Бурачэўскі Масей: 12 рю Лянн, Рубэ, Н. Прыблізна 45 гадоў. Радзіўся ў Варатыцке, Мотоль. Пачатковая асьвета. Нацыянальна — слабы, але прыхільны. Mae сына Пятро —19 гадоў, які працуе мэханікам, скончыў францускую пачатковую школу. Mae старых бацькоў. Бородаўко Паўла: 148 рю Нэлярт, Рубэ, Н. Прыблізна 42 гады. Нарадзіўся ў Баранавічах. Быў высланы ў Сібір. У Арміі Андэрса. Асьвета пачатковая, Нацыянальна слаба сьведамы. Чэрэпок Макары: Шэ м/Буфль, Ножон пар Асыён Мюльцьен, Уаз9. Прыблізна 45 гадоў. Жанаты зь беларускай. Паходзіць із Століна. Mae 7 КОП — Korpus Ochrony Pogranicza (КОР) — корпус аховы памежжа. 8 Тут і далей маецца на ўвазе дэпартамэнт Hop (фр. Nord). 9 Маецца на ўвазе Уаза (фр. Oise) — дэпартамэнт на поўначы Францыі ў рэгіёне Пікардыя. двох сыноў: аднаму 21 год, другому — 19. Сыны — Міхась і Ўладзімер. Дачка 10 гадоў. Нацыянальна слаба сьведамы. Прапольскі. (Атрымаў ягоны адрыс ад аднаго беларуса). Ходорынэк Язэп: 7 рю Валенс, Марле, Ле Мін, П. д. К10. Чэрвінскі Міхась: прыблізна 50 гадоў. Паходзіць з акругі Менск. Служыў сэржантам у Арміі Булак-Балаховіча. Нацыянальна сьведамы, аднак не гаворыць добра па-беларуску. Стары эмігрант. Mae сына 15 гадоў: Рыгор. Адрыс: 84 рю Аршыман, Руба, Н. Дабрынін Аляксандар: 2 рю Бэльфорт, Туркуэн, Н. Нарадзіўся ў 1923 г.. Падаецца, што паходзіць з-пад Баранавіч. Кончыў ваенную школу ў Ленінградзе. Малодшы лейтэнант савецкае артылерыі. У 1947 г. перайшоў да амэрыканцаўуўніформе й са зброяй. Амэрыканцы яму не паверылі й прагналі назад у савецкую зону. Другі раз перайшоў ён як цывіль і падаўся па нацыянальнасьці палякам. Сказаў ім, што нарадзіўся ў Варшаве. Цяпер лічыць сябе беларусам. Ходзіць на вечаровы тэхнічны колеж. Працуе столерам (Д.П.11). Філіповіч Міхась: нарадзіўся 1921 г. у Пінску. Жанаты зь беларускай, з дачкой Новіка. 2 дзяцей. Праўдападобна, быўу Маскве на нейкай школе. Служыў у 1-м польскім корпусе (Англія). Працуе ў тэкстыльнай фабрыцы. Гарасімчак Язэп: Баракман 23 Б. Сэта дэ А. Ц. Ф. авэню дэ Бэн, Дзюнкерк. Стары эмігрант. Сям’я 6 асоб. 4 сыны, 2 блізьнюкі па 18 гадоў. Гавораць толькі па-француску. Адрыс атрымаў ад аднаго беларуса. Гаўруковіч Казімір: 14 рю Мокелер, Туркуен, Н. 19 гадоў. Музыкант. Грае добра на акардыёне. Злажыў заяву на студэнта ў Бэльгію. Mae матку. Сам працуе ткачом у тэкстыльнай фабрыцы. Казак Станіслаў: 28 рю Барб дэ Ор, Руба, Н. Быў вывезены ў Сібір. Служыўу Арміі Андэрса. Працуе сталяром. Нацыянальна слаба сьведамы. Асьвета пачатковая. Прапольскі. Калясьнікевіч Мікола12: рю Левель, Кантын дэ ль Юзін Монбарт, Ольнуа. Нацыянальна сьведамы. Зь беларускай афіцэрскай школы ў 10 Тут і далей маецца на ўвазе дэпартамэнт Па-дэ-Кале. 11 Тут і далей маюцца на ўвазе перамешчаныя асобы Displased persons. 12 Магчыма, маецца на ўвазе Мікола Калесьнікевіч (11.06.1924, в. Заканічы (?) — ?), што служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі, быў сябрам ЗБВБ, a потым выехаў у Францыю. Менску. Служыў у Арміі Андэрса. Прыехаў у Францыю ў 1945 г.13 Працуе ў мэталюргічнай фабрыцы. Качан Уладзімер14: 30 рю Сант Эдуард, Лянс, П. д. К. Нарадзіўся ў 1917 г. Кавалер. Нацыянальна сьведамы. Дваюрадны брат Акулы15. Асьвета: 2 клясы польскай купецкай гімназіі. Далейшыя даныя гл.: вялікі апытальнік16. Крыўко Мікола: рю Левель, Кантон дэ ль Юзін Монбарт, Ольнуе17. Прыблізна 40 гадоў. Быў вывезены ў Сібір. Служыў у Другім корпусе. Гаворыць па-беларуску заўсёды. Князюк Мікола: 31 год. Асьвета пачатковая. Паходзіць з-пад Бабруйска. Праўдападобна, прарускі. Уплываў на яго салідарысты Жанкін. Есьць зь ім нейкі беларус Мікола (прозьвішча ня знаю), які скончыў 8 кл. савецкай школы, з-пад Оршы. Нацыянальна крыху сьведамы. (Дзеля адрысу кантактавацца із сп. Калясьнікевічам). Лімашэвіч Мікалай: 128 рю Нуво Монд, Рубэ, Н. Выехаўзь Беларусі ў 1938 г. у Варшаву, ажаніўся з полькай у Лодзі. Нацыянальна слаба сьведамы. Ігнаруе беларускі вызвольны рух. Асьвета незакончаная пачатковая. Прапольскі. Клетаніца Пётр: прыблізна 35 гадоў. Жанаты з полькай Адрыс — камунікавацца із сп. Субачам. Кавалевіч Паула: 26 рю дэ ля Вінь, Ватрэлё, Н. Паляшук. Жанаты з паляшучкай. 44 гады. Няпісьменны. Жонка — 6 клясаў пачатковай школы. Вельмі асьцярожныя. Mae 3 дзяцей. Старшая дачка — 15 гадоў, найменшаму сыну — 1S года. Удома гавораць па-польску. Працуе ў тэкстыльнай фабрыцы. Кухто Аўген: 39 рю Нюнжасар, Ватрэлё а Колі, Н. Прыблізна 35 гадоў. Вучыўся пры саветах на ўнівэрсытэце ў Львове. Скончыў карэспандэнцыйна студыі ў Францыі. Атрымаў дыплём інжынера. Жонка мае сярэднюю асьвету. Дачка папа. Гавораць толькі па-расейску, хаця знаюць беларускую мову. Нарадзіўся ён у Пінску. Царкоўны стараста расейскае царквы на Туркуэн. Прарасейскі. 13 Магчыма, Цімафейчык памыляецца, бо жаўнеры Арміі Андэрса спачатку ў 1946 г. былі перавезеныя ў Вялікабрытанію, і толькі пазьней дэмабілізаваныя. 14 Маецца на ўвазе Уладзімер Качан (1918—?), былы жаўнер Арміі Андэрса. 15 Маецца на ўвазе пісьменьнік Кастусь Акула (1925—2008). 16 Дакумэнт ня выяўлены. 17 Маецца на ўвазе Альнуа-ле-Валансьен (фр. Aulnoy-lez-Valenciennes) — камуна на поўначы Францыі ў дэпартаменце Hop. Касьцяк Аляксандар: (адрыс атрымаў ад аднаго беларуса, хаця й недакладны) С. A. Н., Ля Бурс, П. д. К. Крыванос Валентын: нарадзіўся ў 1914 г.. 3-пад Ліды. Жыў пад адрысам рю Аж’е, Рубэ, Н. Выехаў у правінцыю Дыжон. Пра адрыс трэба запытацца ягонага брата, які падаю ніжэй. Крыванос Станіслаў: 17 рю Рож Салямбен, Ліс Лянуа, Н. 36 гадоў. Жанаты з украінкай. Каталік. Менш-болып сьведамы. Клімашэвіч Міхась: Камп №2, Флін пар Раша, Н. Служыў у Арміі Андэрса. Быў у палоне ў Нямеччыне. Паходзіць зь Бярозы Картускай. Працуе ў капальні. Жанаты з украінкай. Mae двое дзяцей. Кашталян Уладзімер: 116 рю дэ Альжэр, Рубэ, Н. (Характарыстыку глядзі ў справаздачы Цьвіркі). Лагодзіч Міхась: 28 рю Ліль, Рубэ, Н. Жанаты зь беларускай. 2 малых дзяцей. Паходзіць з раёнуЯнава (Пінск). Нацыянальна слаба сьведамы. Вельмі рэлігійны, цераз гэта папаў пад уплыў расейцаў. Ёсьць сябрам расейскага царкоўнага камітэту. Міхалоўскі Пятро; 225 рю Эдуард Осаль, Рубэ, Н. Быў вывезены ў Сібір. Служыўу Арміі Андэрса. Жанаты з італьянкай. Mae двое дзяцей. Асьвета пачатковая. Слаба сьведамы, аднак прыхільны. Марзан Піліп: 65 бульвар дэ Пары, Рубэ, Н. Паходзіць з Мотоль. Сын яго Васіль жанаты з полькай. Сам няпісьменны й слаба сьведамы. Д.П. Маркевіч Язэп: 64 рю Тосса, Туркуэн, Н. Прыблізна 40 гадоў. Жанаты з украінкай. 4 дзяцей. Дзеці гавораць па-польску. Стары беларускі дзеяч з часоў Грамады, за што папаў у вязьніцы НКВД, дзе сядзеў разам з палкоўнікам Міколам Аўсянікам, які цяпер знаходзіцца таксама дзесьці ў Норд. Нацыянальна сьведамы, аднак мае страх уступаць ува ўсе беларускія арганізацыі, гаворачы, што апёкся ў арганізацыях Грамады, так як многія зь яго сяброў былі агентамі НКВД. Грае прыгожа на акардыёне. Працуе ў тэкстыльнай фабрыцы. Мацук Піліп: рю Курбат, Кур сэнт Люі №42, Рубэ, Н. Стары эмігрант. Прыехаў у Францыю па дакумэнтах свайго брата. Поўны камуніст. Жанаты з полькай. 2 дзяцей. сын — 26 гадоў, дачка — 18 гадоў. Прапольскі. Новік: 44 рю Фос о Шэн, Рубэ, Н. Паляшук. Вялікая сям’я. Два сыны жанатыя, 2 дачкі замужнія і адна дачка 16 гадоў. Паходзяць з Варатыцке, Матоль. Адзін сын Цімох быў у беларускай паліцыі. Д. П. Наумовец: жыве каля станцыі Рубэ. Жанаты з украінкай. Адрысу дакладнага ня знаю. Дазнаўся аб ім сп. Лагодзіча. Олейнік Клаўдзя: 95 Шэмэн дю Шаляж, Марк Бароль, Н. Замужняя за ўкраінцам. Mae сына 16 гадоў, які ходзіць у школу і гаворыць толькі па-французку. Омельяновіч: рю Нуво Монд, Рубэ, Н. Прыблізна 38 гадоў. 3 акругі Баранавічы. Нацыянальна слаба сьведамы. Прапольскі. Працуе ў тэкстылі. Д. П. Піліпчук Аляксандар: 223 Эдуард Осэльле, Кур №5. Вывезены ў Сібір. Служыў у Арміі Андэрса. Менш больш сьведамы. Жанаты з полькай, мае 1 дзіцё. Пагодзін Цімафей: 66 рю Люсыен, Моро, Базьер, Н. Прыблізна 38 г. Служыў 4 гады ў чужынецкім легіёне. Асьвета пачатковая. Нацыянальна слаба сьведамы. Працуе сталяром. Mae брата Сьцяпана 34 гады, які таксама служыў у легіёне. Апошні час ляжыць у бальніцы. Русак Казімір: 14 рю Жан д’Арк, Ромба, Мозэль. Прыблізна 36 гадоў. 3-пад Ліды. Быў у французкай арміі капралам, у польскай арміі сержантам. Слаба гаворыць па-беларуску, аднак вельмі любіць беларусаў. Кавалер. Асьвета пачатковая. Русак Сьцяпан: (адрыс ягоны знае Субач). Шчэсны Янка: нарадзіўся ў 1917/18. Служыўу н-м корпусе. Слаба сьведамы. Прапольскі. Адрыс: Баракман рю дэ Леваль, Ольнуа, Н. Стахэйко Андрэй: 128 рю Нуво Монд, Рубэ, Н. Прыблізна 45 гадоў. Нарадзіўся ў Горынь. Раён Столін, Пінская акруга. Mae 3 дзяцей. Працуе сталяром. Прапольскі. Стэцько: 2 Шато Этранжэ, рю Фэтлерб, Мадэлен, Н. Прыблізна 45 гадоў. 3 раёну Брэсьць. Жанаты з беларускай. Mae 4 дзяцей. Дзеці гавораць па-польску. Сын 19 гадоў, дачка —17. Быў вывезены ў Сібір. Служыў у Арміі Андэрса. Слаба сьведамы. Шчарбіпкі Мікола: Сітэ Сэдрэф, 163, Баракман, Лібэркур, П. д. К. У арміі служыў шофэрам, дзе быў у асяродзьдзі беларусаў зь беларускай афіцэрскай школы, дзякуючы чаму нацыянальна ўсьвядомлены. Сыс Міхась: 169 Сітэ дэ Буа, д’Эпінуа а Лібэркур, П. д. К. 19 год. Бацькі ягоныя старыя эмігранты, выехалі цяпер у БССР. Па-беларуску гаворыць слаба. Асьвета пачатковая. Mae двух братоў: Косьця — 21 год, жанаты з полькай, працуе ў капальні, згаласіўся на выезд у БССР у 1946 годзе, заехаў аж за Бэрлін, дзе яго пратрымалі ў падвале 10 дзён на дапросах, пасьля чаго выпусьцілі, і яму больш адхацелася ехаць у БССР, і ён уцёк назад. Брат Янка — 16 гадоў — скончыў пачатковую школу. Усе яны нацыянальна сьведамыя. Шчарбук Янка: Этаблысман Казанов, Бэлін (Жэронд). Нарадзіўся ў Пінску ў 1922 г. Скончыў сярэднюю польскую ральнічую школу. Жа312 наты зь беларускай. Дзяцей ня мае. Працуе ў тартаку. Нацыянальна сьведамы. Шылько Францішак: 31 рю д’Альжыр, Рубэ, Н. Прыблізна 27 гадоў. Із Старай Вялейкі. Жанаты з полькай, мае 2 дзяцей. Прапольскі. Шымко Міхась: 163, Сітэ 6, Дрэв, Лібэркур. Прыблізна 36 гадоў. Кавалер. Хадзіўу гімназію. Нацыянальна сьведамы.