Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
п У чэрвені 1948 г. пачаўся першы крызіс „халоднай вайньГ — савецкая блякада Заходняга Бэрліну, якая працягвалася да траўня 1949 г. Уцекачы з краінаў Усходняй Эўропы спадзяваліся, што неўзабаве распачнецца „гарачьГ канфлікт і кантынэнт будзе вызвалены ад войскаў Савецкага Саюзу.
12 Аляксандар Калодка (1911—1985) быў прадстаўніком Рады БНР на Аўстралію.
13 У лістападзе — сьнежні 1948 г. у Парыжы прайшоў зьезд беларускіх эмігрантаў — прыхільнікаў Рады БНР, на якім было заснаванае Сусьветнае аб’еднаньне беларускай эміграцыі (САБЭ).
14 Маецца на ўвазе Прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык.
прапасьці для беларускай справы. Але гэта не Вашая ў гэтым віна. I мо’ дась Бог — Вы зможаце ў гэтым напрамку штосьці парадзіць! У што мы верым, ведаючы Вашую адданасьць агульнай справе.
Напішэце калі ласка, хто з Вамі знаходзіцца разам, бо я знаю акрамя Вас ёсьць сп. Смаль [?]15, а больш ня ведаю. Вельмі спачуваю Вашаму незавіднаму становішчу, у якім, як Вы, так і ўсе браты Беларусы, знаходзяцца ў Аўстраліі. Але як Вы ведаеце, я асабіста не вельмі распаложаны за далёкай эміграцыяй. I Ваш прыезд мяне толькі ўцешыць.
Шкада, што Вы не дасталіся ў Францыю. Тут бы мы Вас пастараліся ненайгорш устроіць. Але як гавораць, „адсекшы галаву, па валасах не плачыць", так і тут, запозна. Думаю, што пакуль Вы зьберацёся прыехаць у Эўропу, дык наша Бацькаўшчына будзе ўжо вольная і незалежная і Яе сыном не патрэбна будзе шукаць кавалак хлеба дзесь на чужыне, а наадварот. Калі Наш край будзе ў добрых руках, у чым я не сумняваюся, ён будзе багаты і заможны. Паглядзіце Вы, колькі гэта „бедная“, „неўраджайная" Берарусь карміла ўсялякай пошасьці прыблудаў, якія жывучы за яе пот і кроў, руйнуючы яе распускалі яшчэ розные басьні. Я веру, што ‘шчэ прыйдзе час, калі мы, дарагі дзядзька Мікола, спаткаемся няраз у зялёным пахучым Ляўкоўскім мурогу, і будзе ўсё перажытае нейкім немагчымым, туманным, далёкім — толькі мы будзем дыхаць на поўную шырыню грудзёў, удыхваючы пахучае мурожнае араматна-здаровае паветра сваёй зямлі. Дапраўды, якое гэта вялікае шчасьце быць неразьдзельным гаспадаром свайго загону, лугоў, лясоў — сваёй Бацькаўшчыны. I непатрэбна будзе хавацца ад лясьніка, каб назьбіраць кошык ягадаў ці грыбоў, у якія так багатыя нашыя лясныя абшары.
Дык жаж аддаць жыцьцё за гэта ўсё, за тое, каб не пагарджалі сялянскай сярмягай — ёсьць нічым іншым, як Божай ласкай. За вечнае жыцьцё ў памяці Народа Беларускага — я згаджаюся аддаць дачаснае жыцьцё на зямлі.
He пішу гэта з паднятым настроем ці з фанатызму, які можа прайсьці, не. Пішу гэта з здаровага перакананьня. Да Вас жа, дарагі Мікола, зьвяртаюся з просьбай, як сын да бацькі, непакладайце рук і не прапускайце хвіліны ні нагоды для падгатоўчай працы нашай эміграцыі ў Аўстраліі. Асабліваю ўвагу зьвярніце на нашу няшчасную моладзь. Вы пішэце, што некаторые зь іх расьпіліся. Гэта-ж яны п’юць кроў, пот і сьлёзы сваіх бацькоў, братоў, матак і сясьцёр, якія на іх пакладаюць надзею. Скажыце ім, што яны будуць пракляты на векі Богам
15 Магчыма, маецца на ўвазе Аляксандар Смаль.
і людзьмі, калі меўшы нагоду не захочуць дапамагчы сваім родным, сваёй Радзіме. Гэта справа на Вашым дняўным парадку. Я спадзяюся дастаць кнігі Я. Купалы, якія вам перашлю і якія Вам у гэтым зробяць вялікую ўслугу. Праца гэтая, як кожная грамадзкая праца неўдзячная, можа не адзін сьпярша не захоча слухаць, але час і няўтомнасьць зробіць сваё. Маленькая кропля вады, капаючы сыстэматычна ў вадно месца, робіць дзірку нат’ у найцьвярдзейшых мэталах.
Я абавязу[ю]ся з свайго боку дапамагчы Вам літаратурай і ўсім, чым змагу, а Вы пастарайцеся паставіць Бацькаўшчыне памятку хоць у выгадаваньні ёй некалькіх адданых сыноў-барацьбітоў. Гэта будзе Ваша найбольшая заслута. Дык падымайце й вядзіце, а Бог Вам дапаможа!
Як я пісаў, буду Вам высылаць усё, што змагу дастаць. Выслаў Вам ужо і4аць кніжак. Ці Вы іх атрымалі? Украінцы нам ня толькі ў гэтым падстаўляюць „сьвіньню“, але і ў шмат іншых рэчах. Зь Берасьцям і Фр. Скарынам на чале, якіх яны, хоць і няўдала, стараюцца прысабечыць. Што-ж зрабіць, калі яны не дойдуць заўчасу па розум, скарыстае з гэтага толькі іх і наш вораг. Як відаць, мы з палякамі дагаварыліся хутчэй, як з братамі-прымітывамі украінцамі.
Што да вучобы, дык я ўжо яе распачаў, за першае паўгодзьдзе ж заліку не здаваў з-за таго, што распачаў у палавіне курсу, як і з-за няведаньня мовы. У працягу лета вучыўся фр. мовы, цяпер спадзяюся даць рады. Жывецца мне не дрэнна, як студэнту, тымбольш, што ў мяне стол завалены працай і кнігамі. А да таго ў мяне і бібліятэка „АБРФ16“. Падзяліўся б сваімі кнігамі з Вамі ахвотна, але гэта ці ў франц. ці ў рускім языку, навуковые кнігі. Як палучу стыпендыю 4 тыс. франкаў, а работнік найменей зарабляе 12 тыс. у месяц, пакуль даеду да дому, дык маю гурбу кніг і пусты кашалёк. Маю зь дзясятак вельмі цэнных гістарычных карт і кніг з нашай гісторыі, над чым я няўтомна працую. Цяпер в. заняты з часапісам, якогая рэдактар, карэктар, выдавец і наогул яго мушу зрабіць сам ад даскі да даскі. Таму ён бывае ў дрэнным выглядзе, што парегружаны на аднаго.
Сваё найлепшае пажаданьне здароўя і лепшай долі дасылае Вам Ваш
Янка Філістовіч.
Кангрэс адбудзецца 28.ХІ г.г.
Будуць з Англіі, Бэльгіі і Нямеччыны, між іншымі Лашук Алесь.
Жыве Беларусь!
16 АБРФ — Аб’еднаньне беларускіх работнікаў у Францыі.

Мікола Скабей, Зіна Кадняк і Алесь Салавей, ваколіцы Мэльбурну. Са збораў Н. Гардзіенкі
Sevres, 11/12 — 1948 г.
Дарагі дзядзька Мікола!
За абодва Вашыя лісты ад душы шчыра дзякую. He адказваў таму, што быў вельмі заняты з ўзгляду на Кангрэс, як і таму, што меў у гасьцях Алеся Лашука17, які таксама прыбыў на Кангрэс з Англійскай дэлегацыяй, якая была ў ліку 4 асобаў. Нягледзячы на вельмі абмежаваны час, якога ў мяне ніколі не хапае, жадаючы пазнаёміць Алеся з Парыжам, паказваў яму ўсе яго асаблівасьці. Быў ён (Алесь) у мяне ў працягу 2-х тыдняў. Мы зь ім вельмі дружна жывём, сапраўды па-брацку.
Да справы. Кангрэс прайшоў надзвычайна добра, нягледзячы на цяжкія матар’яльныя абставіны. Аб пастановах і прабегу яго будзеце бачыць у рэзалюцыі і пастановах, зьмешчаных вышэй18.
Аўстралійскі мандат на рэпрэзэнтаваньне тамашніх Беларусаў быў прысланы Сп[адару] Рыдлеўскаму, але як ужо было гаворана аб гэтым
17 Аляксандар Лашук (1909 — 1997) пазнаёміўся зь Янкам Філістовічам ў 1942 г. у мястэчку Ільля на Вялейшчыне, з ваколіцаў якой ён паходзіў. Наступны раз яны сустрэліся ў 1948 г. у Парыжы.
18 Янка Філістовіч дасылаў гэтыя дакумэнты Міколу Скабею.
раней і таму што як спадзяваліся, што яго атрымаю я — ён і быў перапісан Рыдлеўскім на мяне. Рыдлеўскі да таго рэпрэзэнтаваў Беларусаў у Францыі. Вы не рабеце з Калодкам ніякіх „тлумачэньняў" ці таму паробнага [неразб.], адносна гэтага мандаіу я рахую [неразб.] зусім слушным, таму што ён мяне абсалютна ня ведае. Справаздачы з Кангрэсу я яму (Калодку) высылаю таксама.
Вашая думка адносна агітаваньня сьведамых Беларусаў да эміграцыі ў Аўстр[алію] зусім слушная. У гэтай справе я гаварыў са Сп[адаром] Прэзыдэнтам і ён тае самае думкі, што і Вы. Ваша думка зусім слушная адносна гэтага, але як Вам вядома ў нашых радох якраз і адчуваецца найбольшы недахоп інтэлігэнцыі і расьцярушваючы яе мы аслабляем нашы сілы. На мой пагляд, Ваша думка вельмі добрая і карысная, да гэтага патрэбна людзей безгранічна ахвярных і ідэйных, якія не памянялі б цярністага шляху змаганьня на асабістыя матарыяльныя выгады. А гэта вельмі вялікая спакуса і супраць яе змагацца сапраўды з рэзультатам мала хто патрапіць.
Маё жыцьцё прабягае маланкава, хутка так, што абсалютна не маю змогі агледзіцца кругом сябе. Адно, што мяне найбольш за ўсё цешыць гэта змога навучыцца, як і працаваць для Бацькаўшчыны. Я з сябрам мастаком-скульптарам Наўмовічам19 — зь якім жыву ў адным пакоі ў тым-жа самым інтэрнаце, у які нам ужо ўдалося прыцягнуць яшчэ аднаго (з-га) беларуса20 (інтэрнат гэты сарганізавала пратэстанцкая акцыя C.I.M.A.D.E.2'), маю змогу браць афіцыяльна 2-ва разы ў месяц удзел у студэнцкіх міжнародных зборках, гдзе мы знаёмім студэнтаў другіх нацыянальнасьцяў аб нашых балючках. У гэтым выпадку мне вельмі шмат дапамагаюць мае студыі гісторыі, ставячы вельмі часта „нашых“ суседзяў палякаў і літоўцаў, асабліва апошніх, у вельмі нявыгаднае становішча. Гэта мае тым болыпы эфэкт, што прыслухоўваецца гэтай крывавай праўдзе, так старанна хаванай маскалямі і палякамі, a дэмаскаванай праз нас, усе народы — студэнты, прадстаўнікі сваіх груп
19 Маецца на ўвазе грамадзкі дзеяч у Францыі, мастак Міхась Наўмовіч (1922—2004), які пасьля ад’езду Янкі Філістовіча ў Бэльгію рэдагаваў часопіс „Моладзь“.
20 Паводле наступнага ліста, гэта быў Мар’ян Каранеўскі, які ў ліпені 1950-га паехаўу Новую Зэляндыю. Пра тое ж пісаў і Міхась Наўмовіч. Гл.: Наўмовіч М. Mae ўспаміны // Месца выданьня — Парыж... С. 430.
21 Cimade — Міжнародны экумэністычны цэнтар узаемадапамогі, няўрадавая некамэрцыйная арганізацыя. Займалася дапамогай уцекачам, перамешчаным асобам. У Францыі дзейнічала ад 1939 г.
цэнтральнай, усходняй і паўночнай, як і Заходняй Эўропы. Гэта ў будучыні шмат прычыніцца да дапамогі нашаму народу. I з гэтага мы стараемся як найбольш скарыстаць, зразумела, праўным і справядлівым шляхам. Спадзяюся, што прыдзець між намі і „суседзямі“ да сапраўдных закалотаў. Але я пэўны, што гісторыя дапаможа мне акадэмічна, навукова даказаць усе „праўные" пасяганьні на нашу сьвятую праўду такімі, якія яны ёсьць у запраўднасьці.
Вашыя стараньні адносна заснаваньня Цэнтру Вашай арганізацыі22 вельмі добрыя і заслугоўваюць на прызнаньне. Няхай дасьць Бог Вам найпамысьнейшых рэзультатаў у гэтым напрамку.
Гэта было б ўсё, з узгляду на тое, што не магу шмат перагружаць канвэрт, калі-ж авіён ‘шчэ не падыйме. Ды нічога асаблівага пакуль што ня маю.
Усяго найлепшага Вам і Вашым сябрам жадае Ваш
Янка
Жыве Беларусь!
Пішэце шмат і часта. Дзякую!
3 надыходам Калядных сьвят жадаю Вам і ўсім братом-выгнаньцам у Аўстраліі вясёлых Калядаў і шчасьлівага Новага Году, каторы павінен вярнуць нашу Бацькаўшчыну.
Янка
Ж[ыве]. Б[еларусь].!
Sevres, 15.5.1949 г.