Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Дарагі дзядзька Мікола!
Выбачаюся за так доўгае маўчаньне — прычына толькі тая, што часу ня маю, хоць і вышэй [неразб.], я зрабіўся аўтамат.
Усе Вашыя лісты я атрымаў, шчыра дзякую, просьбу, лепш спраставаньне, зьмясьціў у часапісе № 7, які Вы, спадзяюся, атрымаеце незадоўга пасьля лісту. Толькі цяпер я высылаю зразу ў два асяродкі ў Аўстралію гэта да Вас і да Калодкі. Ад Калодкі атрымаў ліст, вельмі рад, што змог навязаць кантакт з так паважаным чалавекам як ён.
Вельмі цешуся, што Вашая апінія ў Аўстраліі вельмі выдатная, але Вы не павінны забывацца таксама на тое, што ёсьць людзі, якія нявар-
22 Магчыма, маецца на ўвазе Беларускі клюб у Мэльбурне, які пасьля ператварыўся ў Зіуртаваньне беларусаў у Вікторыі.
ты звацца людзьмі і таму перад імі не патрэбна надта азірацца, тым болып, што яны будуць біць на гэту чэснасьць, каб як найбольш зь яе скарыстаць. Працуйце, дбайце аб апінію, але не забывайцеся, што нам патрэбна максымальна зьберагчы сілы, энэргію і здароўе для Бацькаўшчыны, у якую мы, напэўна, хутка вярнемся. Запрацаваць грошы добрая справа, пасьля можна шмат чаго зрабіць для Бацькаўшчыны. Але практыка паказала, што бяднейшы больш ахвярны за заможныхмільянэраў, што можна назіраць зь беларусамі ў Амэрыцы. Чым больш чалавек закапаецца ў собскі інтарэс, тым-болып ён забываецца на акружаючы яго сьвет, і паволі памірае для грамадскасьці.
Пішу гэта не для Вас, лепш не ў адносінах да Вас, але я ўпэўнены, што не малы працэнт Бел[арусаў] у Аўстраліі так зробіць. Але трудна гэтаму запабегчы.
Маё жыцьцё гэта кінематаграфічная лента. Рана як я ўжэ ва ўнівэрсытэце, а таксама часта і па абедзе, пасьля бібліятэкі, у якіх я шукаю найлепшых і найбольшых матэрыялаў, адносячыхся да нашай Бацькаўшчыны, асабліва мінуўшчыны. Да рэчы я ўжо сабраў цікавы матэрыял адносна таго, што азначае Беларусь і скуль яна паявілася (сам назоў). Як выходзе ён ня наш, а ўсходняга паходжаньня. Стаўся тэндэнцыйна ўжывацца ў нас, накінуты палітыкай Масквы толькі ў ХІХ-ым стагодзьдзі. Але гэта зьмяшчу я пасьля ў Моладзі23. Таксама цікавы матэрыял маю адносна Грунвальдзкага бою, гдзе гаворыцца, што Палякі не зьяўляюцца той галоўнай сілай, якая выйграла гэты бой, тое, што яго выйграў Вітаўт зь Літоўцамі (Беларусамі).24
Шмат майго часу забірае часапіс, які я мушу выдаваць ад a — да я. Але што зрабіць, хоць за гэтым шмат церпяць мае студыі.
Жыцьцё маё асабістае для мяне не існуе, дык лічу непатрэбным Вам аб ім пісаць. Я жыву толькі духам, энэргіяй і сілай, якой супрацьставіцца, пакуль я буду жыць, нічога не можа. Гэта не значыцца у адносінах, да маіх справаў асабістых, а толькі закранае справу агульную, жыцьця ці сьмерці Баьцкаўшчыны. I у гэтым выпадку я поўны веры ў будучыню.
23 У 11-м нумары „Моладзі" ў 1949 г. быў надрукаваны артыкул Янкі Філістовіча „Сучасны назоў нашае Бацькаўшчыны і ягонае паходжаньне“ пад псэўданімам Янка Люціч-Воўк.
24 У 12-м нумары часопіса „Моладзь" за 1949 год зьявіўся артыкул „1410 год — перамога над крыжакамі", падпісаны крыптанімам „Я. Ф.“
Прывітаньні ад Сп. Прэзыд[энта], усіх суродзічаў і ад сябе пасылае Ваш пляменьнік
Янка Ф.
Жыве Беларусь!
Sevres, 19.V — 49 г.
Дарагі дзядзька Мікола!
Усе апошнія Вашыя лісты атрымаў. Вельмі дзякую за памяць і выбачаюся за неадпісаньне сваечасова. Прычына тая-ж самая, недахоп часу, ды да таго ня знаў як доўга Вы будзеце на старым мейсцы.
Вы пытаецеся, як маё здароўя і жыцьцё і вучоба. Здароўе маё як найлепшае, што мне шмат дапамагае ў працы, бо працую 14—16 гадзін у суткі, працы інтэлектуальная ды грамадзкая. Маё здароўе гэта скарб, зь якога чэрпаю ўсе сілы да працы і барацьбы за штодзённае існаваньне.
Маё жыцьцё ня дрэннае, нат можна казаць добрае, калі сапраўды можна сяньня гэтак выразіцца. Жыву ў інтэрнаце для студэнтаў, праўда, далекавата ад школы Сарбоны, бо будзе якіх іо км. Жыву на прадмесьці Парыжа, але ад цэнтру, як пісаў, будзе каля іо-ці км. Вельмі нявыгадна, што 2 разы ў дзень мушу езьдзіць у Парыж на курсы і назад. Гэта дорага каштуе, а атрымоўваю толькі 4 тыс. фр. у месяц (Аўстр. даляр складае на франц. франкі 847,50 цэнтымаў), стыпэндыю гэтую атрымоўваю ад фр. самапомачы Унівэрсытэту. Перш, пакуль жыў на прыватнай кватэры, у вадным квартале, дзе і Унівэрсытэт, атрымоўваў гэтулькі ж ад Бел. Рэлігійн. Місыі, аж пасьля паўтода Айцу стыпэндыю стрымалі, тагды ад фр. самапомачы атрымалі 3 тыс. + 4 тыс ад Айца = 7 тыс. За кватэру 2 тыс., рэшту на пражыцьцё. Цяпер на рукі атрымоўваю 4 тыс., ад прыбытку [неразб.] адлічаюць за інтэрнат, а дзе маё памешканьне між іншым маю ня дрэнную бібліятэку, ежу і г. д.
Страваваньне ня дрэннае, як калі, але ж ніяк не магу прызвычаіцца есьці штосьці, што абы як прыготоўлена, на што вельмі рэагуе жывот, а гэта бывае як спатыкаецца, скажам, часьцяком. Кухняй загадваюць гішпанцы, дыкуявіці сабе [неразб.].
Адно дрэнна, што дырэктар гэтага інтэрнату расеяц, былы царскі афіцэр, яму вельмі прыкра бачыць, што пад адной страхой жыве зь беларускімі нацыяналістамі, якія для абароны Бацькаўшчыны зробяць усё, ды ‘шчэ бачыць робляную канкрэнтую грамадзкую справу. Перш мы валкавалі зь ім доўгімі выступленьнямі, сяньня ўжо нас не кранаюць, бо ведаюць, што не дапаможа, а наадварот, але ў душы нам не
спрыяюць. Толькі мы мала гэтым пераймаемся. У канцы гэтага месяца еду за граніцу, мо ўдасца што паразьведаць [?] на Захадзе аб нас. Нас тут у інтэрнаце трох беларусаў. Адзін — Наўмовіч — скулыітар, жыве са мной разам (у двух-радным пакоі), той ня дрэнны хлопец, толькі няма такога, каб скінуў апошнюю кашулю на тую валку, дзе валчыцца доля нашага Народу, другі Каранеўскі, хімік яшчэ слабаваты (першы з Наваградчыны, другі з Баранавіч), але як націсну „гайку“, ды з крыкам, стогнам ідзе, што бачыце з часапісу, праца ў якім ляжыць на мне. To калі Каранеўскага папрашу памагчы мне зьбіць гатовы часапіс, дык думае, што мне робіць ласку. Але нічога, уся нашая моладзь вельмі добрая, а як надыйдзе час брацца за зброю, будуць найлепшыя жаўнеры. Патрэбна толькі Суворава. Будучыня пакажа, мо’ ён ёсьць у нас? Вось гэта што да майго жыцьця.
Навука мая ідзе ўперад, але ня так, як-бы пайшла тагды б, каб чалавек быў заняты толькі ёй. Я не магу заняцца выключна навукай, ды заставіць грамадзкую справу, бо знаю, што чалавек, які заставіць справу першае вагі на пасьля, на „некалі“, ня варт чалавечага імя. Хоць страшэнна люблю навуку, і калі зачытваюся гісторыяй, забываюся на момант аб усім, адчуваю асалоду жыцьця. За гэтых трох гадоў я зрабіў так велізарны крок уперад, што трудна нат сабе прадставіць. Ад колішняга прымітыўнага, неразьвітага хлапчука, якім я быў дома, сяньня стаўся дасьведчаны і ў пэўнай меры асьвечаны чалавек. Я ад колькіх гадоў меў непамыльнае пачуцьцё, зразуменьне справы, дый дар хуткай, натымястовай арыентацыі, сяньня гэта ўдасканалена як дасьведчаньнем, так і навукай. Думаю, што ўсё гэта прыдасца ўперадзе.
Я прашу Бога, каб даў мне сілы і вытрыманасьці ў бяскарыснай для сябе працы для Народу Беларускага да канца майго жыцьця. Толькі яно, здаецца, ня ёсьць такім доўгім, а які-б быў жаль, ня мець змогі аддаць усё на крывавы аўтар змагароў-мучаньнікаў, лепшых сыноў Беларусі ў змаганьні за сваю Радзіму. Доля — матчына так робіць, што людзі маюць ўсяго толькі адну і чыстую ўцеху, доўга ёй не карыстаюцца. Але на ўсё воля Божыя.
Часопіс буду Вам рэгулярна высылаць, як Вы прасілі зры экзэмпляры. Высланыя Вамі грошы на „Моладзь" 6 і паў-фунты я атрымаў ад Алеся і шчыра Вам дзякую за жаданьне быць нам дапаможнымі. Калі-б кожны зь Беларусаў старанна і сумленна выконваў свой абавязак перад Бацькаўшчынай, нашая справа выглядала-б зусім інакш.
Я сапраўды ўдзячны Вам дзядзька за Вашае жаданьне мне дапамагчы матэрыяльна. Сапраўды я закрануты гэтым і застаюся Вам забавяза-
ны, толькі мне дапамога не патрэбная. Калі-б Вы былі ў Нямеччыне, а я ў Парыжу, ды ў сёньняшняй сытуацыі [неразб.] пагаджаўся-б прыняць ад Вас дапамогу, але Вы ў Аўстраліі як просты работнік, і тут трэба быць [неразб.], а не „папрашайкай“, каб карыстацца потам другіх. Сапраўды я не патрабую нічога, у нас народ прывык за стагодзьдзі быць „самавыстарчальным", аб гэтым шмат прашу Вас ня думаць, што я не хачу ад Вас нічога прыняць. Мне нічога ня трэба, а працуйце, бо Вашая прапанова, за якую я вельмі ўдзячны, тое самае, як бы Вы мне і прыслалі болей. Бо калі-б Вы мне што прысылалі, я-б ім толькі карыстаўся, а так я маю задавальненьне, што Вы мне гатовы дапамагчы. Ведаеце, што калі душа чалавека багатая, а матэрыяльна ён бедны, дык ён у шмат разоў багацейшы і шчасьлівейшы за найбольшага мільянэра, які ня мае найбольшага дару Божага — мець вялікую, чуйную ды багатую добрымі ўчынкамі, сапраўды чалавечую душу. Вось таму сваёю прапановай дапамаганьня Вы, дарагі дзядзька, зрабілі болей для маёй душы, ні параўнальна болып, як тое, што Вы змаглі-б зрабіць для майго цела ды матэрыяльнай выгоды.
Дык яшчэ раз ад ўсяго сэрца дзякую за Вашую прапанову і прашу Вас не пераймацца мной, бо што варт той чалавек, ды ‘шчэ студэнт, які не парадзіць у сваім асабістым жыцьці, што тагды можа чакаць ад яго Народ і Бацькаўшчына.
Вестак з Бацькаўшчыны ня маю, і сяньня не стараюся іх мець, бо яны мне не прынясуць нічога добрага, а дрэннага мы маем даволі, тым больш, што ўсякае пісаньне толькі пагоршыць сытуацыю тых, за якіх баляць нашыя сэрцы. Чакайма і верма, і прыйдзе час, калі сонца загляне ў ваконца Беларускага Народу!
Жыцьцё без перажываньняў нецікавае. Чалавек, які хоча пазнаць усё жыцьцё да самай глыбіні — павінен перажываць, а не дажываць веку. Бо канец прыходзіць бяз нашага жаданьня. Мы ня першыя з тых, хто пачыналі „карсіць у мокры пень“, ды вытрывалі да канца, хоць агонь, які распачалі распальваць, загарыцца толькі пры нас і для нас, як і для тых, хто нас замене. Дык для нас зьняверра, ці нараканьне гэта рэчы, якія ня мусяць мець мейсца між намі.
За часапісы Вы-ж прыслалі, больш ніякага „доўгу“ за Вамі няма. Так што Вы дарэмна сябе трывожыце.
Віно і распуста губіць чалавецтва, але людзі „зажмурыўшыся" ідуць да бяздоньня.
Гэтым, што „зарубежжа“ бярэць верх Вы не праймайцеся. Рабеце сваю справу ня гледзячы на ніякія другія, г. з. справу грамадзкую, для Народу. Як таксама не азірайцеся на нікога, а рабеце так, як дыктуе Вам