылку-паэта. У некаторых зь вершаў ён аніяк не мог абысьціся без ужываньня ўкраінскіх словаў: „Ты варожыш, ты чаруеш, / О чароўная, бы світ...“(„Крыху ўзрушаны і рады“, 1923); „Ўпрыродзе так светлы / Змярканне йрассвітп..(„Вершы спадзявання", 1924—1925).
15 Ліст Людмілы Краскоўскай да Уладзіміра Жылкі (1933). Захоўваецца ў асабістым архіве Сяргея Панізьніка.
16 Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы. КП 19216. 4 кн 4773.
Аўтограф перакладу вершу „Зімою“ Агатангела Крымскага выяўлены аўтарам гэтых радкоў у асабістым архіве Людмілы Краскоўскай у Браціславе (Славакія). Разам зь лістамі Ўладзімера Жылкі менскага пэрыяду ён належыць да нешматлікіх дакумэнтаў, якія захавальніца ў свой час не палічыла неабходным перадаць ні родным паэта, ні дасьледнікам ягонай творчасьці.
Як ведама, частку архіву Жылкі калега з Браціславы да пары да часу зьберагала ў сябе на кватэры. Потым большасьць гэтых матэрыялаў была перададзеная ў Беларусь. Можна меркаваць, што аўтограф перакладу падараваны ёй паэтам як нешта накшталт „альбомнага“ запісу, з мэтай „сказаць" штосьці прыемнае сваёй сяброўцы Людміле й яе маці Валянціне Сямёнаўне, на доўгія гады разлучаным некалькімі дзяржаўнымі межамі. На такую думку наводзіць ужо сама дыялягічная форма вершу — размова дачкі й маці.
—	Мама — галубка! Ішла я гарою, —
Снегу нібы і няма;
Сонейка грэе,распукваюць кветкі.
Мама! Мінула зіма!..
—	Пэўна, дачушка, кагосьць пакахала,
Холад бо й deep наўкруг,
Толькі ў цябе ужо лецейка ў сэрцы, Там mo і квеціцца луг.
Свае ўспаміны пра Ўладзімера Жылку Л юдміла Краскоўская скончыла так: „Нашы адноыны бывалірозныя, але заўсёды заставаліся нязменнымі — мы верылі адно аднаму"17. Лісты паэта зь ягонага боку пацьвярджаюць гэтыя словы.
Старонка шостая. Дасьледнік
Працы Ўладзімера Калесьніка (1922—1994) — гэта агульнапрызнаная клясыка беларускага літаратуразнаўства. Сярод яго прац адно з пачэсных і самавітых месцаў займае манаграфія „Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі“ (1977),
17 Жылка, Уладзімір. Выбраныя творы / уклад., прадм. і камент. М. Скоблы. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998. С. 287.
да стварэньня якой дасьледнік ішоў шматгадовымі шляхамі пошукаў, асэнсаваньня; што называецца, прымерваўся да ўлюбёнага аб’екту свайго навуковага зацікаўленьня здалёк і зьблізку, таму што „Ўладзімір Жылка стаіць у цэнтры літаратурнага працэсу Заходняй Беларусі першай паловы 2О-х гадоў. Гаворка пра яго — гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную і мастацкую думку, пра творчыя кірункі, метад, стыль, пра здабыткі і слабасці“18.
„Ветразі Адысея" сталі навуковым, творчым падагульненьнем шматгадовага збору матэрыялу, які, як падказвала біяграфія Ўладзімера Жылкі (што таксама вымалёўвалася паступова), патрэбна было шукаць у гарадах розных краінаў — Вільні, Дзьвінску (Даўгаўпілсе), lipa­se, Уржуме й інш. А з улікам таго, як пакручаста складваліся лёсы блізкіх і знаёмых паэта, атожылкі гэтага „магістральнага" шляху стакроць множыліся, істотна пашыралася й геаграфія пошуку. Таму толькі гісторыя збору фактычнага матэрыялу, з усімі знаходкамі, радасьцямі й расчараваньнямі, — тэма самастойнага дасьледаваньня, якая відавочна просіцца ў асобную аформленасьць, кшталту гістарычнага раману — твору пра пошукі цэлага пакаленьня няўрымсьлівых нацыянальных адраджэнцаў.
Няма сумневу, што паважаны дасьледнік пачуваў сябе раскавана, па-гаспадарску зь беларускай мінуўшчынай. Але калі справа даходзіла да асьвятленьня пытаньняў беларускай грамадзка-палітычнай, культурнай чыннасьці, напрыклад у Латвіі, Чэхаславаччыне міжваеннага пэрыяду, патрэбны быў вопытны кансультант і, найлепш, сьведка і ўдзельнік тых падзеяў, непасрэдна знаёмы з Уладзімерам Жылкам. На шчасьце, такі вопытны, „унівэрсальны" дарадца знайшоўся ў асобе супрацоўніцы Славацкага нацыянальнага музэю ў Браціславе Людмілы Краскоўскай.