Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ЯСЮЛЯ Янка (08.07.1922, в. Лыкавічы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У 1943—1947 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 1952 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЯФІМІКЯнка (12.06.1920, в. Вутлы (?) на Слонімшчыне — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабры-
таніі. Ад 13.09.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЯЦКЕВІЧ Данат (06.05.1924(22?), Ліда (сёньня Гарадзенская вобл.) — 11.07.1969, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, мужЭ. Яцкевіч. Вайсковец, лейтэнант БКА. Ад 1944 г. — у Нямеччыне, дзе браў удзел у дзейнасьці беларускіх арганізацыяў. У1949 г. прыбыў у Аўстралію. Актыўны арганізатар і ўдзельнік беларускага жыцьця ў Брысбэне. Адзін з ініцыятараў стварэньня Брацтва Сьвятога Юрага БАПЦ. Заснавальнік Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў і выдавец друкаванага органу гэтай арганізацыі пэрыёдыка „Лучнік“. Доўгачасовы кальпартатар беларускае прэсы ў Брысбэне. У1956 г. разам зь сям’ёй перабраўся ў Мэльбурн, дзе таксама актыўна далучыўся да жыцьця беларускай грамады, быў адным зь ініцыятараў набыцьця Беларускага дому. Займаўся выдавецкай дзейнасьцю. Пад псэўданімам Данат Баян друкаваў невялічкія п’есы для дзяцей.
ЯЦКЕВІЧ Мадэст (01.05.1894, Паставы (сёньня Віцебская вобл.) — 27.02.1971, Мэльбурн, Аўстралія), рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага сьвятара. У1913 г. скончыў віленскую гімназію й падчас Першай сусьветнай вайны настаўнічаў на Віленшчыне. У 1921 г. рукапакладзены ў сан сьвятара й да 1939 г. працаваў у розных парафіях Віленскай япархіі. У часе Другой сусьветнай вайны — у кляштары Сьвятога Духа ў Вільні. У1944 г. выехаўу Аўстрыю, а пазьней — у Аргентыну. У1956 г. перабраўся ў Мэльбурн (Аўстралія), дзе у наступным годзе прыняў манаскі сан з рук архіяпіскапа БАПЦ Сергія. Адразу далучыўся да жыцьця беларускай грамады. У1958 г. зарганізаваўу Мэльбурне парафію БАПЦ. Займаўся актыўнай выдавецкай дзейнасьцю: у i960 г. апрацаваў і выдаў „Катэхізіс, або Навука веры“, Стары й Новы Запаветы, нарыс „Даведкі з гісторыі аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы", запачаткаваў выданьне часопіса „Наша царква“ як друкаванага органу БАПЦ у Аўстраліі. У жніўні 1962 г. пасьля скандалу з удзелам арх. Сергія перайшоў пад юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярха й працягваў душпастырскую дзейнасьць у навастворанай беларускай парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Мэльбурне. Да самай сьмерці выдаваў часопіс „Праваслаўным шляхам".
ЯЦКЕВІЧ Эўлалія (03.09.1923, Віленшчына — ?, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонка Д. Яцкевіча. У1949 г. выехала зь сям’ёй у Аўстралію. Першыя гады жыла ў Брысбэне, дзе разам з мужам займалася актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, была старшынёй Згуртаваньня беларускіх жанчын ў Аўстраліі, створанага пры Задзіночаньні бела-
рускіх вэтэранаў. У1956 г. разам зь сям’ёй перабралася ў Мэльбурн, дзе таксама актыўна ўключылася ў грамадзкую дзейнасьць. Была адным з арганізатараў і настаўніцай беларускай школы (і першай, і другой). Кіравала беларускім хорам пасьля сьмерці яго стваральніка П. Мікуліча. Была сяброўкай Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі й на працягу 1977—1980 гг. яго старшынёй. У1976—1978 гг. ініцыятарка стварэньня й галоўная супрацоўніца беларускай рэдакцыі радыё ў Мэльбурне.
ЯЦЭВІЧ Аляксандар (псэўд. Алесь Змагар, 01.03.1903, в. Цароўка (сёньня в. Кірава Слуцкага р-ну Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, выдавец. Браў удзел у Слуцкім паўстаньні й антысавецкай партызанцы. Падчас нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам. Быў дэлегатам Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Аўстрыі. У1949 г. пасяліўся ў Францыі, быў сябрам Рады БНР. У1956 г. выехаў у ЗША. Быў актывістам Беларускага вызвольнага руху. Сябра Літаратурнай сустані „Баявая ўскалось“. Аўтар кніг: „Рэпка“ (1946), „Случчакі“ (1947), „Да згоды“ (1962,1963), „Змагарны шлях“ (1962), „Дзень маці“ (1964), „Вызвольныя шляхі“ (1965), „Лесавікі" (1973), „Мае ўспаміны" (1985), „Случчына ў вагні“ (1986).
ЯЦЭВІЧ Уладыслаў (12.10.1916, Наваградак (сёньня Гарадзенская вобл.) — 26.09.1988, Галіфакс, Вялікабрытаніі), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Галіфаксе. Парафіянін прыходу Сьв. Спаса ў Брадфардзе. Пахаваны ў Галіфаксе на могілках Park Wood.
БЕЛАРУСЫ Ў ФРАНЦЫІ
Ад часоў, калі Ганна Яраслаўна, унучка Рагнеды, стала францускай каралевай, да сёньня прысутнасьць нашчадкаў крывічоў у Францыі займела ўжо даволі багатую гісторыю. У XVIII cm. у магнацкіх колах Вялікага Княства Літоўскага, як і цэлай Рэчы Паспалітай, была нават мода на ўсё францускае: мову, літаратуру, мастацтва, адзеньне, а таксама й на падарожжы ў гэтую заходнеэўрапейскую краіну. 3 таго часу захаваліся, напрыклад, успаміны пра навучаньне ў Парыжы Алены Масальскай або рамантычна-трагічная гісторыя РазалііХадкевіч, што скончыла жыцьцё на гільятыне. УXIX cm. можна казаць пра першыя адносна колькасныя хвалі эміграцыі зь беларускіх земляў на францускія, што сталіся вынікам паўстаньняў. Сёньня, хоць і павольна, уключаюцца ў нацыянальны дыскурс дакумэнты, успаміны, ліставаньне таго часу, калі было створана Таварыства літоўскае і рускіх зямель, а выхадцы зь беларускіх тэрыторыяў на эміграцыі сталі вылучаць сябе ад палякаў.
Але найбольш багатая гісторыя беларускай прысутнасьці ў Францыі датычыць усёжХХст., калі ў краіне зьявіліся структуры дыяспары. Ужо ў міжваенны час тут друкаваліся пэрыёдыкі й дзейнічала Аб’еднаньне беларускіхработнікаў у Францыі „Хаўрус“. А пасьля Другой сусьветнай колькасьць арганізаваных асяродкаў і актыўнасьць беларусаў у іх стала даволі заўважнай у агульным калейдаскопе прысутнасьці суайчыньнікаў на Захадзе. Тут можна згадаць і дзейнасьць Рады БНР на чале зь Міколам Абрамчыкам, што жыў у Парыжы, і працу Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду на чале з а. Львом Гарошкам, ічасопісы„Божым шляхам“і„Моладзь“, ібеларускіясьвяткаваньні ды багаслужбы 1950-х гг. Колькасьць беларусаў у паваеннай Францыі складала, паводле некаторых зьвестак, прыведзеных ніжэй, каля 4 тысячаў. Яны жылі ня толькі, і ня столькі ў Парыжы, колькі ўрэгіёнах, асабліва ў Паўночнай Францыі й Бургундыі.
Памяткі пра беларусаў у Францыі можна знайсьці і на старонках пэрыёдыкаў, і ў розных францускіх архівах. Тым ня менш да сёньня справа стварэньня гісторыі беларускай Францыі застаецца ня вырашанай. Абагульняльных працаў ды нават артыкулаў, якіяб комплексна рэпрэзэнтавалі мінулае й сучаснасьць беларускай прысутнасьці ў гэтай краіне, так і ня створана. У выдадзеным у 2010 г. энцыкляпэдычным даведніку „Беларускае замежжа“, як і ў іншых даведніках, беларусы Францыі як самастойная зьява не прадстаўленыя.
Так, ёсьць асобныя артыкулы й публікацыі, прысьвечаныя некаторым сюжэтам ці асобам, але няма комплекснага дасьледаваньня. Сярод прычынаў гэтага можна назваць і раскіданасьць, а часам і недастатковую захаванасьць архіўных матэрыялаў, і адрознасьць эміграцыйных хваляў (эміграцыі ў Францыю XIXіXXстст. уяўляюць сабою зусім адрозныя фэномэны, кожны зь якіх патрабуе самастойнага сур’ёзнага вывучэньня). Пры гэтым сёньня жыцьцёэмігрантаў XIXcm., дзякуючы працам ВольгіГарбачовай, ЗьмітраМатвейчыка, вядомае ці ня лепш, як эміграцыя XX cm. У той жа час у архівах БІНіМу ды Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны захоўваюцца цікавыя матэрыялы да гісторыі беларусаў у Францыі, што і абумовіла зварот да такой тэмы ў сёлетніх Запісах.
Прадстаўленыя ў гэтым разьдзеле тэксты найбольш закранаюць менавіта паваенную эміграцыю, яе знакавыя постаці: Янку Філістовіча, Лявона Рыдлеўскага, Аўгена Кавалеўскага, а. Льва Гарошку, сям’ю Абрамчыкаў. 3 гісторыяў гэтыхасобаў, іхактыўнасьці, магчыма, з часам і складзецца агульная карціна гісторыі беларускай Францыі.
Беларусы ў Францыі
Зьміцер Матвейчык
Менск
ДЗЁНЬНІК ЮЗАФА ПАТРЫКОЎСКАГА ЯК КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ ЭМІГРАЦЫІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПАЎСТАНЬНЯ 1830—1831 ГГ.
У ФРАНЦЫІ
XIX стагодзьдзе грае адметную ролю ў жыцьці Эўропы. Яно стала часам, калі адны дзяржавы паўставалі, другія назаўжды зьнікалі. Неверагодныя зьмены на працягу стагодзьдзя ў палітычным ладзе эўрапейскіх дзяржаваў, разьвіцьці капіталістычных адносінаў у эканоміцы, філязофскім асэнсаваньні чалавечага існаваньня беспаваротна й імкліва зьмянялі аблічча Старога Сьвету. Гэтыя зьмены, што часта называюцца „мадэрнізацыяй", хоць і ў рознай ступені, але закранулі ўсе эўрапейскія народы без выключэньня.
Апускаючы характэрныя рысы „мадэрнізацыі", варта згадаць пра адну, якая мае асаблівую карысьць для гісторыка, — пераход да ўсеагульнай адукацыі як адказ на пытаньне патрэбы новага грамадзтва ў кваліфікаваных кадрах на вытворчасьці (матэрыяльнай і нематэрыяльнай). I хаця ўласна ў XIX ст. „усеагульнасьць" адукацыі яшчэ не была дасягнутая, але імкненьне да яе пашырэньня відавочнае. Вынікам гэтага стала зьяўленьне ў Эўропе, і ў Беларусі ў прыватнасьці, вялікай колькасьці пісьменных людзей. Тое, што цяперашняму чалавеку здаецца апрыёры зразумелай данасьцю — простае ўменьне чытаць і пісаць, — для чалавека XIX ст. было істотным дасягненьнем эўрапейскай цывілізацыі. I менавіта ў гэтым крыюцца карэньні такой цікавай гістарычнай зьявы, як (гэтак мы б сёньня сказалі) „бум“ мэмуарыстыкі й эпісталярыі ў XIX ст. Hi ў якую больш раньнюю эпоху не пісалася так шмат дзёньнікаў, ўспамінаў і лістоў. Зрэшты й сама зьменлівасьць эпохі стымулявала гэта, выклікаючы ў чалавека пэўны маральны шок і, адпаведна, жаданьне падзяліцца ўражаньнямі са сваімі сучасьнікамі ці з
наступнымі пакаленьнямі. Зь вялікай цяжкасьцю давядзецца шукаць у Эўропе больш-менш важную падзею, якая б не была адлюстраваная ў мэмуарах ці лістах.
’ Паўстаньні 1794, 1830—1831 і 1863—1864 гг. на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай за яе аднаўленьне — важныя падзеі для народаў, што насялялі гэтыя землі. Адпаведна яны нярэдка й нямала апісваліся сьведкамі-сучасьнікамі, ствараючы тым самым для гісторыка базу для правядзеньня дасьледаваньняў. I хаця створаныя апісаньні моцна розьняцца паміж сабой як глыбінёй, так і падрабязнасьцю (ад бягучых запісаў да ўспамінаў празь некалькі дзесяцігодзьдзяў), аднак яны ўсе фіксуюць і асобныя здарэньні й зьявы, і погляды аўтараў, і чалавечыя эмоцыі. На сёньняшні дзень ніводнае з аб’ёмных глыбокіх дасьледаваньняў грамадзка-палітычнага руху ў Беларусі ў XIX ст. ня можа абысьціся без звароту да мэмуараў удзельнікаў падзей.