Калі былі перагорнутыя некалькі старонак імправізаванага „сямейнага альбому" Уладзімера Жылкі, прагледжаны фатаздымкі, лісты, перабраны ўласны архіўны збор, доўга не пакідала думка: наколькі звыклае ўспрыманьне жыцьця й творчай дзейнасьці адной са знакавых постацяў беларускай літаратуры 1920—1930-х гг. неўпрыкмет зацяніла ягонае асабістае, трапяткое, шчымлівае. Але бяз гэтага нельга цалкам уявіць і асэнсаваць тое, як моцна паэту балела: і за сям’ю, і за Бацькаўшчыну. I часта так хацелася звычайнай, сямейнай, людзкай дабрыні й спагады. Як успамінаў Уладзімер Дубоўка, „Уладзімір Жылка, нягледзячы на сваю хваробу, любіў паўтараць старое лацінскае выслоўе „Вівэра мэмэнта!" — „Памятай пра жыццё!““1. 1 Дубоўка, Уладзімір. „...Не магу не думаць, край родны, аб табе“: Імя яго не забыта // ЛіМ. 1965. 23 мая. Ануфрый Раманейка зь в. Падлесьсе Наваградзкага пав. 1916 г. Здымак з фондаў Літаратурнага музэю М. Багдановіча Старонка першая. Карані Здымак 1916 г. Дзед паэта па маці, патрыярх роду — Ануфрый Раманейка, які ў сваім паважаным веку, захаваўшы ясны розум, сам вучыў унукаў. Пражыў 112 гадоў. „Ён ганарыўся сваёю жыццяздольнасцю, любіў казаць, што калісь жаніўся ў лапціках, а на старасці ходзіць у добрых ботах. Хоць сам ён і не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, але заўсёды сачыў, ці добра падрыхтавалі ўнукі чытанне. Памяць у яго была адменная, стары запамінаў з першага разу прачытаны кімсьці граматным кавалак падручніка і правяраў унукаў так, што тыя і ў думках не важыліся ашукаць непісьменнага дзеда“ (У. Калесьнік)2. Старонка другая. Брат Малодшы брат паэта Барыс у 1930-х гг. пераняў ад Уладзімера Жылкі сумную эстафэту зьняволеньня: арыштаваны 15 сакавіка 1933 г., рэабілітаваны 24 жніўня 1959 г. 31960-х гг. рупна зьбіраўусё, што было зьвязана з братам-паэтам, ва Ўржуме ўстанавіў надмагільны помнік. У фондах Літаратурнага музэю М. Багдановіча захоўваецца некалькі агульных сшыткаў Барыса Жылкі з акуратна перапісанымі зборнікамі „На ростані“, „3 палёў Заходняй Беларусі“, паэмай „Уяўленьне“, выразкамі публікацыяў твораў Уладзімера Жылкі, артыкулаў пра яго ў пэрыядычным друку, пачынаючы ад 1920-х гг. „Кароткія ўспаміны малодшага брата паэта Ул. Жылкі Барыса Жылкі“ — цікавы дакумэнт, які ўяўляе сабою невялічкую, сьціслую хроніку ці дзёньнік сямейнага жыцьця на фоне маштабных гістарычных ператрусаў 1917—1933 гг. Прыадкрывае ён і некаторыя сямейныя таямніцы, у прыватнасьці абставіны разводу паэта з жонкай. 2 Калеснік, Уладзімір. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі. Мінск: Мастацкая літаратура, 1977. — 328 с. Барыс Жылка, Ата (Наташа — дачка Ўладзімера Жылкі), Тацьцяна Ануфрыеўна Жылка. Асіповічы. 1939 г. Здымак з фондаў Літаратурнага музэю М. Багдановіча Прывядзем некаторыя вытрымкі з гэтай хронікі ў перакладзе на беларускую мову, дзе ёсьць згадкі пра Ўладзімера Жылку й якія падзяляюць 12 гадоў: „1920. Хварэе Валодзя — тры м-цы ляжаў (люты, сакавік, красавік), лечыць доктар Гранат. У пач. мая ад’язджае ў Клеціійча. На Троіцу вяселле Ніны — Валодзя шаферам. Валодзя сыходзіць у Гарадзею. [...]На Пятра вяселле ў Цеслюка“; „1932Я скончыў школу. Паступіў у Медінстытут. Зіму 31/32 Рыма зімуе ва Уржуме. У бездарожжа Валодзю загадваюць з’явіцца ў Кіраў — вобласць. Заехаў і лёг у бальніцу, праз тры м-цы вярнуўся назад. УКіраве сказалі, што не выклікалі. Калі вярнуўся, даведаўся пра прычыну выкліку — паводзіны Рымы. Развод, адправіў [яе] у Ленінград, а яна з Масквы прыехала ў Клецішча. Рыма не прызналася маме, а сказала, што засумавала па дачцэ. Кастусь заехаў і адвёз Рыму. Я атрымаў ад Валодзі лісты і даведаўся пра прычыну — расказаў маме"3. У 1960-х гг., пасьля сваёй і братавай рэабілітацыі, Барыс Жылка імкнуўся даказаць несправядлівасьць рэпрэсіяў, але рабіў гэта так, як 3 Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (далей ЛММБ). КП-6686. падказвала лёгіка часу. Зрэшты, час, калектывізацыю, сам таго не ўсьведамляючы, ён апісаў у адным зь лістоў да Ўладзімера Калесьніка вельмі калярытна: „Я прыехаў кяму [Уладзімеру] у Мінск пасля з’езду Партыі, на якім была прынята пастанова аб калектывізацыі. Вось ён быў так задаволен гэтым і мяне агітаваў першым уступіць і агітаваць [за] калгас. Але мне гэта было неяк страшна, як гэта аддай каня і ня май на яго npaea, а ідзі прасі, каб далі паехаць куды, а табе дадуць другога. Я з ім не згаджаўся. Тагды к яму прышлі вечарам чатэры яго таварышы пісьменнікі, цяпер не помню хто, і яны мяне ўвесь вечар агітавалі, а яне згаджаўся. Яны даказвалі мне, што ў калгасе будзе вельмі добра. Прыехаўшы дадому, я ўсё гэта абмазгоўваў. Умяне тады быў жарэбчык, два трэцьці, я яго сам выгадаваў, ім памаленьку рабіў спрагаючыся з суседам. Адсеяўшы жыта, у Слуцку куплялі коні для арміі. Вось я і павёў і прадаў, узяў вельмі вялікія грошы, аж 500 руб. Праўда, конік быў, як кажуць, лёгкі, далікатны, харсовы, вельмі харошы, а сабе купіў пасля коніка за юоруб. сямі год. 3 ім уступіў у калгас. Вось за гэта Ул. мяне вельмі лаяў і сарамоціў. Вось гэта ўзапраўда доказ, што ён, Ул. быў цалкам наш, савецкі“4. Старонка трэцяя. Маці, жонка, дачка Вядомы здымак: Уладзімер Жылка разам з жонкай Рымай на адпачынку ўЯлце. Дарчы надпіс на адгорце, да гэтага часу не публікаваны, выдатна ілюструе стаўленьне паэта да маці, Таццяны Ануфрыеўны: „Дарагой і любай маме, сэрца якое, як чайка, заўсёды ў трывозе па дзецях, што рассыпаліся па сьвеце. С сыноўскай любасьцю. Уладзік. 25.I.1930. Ялта“. Здымак, які на першы погляд выклікае замілаваньне: маладая маці з маленькай дачушкай на руках (Рыма й Беата). Подпіс на адвароце істотна зьмяняе настрой і танальнасьць успрыманьня: „Развітальная сустрэча... Вось такой, ва ўзросце 9 месяцаў, пакінула мяне „маці“ бабулі, маці паэта ТаццянеАнуфрыеўнеЖылка, жанчыне добрай душы, ветлівай, чулай і ласкавай. 3 ёй мы і пражылі ўсе выпрабаванні часу... таго страшнага часу“. Беата потым будзе падпісвацца болып звыкла для беларускага вуха — Натальля. ВаЎржуме сагравалі паэта невялікія памяткі пра дачушку: цацка-бразготка й перавязаная тасёмкай пасмачка валасоў. ЛММБ. НД-5208. Уладзімер Жылка з жонкай Рымай. Ялта. 25.01.1930 ідарчы подпіс маці, Тацьцяне Ануфрыеўне, на адвароце. Здымак з фондаў Літаратурнага музэю М. Багдановіча Хрэстаматыйная, запатрабаваная грамадзянская, філасофская, інтымная лірыка Ўладзімера Жылкі традыцыйна ніяк не магла адвесьці месца просьценькім вершам, што пісаліся далёка ад Беларусі, a адрасаваліся самаму дарагому чалавеку, хоць трохі кампэнсоўваючы пазбаўленасьць бацькоўскай радасьці: „Каля могілак у вёсцы Жыве мая матулечка Iлюбімая дачушка МаленькаяАтулечка. У бабулі сад кашлаты, У саду тым хатачка: Там жыве каток мурзаты I дачушка Атачка. Пакаціў каточак шпулечку — He дурэй, малюсенькі. Скора татачка прыедзе Да сваёй Атусенькі. Слухай, мілая, бабульку, He смуткуй, гуляй... Буду жыў, к табе вярнуся. Чакай... He забывай!^ Рыма Жылка (Маневіч) з дачкой Атай. Пачатак 1930-х гг. Здымак з фондаў Літаратурнага музэю М. Багдановіча Старонка чацьвертая. Сябры У 1926 г. Жылка перабраўся з Прагі ў Менск, акунуўся ў бурлівае асяродзьдзе нацыянальнага культурнага будаўніцтва. Яго сябра, Уладзімер Дубоўка, успамінаў: „Нас, якія прайшлі агні грамадзянскай вайны, крыху здзіўляла ягоная асаблівая інтэлігентнасць, сціпласць. У той жа час вабіла да сябе ягоная сардэчнасць, вялікая шчырасць^’. Барыс Жылка рупна перапісаў сяброўскія дарчыя подпісы беларускіх пісьменьнікаў: „Брату і другу Уладзіку Жылку, з любоўю. 20/ХІ— 5 ЛММБ. НД-5174. 6 Дубоўка, Уладзімір. „...Не магу не думаць, край родны, аб табе“... Уладзімер Дубоўка й Уладзімер Жылка. Менск. 1927—1928 гг. Здымак з фондаў Літаратурнага музэю М. Багдановіча 26 г. Менск. У. Дубоўка“ („Трысцё“, 1925); „Уладзімеру Жылку — паэту палёў Заходняй Беларусі, ад аўтара.А. Александровіч. 1927/9-27“(„Угрунь“, 1927); „т. Уладзімеру Жылку, другу, з пашанаю. Ю. Гаўрук. 31/ 1.28 г. Менск“ („Кветкі з чужых палёў“, 1928); „Уладзімеру Жылка, чуламу песьняру і добраму прыяцелю ў знак дружбы і пашаны. 3. Бядуля. 12/IX.27 г.“ („Танзілія", 1927). Уладзімер Дубоўка ў 1962 г. у архіве Адама Бабарэкі пазнаёміўся зь лістом ад гаспадара кватэры, у якой жыў Уладзімер Жылка, апублікаваў яго ў сваім перакладзе на беларускую мову на старонках газэты „Літаратура і мастацтва“ ў 1965 г. Гэта першае сьведчаньне апошніх гадзінаў жыцьця паэта й ягоных праводзінаў на вечны спачын: „2.07.1933 г. Паважаны A. А. Бабарэка! Уладзімір Адамавіч Жылка кватараваў у нашым доме. Яго ўжо няма ў жывых, ён памёр першага сакавіка. А дванаццатай гадзіне яшчэ паснедаў, а з другое — страціў прытомнасць. А сёмай сканаў ад туберкулёзу. Пахаваны на Уржумскіх могілках. Да апошняй хвіліны ён аб смерці не думаў, чакаў, што як толькі стане цяплей — ён паедзе ў Крым, бо ён быў вызвалены з-пад нагляду. Пахаванне было ўрачыстым паводле сучаснага парадку, з музыкай, праводзілі сябры-педагогі"7. 7 ЛММБ. КП-6686. Спагада — ня сябра, а чужога чалавека — суправаджала Ўладзімера Жылку й пасьля ягонай сьмерці: адразу пасьля вайны магілу паэта ўзяўся даглядаць Антон Ягоравіч Лешчанка, украінец, які па прозьвішчы на помніку (Жйлко) зрабіў выснову, што тут спачывае яго зямляк, выгнанец на чужыне. Старонка пятая. Сяброўка Напрыканцы 1980-х — пачатку 1990-х гт. на хвалі вяртаньня імёнаў рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры стала магчымым надрукаваць лісты Уладзімера Жылкі да ідэоляга беларускага адраджэньня Антона Луцкевіча, успаміны пра паэта Макара Краўцова, Вінцэнта Жука-Грышкевіча, Юркі Гаўрука, Максіма Лужаніна, Яўхіма Кіпеля, Міколы Ўлашчыка, Станіславы Плашчынскай. Былі апублікаваныя й мэмуарныя запісы Людмілы Краскоўскай8. Аўтару гэтых радкоў пашчасьціла адшукаць і апублікаваць невядомыя лісты Ўладзімера Жылкі да Людмілы Краскоўскай, дасланыя зь МенскуўПрагуў 1927—1928 гг., якія дагэтуль лічыліся незваротна страчанымі9. Зь невядомых прычынаў адрасат пры жыцьці не захацела разьвітвацца з гэтымі дакумэнтамі, не перадала іх ні родным паэта, ні дасьледнікам ягонай творчасьці, хоць цесныя стасункі вучонага-археоляга з Браціславы з Беларусьсю доўжыліся болып за тры дзесяцігодзьдзі.