Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
У якасьці дэлегата ад Барысаўскага Савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў Пётра Крэчэўскі быў накіраваны ў Менск на Першы Ўсебеларускі зьезд, які адбыўся ў сьнежні 1917 г. Пётра Антонавіч узначальваў мандатную камісію зьезду. Адзін з дэлегатаў, паэт Макар Краўцоў (Касьцевіч) у сваіх успамінах даволі дакладна й калярытна падае парт-
рэт дзеяча:
3 Бюлетэнь загранічнай групы беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. №8.1928. С. 31.
„У памяці маёй паўстае Пётра Крэчэўскі як ціхая, скромная асоба з воркам папераў наруках: сяброўскіхмандатаў на Першым Усебеларускім зьездзе ў Менску ў месяцы сьнежні 1917 году.
Яго пышная рыжаватая барада, крыху прыгнутая, вышэйшая за сярэдні рост фігура ў старым шынялі расейскага вайсковага ўрадніка, недастача пярэдніх зубоў у роце, а праз гэта і глухі тэнаровы тэмбр голасу пры гутарцы — усё гэта рабіла яго нейкім старэйшым з выгляду...
Ува ўсёй яго ціхай, малаахвотнай на словы істоце таілася выразная, цьвёрдая воля ісьці да канца цярністым шляхам беларускага дзеяча пакутніка.
Душа яго гарэла нейкаю рамантычна-дзявочай надзеяй, хоць з выгляду Крэчэўскі ўжо ў ідіугодзе быў — чысты дзед.
He магу прыпомніць ані ценю гневу на яго шыраканосым сьветлым твары, а таксама ў вечна-спакойным і вечна-ласкавым паглядзе рашучых шырока-расплюшчаных вачэй. А гэтулькі-ж усялякіх мамэнтаў разам зь ім прыйшлося перажываць.
Калі бывала і з дакорам якім зьвернецца да цябе, дык неяк па-свойму, мягка, з усьмешкай на твары, з ласкаю ў вачах, ад якіх не адарвеш свайго пагляду, мігам астынеш, пераканаешся ад жмені яго простых, шчырых слоў, ішоўшых з глыбіняў добрае душы яго.
Заўсёды аднолькавы, каменна-спакойны, ПётраАнтонавіч трымаўся зь нейкаю патрыяршаю, як сказаў-бы той, павагаю. Мы ўсе любілі яго, бо іншага пачуцця ён ні ў кім і нічым ніколі ня выклікаў. Пачуцьцё таварыскасьцімеў нязвычайнае"4.
Дарэчы, у 1917 г. Пётры Крэчэўскаму было толькі 38 гадоў.
Добра ведаючы склад дэлегатаў зьезду, старшыня мандатнай камісіі адзначаў: „Гісторыя паўтараецца. Бясформенныя, неарганізаваныя, толькі што прыехаўшыя зь вёскі сялянскія, чыста беларускія масы ў пачатку Зьезду з 5паі8 сьнежня 19172. нагадвалі ўсім даўно забытыя, але дарагія для нас часы Беларускага Полацкага Веча.
Што самае дзіўнае, калі ў той момант, калі гісторыя прымушае рушыць ранейшыя асновы дзяржаўнага жыцьця і будаваць новыя, — жарсьціразгараюцца да неверагодных памераў і выяўляюцца новыя погляды, новыя групоўкі, але ўсё-ж такі аб’яднаныя адным агульным, я б сказаў, чыста інстыктыўным імкненьнем захаваньня свайго нацыянальнага „я“.
4 Краўцоў, Макар. Пётра Антонавіч Крэчэўскі // Шлях моладзі. №3.1937. С. 8.
Так было і на Зьездзе з 5паі8 сьнежня мінулага (1917г.) году, дзе сабралася ііб7прадстаўнікоў ад Беларускага народу з правамрашаючага голаса і 705 прадстаўнікоў з правам дарадчага. Шматлюднасьць зьезду кажа сама за сябе, такяк ніводная нацыя за пэрыяд Вялікай Расейскай Рэвалюцыі не дала такой колькасьці ўдзельнікаў, і, натуральна, воля народу на ім была выяўлена цалкам заканамерна, гэтага ня будзе і ня мае права аспрэчваць ніхто^.
Пётра Крэчэўскі выказваў сваё шчырае захапленьне імкненьнем беларусаў заняць свой пачэсны пасад між народамі: „Маральна забіты, але з іншага боку — моцны роднай мовай і асаблівасьцю характару, нягледзячы на тое, што амаль ўся інтэлігенцыя адмовілася ад роднай беларускай мовы і прыняла або рускую, або польскую мову, ён, які не меў сьмеласьці падумаць пра сваю самастойнасьць, — шквалам вялікай рускай рэвалюцыі быў вынесены на вяршыню сваёй нацыянальнай самасьвядомасьці і ў парыве энтузіазму пачаў размаўляць мовай Беларуса-Грамадзяніна — гаспадара сваёйроднай краіны, яшчэ не сапсаванага ні польскай, нірускай культурай, мовай народа канстытуаналіста і запатрабаваў сабе на кангрэсе з 5 да 17 сьнежня 19172. належнага месца сярод народаў свету“6.
Да 17 сьнежня 1917 г. на зьездзе ішла ўнутраная арганізацыйная праца: ствараліся камісіі, фракцыі, выпрацоўваліся даклады, рэзалюцыі, складаўся Наказ, праводзіліся выбары ў Прэзыдыюм зьезду. На гэтую падрыхтоўчую працу было выдаткавана шмат намаганьняў і часу, таму што вялікая колькасьць дэпутатаў зусім ня мела вопыту парлямэнцкай дзейнасьці7.
Згодна з пратаколам зьезду, калі на пленарным паседжаньні ў ноч з 17 на 18 сьнежня 1917 г. пачалося абвяшчэньне рэзалюцыі па пытаньні аб сучасным становішчы Беларусі й формах арганізацыі краёвай улады, у залю зьявіліся прадстаўнікі СНК Заходняй вобласьці: наркам унутраных спраў Людвіг Рэзаўскі й начальнік менскага гарнізону Мікалай Крывашэін, якія абвесьцілі зьезд распушчаным. На наступны дзень пасьля разгону — 18 сьнежня 1917 г. — дэлегаты сабраліся ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі й „перадалі Радзе зьезду паўнамоцтвы на да-
5 Кто был на і-ом Всебелорусском сьезде. Справка Петра Кречевского // Варта. 1918. № 1. С. 34—36.
6 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3. Спр. 765. Арк. 77.
7 Цвнкевнч, А. Краткнй очерк возннкновення БНР. Кнев, 1919. С. 9.
лейшую барацьбу за ідэалы беларускай дзяржаўнасьці^. Такім чынам, гвалтоўны разгон Усебеларускага зьезду бальшавікамі ў ноч з 17 на 18 сьнежня 1917 г. ня змог спыніць працэсу дзяржаўнага будаўніцтва.
Неабходна адзначыць, што зьезд, як выказьнік інтарэсаў палітычна актыўнай часткі беларускага народу, меў найвышэйшую ва ўмовах таго часу ступеню легітымнасьці. Таму створаныя ім органы: Рада (Савет) зьезду й Выканаўчы камітэт Рады зьезду, — мелі права прымаць легітымныя рашэньні па пытаньнях, што датычылі лёсу Беларусі й яе народу. Пётра Крэчэўскі быў абраны ў склад Выканаўчага камітэту Рады Ўсебеларускага зьезду.
Вечарам 19 лютага 1918 г. Выканаўчы Камітэт Рады зьезду скончыў сваё апошняе нелегальнае паседжаньне, апрацаваўшы Першую Ўстаўную грамату да народаў Беларусі. Крыху раней адбылося надзвычайнае паседжэньне Выканкаму БЦВР, на якім было прынята рашэньне: „Папрычыне абсалютна выразнага памкненьня Народнага Камісарыяту Заходняй вобласьці ўцякчы на ўсход і па-прычыне набліжэньня немцаў і верагоднасьці анархіі ў горадзе — узяць на сябе ахову парадку і бясьпекі ў Менску, а калі спатрэбіцца, то і ва ўсёй Беларусі, а таксама прапанаваць Выканкаму Рады і-га Усебеларускага зьезду выканаць волю зьезда і ўзяць уладу ў свае рукі^1.
Натура дзейсная, Пётра Крэчэўскі заўсёды знаходзіўся ў самай гушчы падзей. Пры гэтым ён валодаў здольнасьцю вырашаць самыя складаныя пытаньні. Адзін з актыўных удзельнікаў і відавочца тых падзей Макар Краўцоў адзначаў: „Варта хіба ўспомніць, як на долю Крэчэўскага выпала ліквідаваць уладу Ляндэра і ўсіхяго, ахопленых панікаю, „народных камісараў Заходняй вобласьці і фронту“.
Балыйавіцкія камісары затрыманы былі служачымі чыгункі на менскім вакзале. Чыгуначнікі проста нехацелі выпусьціць зьМенску тагачаснаерасейскае„ўлады“з торбамі, туга напханымі керэнкамі ды іншымі грашовымі знакамі... „Уцякаеце, саколікі, а нас з чым пакідаеце?..““'°.
Дэлегаваны да чыгуначнікаў, што актыўна падтрымоўвалі беларускі нацыянальны рух, Пётра Крэчэўскі „парадзіў ім патрабаваць ад
8	Замежная Беларусь. Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі пад рэдакцыяй П. А. Крэчэўскага. Кніжка першая. Прага: Выдавецтва імяні Ф. Скарыны, 1926. С. 53
9	Кто был на і-ом Всебелорусском сьезде... С. 36
10	Краўцоў, Макар. Пётра Антонавіч Крэчэўскі... С. 10.
бальшавіцкіх камісараў выплаты пэнсіяў чыгуначнікам за паўгода наперад. Камісары мусілі на гэта згадзіцца“п. Патрабаваньне чыгуначнікаў было выканана.
Неабходна адзначыць, што ў тых умовах спроба затрымаць кіраўніцтва Заходняй вобласьці й фронту „сапраўды рызыкоўнаю здавалася тады не аднаму Крэчэўскаму й зусім ня дзіва, йіто гэткае спробы вялікадушны Пётра Антонавіч тады не зрабіў"12.
Як непасрэдны сьведка й удзельнік, 15 траўня 1918 г. Пётра Крэчэўскі адлюстраваў дзяржаватворчы працэс у артыкуле „Тры акты“, рукапіс якога захоўваецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь:
„Ужыцці народаў, як і асобнага чалавека, здараюцца мінуты поўнага спакою і наадварот — мінуты надзвычайнага ўздыму энергіі, калі на працягу нязначнага прамежку часу робіцца намнога больш, чым за ўсё папярэдняе або наступнае жыцьцё^3.
У такі менавіта момант і трапіў стыхійна Беларускі народ.
,Лле поўнага шчасьця на зямлі не бывае, як іраней, народную нам Беларусь насунуліся чорныя хмары, прыйшла процьма народу з захаду...“ч — так, пасьля таго як Троцкім былі сарваныя мірныя перамовы ў Берасьці, разгарнулася наступленьне нямецкіх войскаў, у выніку якога яны занялі амаль усю тэрыторыя Беларусі. Пасля гэтага паўстала пытаньне, як трапна адзначыў Пётра Крэчэўскі: „Ці возьмуць яны яе сабе, або перапрададуць яе каму-небудзь іншаму, ніхто не ведаў, але апетыты як у саміх пераможцаў, так і бліжэйшых яе суседзяў разгараліся і Беларуская Рада, як прадстаўніца свайго народа, не жадаючы чакаць вынікаў гандлю, скарысталася з няпэўнасьці становішча і вырашыла вырвацца на волю, абвясьціўшы сваю незалежнасьць“15.
Заключэньне 3 сакавіка 1918 г. Берасьцейскай мірнай дамовы паміж Нямеччынай і Савецкай Расеяй без удзелу прадстаўнікоў беларускага народу й насуперак яго жыцьцёвым інтарэсам падштурхнула беларускіх дзеячаў, у першых шэрагах якіх знаходзіўся на той час і Пётра Крэчэўскі, да рашучых крокаў, скіраваных на адраджэньне дзяржаўнасьці Беларусі.
11 Краўцоў, Макар. Пётра Антонавіч Крэчэўскі... С. іо.
12 Краўцоў, Макар. Пётра Антонавіч Крэчэўскі... С. 10.
13 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3. Спр. 765. Арк. 77.
4 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3. Спр. 765. Арк. 77.
15 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3. Спр. 765. Арк. 77 адв.
„Суд народу і яго гісторыя будуць праўдзівымі, — адзначаў Крэчэўскі, — і скажуць пра гэта сваё апошняе слова, маё-ж жаданне ў дадзены момант — даць, па магчымасьці, поўнае абгрунтаваньне тым актам, што былі зробленыя Радай“16.
Своеасаблівым пратэстам супраць несправядлівай мірнай дамовы стала абвяшчэньне Выканаўчым Камітэтам Рады зьезду 9 сакавіка 1918 г. Друтой Устаўной граматы, якой Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай у межах расьсяленьня й лічэбнай перавагі беларускага народу. Але Другая Ўстаўная грамата, якая абвясьціла Беларускую Народную Рэспубліку, яшчэ нічога не сказала аб яе сувэрэннасьці, тэрыторыі й адносінах да суседніх рэспублік. Пётра Крэчэўскі адзначаў, што БНР „яшчэ не вырвалася зь дзяржаўнай залежнасьці тае дзяржавы, у складзе якой была. Сувэрэннасьць Расеі над Беларусьсю вісела як дамоклаў меч, а абставіны патрабавалі скінуць гэта іга, як мага хутчэй"17.