Першыя вершы Крэчэўскага, напісаныя напярадні Першай сусьветнай вайны на расейскай мове, былі прасякнутыя лірыкай каханьня. Вось адзін зь іх, датаваны з студзеня 1914 г.: „Кто страданья людей поннмает. Кто умеет йх скорбй смягчйть, Кто от чйстого сердца проіцает. Обладает тот даром любйть!“ У1918 г., насычаным важнымі падзеямі, Пётра Крэчэўскі знаходзіў час для паэзіі й 9 чэрвеня ў „Вольнай Беларусі“ змясьціў свой верш — народную беларускую легенду пра птушку-бусла: „I Беларус буслоў шануе, Ён кажа: „Нельга бусла біць, 49 Замежная Беларусь... С. 15. 50 Бюлетэнь загранічнай групы беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. № 8.1928. С. 31. Бо Янкі ў ім душа існуе, Ён чалавек і хоча жыць"51. 6 студзеня 1923 г., знаходзячыся ў Коўна, Пётра Крэчэўскі напісаў вершаваную гістарычную драму „Рагнеда“, якая ўпершыню была надрукаваная ў Празе ў 1934 г. у часопісе „Iskry Skaryny“. Змяшчаючы гэты твор, рэдакцыя часопісу зьвярнула асаблівую ўвагу на пастаўленую ў ім праблему змаганьня за волю й незалежнасьць роднага краю яшчэ на ўсьвеце (пачатку) гісторыі нашага народу. Постаць Рагнеды, узаемаадносіны Полацку з Кіевам, змаганьне за вялікі водны шлях з варагаў у грэкі, як і паходжаньне княжацкае дынастыі, пашырэньне хрысьціянства, магутнасьць і заняпад Крывіцкае дзяржавы ў эпоху раньняга сярэднявечча — усё гэта ня можа не прывабліваць мастака, асабліва ў сучаснасьці, калі рубам ставіцца пытаньне аб устанаўленьні гістарычнай традыцыі нашага народу. У айчыннай літаратуры, як ведама, не было яшчэ ні гістарычнай драмы, ні гістарычнага раману з эпохі раньняга і пазьнейшага сярэднявечча. Драма Пётры Крэчэўскага „Рагнеда" стала першай спробай мастацкага апрацаваньня мінуўшчыны нашага народу з эпохі незалежнай крывіцкае дзяржавы. Мо й недасканала аўтар справіўся з сваім заданьнем, але пачатак быў пакладзены. 2 лютага 1923 г. Пётра Крэчэўскі зрабіў пераклад з расейскай на беларускую мову і інсцэніроўку паэмы Мікалая Агарова „Глінскі". Шэраг вершаў, а таксама вершаваных перакладаў з чэскай мовы дзеяч апублікаваў і ў зборніку „Замежная Беларусь“. Тут найперш неабходна адзначыць пераклады на беларускую мову „Чэскага нацыянальнага гімну“ ды „Славацкага нацыянальнага гімну“. Акрамя таго, Пётра Крэчэўскі стаў аўтарам „Агульна-славянскага гімну“. Гэты верш, на нашу думку, заслугоўвае таго, каб быць пакладзеным на музыку: „Гэй славяне! Яшчэ наша Славян мова льецца, Пакуль наша шчыра сэрца За народ свой бьецца! Жыць і жыць наш дух славянскі Будзе слаўна, вечна. Гром і пекла вашай злосьці Абмінем бяспечна! 51 Вольная Беларусь. 1918. 9 чэрвеня. Мовы нашай найдарогшай, Што здарыў Бог, — кажам, Вырваць з нас ніхто на сьвеце Мусіць не дакажа. Колькі ёсьць людзей на сьвеце— Вораг быць нам можа, Але-ж з намі Бог — не страшна, Бог іх пераможа!^2. Свае перажываньні, выкліканыя пераходам былых паплечнікаў у стан палітычных праціўнікаў, Крэчэўскі выказаў таксама ў паэтычнай форме. У вершы „Мурашнік“, параўноўваючы жыцьцё мурашак і людзей, ён напісаў: „Паміж людзьмі мы бачым штось другое... Для Бацькаўшчыны Працаваць ім стыд, Ім дзесьці свеціць шчасьце міравое, Ародны край няхай гарыцьІ.Д’З У вершы „Таемная смага“ адчуваецца туга Крэчэўскага па Радзіме: „Душна мне. Сэрца калоціць У грудзі, як ў браму ў начы, Той што лісты, тэлеграмы разносіць, Спаць не дае, хоць крычы... Душу мне страх агартае, Стыгне у жылах і кроў... Сэрца нічога не знае — Цягнецца толькі дамоў“. Памёр Пётра Крэчэўскі 8 сакавіка 1928 г. на пяцідзясятым годзе жыцьця ў Вінагродзкай бальніцы Прагі й быў пахаваны там на Альшанскіх могілках. 52 Замежная Беларусь... С. 30. 53 Замежная Беларусь... С. 116. Будзем спадзявацца, што верш-зварот „Беларускаму народу“ пачуюць, і працэс стварэньня незалежнай беларускай дзяржавы стане незваротным. „Дзе слова наша, слаўны род Славян, зпрадвеку жыўшых вольна, Выходзь жа, беларус-народ, Са братняй крыўды безпатольнай, Выходзь на сьвет з багны балот. Як тыя рэчкі, што нясуцца Зь зямлі тваёй на поўдзень, усход — Выходзь, выходзь!.. Пад сьмех братоў сваіх славян I помсты ворагаў бязмерных Дружынай сьмелаю селян Выходзь на змогу сілай вернай! Німа той сілы, перашкод: Паводка устрыму не баіцца, Упярод-жа, беларус-народ, Выходзь, выходзь!“54. Творчасьць Хто творыць, меж не знае... Ціжможна вольны дух загнаць Урамкі формы, як схаластыка гукае — Had рыфмай нельга працаваць. Яна, як дар, прыходзіць з неба, Прад ею усё ў той час маўчыць... Незнаўцы кажуць — мерка трэба — Дземерка, творчасьць там маўчыць55... 54 Замежная Беларусь... С. 6. 55 Замежная Беларусь... С. 139. Рэха Калімнерэха адзавецца, Я чую лепш сябе, жыву... Мацней у грудзях сэрца бьецца — I сьмела я ў сьвет плыву... Каліпачуючалавека, Ён слова скажа мне з душой — Прэч адыходзіць небяспека, Німа і страху прада мной. Калі ж народ мой адгукнецца — I скажа мне ідзі сьмялей... Тады, браты мае, здаецца I мора пойдзе за гарой. Мана Нідзе не лёгка так блудзіць, Як у горах і далінах: Дзе ўсё ля вашых ног ляжыць, А покуль дойдзеш — згінеш... Сьцежынкі пекныя бягуць Уздоўж, — налева, управа, Алеякразцябевядуць У другі бокласкава... Хоць на гарэ, а не відаць I быстрым вочам мэты, Iяк сляпы гатоў блукаць Ад ночы ты да свету. На вышку ўлезшы камуніст Пажарам сьвет пужае... А што крывёй унізе чэкіст Яго згасіў — не знае. 3 гары спусціўшысь толькі ўніз Дарога пазнаецца... У гары, на купале там крыж Маленечкім здаецца... 3 гары уніз і з нізу ўверх Абман так і крадзецца, У камуне грэх, у правых сьмех, А людзям дастаецца56. Лена Глагоўская Гданьск ПРА ВАСІЛЯ ЗАХАРКУ — ПРЭЗЫДЭНТА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСГІУБЛІКІ (1928—1943) Васіль Захарка належыць да выдатных беларускіх грамадзкіх і палітычных дзеячаў першай паловы XX ст. Упісаўся ён у гісторыю беларускага адраджэнскага руху й гісторыю беларускай дзяржаўнасьці як яе стваральнік і эміграцыйны прадстаўнік. У1928—1943 гг. ён быў Прэзыдэнтам Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі. У Беларусь яго імя вярнулася толькі на пачатку 1990-х гг., праз амаль 50 гадоў пасьля сьмерці. Успомніла яго Ларыса Геніюш у сваіх успамінах, якія друкаваліся ў 1990 г. у часопісе „Маладосць", а затым выйшлі ў асобным кніжным выданьні1. Тады таксама выпадкова лёс мяне зьвёў з Кірай Фэнц, якая жыла ў Васіля Захаркі ў Празе на працягу двух гадоў (1935—1937)Дзякуючы тым першым пошукам імя былога Прэзыдэнта БНР вярнулася ў Беларусь2. Ягоныя заслугі раней згадваліся толькі ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі на Захадзе. Васіль Захарка нарадзіўся 1 красавіка 1877 г. у вёсцы Дабрасельцы на Гарадзеншчыне ў беднай сялянскай сям’і. У 16-гадовым узросьце застаўся сіратой разам зь сястрой і двума братамі. Сам вымушаны быў весьці гаспадарку, а ўзімку самастойна вучыўся. У1895 г. здаў іспыт на 1 Геніюш, Ларыса. Споведзь. Мінск, 1993. — 271 с. 2 Глагоўская, Гэлена. Васіль Захарка — другі прэзыдэнт БНР // Спадчына. № 1.1994. С. 65—74; Глагоўская, Лена. Захарка Васіль Іванавіч // Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 324; Глагоўская, Лена. Захарка Васіль Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 3. Мінск 1996. С. 416—417; Глагоўская, Алена. Васіль Захарка. Жыццё, дзейнасць, палітычная думка // Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры. Вып. 2. Гародня, 1996. С. 107—114; Глагоўская, Лена. Захарка Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. Мінск, 1998. С. 11. Васіль Захарка. Прага, 1931 г. настаўніка й атрымаў месца ў царкоўна-прыходзкай школе, дзе працаваў цягам двух гадоў. Аднак з прычыны нізкага заробку перайшоў на працу пісарам. 15 кастрычніка 1898 г. Васіль Захарка быў пакліканы ў армію. Здаў там іспыт на „заўрад ваеннага чыноўніка“й па праграме ваеннаюнкерскай вучэльні. Пасьля чатырохгадовай службы быў звольнены ў чыне афіцэра запасу. Працаваў сакратаром губэрнскага праўленьня, а пасьля — бурмістрам гораду Пултуск. іо сьнежня 1904 г. у сувязі з пачаткам японска-рускай вайны Васіль Захарка быў зноў пакліканы ў армію, дзе служыў да рэвалюцыі 1917 г. У1906 г. быў ён у чыне калескага рэгістратара, у 1909 г. — губэрнскага сакратара, у 1912 г. — калескага сакратара, у 1915 г. — тытулярнага саветніка. У арміі займаўрозныя становішчы: у 1906 г. — справавод брыгады, у 1914 г. — памочнік начальніка аправізацыі арміі паўночна-заходняга фронту, у 1916 г. — загадчык канцылярыі штабу іо-й арміі, у красавіку 1917 г. — намесьнік старшыні ваеннага суду штабу ю-й арміі. Займаючы гаспадарча-адміністрацыйныя пасады ў царскай Расеі, здабыў ён багаты вопыт, які пасьля выкарыстаў як дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Належаў да Беларускай сацыялістычнай грамады3. 22 кастрычніка 1917 г. Васіль Захарка браў актыўны ўдзел у зьезьдзе беларускіх вайскоўцаў заходняга фронту. Ад 2 лістапада быў сакратаром створанай Цэнтральнай беларускай вайсковай рады ў Менску. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. у Менску былі зьвязаныя перадусім зь вялікай актыўнасьцю беларускага нацыянальнага руху. Апрача зьезду вайскоўцаў у 1917 г. адбыліся таксама: у сакавіку — зьезд Беларускай 3 Захарка, Васіль. На вернай службе бацькаўшчыне і народу // Бацькаўшчына. № ю—11.15.03.1953С. 1. сацыялістычнай грамады, у ліпені — зьезд беларускіх каапэратываў, у сьнежні — Першы Ўсебеларускі кангрэс. У арганізацыі апошняга актыўна ўдзельнічала Вялікая Рада (так 15—20 кастрычніка 1917 г. перайменавалася Цэнтральная Рада беларускіх партыяў і арганізацыяў). У Вялікую раду ўвайшлі таксама прадстаўнікі Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. На Першым Усебеларускім кангрэсе Васіль Захарка быў выбраны сябрам Рады4. У сувязі з разгонам зьезду 18 сьнежня 1917 г. члены Рады былі арыштаваныя, бо пасьля кастрычніцкага перавароту на месца франтавога Камітэту Заходняга фронту стварыўся Выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласьці й фронту (Аблвыкамзах). Абвясьціў ён сябе цывільнай уладай на Меншчыне, Магілёўшчыне, Віцебшчыне й Віленшчыне. У другой палове студзеня 1918 г. Вайсковая рада была разагнаная бальшавікамі, а Васіль Захарка разам зь іншымі яе чальцамі (Кастусём Езавітавым, Язэпам Мамонькам) — арыштаваныя. На падставе „Декрета Совнаркома Западной областй н фронта ороспуске Белорусской Войсковойрады“: „Заслушав доклад областного комйссара no внутреннйм делам 06 аресте no распоряженйй комйссші no борьбе с контрреволюцйей членов Центральной войсковой Белорусской рады й о результатах пройзведенного в помеіценіт рады обыска, во время которого обнаружена перепйска, свйдетельствуюіцая о постоянных сношенйяхрады co штабом корпусаДовбор-Муснйцкого, о том, чторада органйзовала открытую поддержку контрреволюцйонным выступленйям (э)того корпуса, оказывала ему актйвную поддержку в борьбе с советскймй войскамй, помогала польскнм помеіцйкам й контрреволюцйонерам в йх борьбе протйв краевой влаcmu, протйв белорусского народа, Совет Народных Комйссаров Западной областй й фронта постановнл: 1. Центральную войсковую Белорусскую Раду распустйть. Все ее отделы закрыть, руководнтелей й членов арестовать й передать суду военно-революцйонного трйбунала"5.