Запісы 37

Запісы 37

Шмат беларусаў з Заходняе Беларусі з-пад Полыпчы выехала ў Францыю на працу пасьля 1925 г. Тады знайшоўся гурток сьведамых беларусаўу Парыжу, і яны пачалі стараньні, каб стварыць сваю арганізацыю. Да іх прыехала ў 1931 г. двох інжынэраў з Прагі, і ў 1931 г. была створана першая беларуская арганізацыя ў Францыі — Аб’еднаньне беларусаў у Францыі „Хаўрус". Але душпастырства для беларусаў і цяпер ня створана, хоць у тым часе ў Паўночнай Францыі быў сьведамы і актыўны беларускі каталіцкі сьвятар лацінскага абраду кс. Францішак Чарняўскі4. Ён якраз за сваю беларускасьць быў высланы зь Беларусі віленскім архібіскупам Ялбжыкоўскім5 для працы між польскімі работнікамі ў Паўночнай Францыі і быў зьвязаны юрысдыкцыяю з польскаю місыяю ў Францыі. Ён жыў у добрых адносінах зь беларускімі дзеячамі, але дзеля свае залежнасьці ад польскае місыі ня мог арганізаваць беларускага душпастырства.
У тым часе ня толькі ў Францыі, але агулам нідзе беларусы на эміграцыі ня мелі сваіх душпастырскіх цэнтраў, ані праваслаўных, ані каталіцкіх, аж да часу Друтое сусьветнае вайны. Самаю першаю спробаю арганізацыі беларускага душпастырства на эміграцыі было каталіцкае душпастырства ўсходняга абраду ў Бэрліне, запачаткаванае 30 жніўня 1944 г. I толькі пасьля гэтага ў наступным месяцы зьявілася ў тым-жа Бэрліне беларускае праваслаўнае дуіппастырства. Але яны праіснавалі нядоўга.
У Францыі ў часе Другое сусьветнае вайны ад часу нямецкае акупацыі Парыжу ўсе арганізацыі, у тым ліку й беларускія, былі разьвязаны. Але пасьля заканчэньня вайны дзейнасьць беларускае арганізацыі „Хаўрус“ была адноўлена. А таму, што колькасьць беларусаўу Францыі збольшвалася і была патрэба юрыдычнае помачы работнікам, дык была створана беларуская сэкцыя пры Францускім хрысьціянскім сындыкаце работнікаў, але беларускага душпастырства і цяпер не было, хоць у грамадзе новых эмігрантаў быў беларускі праваслаўны сьвятар архімандрыт Уладзімір Фінькоўскі6, які жыў у Парыжу. На просьбу ўправы „Хаўрусу" ён адслужыў сьв. Літургію за Беларусь 25 сакавіка 1945 г., але далей справа не пайшла.
4 Ксёндз Францішак Чарняўскі (1893—1979) працаваў у Францыі ад 1929 г.
5 Рамуальд Ялбжыкоўскі (1876—1955), каталіцкі дзеяч, у 1926—1955 гг. — арцыбіскуп віленскі.
6 Уладзімер Фінькоўскі (1906 — пасьля i960), рэлігійны дзеяч, жыў у Францыі пасьля Другой сусьветнай вайны.
Але ад тады была больш адчувальнаю патрэба беларускага душпастырства ў Францыі. У тым часе ў Парыжу ўжо існавала некалькі місыяў для паасобных нацыянальных групаў эміграцыі і тварыліся новыя місыі; у 1945 г. створана душпастырства для маранітаў7, у 1946 — для румынаў, чэхаў і славакаў. Дык кіраўнікі беларускіх арганізацыяў, парадзіўшыся з рэктарам украінскае грэка-каталіцкае місыі, зьвярнуліся да Апостальскага Пасаду лістом з 20 верасьня 1945 г. з просьбаю ўтварыць у Францыі каталіцкую беларускую місыю ўсходняга абраду.
Той ліст быў перасланы ў Кангрэгацыю для Ўсходніх цэркваў і быў для Кангрэгацыі неспадзяванкаю, бо да гэтага часу яны практычна не займаліся беларускім рэлігійным пытаньнем.
Уласьціва, у Канкгрэгацыі для Ўсходніх цэркваў беларусы былі добра ведамы з унійнага руху ў Заходняй Беларусі, з утварэньня грэкакаталіцкіх Экзархатаў і ў тым ліку для Беларусі, але тыя спробы былі зьнішчаны, а аб беларусах на эміграцыі мелі замала вестак. Таму тагачасны прэфэкт Кангрэгацыі для Ўсходніх цэркваў кардынал Тысэран8 зьвярнуўся да ўкраінскага япіскапа Івана Бучко9 і да некаторых беларускіх сьвятароў з просьбаю інфармацыі аб беларускай эміграцыі ў Францыі.
У міжчасе прыяжджаў у Рым (у лютым 1946 г.) парыскі кардынал Эмануэль Сюар10, дык 25 лютага да яго зьвярнуўся а. Гарошка з прапановаю, каб ён даручыў душпастырства беларусаў у Францыі кс. Чарняўскаму. Аднак з тае прапановы нічога ня выйшла дзеля залежнасьці кс. Чарняўскага ад Польскае місыі.
Інфармацыі аб беларусах у Францыі, якія атрымала Ўсходняя кангрэгацыя, былі прыхільнымі для беларусаў, дык пастаноўлена выслаць у Францыю аднаго беларускага сьвятара ўсходняга абраду. У тым часе, гэта значыць у 1946 г., было ў Рыме трох беларускіх сьвятароў; адзін лацінскага абраду— кс. П. Татарыновіч, і двох усходняга абраду —
7 Мараніцкая каталіцкая царква — адна з шасьці ўсходніх каталіцкіх цэркваў, што маюць статус патрыярхату. Большасьць яе вернікаў жывуць у Ліване.
8 Эжэн Тысэран (1884—1972), францускі й італійскі кардынал, у 1936— 1959 гг. — сакратар Свяшчэннай кангрэгацыі па справахУсходняй царквы.
9 Іван Бучко (1891—1974), украінскі грэка-каталіцкі япіскап, ад 1946 г. — Апостальскі візітатар украінцаў-каталікоў у Заходняй Эўропе.
10 Эмануэль-Сэлестэн Сюар (1874—1949), францускі кардынал, ад 1940 г. быў арцыбіскупам Парыжу.
Айцы Часлаў Сіповіч і Леў Гарошка каля кляштару лазарыстаўу Парыжы
а. Л. Гарошка і а. Ч. Сіповіч11. Яны абодва былі занятыя: а. Гарошка з даручэньня Рымскага вікарыяту быў апякуном над беларусамі ў італьянскіх лягерах для ўцекачоў, a а. Сіповіч канчаў свае студыі й працаваў над дакторскаю тэзаю. Але ад палавіны 1946 г. ужо Армія Андэрса пераяжджала з Італіі ў Англію, і таксама разгружаліся лягеры. Дык на нарадзе ва Ўсходняй Кангрэгацыі пастаноўлена выслаць у Францыю а. Л. Гарошка.
Ён адразу пачаў рыхтавацца ў дарогу. Якраз тады канчаўся друк малітоўніка „Божым шляхам“12, але былі клопаты з дакумантамі. Ён прыехаўу Італію зь Нямеччыны бяз аніякіх дакумантаў дзякуючы Папскай камісыі, якая перавозіла зь Нямеччыны італьянскіх палонных, a ў Францыю так праехаць было немагчыма.
Але з дапамогаю прыйшоў Міжнародны Чырвоны Крыж. Там выставілі дакумэнт, на які французкі кансулят даў візу, і 25 кастрычніка
11 Часлаў Сіповіч (1914—1981), будучы грэка-каталіцкі біскуп, у 1938 г. прыехаў у Рым для навучаньня ў Грыгарыянскім унівэрсытэце.
12 Маецца на ўвазе: Божым Шляхам. Малітаўнік для беларусаў / уклад. а. Леў Гарошка. Рым, 1946.176 с.
1946 г. а. Леў Гарошка прыехаў у Парыж як рэктар Беларускага каталіцкага душпастырства і затрымаўся ў манастары айцоў лазарыстаў13.
Арганізацыя душпастырства
Тады ў Парыжу ўсе душпастырствы для нацыянальных групаў называліся місыямі, дык з прыездам а. Гарошка зьявілася ў Францыі Беларуская каталіцкая місыя ўсходняга абраду. Але яе трэба было арганізаваць даслоўна зь нічога. Беларусаў у Францыі было некалькі тысяч, але ў Парыжу і ў бліжэйшых ваколіцах было ўсяго 200 чалавек, у большасьці праваслаўных. Арганізацыйнае жыцьцё беларусаў тады было належна ўладжанае. Нягледзячы на шматлікія цяжкасьці, усе беларусы, якія прыяжджалі ў Францыю зь іншых краінаў, дзякуючы стараньням інж. Л. Рыдлеўскага, старшыні Беларускае сэкцыі Хрысьціянскага сындыкату французкіх работнікаў, уладжваліся на працу і знаходзілі памешканьні.
Are для душпастырства цяжка было знайсьці адпаведнае памешканьне. Рэктару душпастырства прышлося зьвярнуцца да Апостальскае нунцыятуры ў Парыжу. Тады нунцыем быў архіб. Ронкальлі14, пазьнейшы папа Ян XXIII. Ён з уласьцівай яму шчырасьцю зазначыў, што ў тым часе ўсюды былі цяжкасьці, дык няма іншае рады, як рабіць тое, што магчыма.
Пасьля доўгіх пошукаў рэктару душпастырства ўдалося знайсьці часовае памешканьне для багаслужэньняў у крыпце царквы Сан Сюльпіс15, і там адбылася першая сьв. Літургія для беларусаў 24 лістапада 1946 г.
А ў наступным месяцы адведаў беларускую грамаду біскуп Баляслаў Слосканс16, які ў тым часе з даручэньня Апостальскага Пасаду адведваў усе эўрапэйскія грамады беларусаў.
13 Лазарысты — каталіцкая мужчынская кангрэгацыя, заснаваная ў XVII ст. сьв. Вікенціям дэ Полем. У Парыжы яшчэ ў 1632 г. гэтаму місіянэрскаму ордэну быў перададзены кляшчат Сэн-Лазар, адкуль і пайшла назва „лазарысты“.
14 Анжэла Джузэпэ Ранкалі (1881—1963), каталіцкі дзеяч, у 1958— 1963 гг. — рымскі папа Ян XXIII. У 1944 г. ён быў прызначаны папскім нунцыем у Францыі.
15 Царква Сэн-Сюльпіс у Парыжы знаходзіцца паміж Люксэмбурскім садам і бульварам Сэн-Жэрмэн.
16 Баляслаў Слосканс (1893—1981), каталіцкі ярарх. У1926 г. прызначаны Папам Рымскім апостальскім адміністратарам Менскім і Магілёўскім,^
Беларусы Парыжу каля царквы Сэн-Сюльпіс. 29 красавіка 1947 г.
Адразу да душпастырскае дзейнасьці Беларускага душпастырства далучыліся шматлікія іншыя справы эміграцыйнага жыцьця. Трэба было памагаць моладзі знайсьці магчымасьць прадаўжаць асьвету, a старэйшым сямейным эмігрантам, якія мелі намер аставацца ў Францыі, шукаць матэрыяльнае помачы, а перадусім трэба было шукаць сваіх людзей у тых ваколіцах, дзе яны жылі без кантактаў з суродзічамі.
Рэктару душпастырства трэба было шмат езьдзіць. У траўні 1947 г. ён езьдзіў у Бэльгію ў справе магчымасьці студыяў для беларускіх студэнтаўу Лювэнскім унівэрсытэце, але сьцьвердзіў факт, што там перш мусіць быць хтосьці на мейсцы, каб уладзіць справу студыяў. А тымчасам яму ўдалося атрымаць для парыскіх студэнтаў аднагодную стыпэндыю для пяці студэнтаў на 1948/49 акадэмічны год. А ў наступных гадох удалося атрымаць стыпэндыі для беларускіх студэнтаў ад французкае арганізацыі, якая займалася студэнтамі зь іншых краінаў.
біскупам Менскай і Магілёўскай архідыяцэзій. За рэлігійную дзейнасьць перасьледаваўся савецкімі ўладамі. Адседзеў шэсьць гадоў у сталінскіх лягерах. У 1933 г. паводле абмену палітвязнямі выехаў у Латвію. Ад восені 1944 г. — на эміграцыі. У1952 г. прызначаны Ватыканам апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў у Эўропе.
Беларускі кірмаш-выстава ў Парыжы. 1—2 красавіка 1950 г.
Для кантактаў між усімі раскінутымі па сьвеце суродзічамі Беларускае душпастырства ў Францыі пачало выдаваць ад кастрычніка 1947 г. рэлігійны часапіс „Божым шляхам“. Спачатку ён выходзіў як месячнік, а пачынаючы ад 1951 г. як двумесячнік17.
Калі амэрыканскія дабрадзейныя ўстановы пачалі раздаваць ад 1949 г. розную помач для ўцекачоў, якія знайшліся ў Францыі, дык гэта помач ішла празь Беларускае душпастырства ў Францыі. Хаця тая помач складалася з паношанае вопраткі й харчоў, але яна была вельмі на часе, бо тады ўжо некаторыя беларусы пачалі купляць зямлю, каб будаваць свае дамы, дык для іх тая
помач была ўпрост правідэнцыяльнаю. Варта заўважыць, што ў тым часе нават баўгары, якія ня маюць у Францыі свайго душпастырства, атрымалі помач праз Беларускае душпастырства для грамадаў у Парыжу й Ле Крэзо18.