Уладзімер Кісілеўскі (1896, Каламыя —1976 Атава, Канада), імя якога фігуруе ў лістах, быў навукоўцам і ўкраінскім эміграцыйным дзеячам. Скончыў Венскі ўнівэрсытэт, дзе ў 1924 г. абараніў доктарскую дысэртацыю. У19252. выехаў у Канаду. У1931 г. прыехаў у Лёндан, дзе да 1939 г. быў дырэктарам Бюро Саюзу ўкраінцаў-сама- 1 Ліст да Васіля Захаркі ў Моджаны (ад Д. Антанчука?) мае наступны зьмест: „Прага 8IV1938 Поробйвші відповідні вйпйскй як з Вашого лйста так і з часопйсу, все це пересйлаю в Льондон до п. Дра В. Кйсілевського. Прй чім, від себе прошу його не забуватй на наші спільні з Білоруськйм Народом інтересй і, в міру можлйвостй, прй кожній нагоді порушоватй іх на льондоньскому терені. Сподіюся, іуо таквоно і бг/Эе“(Бібліятэка Акадэміі навук Летувы. Дддзел рукапісаў. Ф. 21-2193. Арк. 1). стойнікаў (СУС), меў кантакты з брытанскім парлямэнтам і ўрадам, быў сябрам Каралеўскага інстытуту міжнародных спраў. У 1940 г. выехаў у Канаду, ад 1950 г. быў прафэсарам і кіраўніком катэдры славістыкі ў Атаўскім унівэрсытэце, у 1954 г. стаў першым старшынём Канадыйскай асацыяцыі славістаў. Зь ліста Васіля Захаркі вынікае, што былі яны асабіста знаёмыя. 7.IV.38 Моджаны2 Яго Міласьці Пану Палкоўніку Д. Антанчуку, Высокапаважаны Пане Палкоўнік! Пры гэтым маю гонар пераслаць Вам выразку з газэты „Вечерні Чэске Слово“ ад 2.IV.1938 г. чысло 783. Я вельмі ветліва прашу Вас перадаць маю гарачую прозьбу высокапаважанаму Пану Кісілеўскаму аб тым, каб пры падобных выступленьнях ён не запамінаў і аб цяжкой нядолі Беларускага народу. Пішу аб гэтым Вам, Высокапаважаны пане палкоўнік, а не самому Пану Кісілеўскаму безпасярэдне, з таго пункту гледжаньня, што баюся якбы такога маяго ліста ён не палічыў нетактоўным і не абразіўся на мяне, чаго мне найбольш не хацелася-б. Я глыбока пераконан ў тым, што Вы, Высокапаважаны Пане Палкоўнік, лёгка знойдзеце такую форму, якая дазволіць Вам як найлепш давясьці вышэйзьмешчаную маю прозьбу да ведама Пана Кісілеўскага. Я аддаю сабе ясны адчот у тым, што ні маю жаднага права накідаць бяду Беларускага народу на плячы Пана Кісілеўскага, якім і без таго цяжка. Калі — я ўсё такі раблю гэта, то раблю выключна на падставе ласкавай волі Пана Кісілеўскага, дазволіўшага мне зьвяртацца да Яго з падобнымі пытаньнямі. 2 Ліст Васіля Захаркі да Дзяміда (Дзьмітра) Антанчука (машынапіс). Захоўваеццаў: БібліятэкаАкадэміі навукЛетувы. Аддзел рукапісаў. Фонд 21-737. Арк. 2—за. 3 Пераклад зацемкі [зроблены Захаркам?]: „Мільёны украінцаў жаляцца. Канцэнтрацыйны абоз замест аўтаноміі. Лёнданскі„Тымес“ [„The Times“] надрукаваў учора ліст, каторы яму паслаў Старшыня Саюзу Украінцаў у Брытанскай імпэрыі Кісілеўскі. У ем гаворыцца: „Тверджэнні„Газэты Польске“, што ў Чэхословакіі жыве да 250.000 палякаў, ёсьць несапраўдным. Фактычна ў Чэхословакіі на Тэшынску 81.000 палякаў". УПолыйчы жыве 6У2 мільёнаў украінцаў, каторым была абецана аўтаномія, аднак яны не маюць да гэтае пары нават элементарньіх народных і na/іітычных правоў. Каждае выступленьне па запатрабаваньню правоў заменяецца канцэнтрацыйным абозам“ (Вечерні Ческе Слово. 2.IV.1938. № 78. С. 1.) Думаю, што і Вы, Высокапаважаны Пане Палкоўнік лёгка зразумееце гэны мой зварот да Вас, калі ласкава прымеце пад увагу той небывала безпраўны стан жыцьця, у яком знаходзіцца Беларускі народ, асабліва тая яго частка яго, над якой пануе ашалелы паляк. Я ўжо неаднарозава меў гонар інфармаваць Вас аб тым, што там, пад польскай акупацыяй, ужо даўно німа чым дыхаць. Я проста дзіўлюся то — стойкасьці беларускай інтэлігенцыі, якая пры такіх пякельных варунках не апускае ўніз не толькі галавы, але і рук. He, як-бы не гаварыць, а ідэя для ідэёвага чалавека вялікая сіла. Як мяне інфармуюць, то тэрор у Заходняй Беларусі, асабліва ў апошнія два гады, гуляя і носіцца па ўсяму краю, усёроўна што растлусцеўшы конь з задраным хвастом. Німа такой старонкі жыцьця, якойбы не ціснуў паганы польскі бот. Найцяжэй адчуваецца разбэшчанасьць польскага ката так гэта ў Вільні, гэтым цэнтры Заходняй Беларусі. Што тут закрывалася і зачынялася, што нанава паўставала і нанава забівалася, каго судзілі і каго столькі разоў садзілі, немагчыма апісаць. Думаю, што для гэтага не выстарчыла-б скуры усіх польскіх міністраў. Для таго, каб задушыць і забіць культурную беларускую працу і не дапусьціць Беларускага нацыянальнага голасу ў народныя масы, у палякаў ніколі не бракавала: ні ілжы, ні падлогаў, ні правакацыі, ні грубога, нічым не прыкрытага насільства. Калі будзем гаварыць аб выдавецтвах і выданьнях, то перад жыцьцем кожнага з іх становіцца сьмерць. Канфіскацыя кожны дзень спальвая бедны грош ахвярнай беларускай інтэлігэнцыі. Насільства ў гэтым напрамку дайшло да таго, што не даўно сканфіскаван нават лемантар (буквар) „Засеўкі“ (толькі цяпер прыпамінаю, што сканфіскаваны здаецца не „Засеўкі“, а „Першыя Зярнята“, але гэта не так ужо важна), прыгатаваны для хатняга научэньня дзяцей беларускай грамаце. Вось, як бачыце, у чым выяўляецца „культурная“ місыя Польшчы на ўсходзе Эўропы. Доўгі час неяк існавала самая старая беларуская незалежніцкая газэта „Беларуская Крыніца“, артыкул аб якой знойдзеце ў далучаным нумэры „Вядомосьці Беларуске", цяпер і яна закрыта. Апрача таго, закрыты Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры, са ўсімі яго аддзеламі на правінцыі, перад каторым стаялі вялікія мажлівасьці культурнай працы. Таксама закрыта Таварыства Беларускай Школы, якое мела толькі адных зарэгістраваных іоооо членаў. Пры пасрэднічэстве гэтага Таварыства толькі за адзін год была падана сялянамі жаданьняў на адчыненьне 1129 пачатковых беларускіх школ. Разумеецца, што пасьля гэтага польская ўлада школ не адчыніла, але Таварыства зараз-жа зачыніла. На рэшце 15.I.1938 г. зачынены і Беларускі Нацыянальны Камітэт у Вільні, гэты адзіны нацыянальна прадстаўнічы орган Заходняй Беларусі. Артыкул і аб гэтым камітэце таксама знойдзеце у далучаным нумэры „Беларуске Вядомасьці". Польшча, у поглядах свае полёнізацыйнае палітыкі, баіцца нават слова „Беларусь". 3 гэтай мэтай акупацыйная ўлада забараніла зьмесьціць у бел. прэсе такія тэрміны як: „Заходняя Беларусь", „Беларускі Край“ і гэтак далей. Штрафы, суды і рожныя іншыя кары на беларускія выдавецтвы, беларускіх пісьменнікаў і наогул культурных работнікаў сыплюцца ўсёроўна, што перасьпеўшыя грушы у ліхую буру. У сучасную пору зь беларускай прэсы неяк існуюць толькі невялічкія трохтыдневікі: орган беларускай акадэмічнай моладзі, пад назвай „Шлях Моладзі“, орган рэлігійны „Хрысьціянская Думка“ і орган кааператыўны „Самапомач“. Але калі судзіць па штрафам і канфіскацыі, то трэба думаць, што і над імі вісіць востры нож ката. Полыпча ўсе паставіла на службу полёнізацыі Беларускага народу: чыноўнікаў, асаднікаў, школу, касьцёл з польскімі ксяндзамі і, нарэшце, нават праваслаўную царкву, гдзе сьвяшчэньнікі мусяць ужо гаварыць пропаведзі на польскай мове. Агульны польскі ўціск дайшоў да таго, чаму не хочацца верыць. Каб пазбавіцца ад нігдзе ня віданнага таго безпраўя, якое так балюча цісьне беларуса: нацыянальна, сацыяльна, культурна і рэлігійна, сялянства зь нецярплівасьцю чэкая вайны з тым, каб перамяніць лёс свае цяжкое долі. Як я Вам гаварыў, беларуская моладзь, гэны авангард змаганьня беларускага народу, ужо цяпер у шмат якіх мяйсцах Заходняй Беларусі вядзе вайну з польскай акупацыйнай уладай. Яна як мага змагаецца і пры гэтым пратоптвае сабе саматугам нацыянальную дарогу, адчыняючы народныя дамы, бібліотэкі, тэатры, кааператывы і гэтак далей. Яна голасна пяе і шырока разносіць: беларускую песьню, беларускія вершы, а асабліва беларускую рэвалюцыйную марсэльезу. За тое, сколькі яна кладзе ахвяраў на аўтар вызваленьня забітымі і пакалечанымі ў паліцэйскіх пастарунках. Аб маладых, але варочаючыхся дамоў з польскіх турмаў, і катаргі ўжо старымі і разьбітымі, мы нават не гутарым. 3 глыбокай пашанай В. Захарка. Прадмова й падрыхтоўка да друку Лены Глагоўскай Мікола Трус Менск „СЯМЕЙНЫ АЛЬБОМ“ УЛАДЗІМЕРА ЖЫЛКІ Сямейныя альбомы... Невялічкі агмень хатняга цяпла, у якім заўсёды рупліва падтрымліваецца агеньчык родавай памяці. Адмысловая хроніка жыцьця радзіны. Сёньняшні іх выгляд разнастайны па дызайнэрскім афармленьні, у кожным выпадку адметны іустам яго ўкладальніка. У шляхетных, куртуазных традыцыях здавён было прынята рабіць запісы „ў альбом", найчасьцей у выглядзе вершаў. Вясковыя хаты яшчэ памятаюць абавязковыя рамы на сьценах, на самым відавоку, дзе за шклом туліліся ў цеснаце шматлікія рознафарматныя здымкі: і пажаўцелыя, і зусім новыя — кідкія, каляровыя — пэўна, дасланыя ад унукаў і праўнукаў. Жыцьцё й дзейнасьць гістарычных постацяў, застылыя ў фатаздымках, дакумэнтах, заўсёды ўспрымаюцца ўзбуйнена, у сваёй грамадзка-культурнай значнасьці. Уласна сямейнае, прыватнае пры гэтым найчасьцей разглядаецца як факультатыўнае, не заўсёды вартае апублікаваньня. Так сталася й зь некаторымі дакумэнтамі падобнага кшталту з архіву паэта Ўладзімера Жылкі (1900—1933). Ня лішне зазначыць, што ў пляне збору матэрыялаў, літаратуразнаўчага, культуралягічнага асэнсаваньня спадчыны паэта найбольш сёньня зроблена дасьледнікам Уладзімерам Калесьнікам. У прапанаваным матэрыяле аўтар ня ставіў перад сабой залішне амбіцыйную мэту. Нашая задача — прадставіць некалькі невядомых ці малавядомых аскепкаў памяці пра заўчасна памерлага паэта; форма альбому — у шырокім разуменьні — пры гэтым нам падалася найбольш прыдатнай, „сюжэтаўтваральнай“. Напоўніць самыя першыя старонкі такога імправізаванага альбому нам дапамаглі фонды Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча. Паводле задумы стваральнікаў „гасьціны" клясыка беларускай літаратуры, музэй у Траецкім прадмесьці Менску павінен быў мець экспазыцыю пасьлядоўнікаў„песьняра чыстай красы“. Пачэснае месца па плянах адводзілася Ўладзімеру Жылку. Зьбіраліся матэрыялы, якія, на Хата ў в. Макашы Наваградзкага пав. (цяпер Нясьвіскі р-н), у якой нарадзіўся Ўладзімер Жылка. Здымак з фондаў Літаратурнага музэю М. Багдановіча жаль, не трапілі на экспазыцыю, але ў рупна сабраным і апрацаваным выглядзе аселі ў музэйных фондах. Наступныя старонкі папоўніліся працай з фондамі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы, прыватнымі зборамі, узбагаціліся матэрыяламі, адшуканымі ў Славакіі.