Запісы 37

Запісы 37

Яшчэ раз паўтараю, што я разумею Вашу сытуацыю і пэўнае здэнэрваваньне, і таму ані я, ані а. Надсон ня маемо ніякага гневу. Мы аднак прасілі-б Вас зразумець некаторыя асабліва справы і нерабіць у будучыні на сваюруку пэўных спраў, якія павінны быць вырашаныя або супольна, або цяперашнім фармальным апякуном Аліка айцом Надсонам. Ніхто ніколі не заступіць дляАліка бацькоў, але-ж і бацькі павінны знаць сваю меру, калі дзеці падрастаюць.
Нажаль, яне магу нічога зрабіць, каб Алік ехаў „Fleche d’Argent^, 60 білет яму ўжо куплены, і мейсца зарэзэрваванае. Пастарайцеся прыдбаць яму білет на „Fleche dArgent“ пасьля канікулаў.
9 „Fleche d’Argent“ (франц.) або „Silver Arrow“ (анг.) — назва рэйсу кампаніі British United Airways па маршруце Лёндан—Парыж. Відаць, Ніна Абрамчык хацела, каб Алік ляцеў самалётам, а яму замовілі квіток на аўтобус.
А цяпер пару слоў аб зусім іншай справе — аб Архіву БНР. Што чуваць? Калі я быў у Канадзе ў др. Жук-Грышкевіча, дык ён выразна згаджаўся й жадаў, каб якнайхутчэй быў перавезены ў Лёндан. Зрэшты, выданы „Камунікат"Радай БНР гэта пацьвярджае.
Каб Вам дапамагчы заладзіць гэтую нялёгкую справу, мог-бы а. др Смаршчок і я прыехаць у Парыж і забраць той Архіў ад Вас. Хаця я і не належу да Камісіі'0, але думаю, што ніхто ня быў-бы супраць, тым больш, што запраўды нялёгка ўсім дабрацца.
Будзьце ласкавы й напішыце мне аб гэтым, што Вы думаеце?
Так-жа асьмельваюся прыпомніць Вам аб той памятцы, якую Вы маеце, аякуюмы жадалі-б мець для нашага (і Вашага) Музэю.
3 нагоды Калядных Сьвятаў перасылаю Вам шмат і шчырых пажаданьняў, асабліва добрага здароўя і добрага адпачынкуразам зАлікам.
3 глыбокай пашанай да Вас,11
41 Holden Road,
London, N. 12 21 чэрвеня 1971
Паважаная Спадарыня Абрамчык,
Сёньня Алік перадаў мне копію паведамленьня са школы аб тым, што ён павінен паўтарыць год. Мне прыкра, што я даведваюся аб гэтым толькі цяпер і то акружной дарогай.
Алік быў прыняты у французкі ліцэй у Лёндане дзякуючы стараньням сп. Пікарды і майму на просьбу Вашага мужа. Гэта была нялёгкая справа, бо ліцэй звычайна не прыймае вучняў, чые бацькі жывуць у Францыі. У тым самым часе мы дамовіліся з дырэкцыяй ліцэя, што ўсе школьныя пасьведчаньні й рахункі адносна Аліка будуць перасыланы непасрэдна мне якАлікаву апякуну ў часе ягонага прабываньня ў Англіі.
У верасьні мінулага году Вы прыехалі ў Лёндан разам з Алікам і кожны дзень на працягу цэлага тыдня хадзіліразам зьіму ліцэй. Ня ведаю, зь кім і што Вы гаварылі, толькі я ніколі не атрымаў зь ліцэю ніякага паведамленьня адносна Аліка. Пасьля я даведаўся, што ўсе школьныя пасьведчаньні й рахункі былі высланы непасрэдна Вам.
10 Спэцыяльная камісія для пераняцьця архіву Рады БНР была створаная Радай у складзе айцоў Аўгена Смаршчка ды Льва Гарошкі й Аляксандра Лашука. Гл.: Пратакол № 3 паседжаньня Рады БНР ад 20.06.1970.
11 Ліст Часлава Сіповіча не падпісаны.
Гэта была-б невялікая справа, калі-б Вы ў сваю чаргу паведамлялі рэгулярнамяне, прысылаючы гэтыя пасьведчаньні ці копіі. Вы, аднак, палічылі гэта за непатрэбнае і прыслалі пасьведчаньні толькі цяпер, пасьля настойлівых дамаганьняў з боку Ўладыкі Часлава й маіх. Цікава, што Вы ніколі не забываліся прыслаць рахункі за школу.
Ліцэй, маючы непасрэдны кантакт з Вамі, ня бачыў патрэбы інфармаваць мяне. Калі я хацеў спаткацца з кіраўніком, каб пагутарыць абАліку, я атрымаў ветлівы адказ, што ўсе інфармацыі былі высланы ўжо куды трэба.
Такім чынам праз цэлы год я ня меў ніякіх вестак адносна навукі Аліка. Паколькі гэтыя весткі мелі Вы і не лічылі патрэбным падзяліцца імі са мною, дык уважаю, што Вы таксама адказны за вынікі. He хачу тут кранаць справы карэктнасьці Вашага паступаньня ў адносінах да Ўладыкі й мяне. Шкода толькі, што ад гэтага павінен цярпецьАлік.
УВашым лісьце бяз даты, якое я атрымаў 22 мая, Вы робіце мне закід, што я бяз Вашага дазволу прымушаю Аліка да матуры зь беларускай мовы. Я ніколі не спадзяваўся чуць такога закіду ад Вас. Наша ўстанова ня ёсьць звычайным інтэрнатам, але беларускай школай. Хлопцы прыймаюцца сюды з умовай, што будуць вывучаць беларускую мову. Длятых, хто ня хоча вучыцца па-беларуску, у нас няма месца. За выкладаньне беларускай мовы адказны я, і я вырашаю, калі і якія экзамены павінны здаваць мае вучні.
Вельмі дрэнна робіце, што пішаце а. Робэрту Тамушанскаму12 пра Аліка. Ён з’яўляецца маім заступнікам і ня можа рабіць у школе нічога безмайго ведама й дазволу. Вашымі просьбамі адноснаАліка Вы ставіцеяго ў вельмі непрыемнае паложаньне.
Цяпер адноснаАліка. На маю думку, паўтарэньне году можа яму выйсьці толькі на карысьць. Ён яшчэ вельмі малады, у мінулым годзе перайшоў у наступны клас зь вельмі слабымі ацэнкамі, і цяпер апынуўся ў школе, дзе ўзровень навучаньня ёсьць вельмі высокі. Магчыма, яго можна было-б і перапхнуць у наступны клас, але ён там ніколі ня быў-бы добрым вучнем і патрабаваў-бы сталай дапамогі. А гэта не нармальна, бо ён павінен стаць на ўласныя ногі. У тым, што ён ня пойдзе на ўнівэрсытэт у іугадоў, няма ніякай трагэдыі.
12 Робэрт Тамушанскі (1940—1996) у той час вучыўся ў Лёнданскім унівэрсытэце й адначасова дапамагаў у працы Беларускай школы-інтэрнату Сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане.
Адносна будучыніАліка павінны вырашыць Вы якягоная матка. Вы ведаеце, што мы прынялі Аліка на просьбу Вашага мужа, хоць гэта нам каштуе шмат грошай і высілку. Навука і ўтрыманьне Аліка каштуе нам 400 фунтаў у год — два разы больш, чым якога іншага хлопца. Пішу гэта не каб„папракаць“Вас, якВы гэта кажаце, але каб Вы ведалі, як стаяць справы і каб ня думалі, што прысылаючы да насАліка, робіце нам ласку. У кожным выпадку аб гэтым Вам, напэўна, скажа больш Уладыка Часлаў, які зьяўляецца непасрэдна адказным за грашовыя справы. Да мяне належыць апека над хлапцамі і догляд за іхнім узгадаваньнем і навукай. Калі хочаце, каб Алік заставаўся надалей у нас, Вы павінны зразумець, што я зьяўляюся ягоным апекуном, які заступае адсутных бацькоў. Таму паміж намі павінны быць поўнае супрацоўніцтва і давер. У прыватнасьці Вы павінны:
1.	Напісаць у французкай мове ў ліцэй, каб яны прысылалі ўсе Алікавы рахункі і школьныя пасьведчаньні непасрэдна мне, а не Вам, а таксама, каб зьвярталіся непасрэдна да мяне ва ўсіх справах адноснаАліка.
2.	Перастаць пісаць у справеАліка пастароньнім асобам, каб ня ставіць іх, Аліка і мяне ў непрыемнае становішча.
3.	Перастаць пісацьАліку неразумныя пісьмы, быццам ён папаў сярод ворагаў, якія жадаюць яму зла.
4.	Зразумець, што Алік зьяўляецца толькі адным з хлопцаў у Школе сьв. Кірылы, з такімі самымі правамі і абавязкамі, як усе іншыя.
Гэта ёсьць умовы, на якіх я гатовы трымаць далей Аліка ў Школе сьв. Кірылы. Безумоўна, апошняя пастанова залежыць ад Вас як ад маткі, і Вы можаце паслаць свайго сына на навуку куды хочаце. Якая-б, аднак, Ваша пастанова ня была, Вы павінны будзеце заўсёды лічыцца зь людзьмі, якія возьмуць на сябе абавязак узгадаваньня Вашага сына, і старацца памагчы ім, а не перашкаджаць.
3	пашанаю да Вас,
а. Аляксандар Надсон, Кіраўнік Школы сьв. Кірылы Тураўскагаў Лёндане.
Парыж, 11.10.71
Дарагі Сябра13,
Даўно зьбіралася Вам напісаць, але проста не хапала адвагі і сіл. і вось спад. Шыманец14 мне званіла, што Вы ў іх пыталіся пра мяне й майго сына! Мы абое Вам шчыра ўдзячны за памяць. Гэта цяпер у мяне рэдка здараецца. Ад сьмерці мужа — навокал нас — пустыня. Самыя калісь блізкія цяпер стараюцца быць як надалей. Бязумоўна, гэтага можна было спадзявацца, і таму мы і ня лічым нечым асаблівым. Гэта жыцьцё! Але хопіць — жаляў. I яіня думаю жаліцца. Адзіны наш жаль — нашае гора, і на яго няма леку. Цяпер астаецца — штодзёншчына, значыць — жыцьцё. Часамі кінутая — празь ветлівасьць толькі — фраза: „Якжывеш?“ — выклікае дум на цэлую кнігу. Так цяжка на гэтыя два словы адказаць. Як жывем — лепш аб гэтым не пісаць. Мы й самыя дзівімся, якмы яшчэ жывы. Але чалавек — жывучы, аб гэтым ужо нехта пісаў з нашых волатаў слова. А мы — драбяза, дык мусім неяк жыць, жыць так, як нам выпадае жыць у нашых абставінах. Але ўсё-ж хацела Вам напісаць больш канкрэтна аб нашым жыцьці. Жыву сама, як дзікая ваўчыха. Хлопец мусіў пакінуць бацькаву хату — бяда выгнала. Жыве ў Лёндане ў Англіі ўжо другі год. Летась быў у бурсе Ул. Сіповіча. Жыў за кнігі з нашай бібліятэкі, якія зажадаў ад Нябошчыка Ул. Сіповіч, бо калі муж прасіў у яго (Ул. С.) стыпэндыю для сына — той катэгарычна адмовіў. Адмовіў паміраючаму чалавеку тыя стыпэндыі, якія сам муж дастаў ад Кардынала Спэльмана. Гэта дабіла паміраючага15. Ен пабачыў, сь кім нас пакідае. Цэлы прошлы год я мела шмат непрыемнасьцяў і камплікацыяў. Яадмовілася ад„апякуна“, якога мне прыслалі. Усё пераходзіла ў яго рукі, і дзіцё, і майно, ашукалі мяне, што паводле законаў у Францыі абавязкова трэба апякун, а гэта няпраўда! Уратавалімяне чужыя й мне незнаёмыя людзі, якія прыпадкова мне спаткаліся. Дай ім Божа здароўе на многія годы! Цяпер Алік жыве ў інтэрнаце ад свае школы (ФрачцускіЛіцэйу Лёндане) — але вось Ул. Часлаў нават незаплаціў
13 Ліст адрасаваны ў Аўстралію Міколу Нікану (1908—1999), які адведваў Прэзыдэнта Міколу Абрамчыка за колькі гадоў да сьмерці.
14 Маецца на ўвазе Эвеліна Шыманец (1908—1994), жонка інжынэра Ўладзімера Шыманца (1911—1977). Сям’я Шыманцоўтаксамажылаўваколіцах Парыжу).
15 Аповед пра кнігі й дачыненьне Міколы Абрамчыка да арганізацыі школыінтэрнату ў Лёндане не пацьвярджаецца айцом Аляксандрам Надсанам.
за леташні год за школу, хоць меў заплаціць, ды яшчэ выставіў рахункі за „выдаткі“ леташнія, мусіла падпісаць сілай яму „забавязаньне“ даўгу, бо ён не аддаваў дзіцячыхлахаў (што за ганьба, што за стыд, якія там рэчы, адна валізачка, старыя, падраныя, ужо цесныя, палавіну трэба выкінуць, а Уладыка іх заблякаваў), але я мусіла падпісаць доўг, бо там была фатаграфія Татулькі з часоў атрыманьня Прэзыдэнцтва ад Захаркі, па якой дзіця плакала. Хайбы ім, і Ўладыку, і Надсону, гэтыя лахі засталіся да сьмерці на вечную ганьбу. Бачыце, што вырабляюць з намі, хто заступіцца?Хто яшчэ помніць Нябошчыка?Хаджу на Яго магілу й выліваю свой боль і жаль.
Але вось цяпер канкрэтна якмаем жыць?Мелася я працаваць у Радыё ў Мюнхэне. Год чакаю, і нашыя робяць усё, кабмяне не прынялі, хоць сам дырэктар Радыё мяне запрапанаваў на паховінах працу. Хто іх змушае мяне не дапусьціць? Бяз працы — мы зьгінем! Каму гэта патрэбна?Вось плаціць за дзіцё — аўмяне — Вы ведаеце, з чым Ён нас пакінуў, якую „пэнсыю“ нам выслужыў. Майно — яшчэ ня наша, трэба заплаціць спадкавае ў натара (3300 фр), аяня маю чым. He магу нат здаць хаты ў арэнду, бо яшчэ не мая16. Паправіць тую другую хату також ня маю чым, мела-б такі-сякі грош для дзіцяці. Дарагі Сябра, шукайце стыпэндыю дляАльгерда — ёммусіць вучыцца! Ён ня можа астацца без асьветы! Ён яшчэ прыдасцца Беларусі — мы яшчэ ў змаганьні, іхто ведае, ці ня прыйдзецца і яму ўліцца ў рады сваіх папярэднікаў. Вучыцца ён мусіць, таму я й зьвяртаюся да Вас па ратунак. Цяжка мне гэта пісаць — мой муж не чакаў, покуль яму напішуць, дзе мог, там стараўся знайсьці магчымасьць моладзі даць асьвету. Сколькі скончыла ўЛювэне! Цяпер гэта ўсё забылася даўно. А я цяпер з жахам стаўлю пытаньне, ці ўся беларуская эміграцыя знойдзе адну стыпэндыю для Абрамчыкавага Сына!