35 Каталёгі рапэрсьвільскіх збораў гл.: Katalog zbiorow Mickiewiczowskich znajduj^cych si^ w Muzeum Narodowem w Rapperswylu. Krakow, 1898; Lewak, A. Zbiory biblioteki rapperswilskiej. T. 1—3. Warszawa, 1929—1938; Wi^ckowska, H. Zrodla r^kopismienne do dziejow powstania 1830/31 r. w Bibliotece rapperswilskiej // Ksi^ga pami^tkowa ku uczczeniu 25-letniej dzialanosci naukowej profesora Marcelego Handelsmana. Warszawa, 1929. 36 Пра пасьляваенныя страты гл.: Lewak, A. Straty biblioteki rapperswilskiej w zbiorach r^kopismiennych // Straty bibliotek i archiwow warszawskich w zakresie r^kopismiennych zrodel historycznych. T. 3. Warszawa, 1955; npa paпэрсьвільскія зборы гл. таксама: Матвейчык, Д. Уладзіслаў Плятэр і Раперсьвільскі музей // Спадчына. 2003. №4—5. С. 29—38. 37 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 141. коўнік Залескі пачаў прамову з розных навінаў, якія тычацца агулу й спосабу паводзінаў некаторых генэралаў, асабліва Бэма, зь землякамі“^8; у дзёньніку ж апісаньне болып падрабязнае: „Ён публічнараспавядаў на гэтай сэсіі пра паводзіны некаторых генэралаў, а асабліва генэрала Бэма, з палякамі, пра іх фанабэрыстасьць, пыху і пагарду да польскіх вайскоўцаў і цывільных"39. Яшчэ адзін прыклад — рукапіс пратаколу апошняга паседжаньня ТБА захаваўся ня цалкам40; дзёньнік жа апісвае й ягоную заключную частку, хаця ня згадвае пра дыскусію наконт назвы таварыства ў яго пачатку41. Для беларускага дасьледніка Вялікай эміграцыі будзе таксама карысным апісаньне ад 23 студзеня 1834 г. высадкі ў г. Гаўр у Францыі пасажыраў карабля „Wrouw Elisabeth", які ў канцы 1833 г. адплыў з Гданьску ў Паўночную Амэрыку й на якім сярод 152 былых паўстанцаў большуто частку складалі былыя паўстанцы зь Беларусі й Літвы42. Ступеню даверу да прыведзеных зьвестак павышае той факт, што высадка й падзеі пасьля яе апісаныя на падставе сьведчаньняў відавочцы — палкоўніка Вінцэнта Матушэвіча, які езьдзіўу Гаўр адмыслова для сустрэчы зь землякамі. Дзёньнік Патрыкоўскага мае дастаткова шмат іншых асаблівасьцяў. Ніжэй варта зьвярнуць увагу толькі на некаторыя зь іх. Збольшага яны вызначаныя прынцыпам, закладзеным аўтарам для сябе ў невялікім падсумаваньні пад назвай „Некалькі словаў пра знаходжаньне палякаў у Бэзансоне“, які пачынаецца з фразы: „Гаворачы бескарысьлівую праўду пра жыцьцё нашых братоў у Бэзансоне, ня трэба — я спадзяюся — нічога хаваць як з нашага, так і з французаў боку, што толькі магло быць добрага ці дрэннага “43.1 Патрыкоўскаму ўдаецца трымацца гэтага прынцыпу на працягу амаль трох дзесяцігодзьдзяў. Пачатковы пэрыяд знаходжаньня былых паўстанцаў у Францыі характарызуецца ў дзёньніку эвалюцыяй стаўленьня да рэчаіснасьці. Калі першыя ягоныя радкі напоўненыя спадзяваньнямі на хуткае ўзнаўленьне барацьбы з дапамогай Францыі, то ўжо першыя месяцы жыцьця ў Бэзансоне паказалі поўную марнасьць падобных меркаваньняў. У выніку, у дзёньніку пачынае панаваць пэсымізм і крытычнасьць. 38 В. Czart. Rkps 5331. К. 7. 39 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 139. 40 B.Czart. Rkps 5331. K. 509. 41 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 246. 42 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 250. 43 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 219. Разам з тым, цікавымі ёсьць погляды на Францыю й французаў ды іх стаўленьне да эмігрантаў. У першыя месяцы часта сустракаюцца зьвесткі пра дзейнасьць франка-польскіх камітэтаў, якія ўтвараліся шматуякіх гарадах Францыі для дапамогі эмігрантам, — напрыклад, пра дасылку імі адзеньня й грошай для жыхароў калёній. Аднак зь цягам часу такіх запісаў становіцца ўсё менш, і ўсё больш трапляюцца сьведчаньні пра канфлікты паміж гараджанамі й эмігрантамі. Прычыны гэтага Патрыкоўскі шукае, як правіла, у паводзінах саміх эмігрантаў, якія часта заўважаліся ў п’янстве, крадзежах, бойках і г. д. (пра гэта гл. ніжэй). Са зьмяншэньнем памераў дапамогі, зь незацьвярджэньнем вайсковых чыноў шмат якім эмігрантам, з абмежаваньнем перамяшчэньняў і іншымі захадамі францускага ўраду зьмяняецца стаўленьне да Францыі ў цэлым. Патрыкоўскі ня раз сумна гіранізуе над францускай гасьціннасьцю, а пад уплывам заключэньня міру паміж Францыяй і Расеяй у 1856 г. яго нелюбоў даходзіць да словаў накшталт„я ня бачыў у сьвеце падобных французам здраднікаў"44, „Подлы ўрад. Подлы народ. Подлая краіна“45 й да т. п. Для Патрыкоўскага характэрна падрабязнае, нават у пэўнай ступені дробязнае, апісаньне эміграцыйнай штодзённасьці. У дзёньніку ён падае — асабліва ў найлепей захаваных частках за 1832—1834 і 1856— 1859 гг. — нават самыя малыя й нязначныя факты жыцьця эмігрантаў. У гэтым дзёньнік падобны да аналягічных твораў іншых жыхароў калёніяў у Францыі (напрыклад, на дзёньнік Яна Барткоўскага46, які жыў у калёніі ў Буржэ, ці Шымана Канарскага47, што жыў, як і Патрыкоўскі, у Бэзансоне) і моцна кантрастуе зь дзёньнікамі прадстаўнікоў найбольш заможнай часткі эміграцыі (напрыклад, Караля-Барталамея Гофмана48, які жыўу Парыжы, ці Юльяна Ўрсына-Нямцэвіча49, што 44 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 2. S. 299. 45 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 2. S. 309. 46 Bartkowski, J. Wspomnienia z powstania 1831 r. i pierwszych lat emigracji / Wyd. E. Sawrynowicz. Krakow, 1966. — 627 s. 47 Konarski, S. Dziennik z lat 1831—1834 / wyd. A. Barszczewska-Krupa. Warszawa, 1973. — 270 s. (Polska Akademia Nauk. Oddzial w Krakowie. Materialy Komisji Nauk Historycznych. T. 23). 48 Hoffman, K.B. Pami^tnik z emigracji / wyd. E. H. Nieciowa // Rocznik biblioteki Polskiej Akademii Nauk w Krakowie. R. 12.1966. S. 231—350. 49 Niemcewicz-Ursyn, J. Pami^tniki. Dziennik pobytu za granic^...; NiemcewiczUrsyn, J. Dzienniki. 1839—1841 / red. nauk. I. Rusinowa. Pultusk: ASPRA-JR, 2008. — 421 s. апісвае сваю дзейнасьць у Лёндане й Парыжы). Апошнім ўласьцівыя частыя зьвесткі пра кантакты з прадстаўнікамі палітычнай эліты заходніх дзяржаваў, пра значныя грашовыя апэрацыі й ў цэлым пра жыцьцё эміграцыйных „вярхоў". Патрыкоўскі ж уводзіць чытача ў эміграцыйныя „нізы“ зь беднасьцю, п’янствам, крымінальнымі злачынствамі й да т. п. Ягоны погляд на землякоў на працягу ўсяго часавага прамежку дзёньніка ня менш крытычны, чым стаўленьне да французаў. Трымаючыся прынцыпу аб’ектыўнасьці, ён не саромеецца апісваць усе заганы, характэрныя для эмігрантаў у Бэзансоне, Кане й Парыжы. Для прыкладу варта прывесьці падрабязнае апісаньне боек, што адбыліся з удзелам эмігрантаў 4 красавіка 1833 г.: „Увечары паручнік 4-га [палка] лінейнай пяхоты Булагін добра падпіў, а пазьней адбылася зь ім авантура. ПаручнікБлажаеўскіЛеапольд 4 палка ўланаў, Янсан ю палка ўланаў, Есьман Людвік былі разам зь ім. Потым, паспрачаўшыся, узяліся за чубы й кулакі. Булагін, баронячыся, выпадкова зачапіў бляшаную трубу ад каміна, якая, сарваўшыся, ударыла па носе Блажаеўскага, нават добра яго прыклала. Праз гэта абодва бакі яшчэ жвавей узяліся й дайшлі да зацятай баталіі. Іх, аднак, пераканалі, што яны — афіцэры, якім нягодна біцца ў карчме, дзе ўсе зьбіраюцца (бо там палякі ў колькасьці некалькіх дзясяткаў харчаваліся на працягу году).Яны апамяталіся й, здавалася, спыніліся пасьля ўмяшаньня калегаў. Паміж сабой, аднак, не хацелі памірыцца, наадварот, былі чутныя пагрозы й помста. Праз хвіліну, выйшаўшы з гатэлю, Блажаеўскі, Янсан і Есьман чакалі, пакуль выйдзе Булагін, а калі й ён празь хвіліну выбраўся на кватэру, раптам схапілі яго на вуліцы й, нягледзячы на крык і супраціўленьне, зацягнулі даЯнсана. Там баталія пачалася наноў.Янсану добра перапала, Есьман некалькіразоў атрымаў па твары. Нарэшце, перамогшы, кінулі Булагіна на зямлю ды вяроўкамі добра яго адлупцавалі. У гэты ж дзень падпаручніка Сакалоўскага крэдыторка, злавіўшы на вуліцы, спачатку сарвала яму шапку з галавы, а калі той адбіраў, яна ўдарыла яго ў карак, а шапку кінула на зямлю, і калі той жа падымаў яе, сарвала зь яго плашч і ўцякла да сябе. 3 гэтага можна ўбачыць, якмоцна нас шанавалі. Хаця зь іншага боку, некаторыя самі вінаватыя, што, маючы даўгі, не хацелі хутка іх пагашаць, a іншыя не маглі"50. Гэткія апісаньні трапляюцца ня кожны дзень, аднак у дзёньніку зафіксаваныя дзясяткі выпадкаў з бойкамі, п’яным хуліганствам, крадзя- 50 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 205. жамі эмігрантамі ў землякоў ці ў французаў, азартнымі гульнямі, дуэлямі, махлярствам, самазванствам і іншымі сьведчаньнямі амаральных паводзінаў. Адсюль вынікае агульны пэсымізм Патрыкоўскага адносна аўтарытэту выгнаньнікаў і іх будучыні. Добрай ілюстрацыяй тут ёсьць падсумаваньні, зробленыя ў дзёньніку амаль пасьля кожнага месяцу за пэрыяд жыцьця ў Кане — ад чэрвеня 1834 г. да ліпеня 1836 г., — у кожным зь якіх прысутнічае крытыка эміграцыі й пэсымістычныя настроі. Напрыклад, за лістапад 1833 г.:„Увесь гэты месяц ня быў заслужаным для палякаў і прыемным для нашага жыцьця. Сваркі й спрэчкі пасьля жвавых і балючых дыспутаў адбіралі шмат хвілінаў... Публічныя більярдныя гульні нават на вялікія грошы сталі яшчэ болый распаўсюджаныя... Крыкі, сваркі й сутычкі з дэмакратамі таксама не заслугоўвалі пахвалы..."5'. Часам крытыка землякоў набывае асаблівую вастрыню: „Словам, наконт даўгоў, карт і п’янства вартымі былі пагарды палякі“^. Аднак дзёньнік Патрыкоўскага карысны ня толькі згадкамі заганаў эмігрантаў. У ім зьмяшчаецца вялікая колькасьць зьвестак пра штодзённыя праблемы й жаданьні былых паўстанцаў, а таксама пра функцыянаваньне іх органаў самакіраваньня. Напрыклад, менавіта тут пададзеныя падрабязнасьці больш чым 8о паседжаньняў Рады эмігрантаў у Бэзансоне, цытаты з афіцыйных адозваў камітэтаў і асобаў, што прэтэндавалі на прадстаўніцтва ўсёй эміграцыі; тут жа апісаныя гарачыя ўнутрыэміграцыйныя дыскусіі, рэакцыя эмігрантаў на распараджэньні францускіх уладаў адносна іх, на разнастайныя ініцыятывы (спробы прыцягнуць у склад Іншаземнага легіёну ў Алжыры, легіёнаў у Партугаліі, Гішпаніі, Турцыі й г. д.), на палітычныя падзеі ў Францыі (зьмены ўрадаў, паўстаньні й непарадкі, рэвалюцыі, войны) і шмат іншага. Такая скрупулёзнасьць робіць дзёньнік адной з найболып каштоўных крыніцаў пры складаньні біяграфічных нарысаўі слоўнікаў. Шматлікія зьвесткі так званага асабістага характару, якія падае Патрыкоўскі, больш нідзе ня выяўленыя альбо выяўленьне іх надзвычай складанае. Дзёньнік можа дапамагчы ў вызначэньні матэрыяльнага забеспячэньня таго ці іншага эмігранта, сямейнага стану (жонкі, у тым ліку францужанкі, дзеці), месца жыцьця (часам нават з дакладным адрасам), перамяшчэньняў унутры Францыі й паміж рознымі дзяржавамі, удзе-